• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надзеевіч  Ніна Маеўская

    Надзеевіч

    Ніна Маеўская

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1983
    88.36 МБ
    аравіліся — звычайна прыкрытыя маленькай кепачкай — жаўтлявыя, як трава пад сціртаю, рэдзенькія валасы.
    — Садзіся, Надзеевіч,— грабянуў ён рукою па лаўцы, нібы сагнаў ката, каб даць месца чалавеку.— Гляджу, ты ідзеш. Кажу Раману: заві.
    Чалавек у акулярах маўчаў, ён трымаўся стрымана, далікатна. Раман прадставіў яму Пятра:
    — Во, яшчэ адзін абарыген. Толькі малады.
    I весела засмяяўся.
    Пятру зрабілася ніякавата, нібы яго абазвалі малпай. Слова было знаёмае, але сэнс яго ён не ведаў, а можа, забыў. Толькі здагадваўся, што гэта звязана калі не з малпамі, дык з першабытным чалавекам. Раман, мусіць, угадаў па твару, як сцеба
    94
    нула яго слова, бо перастаў смяяцца, лагодна крануў за плячо.
    — Глядзі, гэта твая журналісцкая знаходка! — рэкламаваў Пятра Раман. А потым Пятру адрэкамендаваў свайго таварыша: — Іван Падбярэзны. Чуў?— папытаў з гонарам.— Газеты чытаеш? Дык гэта ён!
    Незнаёмы ледзьледзь кіўнуў галавою.
    Вечар гнаў лёгкі змрок. На вуліцы аціхла, пашарэла. У двары малочна пасвечвала легкавая машына.
    — Вот сядзім мы за сталом,— Раман паклаў на стальніцу свае белыя рукі,— які варты, каб пра яго было сёння сказана. Памятаеш, Дзяніс, наша маці высыпала сюды бульбу ў мундзірах. Проста на стальніцу — таму ў яе і колер такі, цёмны, як бульбянае шалупінне,— ці на рушнік — на свята. I хата наша ўсё такая ж...
    — А якой ёй быць? — папытаў Дзяніс, ён, мусіць, пачуў папрок у словах брата. Бо навастрыўся слухаць, нават падбародак угору задраў.
    — Цяпер у вёсцы, ведаеш, як можна жыць?!
    — Як?— сур’ёзна папытаў Дзяніс. Ен не прапускаў ніводнага слова брата. Бо то была не проста звычайная балбатня пры сустрэчы. Гэта — размова, якая зацягнулася на гады.
    — Ну, вось у цябе тысяч сем ёсць?
    — Ёсць! — кіўнуў Дзяніс.
    — Дык на чорта яны ў цябе ляжаць? Ці, можа, хочаш кватэру атрымаць у тых дамах, што калгас будуе?
    — На які... яна мне! Во тут маё ўсё: яблынькі, вішанькі, паграбок... Бач, і табе хораша пад яблынькаю сядзець. А гэта будуюць для такіх во,— ён кіўнуў на Пятра,— хаця і ён не такі. Словам, для тых, хто хоча гарадской жызні. А мне трэба, каб і
    95
    паграбок і хлявок. Ага, вось так. Скажы ты яму, Надзеевіч,— не сунімаўся Дзяніс,— лухта гэта ўсё! Пяць дамоў трохпавярховых пабудавалі, магазін, клуб будуюць, кантору і, як водзіцца, ура закрычалі: новая вёска! Карэспандэнты, газеты, прабачце,— сказаў ён да чалавека ў акулярах,— я не хачу вашай работы ганіць... Лухта! —усердзіўся Дзяніс.
    — Чаму? — не пагадзіўся Пятро.— Колькі да нас людзей прыехала: трактарыстаў, жывёлаводаў! Амаль усе наезджыя. Працуюць спраўна. За кватэры трымаюцца...
    — Ооо! — выдыхнуў Дзяніс. Грузна ўстаў зза стала.— А я — Дзяніс, які не за кватэру трымаецца, а за зямлю... За зямлю! Чуў! Я, Дзяніс, жыву, як жыў мой дзед, мой бацька. I так дажывацьму!
    — Чаго ж, жывеш ты лепей — не дуры,— пацвельваў яго брат.— Матацыкл, тэлевізар, халадзільнік.
    — А што ты хочаш, каб я і гэтага не меў? А мне гэта ўсё — цацкі, цацкі! — гарачыўся Дзяніс.
    — Купі машыну.
    — Якую? Як твая, чарапашку? Каб у двары замінала? Што я на ёй — сена прывязу, дроў, бульбу? Ааа! Праехаць. Можна і праехаць. Але Дзянісу няма куды праязджаць. Яму трэба сена касіць! Так,— раптам мякка сказаў ён.— Скажы мне, калі там гэтыя, як іх?..
