Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
ады другі падхопліваў, аж рабілася шлокатна ў Bymax ад яго цокату.
Пятро павярнуўся, пашукаў вачыма гэтае шэ
159
разялёнае стварэнне. Побач ляжаў, заплюшчыўшыся, Кнот. Яны чакалі, пакуль перагоняць на другі палетак камбайны.
— Чуеш, як малоцяць? — сказаў Пятро.
— Ага,— адказаў Кнот.— Мусіць, на дождж. Вунь як паліць. I што яны прыдумалі камбайны на тарфянішча пераганяць?
— Дажджы пойдуць — тады не ўлезеш,— растлумачыў Пятро.— Мінулы год там косамі жыта бралі.
А конікі аж захліпаліся. Хлопцы маўчалі, нібы слухалі іх галасы.
— Бач ты, як ён стракоча? — папытаў Пятро ў Кната. У яго маўчанні ўлавіў цікавасць, ажывіўся.
— Уяўляеш, сядзіць гэтае зялёнае стварэнне на травіне, як ты на веласіпедзе, і заднімі круціць і круціць педалі, чыркае сябе па баках... Спявае.
— Гыгыгы! — зарагатаў Кнот.— Спявае? A можа, чухаецца: бакі засвярбелі, па жніўніку гойсаючы.
Пятро прыўзняўся на локці. Зірнуў на яго і сказаў коратка:
— Эх, ты...
Устаў і пайшоў да машыны. Кнот заварушыўся ў саломе. Ой, як не хацелася ўставаць. «Чорт з ім, хай едзе без мяне!»
— Надзеевіч, я падлетак. У мяне рабочы дзень да паўдня.
•— Падлетак!.. Гультай ты. Заўтра пойдзеш на ток працаваць.
Ен сеў у машыну і даў газу. Машына пайшла, мнучы жніўнік. Але спяшацца не было куды, камбайны толькі што пайшлі, а ім яшчэ трэба запоўніць бункеры. I тут ён убачыў, што паўз жыта ідзе яна, мусіць, таксама на тарфянішча, куды адправі
160
ліся камбайны. Сэрца яго страпянулася і замерла, нібы ён нырнуў у халодную ваду. Ен пасадзіць яе ў кабіну, і, як тады, яны будуць ехаць, і, магчыма, яна ўсміхнецца яму. Эх, не бачыць маці гэты цуд, як ідзе яна паўз жыта, такая прыгожая!
Пятро спрытна развярнуў машыну: да яго хаты зусім блізка — метраў сто, не болей.
Маці выйшла на сігнал хутка: яна была ў градах, відаць, палола.
— Хутчэй садзіся ў машыну! — загадаў ён.— Нешта пакажу.
Надзея яшчэ пастаяла, паглядзела на яго крышачку з дакорам, як на дзівака, на рукі свае, што трэба было памыць, калі куды выпраўляцца.
— Недалёка,— супакоіў ён.
I машына зноў выскачыла за вёску, пайшла ў абход поля лясною дарогаю: не можа быць, каб ён не выскачыў ёй насустрач. Маці пазірала па баках, трымаючыся за металічную скабу ля ветравога шкла.
— Дак што ж ты хочаш паказаць?
— Зараз,— прашаптаў ён.
Машына вылецела на палявую дарогу, пацягнула за сабою шлейф пылу. За паваротам, дзе канчаўся клін лесу, Пятро спыніўся.
— Глядзі!
А сам паклаў падбародак на абаранак руля. Надзея прыглядалася да дзяўчыны, якая ішла насустрач: у меру высокая, нейкая далікатная, тонкі стан перахоплівае паясок клёшнай сукенкі, што хораша аблягае постаць, у руцэ касынка.
Надзея выйшла з кабіны, павіталася і сказала: — Жыта якое ўрадзіла! Аж хораша пазіраць. Дзяўчына крышку сумелася ад нечаканасці і ветліва адказала:
— Ага, жыта ўдалае...
11 Зак. 3G27
161
1 ўсміхнулася.
Надзея спынілася, памахала сыну, каб ехаў, і пайшла па цёплай сонечнай дарозе праз жыта. I ні душы не было тут — толькі жыта і яна. Хваля наплывала на хвалю, і яно, як акіян бурлівы і ўладарны, падхапіла яе (божа мой, ажно закружылася галава!), і ўжо не было адчування часу, сябе і людзей. Надзея, нібы ўзнятая на невідочных крылах, паднялася высока над зямлёю і з тае вышыні, нібы птушка з неба, бачыла сябе маладую і яго, Пятра Вярбіцкага, мужа свайго. He, ён яшчэ не быў ёй мужам. Ен толькі гразіўся, што кончыцца жніво — прыедзе ў сваты. А яна смяялася, хапала як найбольш у жменю сцяблін, рэзала іх сярпом, спрытна, увішна. Прыспешвала канец жніва, чакала і баялася заручын.
