• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Адзін з двух пакінутых Э. Яленскай зборнікаў, у якім былі прадстаўлены казкі, з вялікім спазненнем, але ўсё ж пабачыў свет. Рукапіс яго яна даслала ў Кракаў яшчэ ў 1898 г., дзе ён і захоўваўся ўвесь гэты час у бібліятэцы польскай Акадэміі навук. Спачатку ён трапіў у Антрапалагічную камісію, потым быў перададзены ў Мовазнаўчую камісію, дзе, па сутнасці, былі пастаўлены пад сумненне і сапраўднасць асобы, якая збірала народныя творы, і методыка іх запісвання, і дакладнасць спосабу перадачы мясцовай гаворкі (гл. раздзел «Лісты Эмы Дмахоўскай», ліст № 6). Невядома, ці пасылала Яленская свае тлумачэнні. Магчыма, перакідванне на працягу некалькіх год рукапісу з адной камісіі ў другую і відавочна недаверлівыя адносіны да сумленна праведзеных
    ёю запісаў (а хто з еўрапейскіх вучоных лепш за яе мог ведаць палескую гаворку, якую яна перадала з надзвычайнай, асабліва для таго часу, дакладнасцю!), а значыць і да яе як фалькларысткі, разбуралі спадзяванні на тое, што казкі з родных Камаровічаў, а таксама запісаныя ў іншых кутках Рэчыцкага і Наваградскага паветаў, некалі пабачаць свет. Больш яна, відаць, не пісала ў Кракаў, не апраўдвалася, што і не дазволіла давесці рукапіс да друку. Зрэшты на той час у Яленскай-Дмахоўскай былі ўжо іншыя дамінанты: досыць прыкметны поспех у літаратуры, а таксама актыўны ўдзел у грамадскім руху. А між тым дарэмнымі былі сумненні ў падачы тэкстаў, у адпаведнасці іх жывой вясковай мове. Запісы фалькларысткі збераглі фанетычныя, марфалагічныя, лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці гаворкі тых мясцін, у якіх ёй давялося занатоўваць вуснапаэтычныя творы. Высокую якасць запісаў пацвярджаюць і сучасныя мовазнаўцы.
    Маўклівае, бяздзейснае існаванне казачнай калекцыі Э. Яленскай працягвалася роўна тры чвэрці стагоддзя. Ад забыцця яны аказаліся абуджаныя беларускімі даследчыкамі і неўзабаве сталі здабыткам сучаснага чытача. 62 тэксты сабраных ёю казак былі выдадзены ў Мінску ў 1976 г. асобнай кніжкаю пад назваю «Беларускі казачны эпас» (складальнік У. В. Анічэнка).
    3 рукапісу ж казак, які налічвае 150 старонак, відаць, што тэксты збіральніца рыхтавала найперш для польскамоўнага чытача, пра што сведчыць не толькі напісанне польскай графікай, але і тлумачэнне паасобных мясцовых слоў у падрадковых заўвагах польскімі адпаведнікамі. У канцы рукапісу Яленская змясціла Слоўнік з перакладам незразумелых палескіх слоў. У згаданым выданні 1976 г. лацінскі шрыфт, натуральна, быў пераведзены ў кірыліцу з дакладным захаваннем усіх моўных асаблівасцяў арыгіналу, а дзеля зручнасці чытання быў уведзены слоўнік мясцовых слоў, які налічвае звыш 250 пазіцый. 24 казкі былі сабраны ў Камаровічах, 13 выяўлена ў Рэчыцкім павеце (вёскі Юравічы, Ужынец, Валадовічы), адна пад Туравам, 19 твораў былі прывезены з вёскі Сянежыцы Наваградскага павета. У некалькіх матэрыялах месца запісу не ўказана. У шэрагу выпадкаў Э. Яленская адзначыла варыянты адпаведных сюжэтаў, апублікаваных раней такімі фалькларыстамі, як С. Хэлхоўскі, Ю. I. Крашэўскі, Я. Карловіч. Аднак пераважная большасць сабраных ёю казак абсалютна арыгінальныя і не маюць аналагаў у іншых фальклорных публікацыях.
    Паводле жанравага складу зборнік Э. Яленскай змяшчае казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя. Сярод іх сустракаюцца класічныя, шырока распаўсюджаныя сюжэты. У многіх казках вельмі выразна выступаюць сацыяльныя матывы, гучыць вера чалавека ў мудрасць і справядлівасць Бога і наіўныя спадзяванні на спачуванне паноў галодным сялянам, хоць часта выказваецца перавага селяніна над багацеямі.
