• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    вілін захацелася яму даказаць, што ён таксама нечага варты, таксама перспектыўны.
    — Вось закончу школу праз' год, у медыцынскі падамся, на хірурга.
    — Ого!—не ўтрываў Пятро.— На хірурга, глядзі тыі
    ён не хаваў іроніі. I Кнот гэта бачыў. Прыкра стала. «Сам даўно б уцёк з вёскі, ды маці трымае. Вось і злуецца на ўсіх, хто ў горад едзе. Зайздросціць!» — супакоіў сябе.
    А Пятро пазіраў на дарогу і маўчаў.
    — Чаго іменна на хірурга? — не паварочваючы галавы, папытаў раптам.— Што табе, ножыкам хочацца людзей паласаваць?
    Грыша маўчаў.
    — Слухай,— сказаў Пятро,— а ты кабана калінебудзь разбіраў?
    — He. Гэта бацька робіць. Ен нікому не давярае гэтай адказнай работы,— усміхнуўся Кнот, узрадаваны, што гаворка перайшла на другое.
    — А ты ўсё ж паспрабуй. Можа, і не захочаш быць хірургам.
    173
    — Я толькі галовы курам адсякаў. Возьмеш за лапы, пакладзеш на калодку, тапорыкам — гах...
    — I што?
    — Цікава. Кінеш яе, а яна ўсхопіцца і... бегае па двары.
    — Бегае, гаворыш? Без галавы...
    Пятро, сцяўшы губы, думаў. I толькі збіраўся штосьці сказаць, як убачыў на сцежцы, што бегла ад лесу да дарогі, знаёмую постаць. Тармаз'нуў так, што Кнот ледзь паспеў выкінуць рукі наперад і ўперціся ў шчыток.
    — Ну вось што, хірург,— сказаў, не паварочваючы галавы,— адсюль пойдзеш пешшу. Каб трохі мазгі праветрыліся.
    Кнот здзіўлена паглядзеў на яго.
    — Ну давай, давай,— Пятро, перагнуўшыся цераз яго калені, націснуў на ручку, штурхнуў дзверцу.
    Зразумеўшы, што Пятро не жартуе, разгублены Кнот павольна вылез з кабіны. Грузавік ірвануўся з месца.
    Яна не звярнула ўвагі на машыну нават тады, калі тая прыпынілася. Ішла па сцяжынцы пад бярозамі, усё ў той жа зялёнай у дробныя кветкі сукенцы, з цёмным жакецікам у руках. Толькі галава была павязана касынкаю, ражкамі якой забаўляўся ветрык.
    Пятро адчыніў дзверцу і рухам рукі паказаў ёй на сядзенне. Яна на хвіліну задумалася, потым села.
    — Сенажацкі ўсё ездзіў на матацыкле. А вы — пешкі,— сказаў Пятро, падаючы ёй руку.
    — Я недалёка была, машыну адаслала. Люблю хадзіць, а можа, не прывыкла да машыны. Добра, калі сам вядзеш, а так... пасажырам... неяк няёмка адчуваеш сябе,— гаварыла яна проста, без ценю
    174
    какецтва, зусім іначай, чым усе яго знаёмыя дзяўчаты. I здавалася надзвычай простай, даверлівай, нават свойскай, і ў той жа час мяккая строгасць яе і гэты давер не дазвалялі быць легкадумным, гаварыць розныя глупствы, чым ён грашыў не раз.
    — Гэтаму лёгка навучыцца,— сказаў Пятро. Хацеў яшчэ нібы жартам дабавіць, што можа кіраваць практыкай, але прамаўчаў.
    — Я і сама пра тое думаю. Але ж крыху пазней.
    Тэма была вычарпана. Пятро сачыў за дарогаю, але, як магніт, прыцягваў яго позірк гэты далікатны, строгі профіль. Хоць бы на хвіліну ўгледзецца ў яе твар, зазірнуць у вочы, убачыць у іх тое, што заўважыла маці — няўжо ў іх сум?
    Паказаліся шыферныя дахі крайніх хат, і Пятро ў душы пашкадаваў, што дарога такая кароткая, яму б хацелася так ехаць і ехаць, хай бы толькі яна сядзела побач. Цяпло, якое так ласкава грэла яго сэрца, раптоўна ператварылася ў самоту, але лёгкую, светлую, як першы туман. Ен пазіраў, чакаў, пакуль яна пяройдзе вуліцу, каб не абдаць яе пылам. Загадаў: павернецца, зірне — значыць, хоць крышачку ён цікавы ёй. He — значыць, не. Ужо на самым парозе праўлення яна павярнула галаву і — ці то здалося яму? — кіўнула на развітанне.
