• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    тол чаркі, відэлец для Кандрата. Яна таксама была насцярожаная, не вельмі падабалася ёй, што Кандрат прыйшоў з паўлітрам. Ніяк ад гэтага паскудства не зберагчы сына. Раней, як меншы быў, не было ў яе такога кдопату. Праўду гавораць, большыя дзе
    186
    ці — большы клопат. Баялася, не давядзі бог, папусціцца — загіне нізашто. Чалавек ужо як у гарэлку кінецца, яна яму ўвесь свет засціць. Ой, як баялася Надзея за сына. Пятро разумеў позіркі, якія яна кідала на Кандрата. Але яна і затрывожылася. Казалі людзі, што нешта не заладзілася ў Наташы са Сцёпам. To кожную нядзельку прыязджаў, а гэта колькі ўжо не паказваецца.
    Кандрат не доўга цэліўся, перакуліў чарку і доўга і прагна нюхаў акраец хлеба: закусваў, як казаў, маршчом.
    Пятро мерыўся, то падносіў да губ, то ставіў. Кандрат бадзёрыў яго:
    — Ды выпі ўжо ты! Таксама мне — мужык.
    Тым часам наліў сабе другую.
    — Давай разам, каб ахвотней было,— падняў сваю чарку, чокнуўся.— Паехалі!
    Пятро глынуў. Гарэлка апаліла горла.
    — Ну, спірт,— адхукваўся ён.
    Кандрат зухавата падміргнуў, маўляў, такое ў магазіне не знойдзеш — пяршак фірмы «Кандрат і болей ніхто».
    Пятро крышку захмялеў, абмяк, рукі сталі павольныя, здаецца, і не стаміўся так, а якое цяжкае стала цела. А Кандрат усё нешта падхвальваў яго. Гэта кінулася і Надзеі. «Гладзіць языком, нібы кошка кацяня аблізвае. Чаго б та ён так абходжвае?» — зацікавілася. He любіла Кандрата Надзея. Усё хітруе, ніколі проста, пачалавечы, нічога не скажа. А нешта ўсё з паддзевачкамі ды далёкімі заходамі. Ніколі не ведаеш, што яму трэба. А Пятро сядзеў унурыўшы галаву, нібы бычок, і невядома было — даспадобы яму пахвальба ці не.
    He пільнаваць жа іх, не сядзець склаўшы рукі, трэба ўпраўляцца. I Надзея выйшла з хаты.
    — Ну як? Дала ў мазгі? — не столькі дапыт
    189
    ваўся, колькІ сцвярджаў Кандрат. Чакаў пахвальі першаку, але, не пачуўшы, пачаў нахвальваць сам:—Харошая, падла! Гарыць! Выгарыць — мокрага месца няма. Хлебная,— шматзначна сказаў ён...— Давай вось што зробім,— панізіўшы голас, скоса зірнуў на дзверы: нашто лішнія вушы.— Адпусці заўтра свайго смаркача з апошняга рэйса. Я буду чакаць цябе за павароткай ля алешніку...
    Пятро маўчаў, толькі лыпаў вачыма. Кандрат працягваў пераказваць яму свой план:
    — Я руку падыму. Ты спынішся, нібы мяне падвезці. Mary і сесці, калі што. Кіламетр, два — нагам не зашкодзіць, а паўмяшэчка — не ношка.
    —> Чаго? — не зразумеў Пятро. Да яго ніяк не даходзіла, навошта гэтае спатканне ля алешніку.
    — Чаго, чаго? — перадражніў яго Кандрат.— Таго!
    Кандрат гаварыў загадкамі, асцерагаўся. Як што, то ён і слова пра гэта не прамовіў.
    Пятро пачаў пільна разглядаць пераменлівы Кандратаў твар, лавіць наплывы думак у вачах, але яны былі маленькія і востранькія, як шыльцы.
    — Будзе мне, будзе і табе,— засіпеў Кандрат.— Хай стаіць, не зашкодзіць! Згадзіцца! — Ен спрабаваў падміргнуць, на нешта намякаў. Але вочкі яго адно востра калолі Пятра. Яму здавалася, што Кандрат наўмысна здзекуецца з яго. Нібы нейкая спружына распрамілася ў ім. Пятро выцягся над сталом. Кандрат жа натапырыўся, аж прыгнуўся, як певень, які гатовы кінуцца ў бойку. Вочкі ён паставіў прыцэльна.
    «Жыта на гарэлку няма, таму і вяселле адклалі. Гэта Марфачка яму спавясціла. А нехта плётку пусціў, што нешта ў іх не заладзілася — ці ні зза яго».
    Злосць у Пятра падкацілася пад горла, амаль
    190
    не схапіў яго загрудкі. Але толькі моцна ўпёрся рукамі ў стол.
    Маці затупацела ў сенцах.