    Зборнік казак сведчыць пра доўгую і настойлівую працу Эмы Яленскай у пошуках вусных скарбаў беларускага народа. He толькі родныя Камаровічы, якія яна ведала дасканала і дзе ўсе вяскоўцы ведалі яе як чулую паненку, далі ёй неацэнныя матэрыялы. Запісы з іншых мясцін, напрыклад, з Наваградчыны, таксама пераконваюць нас у тым, што фалькларыстка магла знайсці кантакты
    з простымі людзьмі і ў незнаёмым ёй асяроддзі. Яе любоў, павага да народа і яго мовы адчуваюцца ў дакладнай перадачы ўсіх тонкасцяў мясцовых гаворак. Відаць, збіральніца адабрала для зборніка толькі самае лепшае, што ўдалося ёй выявіць, паколькі кожны твор, нягледзячы на адсутнасць у шматлікіх выпадкаў сюжэтнай навізны, усё ж захоўвае закончанасць і значную мастацкую каштоўнасць. Відавочна, творы запісваліся ад добрых казачнікаў, паколькі яны пазбаўлены характэрных для выпадковых інфарматараў блытаніны, перакокаў, паўтораў, кантамінацый. Наўрад ці Яленская апрацоўвала іх уважлівыя, беражлівыя адносіны да слова, напэўна ж, распаўсюджваліся і на змест у цэлым. Разумеючы, якое важнае значэнне для навукі можа мець кожнае ўдалае выкананне аднаго і таго ж твора ў залежнасці ад мясцовых традыцый ці асобы выканаўцы, Яленская не адкідвала, а ставіла поруч варыянты аднолькавых сюжэтаў.
    Своечасовы выхад зборніка казак, сабраных Эмай Яленскай, мог бы з’явіцца немалой падзеяй для ўсёй славянскай фалькларыстыкі, паколькі на збегу XIX і XX стагоддзяў пра Палессе і яго жыхароў у свеце ведалі вельмі мала. Запозненая ж знаходка і публікацыя яе рукапісу казак не стала, на жаль, такой прыкметнай з’яваю за тыя тры чвэрці стагоддзя беларускі фальклор вельмі паспяхова назапашваўся і выдаваўся. I тое ж Палессе, разам з яго вуснай паэзіяй, ужо ні для каго не з’яўляецца «белай плямаю». Але не трэба забывацца, што дадзеная знаходка вярнула фалькларыстыцы не толькі невядомыя творы, але перш за ўсё слаўнае імя адной з болыл здольных тагачасных яе дзяячак.
    Другі рукапісны зборнік «Беларускія песні і загадкі з Мазырскага, Рэчыцкага і Пінскага паветаў, сабраныя п. Э. Яленскай (з Яленскіх Дмахоўскай)», на вялікі жаль, да цяперашняга часу не быў апублікаваны, і на старонках гэтага выдання друкуецца ўпершыню. У невялічкім каментарыі збіральніца патлумачыла прынцыпы запісу твораў на мясцовым дыялекце. Фактычна на слых, без навуковых рэкамендацый, пры поўнай адсутнасці якой бы там ні было граматыкі, інтуітыўна, выхаваная на польскай і рускай літаратуры, паненка са шляхецкага двара Камаровічы здолела перадаць водар паляшуцкай гаворкі. I ўсё рабіла сама (хіба толькі ў адной суседняй вёсцы яна заахвоціла збіраць песні сваю сяброўку) сама запісвала, апісвала, парадкавала назапашанае. Менавіта адсюль пачынаўся яе літаратурны вопыт.
    Гэты рукапіс ахоплівае ў першую чаргу 360 тэкстаў песень розных жанраў, 103 загадкі і 3, паводле вызначэння збіральніцы, галаваломкі. Добра ведаючы друкаваныя працы сваіх папярэднікаў (іх пералік Яленская прыводзіць у пачатку гэтага рукапісу, які ў арыгінале мае 213 старонак), яна дакладна класіфікавала па жанрах усе запісаныя ёю песні. Тыя, што не былі звязаныя непасрэдна з сялянскімі святамі і абрадамі, яна са слоў народа падае як «простые». У гэты раздзел фалькларыстка ўключыла песні любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіны, рэкруцкія (салдацкія), казацкія, бурлацкія (батрацкія), балады і іншыя. Асобную групу складаюць жартоўныя песні. He абмінула Яленская сваёй увагаю і калыханкі. Сярод пазаабрадавых спеваў знаходзім мы і «святые» песні.