    I раптам размяк, падабрэў, нават шкада зрабілася Грышку, пакінутага на дарозе. Развярнуўся і паехаў таму насустрач.
    — А яна нішто, прыгожая,— сказаў Кнот, улазячы ў кабіну.
    — Хто — яна? — строгім голасам спытаў Пятро.
    — Ну, гэтая, аграномка,— вірлавока глянуў на яго Кнот.— Гавораць, заатэхнік да яе заляцаецца...
    — Ты б меней да бабскіх плётак прыслухоўваўся,— абарваў яго Пятро.— Мужчына, называец
    176
    ца! — грэбліва скрывіў губы. А ў самога нешта ў грудзях пахаладзела.
    — А яшчэ яна ўсё некуды ездзіць нанач,— не сунімаўся Кнот.— Колькі разоў бачылі — раненька, да сонца, ідзе ад станцыі...
    — Ну і што? — кінуў Пятро пагрозліва.
    Яму захацелася адчыніць кабіну і выкінуць яго, як шчанюка, які нарабіў на падлозе. Грышка, адчуўшы, што зачапіў не сваё, адсунуўся ад Пятра і змоўк. Так яны і маўчалі, пакуль не даехалі да камбайна. А тут ужо было не да размоў. Пятро высунуўся па грудзі з кабіны, сачыў за рукавом бункера, потым зусім вылез на падножку і паціху вёў машыну побач з камбайнам. Кіўнуў дзядзьку Адаму. Залатым, навальным дажджом сыпанулася збожжа ў кузаў. Пятро адчуваў, як цяжэе, прысядае, топча коламі поркі жніўнік машына.
    «Ніва» ішла роўна, угрызаючыся ў вільготную пасля дажджу сцяну збажыны. Каласы спачатку ўздрыгвалі, нібы напалоханыя гулам машыны, потым пакорліва нахіляліся, кладучыся на матавіла. У лагчынах матор мяняў гук, працаваў з натугай, і голас яго быў надрыўны, здавалася, восьвось сарвецца. Жыта палегла, а за грыўкай узгорка, у нізіне, нібы мядзведзь валяўся: сцябліны зложаны, аж зелянінай бярозкі пабраліся, якая ўвішна звіла жыта. Ды і нізінка была нейкая дзіўная, здаецца, тыя гады і не было яе, а можа, забыў: Адам наракаў на памяць. Дзіўна, гадоў трыццаць арэ гэтае поле, ведае, здаецца, кожны камячок зямлі, кожную алешынку, што рэдка стаяць яшчэ з боку ля дарогі, аднабокую адзінокую ігрушудзічку, што ўсыхае з кожным годам, магутны валун, што наваліўся на яе карані. Усё тут яму знаёма да драбніц, а гэтую нізінку, невялічкую, але такую крутую, бы
    12 Зак. 3627
    177
    яміна, быццам бачыць упершыню. «Пэўна, быў на гэтым месцы калодзеж,— падумаў Адам. Угледзеўся на момант у памяць, як толькі што ўглядаўся ў каласы.— Так і ёсць. Хата стаяла бліжэй, амаль ля самай дарогі. Да яе яшчэ вяла сцежка праз лужок. Калодзеж быў далёка ад хаты. Глыбокі, хоць вада і падступала пад самы зруб. Капалі яго, мусіць, у сухое лета, на выспачцы, каб не аддавала балотам вада. Няўжо так прасела глеба? Здаецца, тады добра ж яго закідаў. Трэба было ўгасіць туды цэглу ад разбуранага коміна і печы». Але Адам пашкадаваў яе тады: людзі адбудоўваліся, думалася — некаму згадзіцца хоць на падмурак ці пад печ. У калодзеж жа ён зваліў абмытыя дажджамі шэрыя галавешкі, ламачча ад былога саду, што ляжала за хлявом і да якога не дайшоў агонь...
    Ад думак абудзіў матор: ён аж захліпаўся з натугі. Уключыў самую нізкую перадачу, матор адчуў палёгку, запрацаваў раўней, весялей. Адам парашыў жаць на палову хэдэра, узяў вышэй зрэз, каб не перагружаць малацільны агрэгат.
    На полі ўжо стаяў аўтобусік, прыстасаваны для развозкі гарачай ежы ў час уборкі. Адам бачыў, як гаспадыня яго, Каця, клапацілася са сталом, смяялася, відаць, жартавала з Дзянісам. «Заўсёды яна смяецца, а мусіць жа, і ў яе бывае смутак... Але добры характар у дзеўкі: усё смяецца».