    — Міні,— падказаў Пятро.
    — Ага, мінітрактары будуць выпускаць? I колькі каштавацьме?
    — Уже есть опытные образцы,— сказаў паруску чалавек у акулярах, які сядзеў дагэтуль паціху, нібы не хацеў умешвацца ў сямейную размову.— Через годдругой должны пустнть в серню.
    — Колькі ўжо гавораць пра гэтыя вопытныя
    96
    абразцы. Ці складана праверыць іх? А ты выпі, што сядзіш, маўчыш.— ён ласкава грабянуў Пятра рукою па чупрыне.— Як у цябе з сенам? Яшчэ ж і на малако, і пенсіянерам будуць даваць,— супакоіў.— А чуў, у «Перамозе» калгас поўнасцю забяспечвае механізатараў, на жніве каторыя.
    — Добра. Хай бы і ў нас...
    Гаворка была блізкая, знаёмая, але заўсёды новая з новым чалавекам. Зноў у душы абудзіліся надзеі, што нешта такі зменіцца ў вёсцы. I як казала маці, «усе яны вернуцца».
    — А табе вось што я скажу, брат,— памаўчаўшы, сказаў Дзяніс.— Ура крычаць рана! Я нічога не маю супраць нашага старшыні. Маладзец! Дзелавы, дысцыпліну навёў, будаваць стаў, панімае культуру. Але пакуль Дзяніс жыве пастарому... Дзяніс, які трымаецца за зямлю, які не бегаў ад яе, калі ёй было цяжка...— ён устаў зза стала.— Я пайшоў, аднак, а вы тут сядзіце, гаманіце. Я гадзін у пяць ужо на ногі ўсхаплюся.
    — Ды пачакай ты, заўтра пойдзем разам пакошваем. На машыне паедзем! Ты пасядзі, паслухай, што я скажу. Ды заткні ты яе, каб не смярдзела,— Раман з агідай паказаў на пляшку з самагонкай, якая стаяла на стале.
    — Зноў табе смярдзіць! Памятаеш, як ты гаварыў — смерды!
    Раман гэта помніў. Помніў, як яшчэ на першым курсе ён недзе вычытаў, што некалі сялян называлі смердамі. Калі сярод паноў з’яўляўся селянін, яны затыкалі насы і крычалі: смерд, смерд! Расказаў пра гэта Дзянісу, як пра адкрыццё. Той нічога тады не сказаў, але нібы асабістая абраза засела ў душы. I за гэта ўсю зіму не паслаў ні кавалачка сала, маўляў,«смярдзіць, табе не даспадобы». Тады і даў Раману мянушку Разумнік.
    7 Зак. 3627
    97
    Раману хацелася гаварыць, расказваць пра сябе:
    — Я, браце, рана стаў задумвацца над жыццём, галодным позіркам шукаў у кнігах ісціну, ператрасаў гістарычныя лахманы аж з да нашай эры, жыў у інтэрнаце да трыццаці гадоў, а ў сорак ужо не спаў па начах — ішоў у навуку не лёгка. Было — зрываўся, падаў, але ішоў. А таму, што мне заўсёды стаялі ўваччу крыжыкі, якіх шмат было насупраць прозвішчаў людзей маёй вёскі. I сярод іх крыжык нашай маці. Дзяніс, ты помніш нашу маці?
    Дзяніс маўчаў. У поцемках не відно было твару, але ў маўчанні яго адчувалася строгасць.
    А Раман расказваў, як аднойчы прыйшоў нейкі ўпаўнаважаны, ці то наконт страхоўкі, ці нешта атрымлівалі тады, але трэба было распісацца. Упаўнаважаны разлажыў на стале доўгі ліст паперы. Як сумелася маці, якая разгубленасць з’явілася ў яе вачах, быццам яна была ў нечым вінна і вось зараз яе будуць караць. Ціха прызналася: «Я ж непісьменная». Яна стаяла ля стала, злажыўшы рукі, і пазірала на ручкусамапіску, як быццам гэта была стрэльба. Возьмеш у рукі і — стрэліць. Таксяк з дапамогай упаўнаважанага яна асцярожна вывела нясмелы дрыготкі крыжык.
    3 той пары ён пановаму стаў пазіраць на маці. Ніяк не мог паверыць, што яе рукі, якія, здаецца, умеюць усё на свеце — шыць, вязаць, даіць, садзіць,— рукі, якія ўсё робяць смела і ўвішна, так баяцца напісаць просты крыжык. I ён даў сабе зарок, што будзе вучыцца, вучыцца і за яе, і дзеля яе.
    Далей справы пайшлі лепей. Маці ўсё часцей прыходзілася распісвацца. Часцей сталі атрымліваць то адно, то другое. I яна крыху асмялела, рука стала цвярдзейшай, але кожны раз для яе гэта было своеасаблівым выпрабаваннем. Яна храбрыла
    98
    ся, не падавала выгляду, што ёй страшнавата, нібы для яе распісвацца — такая ж звыклая справа, як садзіць капусту або буракі.
