Надзеевіч
Ніна Маеўская
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1983
цца. Зусім іншая стала, як пабыла трохі ў горадзе».
— Прысядзь, Надзеевіч, утаміўся ж ты,— ці то паспачувала, ці то запытала цётка, запрашаючы, як у сябе дома.
— Нее,— адказаў Пятро,— колькі тых дроў было.
Але з прыемнасцю сеў на нізкі ўслончык ля плота.
Наташа была занята сваім. Торкала маленькім пэндзлікам у бутэлечку з чырвоным лакам і асця
87
рожна мазала пазногці. Рабіла гэта засяроджана. Каля бутэлечкі ляжалі тонкія, і не возьмеш загрубелымі пальцамі, напільнічкі, нажнічкі, стаяла місачка з мыльнаю вадою, ляжала раскрытая кніжка. Наташа скончыла мазаць, пакруціла перад сабою растапыраныя пальцы.
— Хораша? — папытала ў цёткі Вулляны.
Тая, мусіць, не хацела гнявіць яе, таму схітрыла:
— Як табе хораша, то і нам. Праўда, Марфачка?
— Ай, вельмі чырвона,— сцепанулася Марфачка.
— Што ты разумееш? — накінулася на яе Наташа.
Марфачка глянула крышку вінавата на цётку Вулляну, на Пятра і залілася ўся лёгкай чырванню. Попельныя валасы, рассыпаныя па плячах, мусіць, сохлі пасля купання. Марфачка разгублена сабрала іх і стала заплятаць.
— Чаму бульбу не абіраеш? — зіркнула на яе Наташа.
Марфачка дапляла касу і пайшла ў сенцы. He хацелася ёй зачынацца з Наташаю пры людзях, a то яна б ёй сказала: сама, вунь, сядзіць, не чытае, не вучыць, толькі кіпцюры фарбуе. Але так думала, пакуль налівала ў міску ваду, ставіла кош з бульбаю. А села на ўслончык, узяла ў руку гладкую бульбіну, пусціла ад яе пакручастую лушпіну, забылася на знявагу. Што ёй значыць наабіраць бульбы — не згадаеш, як і гатова будзе. Марфачка ціхенька заспявала.
Развяла пойла цялушцы, паставіла пад самыя засаўкі, за якімі стаяла тая, памыквала. Цялушка не адразу апусціла пысу да вядра, яна пазірала на Марфачку вялікімі круглымі вачыма, пакручвала
88
галавою, нібы чакала запрашэння. Дацягнулася, лізнула Марфаччыны рукі.
— Пі вось! — загадала ёй Марфачка.— Раздурніца!—Марфачка пагладзіла грыўку з белаю зорачкаю, пачухала між вушэй.— Нап’ешся — ідзі спаць, а заўтра на рэчку пойдзем... Грыўку табе памыю...
— От, Марфачка, і харошая ў цябе гадаваніца! — падзівілася цётка Вулляна.
— Цётачка, я люблю яе. Зірніце, як хораша глядзіць, быцам разумее ўсё. I ласкавая такая...— пахваліла Марфачка цялушку.
Цётка Вулляна сядзела на Вераб’ёвым ганку, відаць, даўно. Вясковы этыкет не дазваляў адразу гаварыць, чаго яна прыйшла. Завядзёнка патрабавала крыху счакаць, далёкімі закідамі і захадамі, намёкамі дайсці да мэты. Калі ж гаворка нібы ненаўмысна ўвойдзе ў патрэбнае рэчышча, сказаць: вось за тым я і прыйшла. Тут трэба быць добрым дыпламатам, каб спачатку вызнаць, ці ёсць у чалавека тое, за чым прыйшоў. Цётка Вулляна бачыла, што дарма бавіць час, нічога ў яе не будзе. Яна аж сцепалася, як паглядала на чырвоныя Наташыны ногці, і разумела: не, не пагодзіцца! Дзе там, з такімі кіпцюрамі!
— Што Мікола піша? — запытаў Пятро.
Гэтае пытанне неяк збянтэжыла цётку Вулляну, і яна, не адказаўшы нічога толкамладам, заспяшалася прыступіць да свае турботы.
— Наташа, што я цябе буду прасіць,— пачала яна, адважыўшыся,— падмяніла б ты мяне дні на два ў цялятніку. Да чалавека свайго хачу з’ездзіць, праведаць...
Цётка пазірала на яе ўмольна, чакала.
Наташа ажно выпрасталася знячэўку: толькі гэтага ёй не хапала! Яна ведае гэтыя падмены: му
89
сіць, цётка наважылася кінуць цялятнік, дык дурных шукае.