    Кандрат хапануў са стала недапітую бутэльку, ткнуў корак ёй у рыльца і сунуў у кішэню, ад чаго зноў стаў касабокі ў грудзях.
    Кандрат зразумеў, што зрабіў прамашку, трэба было з падыходам да гэтага дзівака. Вельмі крута ўзяў, трэба было счакаць крыху. Можа, што пра Наташу расказаць, растравіць яму душу.
    Маці насцярожана пазірала на аднаго, на другога. Адчула, нешта не ўдалася ў іх гаворка, але, каб на ўсякі выпадак абараніць сына, сказала прымірэнча:
    — Кандратка, малады ён яшчэ, гарачы, як што не так, дык...
    Але Пятро так бліснуў на яе вачыма, што яна асеклася, развяла толькі рукамі, маўляў, сам зразумей.
    — Маці, ты ў гэта не ўмешвайся,— суха сказаў ён, нібы быў свядомей за яе ці старэйшы гадамі.
    Кандрат жа адчуў па яго паводзінах, што яны як бы ў змове. «Бачыш, мацеру не дапускае да гаворкі». Было спадзяванне, што перастане настырацца, згодзіцца.
    — Дык?..— павёў вачыма.
    — He спынюся я ў алешніку! I ўсё! — Пятро ўдарыў кулаком па стальніцы.
    — А жыта там ляжала на посцілачцы,— сказаў абыякава Кнот.— Бачыў, калі адчыняў адрыну...
    — Ану, паехалі! — загадаў Адам.— I ты ў кузаў,— сказаў да Кнота.
    Ля хаты Андрэіхі кіўнуў: «Спыні!» Пайшоў у
    191
    хату. Неўзабаве выйшла Андрэіха, размахваючы рукамі.
    Адам, для прыліку пастукаўшы ў дзверы старшынёвага кабінета, рушыў туды смела і рашуча, загадаў і астатнім заходзіць.
    Старшыня размаўляў па тэлефоне. Насупраць ля прыстаўкі цёмнага паліраванага стала сядзела аграном.
    У Пятра аж ногі занылі, калі ён пераступіў парог і ўбачыў Марыю. Без запрашэння сеў у бліжэйшым да ўвахода кутку кабінета каля невялікай секцыі з кніжкамі. Агледзеў радкі сініх, чырвоных, шэрых і белых карашкоў, перавёў позірк на стол старшыні. I першае, што ўбачыў, на цёмнакарычневай бліскучай стальніцы,— жменя зярнят. Відаць, гэта і было тое самае жыта.
    Працягваючы размову, старшыня па чарзе аглядаў увайшоўшых. I, паклаўшы трубку, звярнуўся да дзядзькі Адама:
    — У чым справа, Адам Іванавіч? Чаму вы не на полі?
    Адам зрабіў крок да стала.
    — Давай разбірацца, старшыня! — сказаў ён і павёў рукою на жменьку жыта, што ляжала на стале.
    Старшыня са здзіўленнем глядзеў на камбайнера. Сур’ёзны, працавіты чалавек, заўсёды вытрыманы, а тут так узрушыўся. Якое ён мае дачыненне да гэтага жыта?
    Старшыня разварушыў пальцамі зярняты і сказаў сумна:
    — Што ж тут разбірацца? I так зразумела.— Кінуў кароткі позірк на Пятра.— Разбяруцца тыя, каму належыць з такімі справамі разбірацца. А нам працаваць трэба. Ідзіце да камбайна, Адам Іванавіч...
    192
    — He пайду! — адрэзаў Адам.— Калі зараз не разбяромся, потым канцоў не знойдзеш, адкуль і што...
    Толькі тут Андрэіха скеміла, што ніхто яе не выклікаў, што Адам падмануў яе, заманіў у кабінет старшыні. Як ад зыркай печы, зачырванеліся яе шчокі.
    — А ты чаго гэта? — ускінулася яна на Адама.— Заступнік знайшоўся! Прыбег! Дзела яму да ўсяго! Вінаваты ён! — паказала на Пятра.— Ссыпаў у адрынцы збожжа, дык няхай і адказвае. А ты пры чым? Га?
    — Я пры чым? — Адам сцяў зубы, аж жаўлакі заварушыліся. Некалькі імгненняў маўчаў, потым цвёрда, аддзяляючы кожнае слова, прагаварыў: — Ен сын мой!
    — Вооя! — адступаючыся ад яго, выдыхнула Андрэіха і прыкрыла даланёю рот.
    Пятро, які дагэтуль сядзеў панурыўшыся, ускочыў на ногі. Ен глядзеў на дзядзьку Адама, які стаяў ля стала, апусціўшы сівую галаву, і адчуў, як гарачая хваля ўдарыла ў твар, як забіўся ў Bymax перарывісты шум.
    На некаторы час запанавала ніякаватая цішыня, якую парушыў ціхі, мяккі голас Марыі:
    — Адам Іванавіч, вы ўчора малацілі Лугавое. Так? — папытала, а хутчэй пацвердзіла яна.