    Часам яна хітравала. He падыходзіла да стала, а, займаючыся сваімі справамі, гаварыла: «Вой, у мяне рукі занятыя (гразкія або мокрыя), Раманка, распішыся». I ён з вялікім хваляваннем, нібы ад гэтага залежала іх далейшае жыццё, нетаропка выводзіў: «Шостак». Потым думалася яму, што зрабіў нешта значнае, адказнае, што цяпер калі што не так, дык адказваць давядзецца яму, бо скажуць: глядзі, гэта твой подпіс. I ён доўга дапытваў маці: за што распісаўся, што будзе далей, куды пойдзе той подпіс і хто яго будзе чытаць?
    Раман гаварыў узнёсла, складна і неяк праніклівадушэўна. Пятро слухаў як зачараваны. Падбярэзны зняў акуляры і, задумаўшыся, усё праціраў і праціраў іх насоўкаю. А Дзяніс сядзеў, утаропіўшыся ў стальніцу, нібы чытаў на ёй нешта.
    — Гаварыць ты ўмееш. Работа ў цябе такая,— падняў ён раптам галаву.— Цяпер паслухай, што я табе скажу. Можа, не так складна, як ты. Я не мастак. Ці памятаеш ты, як наша маці і яго,— ён паказаў на Пятра,— і цётка Воля аралі? Наша Maui і цётка Надзея ўпрагаліся, а цётка Воля ішла за плугам. Аднойчы я падмяніў яе. He, гэта не нарог уразаўся ў зямлю, гэта сэрца маё, і я адчуваў, як пячэ, смыліць яно!
    А памятаеш, як адкапалі трактар? Яго Адам, перад тым як прыйшлі немцы, схаваў. Як бабы выцягвалі яго з ямы саматугам. За баранку не было каму сесці. Нават цётка Надзея, яна хоць і граматная, а да машыны не магла падступіцца. I стаяў ён нямы, пануры, непатрэбны без чалавека. А памятаеш, як мы вярнуліся з лесу ў вёску? Як
    7»
    99
    нібы агромністая свечка па ёй, нябожчыцы, гарэў дуб...
    Ен памаўчаў.
    — Дык вось, мы таксама ўражлівыя, хоць не паэты якіянебудзь, якія клянуцца, што ім без зямлі не пражыць ані дня, а самі спакойна спяць у горадзе пад мяккай коўдрай, калі гэту зямлю трэба араць, засяваць.
    Раман зразумеў намёк. Так пачынаўся яго ранні вершык, яшчэ ў студэнцкія гады надрукаваны ў раённай газеце. Але цяпер ён толькі ўсміхнуўся.
    Падбярэзны ўстаў зза стала, прайшоўся па двары, потым выйшаў за варотцы.
    Стаяла цішыня, Цішыня ў двары, на вуліцы і, здавалася, на ўсёй зямлі.
    — А мы вось з Надзеевічам праз колькі дзён...— Дзяніс абняў Пятра за плечы.— Эх, толькі б пагода пастаяла! I мы,— ён зазірнуў у твар Пятра,— будзем з ранку да цямна ў полі. Гэты год хлеб харошы! Твая машына на прафілактыцы?
    — Пазаўтра будзе гатова. Мянялі падшыпнікі. Заўтра стыкі бартоў абшыю гумаю.
    — А наш карабель стаіць, чакае.
    — Дзядзька Адам нешта ж варожыць,— не пагадзіўся Пятро.
    — Памятаеш, летась якое балота было. Хоць бахілы надзявай на камбайн. А гэты год нас голымі рукамі не возьмеш — загадзя здвоілі вядучыя колы. Адам яшчэ там поркаецца, усё падганяе, правярае.
    — Заўтра пагляджу.
    — Эх, Надзеевіч, люблю жніво! Тады поле — твой дом, стол, тваё жыццё!
    — Сынок, ты тутака?
    Гэты голас пачуўся за плячыма Падбярэзнага
    100
    так нечакана, што ён нават уздрыгнуў. Нібы яму былі сказаны гэтыя словы.
    — Тутака, цётка Надзея! Заходзьце! — запрасіў яе Дзяніс.
    — Чаго ж я буду заходзіць. He рана ўжо, каб гуляць. I ты, сынок, не баўся!
    — Заходзьце, цётка Надзея, Мы ж з вамі і не здароўкаліся яшчэ,— запрасіў і Раман.
    Падбярэзны хуткім рухам адкрыў нізкія варотцы.
    — Гэта ты, Раманка, прыехаў? Даўно не быў. А дадому трэба наведвацца. Родны куст і зайцу дараг