— У вас жа падменныя ёсць,— падказала.
— Каб жа гэтак, цябе б не прасіла. Мне толькі старога адведаць. Аперацыю яму будуць рабіць. Мо, дасць бог, гэту язву выражуць... Дакуль жа будзе яго мучыць.
— He ўгаворвайце мяне, цётка! — строга сказала Наташа.— У мяне іспыты на носе, вучыць трэба...— паказала на кніжку.
— Колькі ж яе вучыць? Ты мінулы год вучыла і цяпер вучыш. А мне на два дзянёчкі.
— Ведаю я вашы два дзянёчкі... Потым не выйдзеце і — усё, як з Марысяю было,— даводзіла Наташа.
— А Марыся і не прагадала. Па дзве сотні зарабляе. Ударніца. А пяе—аж ферма звініць. Вось бачыш, прыехаў да нас малады трактарыст, цябе толькі два разы ў клубе на танец запрасіў, а Марысю замуж узяў.
Наташа прыкусіла тонкую губу, пастражэла:
— Здаўся ён мне, той трактарыст ваш...
— Ну, хіба так,— як бы пагадзілася цётка.— Але, табе скажу, і колісь і цяпер хлопцы на танцах дзевак толькі выглядаюць, а на рабоце — выбіраюць.
— Што я дзесяць гадоў вучылася, каб з вашымі цялятамі важдацца? — загарэлася Наташа. Вочы сталі глыбокія, халодныя. Пятро нават позірк адвёў: нібы пільна сачыў за Марфачкай, якая несла вядро мешанкі, ажпо выгнулася, як лазінка. Пятро падхапіў вядро, данёс яго да засавак. Марфачка толькі ўсміхнулася яму. Двое парсюкоў, адзін рабы, худы, а другі белы, тлусты, кінуліся да карыта, коўзаючыся па мокрых маснічынах у закутку. Яны
90
ціснуліся да карыта з аднаго боку, вішчэлі, штурхаліся, адпіхвалі адзін аднаго лычам.
— Вось, ненажэрныя! — засварылася на іх падаросламу Марфачка, відаць, пад некага падрабляючыся.— Станьце адзін з аднаго боку, другі — з другога і ешце! Ці ж хто ў вас адбірае! А ты не хапай так, не разлівай! —ляпнула яна рабога.— Заўсёды хапаеш, а не наядаешся. Усё скавычаш...
Марфачка гаварыла са свіннямі грубавата, але ў голасе яе чутна была дабрыня. Адчувалася, што напускная грубасць — для парадку. Стой каля іх і глядзі, каб карыта не перавярнулі, а Марфачцы хочацца пасядзець на чыстым ганку, паслухаць, што гавораць.
— He для таго я музыку вучыла, гісторыю, літаратуру, каб на цялятніку вашым...— гнеўна гаварыла Наташа.— Смех адзін — падмяніць вас! У мяне іспыты!
— А як і гэты год не паступіш? — не здавалася цётка Вулляна.
Наташа ажно разгубілася. Яна не ведала, што і гаварыць. Сядзела, нервова збірала свае прычындалы ў драўляны, з разьбою, куфэрачак.
— Ну, цётка!..— толькі і сказала.
— Вось я думаю, як усе вучонымі стануць, хто ж каровы будзе даіць, свінні даглядаць...
— He скора тое будзе, і нечага вам пра гэта турбавацца.
— Мусіць жа, вас вучаць не за тым, каб вы ўсе на ўрачоў і настаўнікаў падаліся, а каб цікавей было жыць, каб і газету, і кніжку пачытаць, разумець, што да чаго, каб аніякім забабонам ды прыгаворам не верыць,— разважала нібы сама з сабою Вулляна.
— Я вышэйшую матэматыку вывучала! — з годнасцю сказала Наташа,
91
— Ай, можа, і не варта яе было вывучаць,— задумліва прагаварыла Вулляна.— To не пагодзісся, Наташка? — папытала яна ўжо з просьбай у голасе.— Толькі на дватры дзянёчкі!
Пятру вельмі хацелася, каб яна пагадзілася. I Марфачка пазірала на яе, як бы таго чакала.
— Цётачка, а можа, я папрацую! — усхапілася яна,— Я ж у школу цяпер не хаджу.
— He, маё дзіцятка,— сумна сказала Вулляна.— Ты яшчэ малая. А вот памочніца, бачу, была б добрая.
Вулляна яшчэ з надзеяй пазірала на Наташу, але раптам у вачах, як іскра, мільгануў агеньчык, нібы вецер дзьмухнуў на атухлае вогнішча.