    Адам падняў галаву, павольна кіўнуў.
    — А вы,— Марыя зірнула на Пятра,— адвозілі збожжа на другі ток.
    — На другі,— паўтарыў за ёю Пятро, лі.хаманкава перабіраючы ў памяці падзеі таго дня. Здранцвенне, якое апанавала ім, праходзіла.
    — Дык вось,— Марыя павярнулася да старшыні.— У Лугавым, як вы ведаеце, наша насеннае поле.
    13 Зак. 3627
    193
    Старшыня, яшчэ не разумеючы, да чаго яна вядзе, моўчкі кіўнуў.
    — Я што хачу сказаць,— аграном паранейшаму гаварыла спакойна, ціха. Ніхто яе не перабіваў, не пярэчыў, чакалі, што яна скажа.— У гэтага насеннага жыта зерне акруглае, вельмі падобнае на пшанічнае. Яго з другімі гатункамі цяжка зблытаць. А гэтае — зірніце! — Марыя ўзяла шчопаць зярнят са стала, высыпала іх на далонь, і ўсе пацягнуліся позіркамі да яе рукі.— А гэтае — востранькае, дробнае...
    Пятро гатовы быў прыпасці губамі да вузкай далонькі. Як гэта ён не даўмеўся падысці раней да стала ды хоць зірнуць зблізку на тое жыта? Сам жа ўчора паказваў зярняты Кноту, калі яны прыехалі на поле.
    «Ведаеш, што гэта за жыта?»
    «Жыта як жыта, толькі нейкае галаватае».
    «Гэта ж новы гатунак! Цемната!— вылузаў з каласка ружаватыя, налітыя, як гладышыкі, зярняты.— Глядзі, якія прыгажуны!»
    «Жыта як жыта»,— абыякавым голасам паўтарыў Кнот.
    «Ну і нудны ж ты чалавек, Грышка. Сумна з табою».
    Цяпер ён пазіраў на ружаватыя «гладышыкі», якія Марыя высыпала на прыстаўку да стала, растрыбушыўшы пару каласкоў, выцягнутых са снапка, што ляжаў на палічцы тут жа, у кабінеце старшыні, і параўноўваў іх з зеленаватымі, вастраносенькімі, «худзенькімі» каліўцамі са жмені, прынесенай Андрэіхай. Ды што параўноўваць? Тут і сляпы заўважыў бы розніцу.
    Пятро падняў вочы на Марыю. Ен быў уражаны тым, як спакойна і проста вырашыла яна справу, зняла з яго падазрэнні.
    194
    Але яшчэ больш яго ўразіла, як яна, адчуўшы, што значаць тры словы, сказаныя дзядзькам Адамам, разумеючы, што і таму, і другому патрэбен час, каб усведаміць, што стаіць за гэтымі простымі і адначасова такімі няпростымі словамі, пажаночы далікатна павярнула ўсё, нібы адгарадзіла іх абодвух высокай сцяной, каб ніхто не перашкаджаў, не ўтыркаўся ў іх справу, каб яны самі, толькі самі, маглі разабрацца ў тым, што адбылося.
    Пятро глядзеў на Марыю, і пачуццё ўдзячнасці і пяшчоты агортвала яго. Як жа яму хацелася зараз зазірнуць у яе вочы, моўчкі сказаць пра тое, што ён адчувае.
    Але шырокая спіна Адама загарадзіла Марыю.
    — Ну і разумніца ты, дачка! — расчулена гаварыў Адам, трымаючы абедзвюма рукамі далоньку Марыі.— Дзякуй табе, дзякуй!
    Андрэіха сцяла губы: «Во, ужо яна яму і дачка! Ах ты, гаршчок стары!..»
    — Ну, усё,— заспяшаўся Адам. Ен паціснуў руку старшыні і павёў усіх за сабою.
    — Старшыня,— павярнуўшыся ля самых дзвярэй, сказала Андрэіха,— а з Кандратавай адрынай усё ж такі трэба разабрацца!
    — He турбуйцеся,— усміхнуўся старшыня.— Разбяромся.
    — Ну, як там? — крыкнуў Дзяніс, калі камбайн рабіў паварот у канцы загонкі.
    — Парадак! — кіўнуў Адам, гледзячы, як машына Пятра, валюхаючыся, павольна кіруецца да дарогі. I хоць нічога не пачуў, Дзяніс зразумеў усё па спакойнаму твару Адама.
    Мора збажыны адступала перад камбайнамі. Высокі, ясны дзень жніўня быў у самым разгары.
    13*
    195
    Пятро вазіў і вазіў жыта і кожны раз, падводзячы кузаў пад рукаў шнэка, з хваляваннем пазіраў на Адама. I кожны раз яму хацелася сказаць: «Добры дзень, бацька!