• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    паміж дошкамі, цісне і такім чынам абдзірае луску. А ўжо напалову ачышчаны лён пераходзіць пад трэпло. Гэта доўгая драўляная з нарэзанымі кольцамі дошчачка для трапання ільну. Пры гэтым разблытванні і разгладжванні значная яго частка адпадае, і з гэтых адыходаў, потым спрадзеных і сатканых, атрымліваецца больш тоўстае палатно, якое ўжываюць на посцілкі, мяхі, анучы і г. д. так званая дзеруха. Ужо вытрапаны лён праходзіць трэцюю па парадку апрацоўку: яго прапускаюць праз грэбень, зроблены з кляновага дрэва, асаджваюць на кій, на які садзіцца работніца. Яна закладвае ў грэбень вязку ільну і цягне па некалькі разоў да сябе, а вычасаныя роўныя пасмы кладзе збоку каля сябе. Гэты лён называюць кужэлем, з якога вырабляюць самае тонкае палатно. Рэшту, якая засталася на грэбні, называюць згрэб’е, і з яго робяць кашулі, фартухі і г. д. Калі работніца вельмі клапацілася пра высокую якасць сваіх тканін, то прапускала кужаль і праз шчотку, зробленую са шчаціны. Такі лён робіцца нібыта бялейшы і мягчэйшы, а з вычасаных дробных і мяккіх адыходаў, так званых пачосак, вырабляюць вельмі добрыя ручнікі, прыемныя пры дакрананні да іх. Жанчыны з вялікай ахвотаю прадуць і ткуць. Уменне добрай праллі высока цэніцца, а пра дамашнюю заможнасць найлепей сведчаць вялікія запасы палатна, ручнікоў або кашуль. 3 льнянога насення здабываюць алей, вельмі патрэбны ў часе посту.
    Сеюць тут дзе-нідзе яравую пшаніцу, грэчку, проса (любімая спажыва), часам сачавіцу, з якой гатуюць кашу, а на лепшых нівах авёс. У гародах садзяць буракі, капусту, крыху рэпы, а каля плоту каноплі на вяроўкі. Вельмі стараюцца таксама мець гарох і мак, але яны, праўда, не заўсёды родзяць. Садзяць і гарбузы, якія часам нядрэнна тут растуць; увосень, калі іх збяруць, то складваюць на даху, каб сушыліся, а потым імі кормяць нерагатую жывёлу, якая вельмі тлусцее ад іх. Зярнятамі ж з гарбуза, высушанымі ў негарачай печы, ласуюцца як найлепшым прысмакам. Гародніну захоўваюць вельмі проста: прывезеную з поля ў вялікіх мяхах бульбу ссыпаюць у яму, над якой дзеля аховы ад марозу звычайна робяць стрэшку. Яму прыкрываюць саломай і дошкамі, а калі доўгі час не маюць намеру адкрываць яе, то прысыпаюць пяском. Такім спосабам бульба кансервуецца да вясны. Капусту, дробна пасечаную і пасоленую, захоўваюць у бочках; буракі і рэпу трымаюць у асобным, нават з печчу, будынку, які называецца варыўня. Здараецца, буракі закопваюць яшчэ і ў зямлю. Садзяць на агародах і тытунь (ціцюн), потым сушаць, рэжуць і кураць у люльках. Кураць жа амаль усе, жанчыны нароўні з мужчынамі. Тытунёвае лісце, нанізанас на шнурок вялікімі вянкамі, вешаюць увосень пад прыстрэшкам. Потым хаваюць яго ў «клеці».
    Работы ў полі бываюць вельмі ўскладнены яшчэ і тым, што ўладанні ў кожнага гаспадара знаходзяцца ў розных мясцінах, толькі агароды цягнуцца шнурамі пры хатах, а поле бывае падзелена на мноства дробных, па пару маргоў частак, раскіданых далёка і аддзеленых адна ад аднае на 6-7 вёрст. У выніку адзін гаспадар можа мець бульбу за вярсту ад дома ў правы бок, а грэчку альбо жыта за 4 вярсты ў левы бок. Варта ўвагі тое, што поле, аддзе-
    ленае ад суседніх толькі вузкаю мяжою, ніколі не выклікае непаразуменняў. Каб хто-небудзь паквапіўся на ўласнасць суседа, заараў ягоную зямлю такога не толькі ніколі не здараецца, але пра падобныя намаганні нават не было чутно. Кожны добра ведае свае загоны і толькі на іх і разлічвае.
