Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
I скараюцца жанчыны перад абліччам Езуса, падаючы тварам перад Яго абразом, а расплеценыя валасы рассыпаюцца па каменнях.
«Самі па сабе плачце і над сынамі вашымі!». I тут узнікае стогн і жальба, і горача плачуць жанчыны, трымаючы ў абдымках дзяцей.
«Потым ішоў Пан Езус 161 крок і тут, пад самай гарою, трэці раз упаў, голасна чытае праваднік. Зрабіў Пан Езус да гары яшчэ 18 крокаў, дзе з яго сарвалі адзежы».
I тут, і там укленчваем перад абразамі ў каплічках.
Канец пілігрымкі ўжо блізкі. Ужо светлы і высокі касцёл узносіцца побач перад намі. Ужо толькі некалькі прыступак аддзяляюць ад мэты ад укрыжаванага Хрыста. Але мы яшчэ не ўваходзім у касцёл. Яшчэ збоку, крокаў за 12, укленчваем перад абразом, на месцы, дзе Хрыста прыбівалі да крыжа. Твары бялеюць, расшыраныя зрэнкі з жахам глядзяць на гэтыя нявінныя пакуты. Запаноўвае цішыня... I нават праваднік паніжае голас, губляе ўпэўненасць у сябе, і ўжо толькі шэпча словы казані.
«Per crucem ad lucem» напісана над дзвярыма касцёла.
Уваходзім. У алтары вялікі крыж і распяты на ім Хрыстус. Вакол укленчаныя грамады вернікаў. ІДіха. За вокнамі пад дахам касцёла трапечуцца ластаўкі і шчабечуць вераб’і, але тут, у сярэдзіне, цішыня.
Цішыня настолькі велічная, што чуваць, як падаюць зернеткі ружанцаў і як уздыхаюць людскія грудзі.
Ён памірае на крыжы, памірае за нас. Раскрыў шырока рукі і хацеў бы ўзяць у іх увесь свет і прыціснуць да грудзей. На высокай Кальварыі стаіць крыж Яго як штандар. 3 журботнага свайго трону Ён пануе і з’яўляецца Панам гэтых палёў і гэтых цёмных лясоў, і гэтай блакітнай Віліі, і гэтых сялянскіх хат, і гэтых людскіх душ, якія зараз сцелюцца да яго ступняў, самлелыя ад жалю, заплаканыя і ўлюбёныя, ахопленыя гэтым містычным токам, што ідзе ад Яго бязвольныя перад Яго абліччам.
Ціха ў касцёле. Перад алтаром міргае лампада праз вокны падаюць водбліскі сонца. А Яго балюча распятая белая постаць свеціцца высока над галовамі, памірае на крыжы.
Праз шэры сялянскі тлум прабягае дрыжанне... Угінаюцца плечы, схіляюцца галовы, вочы пакрывае імгла. Грубая зямная абалонка спадае, растаё, знікае... Штодзённыя клопаты і турботы кудысьці адыходзяць і гінуць, увесь свет засланяецца нейкім дзіўным змрокам, падае ў нейкую бяздонную глыбіню — чалавек сам расцякаецца ў нейкім бязмежным моры... А застаюцца толькі чыстыя душы, страсныя, знуджаныя і веруючыя і ствараюць асвятляльны вянок вакол Укрыжаванага...
Ая гроба
Памёр Пан Езус на сваім ганебным крыжы... Яго цела бязвольна абвісла, галава схілілася на плячо.
Яго трэба асцярожна зняць, захінуць у белы саван, нацерці духмянымі алеямі і занесці адсюль далей, у магільную капліцу, дзе Ён спачне аж да дня Увскрасення.
I ляжыць Езус у каплічцы, пакрыты белым саванам і абкладзены ахвярным палатном і светлымі пасмамі найтанчэйшага лёну, і мноствам абаранкаў, і нават дзявочымі шлюбнымі вянкамі, якія сюды Яму прыносяць маладыя замужніцы. Ляжыць ціхі, мёртвы і чакае Уваскрасення.
Схіленыя над ім два драўляныя анёлы плачуць і галосяць, уздымаючы далоні да твараў. Яны прыгожа ўбраныя ў яскрава размаляваныя шаты, у шнуры бліскучых пацерак, з зачасанымі валасамі. А на сцянах суровыя постаці рымскіх жаўнераў з выдрапанымі вачыма вартуюць цела Замучанага. Пільнуюць, каб Яго не выкралі вернікі, каб не паўстаў Ён з труны і не ўзнёсся ў славе на неба.