— Бачыш як! — сказала яна.— А ты, Надзеевіч, хлопец харошы, не зломак. Замуж яе не бяры!
— Ну, ведаеце! — зазлавала Наташа.— He вам указваць! — Вочы яе звузіліся.— Я за яго і не пайду,— горача сказала яна.— He хапала мне з яго мацераю сядзець. Яго ж у армію возьмуць...
— Яго год адбыў, то мо і не возьмуць,— абараняла Пятра цётка Вулляна.
— To, можа, буду з ім хадзіць па сяле дровы пілаваць. Хахаха,— нервова засмяялася Наташа.
Пятра нібы абдалі вядром вады. Сэрца зайшлося, сцялася да болю. Да болю сціснуліся сківіцы. Але ён знайшоў у сабе сілы, каб усміхнуцца. Але якая то была ўсмешка!
Пятро выйшаў з Вераб’ёвага двара нейкі спустошаны. Адразу няўтульнай, сумнай здалася вуліца. He было куды ісці, не было каго сустракаць, і дадому ісці не хацелася.
Яшчэ нядаўна грудзі поўніліся цеплынёй надзеі, калі зіркаў на Вераб’ёў двор, дзе на высокім ганку,
92
аблітая сонцам, сядзела Наташа. А зараз там было пуста. Пуста і прыкра было на сэрцы ў Пятра. Куды ісці? He стаяць жа ля Вераб’ёвага двара. Сам таго не заўважыў, як паскорыў крокі, нібы некуды спяшаўся. Куды?
А вечар быў цёплы, ціхі.
Пятро ў гарачым хмелю горычы і абразы, у душэўнай роспачы, нібы праз туман, бачыў усё наўкруг. I толькі пытанні, якія зрэдку чуліся: «Куды ты, Надзеевіч?» нібы здзіўлялі яго, вярталі ў рэальны свет. Як ён мог сказаць куды? Ішоў, і ўсё. У адказ толькі махаў рукой уперад. А што там наперадзе? Клуб — можна паглядзець кіно. Магазін — можна ўзяць пляшку віна. Канешне, можна. Куды ідзе ён, Пятро? Куды? I што яны прычапіліся са сваімі пытаннямі! Якая ім справа? Хіба ён павінен кожнаму даваць адказ? А калі ён сам не ведае, куды ідзе? Хоць крычы, хоць малаці сябе кулакамі па булдавешцы — не ведае! I ад гэтага самому яму прыкра, горка. Хоць бы ніхто не пытаў, не лез у душу. Ідзе чалавек і ідзе! Каму да гэтага справа? Дык — не. I што, як ён зараз ім скажа: «Не ведаю куды»? Што з таго? Хто яму скажа добрае слова, хто падкажа яго дарогу, хто параіць? Да каго яму ісці? У думкі разпораз урываліся Наташыны словы — злыя, крыўдныя.
— Надзеевіч! — гукнуў яго нехта ад Дзянісавага двара. Голас, здаецца, быў знаёмы. 3 варотцаў проста на яго ішоў, загадзя працягваючы руку, таўсматы белы дзяцюк. Па голасу, па гэтай звычцы здалёк несці працягнутую руку Пятро пазнаваў у ім Дзяніса, але гэта быў не ён, а другі, вельмі падобны на яго, чалавек.
«Разумнік»,— мільганула ў Пятровай галаве. Дзяніс іначай і не зваў свайго брата Рамана. Пятро яго блізка не ведаў. Тым не меней узяў руку, мяк
93
кую, як булка. Сціснуў, ажно РазумнІк вырваў і патрос.
— Ну і здаровы, ну і мядзведзь! — смяяўся ён. Пятро ж не ведаў, як сябе з ім паводзіць: чалавек ужо сталы, вучоны, ды і сустракацца ім даводзілася не надта часта. Пятро быў яшчэ падшыванцам, калі Раман Іванавіч ужо вучыў студэнтаў.
— Куды ідзеш? — папытаў Раман Іванавіч пасяброўску проста.
— He ведаю,— нечакана для сябе прызнаўся Пятро.
— Гэта ты праўду сказаў, бо хіба хоць адзін чалавек ведае, куды ён ідзе. Здаецца, і верна ідзеш, а прыйдзеш — не туды... А мы,— паказаў ён рукою на чалавека ў акулярах, вялікіх, здавалася, на ўвесь твар, які сядзеў за сталом пад яблыняй,— гутарым.
Тут жа сядзеў і Дзяніс. У вылінялай, аж белай на плячах, сарочцы. Незразумела было, ці то ён так напрацаваўся, ці «зняў напружанне» — сядзеў, як глявеш, толькі жмурыў вочы, на галаве куч