...Уздоўж вуліцы ціха і паважна, бо ў плеценым палукашку навалена аж шэсць мяхоў жыта, парыпваючы, пасоўваўся воз. Вярбіцкі ішоў следам разам з двума сябрукамі — маладымі эмтээсаўцамі. Возам жа правіў кульгавы дзядзька Апанас. На гэты выпадак ён быў прыадзеты, галіфэ тапырылася, боты наваксаваны, хоць відаць таго не было, бо дарога пыльная, але па вострым паху, які біў у нос, можна было здагадацца, што Апанас управіў цэлую бляшанку ваксы. Ды дзіва што! He раз ён хадзіў за свата і ўсе правілы сватаўства, якія тут былі адвеку, ведаў і выконваў бліскуча. А яны былі складаныя, і трэба быць не толькі майстрам, але і артыстам. У жыцці чалавека тры дні адзначаюцца — гаварылі ў народзе,— як народзіцца, як жэніцца і як памрэ. Яно і зразумела, як пахаваюць — такая і слава пра чалавека застанецца.
А вось вяселле... У палешукоў яно, нібы тэатральнае прадстаўленне. Трэба быць спрактыкаваным, каб лішняга не сказаць і патрэбнага слова не
162
выкінуць, бо і жыццё так пойдзе, Які сват — такое і вяселле, якое вяселле — такое і жыццё.
Дзядзька Апанас не спяшаўся. Нават хацеў запаволіць, адцягнуць пачатак сватання. Хоць ён быў у гэтай справе і майстра, але не мог адразу ўцяміць, як на гэты раз быць. Многа пар ён за рукі пабраў, і шчасліва. Таму, мусіць, і запрашалі за свата — лёгкая рука ў яго, умее і схітраваць, і прыкінуцца, і ўгаварыць. I сам Апанас любіў хадзіць сватаць, ён маладзеў душою, з любасцю, нібы для сябе выбраў, ухваляў нявесту, нібы для сябе, выкупляў яе, высока падымаў каравай, бо чый каравай вышэй, таму і гонару больш. Аднойчы, падымаючы каравай, сваха залезла на плот. Вяселле загуло: «Нягожа, каб баба верх брала! Што ж гэта — жонка ў хаце будзе камандаваць?» Апанас спачатку хацеў проста сцягнуць яе з плота за спадніцу, але зразумеў, што з такой кабетай ён не справіцца. Ды ці варта? Хіба то вышыня — плот? Ен хуценька схапіў драбіны і паставіў ля хаты. Пад смех і адабральныя воклічы ўзлез пад самую страху. Сваха, падраўшы аб штыкеціну спадніцу, кінулася за ім. Апанаса пакінула адчуванне ўзросту, страху і бяспекі, ён палез на вільчак. Але дах быў гнілаваты, Апанас праваліўся. Ен упаў на гарышча, але каравай паранейшаму трымаў на выцягнутых руках. Усё абышлося добра, але ў калене нешта хруснула. Думаў, пройдзе, да ўрачоў не звяртаўся і... застаўся кульгавым. Дарэчы, на вяселлі яго сталі клікаць нават яшчэ з большай ахвотай.
Зараз' дзядзька Апанас быў у нерашучасці: на такое сватаўство ён едзе ўпершыню. Цяпер жа і парадкі іншыя, і вяселлі не тыя. А гэты яго «кватаранец» дык вунь што надумаў... Але і цікава было.
п*
163
Людзі сустракаюць іх, пытаюць:
«Куды гэта вы?»
«У сваты!»
«Кінь малоць языком, a то збожжа яшчэ да млына на пытляванку перамелеш».
Апанас толькі галавою круціць ды ўсміхаецца.
Вось і леснікоў двор. Апанас пагаспадарску, як у сябе дома, адчыніў вароты, загнаў пад павець каня, сена яму скубянуў са стажка: паласуйся. А сам дастаў з' воза загорнутую ў ручнік пляшку гарэлкі. Зайшоўшы ў хату, агледзеўся і ўступіў у свае абавязкі, як конь у аглоблі.
«Хто ёсць у хаце? Ці не пусціце паначаваці? — пачаў ён зычна і неяк расцяжнавесела.— У млын ехалі, прытаміліся, коні з дарогі збіліся».