    Прыгожа выглядаюць сялянскія палеткі пад час важнейшых летніх работ. Напрыклад, у перыяд жніва, ці калі капаюць бульбу, на кожным загоне відаць усю сям’ю за працаю. У залатым збожжы некалькі жанчын з сярпамі, падлеткі падаюць салому для вязання снапоў, а каля вогнішча, якое тут абавязкова павінна быць пара падсмаленых дзяцей. 3 усіх бакоў па полі сцелецца дым і адусюль навокал плывуць песні, а па дарозе да вёскі павольна цягнуцца і скрыпяць вазы, запрэжаныя параю валоў, што вязуць плён палёў дахаты.
    Выходзячы з дому на далёкае поле, жанчыны бяруць з сабою хлеб, ваду і кавалак сала, бо дадому не вяртаюцца цэлы дзень і абеду не гатуюць. Калі ж у хаце застаюцца дзеці або старая матка, дык саграваюць для сябе крупнік або кашу і тым павінны здаволіцца да вечара. А там, на полі, у хвіліны пярэдыху, садзяцца каля агню і, наткнуўшы на завостраны ражон кавалак сала, разаграваюць яго над агнём, і тлушч, які з яго сцякае, капае на хлеб. Гэта лічыцца вельмі вялікім прысмакам. Капаючы бульбу, пякуць яе сабе пад «прыскам», гэта значыць пад распаленым вуголлем, і ядуць з соллю. Наогул, работа ў полі іх зусім не нудзіць, калі іх там некалькі разам. А ў адзіноце самая лёгкая праца здаецца ім невыносная.
    Кармавых траў тут зусім не сеюць, а толькі стараюцца як найбольш назапасіць сена, каб пракарміць зімою сваю худобу. Але запасаў не заўсёды хапае, і пад весну, калі маразы працягваюцца, жывёла бывае страшэнна згаладалая. Даходзіць часам да драматычных сцэн, калі яе трэба або аддаваць пад нож, або прадаваць яўрэям. А такі зыход вельмі непажаданы для гаспадароў, паколькі прывязанасць да сваёй жывёлы з’яўляецца адным з мацнейшых пачуццяў у сэрцы палешука. Жывёлы трымаюць у гаспадарках як мага больш, і ёсць гаспадары, менавіта ў Камаровічах, у якіх па тры-чатыры пары валоў, каля пяці кароў, некалькі цялят, больш за дзясятак авечак і каля дзесяці коз.
    3 ахвотаю гадуюць цялят і дазваляюць ім доўгі час ссаць матку у перакананні, што ад гэтага малака ў іх прыбывае сіла. Зімою кормяць іх самым лепшым сенам або сечанай і запаранай саломаю. Клічуць іх: «Васька, васька!». Вельмі цэняць валоў і любяць працаваць імі болын, чым коньмі. Аруць заўсёды валамі. Імі возяць сена, дровы з лесу, бульбу і жыта з поля. Вупраж іх вельмі простая: яна складаецца толькі з драўлянага ярма (ермо), якое кладзецца на карках валоў. А да яго па абодва бакі прымацаваны выгнутыя дубовыя дужкі, у якія валы ўсоўваюць галовы. Да дышля ярмо прывязана шнурком, сплеценым з лыка (цяжмо). Кіруюць валамі воклічам на іх: «Ксо'.», калі трэба ісці направа, а «Одсэ!» калі налева. Гэта павінна значыць: к сабе і ад сябе. Кароў маюць у сярэднім па тры, і ўжо хата лічыцца багатаю, калі іх колькасць большая. Малако спажываюць звычайна свежае ў стравы ці для дзяцей. Масла і сыр збіраюць і назапашваюць пераважна падчас летняга посту, у Петроўку. Мала-
    ка ў гэты час шмат, і таму нарыхтоўваюць вялікую колькасць сыру, каб потым, ідучы касіць на далёкія выганы, мець што ўзяць з сабою. Сала ў гэтую пару ўжо амаль няма, а тварог, добра пасолены, з драбком масла добры прысмак. Кароў выклікаюць: «а вусь, а вусь!». Дадзеныя ім мянушкі звычайна залежаць ад якой-небудзь уласцівасці або нораву: Бялуха, Белка, Беланожка, Красна, Крыварожка, Бязхвоста, Сарока, Варона; альбо даюць яшчэ імёны жанчын: Параска, Варка. Маланка і г. д. Калісьці была ў двары карова, якой пастухі далі мянушку Паненка, відаць, у гонар паненкі з маёнтка. Палескія каровы невялікія, часцей палавыя або сівыя, добра загартаваныя ад холаду, вільгаці і нават ад голаду.