    Да «Нівы» падыходзіла машына Пятра. Абышла капу саломы, прыладжваецца да ходу камбайна. Пятро падвёў машыну пад разгрузачны шнэк. Адам кожны раз з любасцю пазіраў на Пятра, як лоўка ён прыстройваў машыну да «Нівы». Супакойваўся зерняпад, і машына адставала. Ведаў Адам, што, як толькі бункер запоўніцца напалову, Пятро без затрымкі падгоніць машыну. Ад яго, Адама, у многім залежала зладжанасць, з якой
    178
    яны працавалі. Здаецца, драбніца, дзе пакінуць йа полі капу саломы, аж не, трэба разлічыць так, каб, пакуль будзе выгружацца бункер, копы не заміналі машыне.
    Хораша думалася пра Пятра, што не раздурэў хлопец, як іншыя, не цягне гарэлку, працавіты і сціплы. Радасць грэла сэрца, але смутак падкрадаўся, што не можа назваць яго сынам, абняць, падужацца, як блізкі з блізкім, падурэць. Усё нечага асцерагаецца: ці то людскіх языкоў, ці таго, што можа не зразумець яго Пятро. Які ён яму бацька? Бацькі гадуюць сваіх дзяцей, а не пазіраюць вось так збоку. Але так захацела Надзея, і ён скарыўся яе жаданню.
    Адам адчуваў, што хлопец усё ведае, дзіва што —дарослы чалавек. Прыгадаліся яго позіркі, калі яны сустракаліся па дарозе на машынны двор. Пятро нібы параўноўваў сябе з ім, прымерваўся да яго хады, раўняўся плячом. А як пазіраў на яго надоечы, калі сядзелі адзін насупраць аднаго за абедам. Гаворка ў іх не клеілася. Адам толькі і запытаў: «А дзе твой практыкант?» — бо прывык, што калі ў кабіне не тырчыць галава Грышкі Кната, значыць, той ляжыць у саломе. Падумаў, што і зараз ён там. «На таку не паспяваюць,— сказаў Пятро.— Збожжа сырое. Прыходзіцца арудаваць і лапатамі. Вось і я пакінуў яго там. Хай разамнецца трохі...» Вочы ў Пятра былі вясёлыя, але зірнуў на Адама і адразу пасур’ёзнеў, Нешта стрымлівала яго ў размове.
    Доўгі час Адам прыкмячаў, што Пятро стараўся не трапляць яму на вочы. I было ад гэтага непрыемна, ён адчуваў сябе нават вінаватым перад ім. Але як апраўдаешся?
    Пятро падыходзіў блізка, вось параўняліся машына і камбайн. Паволі пайшлі побач. I зноў Адам
    12*
    179
    кіўнуў Пятру, перад тым як сыпануць пругкі струмень жыта ў кузаў.
    Пятро, працуючы разам з ім, нене ды і лавіў сябе на думцы, што, мусіць, Адаму ніякавата перад ім, Пятром. Здзіўляла яго і тое, што ні словам, ні паўсловам не даў яму зразумець, што ён — яго бацька. Але разважыў: «Ну, а што з таго, каб ён сказаў зараз: я твой бацька? Што тады рабіць яму, Пятру, у ладкі пляскаць, ці што? Можа, так яно і лепш...»
    Ля тока на ўкатанай машынамі пляцоўцы заўважыў яшчэ здалёк Івана Пархуту. Хлопец быў наезджы. Ужо паўгода як у Паддубным. Казалі, што ён сядзеў год ці два ў турме, а зараз вось прыехаў сюды. Можа, дзе і жонку пакінуў, і дзяцей. Колькі разоў старшыня гразіўся, што адбярэ ў яго машыну, бо прыкмячаў, што «закладвае за каўнер». Дзяўчаты яго асцерагаліся, хоць ён быў хлопец відны. Іван, не спяшаючыся, пакурваў на лаўцы пад клёнам. Вось кінуў недакурак і пайшоў пад навес, дзе перабіралі і перабіралі лапатамі жыта маладзіцы і школьнікі. Пархута нешта гаварыў з Зосяю. Ен быў хмурны. I яна спадылба насцярожана пазірала на яго.
    Гледзячы на іх, Пятро са здзіўленнем падумаў, што Пархута яго апярэдзіў. Як жа так — жыта ён возіць аж зза гравейкі і... апярэдзіў?
    Іван ішоў да машыны.
    — А ты спрытны! — крыкнуў яму Пятро.— Раней мяне ўправіўся.
    Іван адтапырыў губу, маўляў, яшчэ што выдумаў.
    — Запалак не маеш? — папытаў ён, мацаючы
    180
    кішэні. Пятро адмоўна крутнуў галавою: ён не курыў.
    — Дык як гэта ты так управіўся? — ужо сур’ёзна спытаў.
    — А так,— к