«То ці коні ў вас такія слабыя? Ці вазы цяжкія?» — зразумеўшы, мусіць, у чым справа, запытаў, падрабляючыся пад яго тон, Антон Падлужны, бацька Надзеі.
«А крыху жыта маем. Шэсць мяхоў на шэсць караваяў».
Антон падняў брыво, значыць, не жарт то быў. Пашукаў вачыма Надзею. Твар яе заліўся чырванню, і яна выскачыла за дзверы. Стаяла ў цёмных сенцах, прыхіліўшыся да вушака, а сэрца біла і біла, як вясельны бубен, а душа радаснатрывожна шчымела, спявала. Усё ў іх з Пятром было дамоўлена. Але яна прасіла яго, каб сам пагаварыў з бацькам. «А ён во што вырабляе, штукар. I жыта воз' прывёз, цэлы воз. Хіба ў жніво зарабіў гэтулькі?» — падзівілася.
Нехта клямку зачапіў, мусіць, дзверы адчыніць хоча, ды прыпыніўся на парозе. Затаілася Надзея, у сенцах цёмна, не відно яе за дзвярыма. Пятро выйшаў у двор. На момант яна разгубілася — стаяць тут, у хату падацца ці за ім пайсці? ён жа
164
шукае яе. I яна выйшла. Пятро абняў, прыгарнуў яе.
«Што ты прыдумаў? — прашаптала яна.— Сватоў прывёў. А як на рабоце даведаюцца, ты ж камуніст».
«Гэта сябры мае, яны прыйшлі са мною парадавацца. I дзеля бацькі твайго, ён наўрад ці прыняў бы мяне без гэтага. Сказаў бы— не палюдску то».
«Ну, а гэта што за пасаг?» — кіўнула яна на воз з мяхамі.
«А я ў прымы прыехаў,— засмяяўся Пятро.— А куды мне гэта дзяваць? — сказаў ужо сур’ёзна,— На жніве зарабіў».
«Усё адзін?» — здзівілася.
«Не, трохі хлопцы падкінулі, як даведаліся, што жаніцца сабраўся...»
А ў хаце ішла свая гаворка.
«То ці ў вас няма мукі пытляванай, што каравай прывезлі аржаны?»
Сват замаркоціўся, але трымаў адказ:
«Усё мы робім, сваток, па закону, сірацінаю сокал наш нараджоны. Ды высока ён, сваце, лятае — будзе мець больш таго, што мае».
Што ж, усё было сказана як трэба: так павялося, што сіраціне пяклі каравай аржаны, а нявесце чырвоныя кветкі ў косу не ўпляталі. Але ні ў адной песні не было апошніх радкоў. Гэта ўжо Апанас склаў. Новы свет—новыя песні! Нехта ж іх складае і зложыць.
Апанас разгарнуў белы ручнік, дастаў пляшку.
«Пачакай, браце Апанас,— папрасіў Антон Падлужны.— Чаго гэта мы рашаем за іх. Самі хай вырашаць, а мы па чарцы потым вып’ем».
I ўсё Паддубнае ўведала тую навіну. Хто парадаваўся, хто пазайздросціў:
165
«Шчасце вялікае табе, Надзька, як з неба звалілася,— гаварылі ёй вясковыя цёткі,— трымай яго моцна, абедзвюма рукамі».
...Яна чамусьці зірнула на свае рукі. Тут, на гэтай дарозе, сярод жыта стаяла яна і пазірала на свае цёмныя, як галіны дрэва, з якога абляцела лісце, рукі. Ці ж яна не трымала імі сваё шчасце? Ці ж яна не тварыла яго гэтымі рукамі, не ўчыняла, як каравай. Дык чаго ж яны пустыя? He яна, не яна вінна.
А цяпер ёй трэба дайсці да канца сцежкі, выплысці з гэтага мора думак і ўспамінаў, вярнуцца ў рэальны свет, дзе замест таго, ужо не існуючага, Пятра Вярбіцкага, першага сельсаветчыка, потым эмтээсаўца, сын яе, таксама Пятро Вярбіцкі, і тая, яшчэ незнаёмая ёй, дзяўчына.
Вось ён сядзіць насупраць, пазірае шчыра і аддана. Чакае яе слова, яе прысуду.
— Сынок, мой, ці я разумець перастала, але сум у вачах яе. Ад чаго гэты сум?
I абое маўчаць. Потым яна задумліва гаворыць:
— Старая я стала, ногі слабыя... Завязі мяне калінебудзь да Барвінавых дубоў. Ці прыйдзецца яшчэ калі...
— А калі ты памыляешся, калі гэта не ён? Ніхто ж не ведае, хто там пахаваны. Проста невядомы сал