    Авечак трымаюць па 15-20 амаль у кожнай гаспадарцы. Воўна служыць на адзежу і з’яўляецца адной з першых жыццёвых патрэб. Стрыгуць авечак раз на год, увесну. Воўна звычайна бывае белага або светла-попельнага колеру. Малака авечага не ўжываюць зусім.
    Коз трымаюць таксама даволі шмат, у перакананні, што малако іх смачнейшае, чым у кароў.
    Каня павінен мець кожны гаспадар, нават самы бедны: некаторыя маюць па пары і болын, і з імі наймаюцца падвозіць гарэлку да чыгункі, альбо, калі ёсць работа ў лесе, возяць дрэва да рачной прыстані. Любы падвоз аплочваецца тут дорага, таму многія гаспадары, пабачыўшы ў гэтым неблагі прыбытак, стараюцца мець лепшых коней і ахвотна з імі наймаюцца на працу. Улетку коні з усяе вёскі праводзяць ночы на пашы пад наглядам хлопцаў, якія ля вялікага вогнішча вядуць гамонку альбо спяць. 3 кожнай хаты пад вечар нехта з сям’і, часам нават дзяўчына, садзіцца верхам на каня і гоніць яго на пашу, там прывязвае яму на шыю на свабодным шнурку званочак і адпускае. Коні, ведаючы са свайго вопыту, што ваўкі зводдаль з цемры могуць падпільноўваць іх як здабычу, не адыходзяць далёка ад вогнішча. Званкі, падвешаныя на іх шыях, часцей хатняй работы, змайстраваны з кавалка скручанай бляхі з падвешаным усярэдзіне цвічком, выдаюць даволі меладычны гук, ад якога ўсё паветра напаўняецца нейкай ціхай, дзіўнай музыкай. Зімою коням даюць сена, пасечаную салому, зрэдку авёс ці жыта. Пояць іх, не зважаючы на запаранасць ці знясіленне, але трэба прызнаць, што хварэюць коні вельмі рэдка.
    Нерагатай жывёлы [свіней] трымаюць ад чатырох да сямі штук, не лічачы дробнай, якую ў большасці выпадкаў рэжуць і ядуць свежыною. На адкорм звычайна выбіраюць трохгадовую жывёлу і, адкормленую варанай бульбай, мукою і цестам, забіваюць яе два разы на год перад Калядамі і перад Вялікаднем. Робяць каўбасы, сала соляць і складаюць у бочкі, а мяса альбо спажываюць адразу, альбо вэндзяць на ветры. Пра вяндлярні і вэнджанне дымам не маюць уяўлення. Неадкормленыя свінні, так званыя надворнэ, як правіла, свабодна бегаюць па вёсцы, шукаючы якога-небудзь корму, часта заходзяць у шкоду і рыюць лугі або палі. Для свіней павінны быць заўсёды на кожным канцы вёскі замкнутыя вароты, але за гэтым у нас, лічы, ніхто не сочыць. Увосень свіней выпускаюць на поле, дзе тыя ўжо нічога не могуць сапсаваць, а пажыву сабе знойдуць. Пад вечар, калі яны заходзяць надта далёка і не вяр-
    таюцца да загародкі самі, хто-небудзь з хаты выходзіць на поле і раз за разам кліча працяглым голасам: кабусь, кабусь, кабусь'. I загулялыя свінні збіраюцца.
    Са свойскіх птушак сяляне разводзяць адных толькі курэй. Тыя звычайна сядзяць у падпеччы і там нясуцца. Даюць ім трохі рознага перамяшанага зерня, дазваляючы шукаць па вёсцы спажывы. Качак і гусей у вёсцы ўсяго некалькі штук, ды і тыя належаць яўрэям.
    Наогул узаемаадносіны сялян са свойскай жывёлай надзвычай блізкія і дружалюбныя. Гаспадар вельмі клапоціцца пра іх, і хоць у хвіліны гневу часам моцна ўдарыць, аднак хутчэй забудзецца сам пад’есці, чым накарміць свайго каня ці вала. Кожную хваробу лечаць з усёй стараннасцю, даведваючыся ад суседзяў і знаёмых пра розныя карысныя сродкі, а ў выпадку смерці жывёлы моцна перажываюць. Ніякай спецыяльнай гадоўляй не займаюцца, наогул не маюць уяўлення пра гаспадарскі промысел. Калі трэба грошы на подаці, то збываюць менш патрэбную ў гаспадарцы жывёлу то цяля, то пару бычкоў, але ў самой жывёлагадоўлі ніколі не маюць відавочнага прыбытку, а толькі магчымасць угноіць большую тэрыторыю зямлі і ўласную выгоду.