Забіты, замучаны. Няхай жа больш ніколі не зварухнецца, няхай ужо пасярод мёртвых не падымецца, няхай ужо не ведае пра Яго свет, і камень, які замыкае магілу, няхай парасце мохам забыцця. Няхай гэтае сэрца, якое білася, нібы жывое, застыгне, няхай яно ператворыцца ў прах і замоўкне навекі! Так павінна быць!
Салдафоны пільнуюць. Як загадана! Стаяць узброеныя і суровыя, сочаць, каб не ўзнікла ніякіх непарадкаў, каб якія-небудзь старанныя вучні не ўчынілі бунтаў і бяспраўя.
I народ укленчвае перад памерлым Хрыстом і засяроджана схіляе галовы.
Памёр і ляжыць халодны, бледны і нерухомы, без слова на збялелых вуснах, без позірку у згаслых вачах.
I анёлы плачуць над ім.
Але ці сапраўды памёр? I ўжо да нас не вернецца? I знікла, развеялася тое, што было святлом нашых вачэй, голасам нашых грудзей, уцехай сэрцаў, святлом і любоўю найсвяцейшым выразнікам нашай уласнай душы? Знікла назаўсёды...
Хіба і мы хочам заваліць магілу каменнем і даць ёй парасці мохам забыцця?
He, не! Мы ведаем, што «Ён не памёр, а толькі спіць». Спіць моцным, каменным, магільным сном, нерухомы і мёртвы, на першы погляд мёртвы настолькі, што можа ўвесці ў зман чуйнасць салдат, якія пільнуюць Яго. Але там, унутры, стукае сэрца, віруе кроў, паветра напаўняе грудзі, сілы збіраюцца і растуць у чаканні гадзіны Уваскрасення.
I вось, злучаючыся з Яго ўнутраным жыццём, утоеным і ціхім, усё навокал таксама дрыжыць ад жадання і смутку. I з шуму лясных соснаў, і з шалясцення ліп, з птушынага шчабятання, з цурчання ракі, што няспынна плыве, з ветру, што лятае па палях, і з уздыхам людскіх грудзей, з гэтых раскрытых у малітве вуснаў і з гэтых узнятых да неба вачэй ідзе вялікая ўмольная просьба: «Паўстань, паўстань, о Пане!»
I неўзабаве, калі праб’е яго гадзіна, уцякуць злыя сілы, памлеюць перапалоханыя вартаўнікі, адваліцца магільнае века і паўстане Ён у трыумфе і сіле, бо сказаў:
«Я уваскрасенне і жыццё; хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць» (Ян, 11, 25).
Гербы роду бацькоў Эмы Яленскай: злева герб Яленскіх «Карчак», справа герб Аскеркаў «Мурдэліо»
MURDEUO
EMMA JELKSSKA-hMtH HOWSKA
Партрэты Э. Яленскай-Дмахоўскай у розныя гады жыцця:
1 80-я гады XIX ст.,
2 прыкладна канец XIX ст.,
3 прыкладна першае дзесяцігоддзе XX ст.
Аўтограф Эмы Яленскай
Вокладка часопіса «Вісла»
Ян Карловіч
Каля касцёла ў мястэчку Капаткевічы
Вокладка аповесці «Паненка»
Вокладка нарыса Э. Яленскай «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце», выдадзенага асобным выданнем
Вокладка аповесці «Двор у Галінішках»
Тытульная старонка аповесці «Тры пакаленні»
M ATKA
Wasc
Першая старонка аповесці «Матка»
Вокладка зборніка навел «Буслы»
МШ + + + +P0D WWO
Тытульны ліст нарыса «Кальварыя пад Вільней»
Месца спачыну Эмы Яленскай-Дмахоўскай на могілках Росы ў Вільні (фота Андрэя Антонова)
Лісты
1. Да Яна Карловіча
8 (20) верасня 1890 г.
Шаноўны Пане рэдактар!
Адносна Вашага пажадання, выказанага ў «Wisle» (т. IV, красавіцкі сш.), дасылаю два знаёмыя мне варыянты песні, разгледжанай шаноўным Панам у артыкуле «Сістэматыка польскіх песень», IV, стар. 393, і пададзеныя там як песні пра Яся і Касю. Варыянты, запісаныя мною ў вёсцы Камаровічы ў Мінскай губ. Мазырскага пав., маюць агульны характар з цытаванымі ўжо ў «Wisle» беларускімі варыянтамі. Тым не менш, аднак, могуць спатрэбіцца.
Застаюся з пажаданнямі і павагаю
Э. Яленская, цяпер Дмахоўская.
2. Да Яна Карловіча
2 (14) лютага 1891 г.
Шаноўны Пане!
Зразумеўшы з Вашага ліста, што і варыянты беларускіх народных песень могуць спатрэбіцца дзеля сістэматыкі песень, дасылаю Вам вядомую мне святую песню, змест якой падобны да пададзенай у № 10, сш. 4 «Wisly», у сш. пад назваю «Дзяўчына і пілігрым». Мушу дадаць, што гэтая песня цытавана ў Зянькевіча: «Вясковыя песні Пінскага люду», стар. 254, і ў Шэйна «Беларускія песні», стар. 387, № 717.
Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць шаноўнаму Пану за ласкавую зацікаўленасць маімі зборамі. Маю надзею, што здолею напрадвесні ўпарадкаваць іх і тады прыслаць іх Вам праз Пана Вольскага [Зыгмунт Вольскі бібліяфіл, супрацоўнік Публічнай бібліятэкі ў Варшаве]. He ведаю толькі, ці будуць яны мець вартасць, бо змяшчаюць мноства рэчаў ужо друкаваных.
Прашу прыняць, шаноўны Пане, выражэнне самай шчырай павагі і поспехаў.
Э. Дмахоўская.
3. 3 лістоў Зыгмунта Вольскага да Яна Карловіча
Ад 3. VII. 1891 г.
...Што чуваць у д-ра Капярніцкага [Ісідар Капярніцкі антраполаг]? Меў ад яго лісты адносна песень і загадак, сабраных на Палессі паннай Эміліяй Яленскай (цяпер пані Дмахоўскай).
Ад 8. II. 1893 г.
...Калі будзе час [...] прашу запытацца ў д-ра Завілінскага [Раман Завілінскі мовазнаўца і фалькларыст, сакратар Антрапалагічнай камісіі Этнаграфічнага аддзела Акадэміі навук], што робіцца з працаю п. Яленскай «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч...»
4. Аіст Яна Кардовіча да Эмы Яденскай-Дмахоўскай
30 кастрычніка 1897 г.
Шаноўная Пані!
Са шчырай радасцю чытаю ў сённяшніх газетах паведамленне пра Ваш трыумф на конкурсе, віншую ад усяго сэрца і цешуся, што супрацоўніцу нашай «Wisly» напаткаў такі поспех. [Маецца на ўвазе перамога Я.-Д. на конкурсе імя Баляслава Пруса.]
Прашу прабачыць, што на Ваш ліст ад 6.10 адказваю толькі цяпер. Я павінен быў спачатку параіцца з маімі таварышамі пп. Балінскім [Ігнацы Балінскі пісьменнік, паэт, публіцыст] і Глогерам [Зыгмунт Глогер вучоны-гісторык, этнограф, фалькларыст, археолаг, пісьменнік]. Вынікам гэтай дамоўленасці стала іх наступная просьба да Пані: у зборніку былі б пажаданыя толькі тыя беларускія песні, якія б сваім зместам былі звязаны з творамі Міцкевіча (напр., баладамі). Іншыя знаходзіліся б далекавата ад нашае мэты. Калі ж Пані такіх не знойдзе, то просім пра што-небудзь іншае, хаця б этнаграфічныя дадзеныя або штосьці нядоўгае і закончанае, каб сякім-такім чынам мела адносіны да жыцця або творчасці Міцкевіча. Можа, знайшлася б пара казак, напр., з Наваградскага павету, якія нейкай ніццю можна было злучыць з Міцкевічам?1 Урэшце, што Пані пажадае прыслаць, з удзячнасцю прымем.
У чаканні цалую ручкі Пані і прашу засведчыць маю пашану Пану доктару.
Верны слуга Я. Карловіч.
1 Гаворка вядзецца пра выданне, прысвечанае 100-годдзю А. Міцкевіча «Ksiega pamiatkowa na uczczenie setnej rocznicy urodzin Adama Mickiewicza» (1798-1898), якая выйшла ў 2-x тамах y 1898 г. У 2 т. было змешчана эсэ Яленскай-Дмахоўскай «Свіцязь».
5. Да Яна Карловіча
[Лістапад 1897 г.]
Шаноўны Пане, даўно ўжо збіралася выказаць Вам падзяку за ласкавае абдорванне мяне столькімі цікавымі творамі але, выбіраючыся ўвесь час у Варшаву, жадала б зрабіць гэта асабіста. Бачу, аднак, што задоўга давялося б чакаць, бо выезд наш пастаянна адцягваецца і папраўдзе ўжо не ведаю, калі мы выедзем адсюль. Такім чынам, шлю шаноўнаму Пану найсардэчнейшую падзяку за Яго дабрыню. Хацела б Вам нечым аддзячыць, і старалася адкуль толькі можна здабыць манюшкаўскія памяткі, але так па сённяшні дзень абсалютна нічога не трапіла мне ў рукі.