    якія яна магла пачуць ад вандроўных старцаў-жабракоў, што заходзілі ў вёску і спявалі каля цэркваў ці на кірмашах. Жывучы ў самай гушчы народнага жыцця, Яленская была сведкам усіх гадавых урачыстасцяў, якія заўсёды ў сялян суправаджаліся песнямі. I ў адпаведнасці з каляндарнымі святамі яна вылучае песні калядныя, велікодныя, вяснянкі, купальскія, жніўныя, талочныя. I ў завяршэнне прадстаўляе творы самага багатага сямейна-абрадавага раздзела — вясельныя, што звінелі на ўсіх этапах гэтай «сялянскай оперы». Яленская ў сваім рукапісе не ігнаравала варыянты песень з аднолькавымі сюжэтамі, разумеючы, што кожны з іх свамім мастацкімі дэталямі нясе сваю адметнасць і зберагае непаўторныя паэтычныя якасці. У выпадках, калі такое траплялася, яна пры тэкстах давала адсылку на блізкія сюжэты. Калі ж у яе зборы трапляліся варыянты песень, апублікаваныя яе папярэднікамі, яна давала адсылкі на тыя крыніцы.
    Гэта датычылася не толькі песень, але і загадак, якіх Яленскай удалося запісаць, як ужо гаварылася вышэй, звыш сотні. Яскравыя, прыдуманыя ў выніку тонкіх назіранняў, выказаныя трапным вобразным словам, часам гарэзлівыя, яны бліскуча перадаюць таленавітасць беларускага народа. Праўда, можна бачыць, што зрэдку ці інфарматары, ці сама збіральніца недакладна падаюць адгадку. Як бы там ні было, але сабраныя Яленскай загадкі, як і калекцыя песень з гэтага рукапісу, уяўляюць вялікую каштоўнасць для ўсёй беларускай фалькларыстыкі.
    Разам са збіраннем твораў вуснай народнай паэзіі Э. Яленская выступала і як даследчык народнага быту. I тут, на шчасце, гэтая яе галоўная этнаграфічная праца своечасова дайшла да чытача. У 1891-1892 гг. «Вісла» на сваіх старонках апублікавала ўжо згаданы вышэй нарыс «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце». Яленская зразумела, што яе родны куток, схаваны сярод пушчаў, пяскоў і балот (да бліжэйшай станцыі пад час напісання было 35 вёрст, а незадоўга перад тым і ўсе 130), уяўляе надзвычайную цікавасць. Адасобленыя ад цывілізаванага свету, які здаваўся ім нечым казачным, палешукі здолелі захаваць свой непаўторны лад жыцця. Закрануўшы гісторыю вёскі, аўтарка ў сваёй працы падала ўсебаковае яе апісанне: падворкаў, хат, пасяленняў, маёнткаў. Вялікая ўвага ўдзелена гаспадарчым пытанням: агародніцтву, працы ў полі, вырошчванню ільну, жывёлагадоўлі. Расказваючы аб прыродзе Палесся, Яленская пералічвае жывёл і птушак, якія водзяцца ў гэтым краі, прычым падае побач з польскімі адпаведнікамі беларускія назвы. Гэтаксама дэталёва разглядае яна і раслінны свет.
    Паспрабавала даследчыца ў сваіх назіраннях паказаць эстэтычныя погляды палешукоў, спыніўшыся на аздабленні хатняга абсталявання і асабліва на святочным адзенні, дзе выявілася іх непадробная цяга да прыгожага. Яленская здолела зразумець і адчуць народную эстэтыку і па-сапраўднаму ацаніць густ беларускіх сялян. Яна з захапленнем піша пра мастацкае вынаходніцтва ў строях і тканінах, пра разнастайнасць узораў і арнаментаў.
    Рспавядаючы пра жыццё і быт вяскоўцаў, не магла яна, вядома, абмінуць сямейныя святы і абрады палешукоў. На першае месца ёю было вылучана вяселле, апісанне якога, пачынаючы ад змовін, яна падала на некалькіх старонках. Адносна народнай паэзіі, якая суправаджала гэты абрад, яна пісала: