Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
№ 10.
Бег non, да на плоту гоп! Да яйкамі завіс.
Гарбуз.
№ 11.
Чорон, ворон, да не воўк, Крылья мае, да не птак.
Жук.
Чорненькая, маленькая, Усю калоду поверне.
Блыха.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, № 409.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 5.
№ 13.
Чэтырэ чэтыраночкі, Беглі на поляночкі Адна адну не дагоніць.
Колы ў возе.
№ 14.
Чарнец, маладзец, по коляна в золоце.
Гаршчок на вуглях.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 28.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 354.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 50.
№ 15.
Чэтырэ браця под аднім капелюшом стояць.
Стол і чатыры нагі.
Dybcrwski: Zagadki Biatoruskie, № 89.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 412.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, Ns 66.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, Ns 34.
№ 16.
Чэтырэ чэтырночкі, пятый натужнічок, Волочэ дрындочку з густаго берэзнічка.
Пяць палыдаў шукаюць вошы ў валасах.
№ 17.
Чорна карова весь сьвет скалола.
Ноч.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 408.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 125.
Чорная овечка вся в агне гарыць.
Ноч.
№ 19.
Ходзіць у весь сьвет, а не чэлавек?
Ноч.
№20.
Дзве сестрычкі, абедзьве блізьнячкі, Адна к адной у госьці не ходзяць.
Вочы.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 76.
№21.
Дрыгі дрыгаюцса, Жылы напінаюцса, шуць, галыша!
Кросны
№22.
Дзед бабу тычэ, Баба мурмычэ.
Жорны.
№23.
Еду, еду, ні дарогі, ні сьледу.
Ехаць чаўном.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 439.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 200.
Dybowski: Zagadki Biahruskie, № 40.
№24.
Ехалі комісары, Усе поле попісалі.
Барана.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, 440.
Ішло хлопчыкоў двадцаць пяць, Прашла зіма, сьледкі знаць.
Барана.
№26.
Круць, верць, под чэрэпочком сьмерць.
Злоўлены ўюн.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, № 360.
Носовйчь: Бклорусскія загадкй, № 19.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 153.
№27.
Крывенькі, маленькі, А ўсё поле абегае.
Серп.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 52.
Гйльдебранд-ь: Сборнйкь памятннковь, № 33.
№28.
Косьцяный плуг, дзерэвяное поле, Век цэлый працуе, а хлеба не мае.
Дзяцел.
№29.
Кіну не палку, уб’ю не галку, Скубу не пер’я, ем не мясо.
Рыба.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, № 138, 424.
Гйльдебранд-ь: Сборнйкь памятнйковь, № 77.
№30.
Каціцса ў барылцэ, Бэз дна, бэз рылца.
Яйка.
Крывенькі, маленькі, шатаецса, матаецса, Под прыпечэк ховаецса.
Мятла.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 56.
№32.
Красна маладзіца разгарэласе,
У краснаго маладца поцечэ з канца.
Самавар.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, № 378, 379.
№33.
Леціць чорток, задзёршы носок, Hi сьледу, ні дарогі.
Човен на вадзе.
№34.
Лежаць вілы, абое мілы, He угадаць, каторэ взяць.
Раздарожжа.
№35.
Лата на лаце, бэз іголкі шыта.
Качан капусты.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, № 28.
№ 36.
Леціць птак церэз Божый дах -
Божэ мой мілы, тут мае сілы!
Пчала, летучы па-над царквой, бачыць, як гараць васковыя свечы.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 173, 174.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 51.
Носовйч-ь: Бклорусскія загадкй, № 54.
Булгаковскій: Пйнчукн, № 146.
Леціць птах церэз Божый дах Ух! Ух! Mae дзело погарэло.
Пчала.
№38.
Лежаў Грыгор помеж гор, Лопушком накрыты.
Агурок на градзе.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 364.
№39.
Лопатамі ходзіць, а трубою е.
Гусь.
№40.
Лецяць гускі, дубовые мускі (дзюбы), У ropy лецяць, а ў землю бразкоцяць.
Цапы.
№41.
Лезе на залезе -
Подай, куме, шапку.
Дзясяты сноп, які ляжыць на версе стажка.
№42.
Матка тоўстуха, дочка красуха, А сын перэбор, ускочыў на двор.
Печ, агонь і дым.
PoMaHoeb: Білорусскій сборнйкь, № 192, 193.
HocoeuHb: Білорусскія загадкй, № 48.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 9.
Dybawski: Zagadki Bialoruskie, № 18.
№43.
Медзьведзь рэве, 3 него бела кроў ідзе.
Жорны.
Маленькая, голінькая, А весь сьвет адзевае.
Іголка.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 181, 120.
№45.
He піе, не е, і не жые, Толькі шые.
Іголка.
№46.
Hi морэ, ні земля А хадзіць неможна.
Балота.
№47.
Над намі да догоры ногамі ходзіць.
Прусак на столі.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 60.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 445.
№48.
Наша Бася розцягласе, Кабы встала до неба достала.
Дарога.
Романовь: Білорусскій сборнйк-ь, № 361.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, № 10.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 75.
№ 49.
На пагорку ў чырвоным каптурку, Хто ідзе, той паклоніцса.
Суніца.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 39.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 224.
Гйльдебрандь: Сборнйк-ь памятнйков'ь, № 56.
Над ямкой, ямкой
Усе з ложкамі седзяць.
Міска.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 212.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 6.
№51.
Поверх лесу дзежа кісьне.
Яблык на дрэве.
Романовь: Бгыюрусскій сборнйкь, № 248.
Гйльдебранд-ь: Сборнйкь памятнйков'ь, № 63.
№52.
Поўна бочэчка віна, Hi шпонькі, ні дна.
Яйка.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 34.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 249, 337.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, № 80.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 17.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 210.
№ 53.
Поўна бочэчка віна I чопочка нема.
Яйка.
№ 54.
Под прыпечком капежы Хто ведае, не кажы.
Пацеркі на шыі.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 31.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, № 265.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 2.
Поўна хата людзей, Hi окон, ні дзьверэй.
Гарбуз.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 39.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 9.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, № 67.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 49.
№ 56.
Поўна хата вараб’ёў, Муруюць хату бэз углоў.
Мурашкі; мурашнік.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 109.
№ 57.
Поўдзежы мукі, А на верху жукі.
Попел.
№ 58.
Пасьцелю дзерожку, насыплю гарошку, Лоста хлеба палажу.
Зоркі і месяц на небе.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 70.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 60, 273.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 12.
№ 59.
Плеш, наплеш, каплеш, накаплеш, Плеўку здзерэш і зноў нальеш.
Пячы аладкі.
№ 60.
Пані ў зелёным жупане, Лычком подперэзана.
Хвошч мыць лыжкі.
Поймай пташэчку, атрыж галоушку, Выймі сэрцэ, дай піць будзе гаварыць.
Гусінае пяро.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 89.
№62.
Прышоў тота под варота, Пытаецса лопета, ці дома паныра?
Воўк, сабака і свіння.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 178.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, № 3.
№63.
Под палом, палом ходзіць барыня з колом.
Мыш.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, № 4.
№ 64.
Прышоў хтось, узнаў штось, Гонісь за ім неведомо за кім.
Смерць.
Носовйчь: Бклорусскія загадкй, № 64.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 145.
№65.
По горам, по горам, Ходзіць шуба і кахтан.
Авечка.
№66.
Поўэн хлевец белых овец.
Зубы.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 65.
Прамеж гор, прамеж бор, Бежыць конь вараной.
Ручай.
№68.
Рыкнуў вол на сто сёл і на сто гор.
Пярун.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 285, 357.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 41.
№ 69.
Рос, вырос, коньчык залопіўса, Дзеўкам знадобіўса.
Арэх.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 290.
№ 70.
Седзіць панна на ганку
I карпае на погонку.
Рабіць панчоху.
№ 71.
Шатаецса, матаецса, Под прыпечэк ховаецса.
Мятла.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 26.
№72.
Шоў, прыклекнуў, по колені воткнуў, Патуль бавіўса, пакуль не справіўса.
Ключ у замку.
№73.
Прышоў, уклекнуў, по яечка воткнуў, Почэкай, нехай побавіцса, пакуль управіцса.
Ключ у замку.
Стаіць на дарозе, на адной нозе, Бэз ног, бэз ушу, в адном капэлюшу.
Грыб.
№75.
Семсот сьвішчэ, чэтырэ плешчэ, I хахол, і махол, і галагушэчка.
Конь, мужык і бізун.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 304.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 21.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 110.
№ 76.
Седзіць панна ў каморэ, А ей коса ў дварэ.
Морква.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 27.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 293.
Носовйчь: Бклорусскія загадкй, № 38.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 42.
№ 77.
Стаіць дуб-старадуб, на том дубе седзіць птіца He достане ні цар, ні царыца, ані ручый маладзец.
Неба і сонца.
№78.
Стаіць бочэчка віна, Hi крана, ні дна.
Яйка.
№ 79.
Седзіць панна ў цемніцы, Робіць корункі бэз іголкі, бэз ніці.
Пчала.
Стаіць карова, у каровы дзюра гатова, Прышоў бык у дзюру тык.
Студня і журавель.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 344.
№ 81.
Што гэто такое, што нічого ему не баліць, а стогне? Нічого не згубіў, а шукае.
Свіння і курыца.
№ 82.
Што пан у кешэні ховае, To мужык на землю кідае.
Уціраць нос.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 176.
№ 83.
Туды ідзе скачучы,
А назад плачучы.
Вядро ў студні.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, №47.
№ 84.
Трасецса, калоціцса, На весь сьвет клапоціцса.
Млын.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 346.
№ 85.
У лузе, у дзерназе, Стаіць non на адной назе.
Млын.
Носовйчь: Бклорусскія загадкй, № 9.
У едном месьце крыжоў двесьце.
Клубок.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 49.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, № 4.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 73.
№ 87.
У ранній на чэтырох,
У поўдзень на двох,
У вечэру на трох.
Чалавек.
№88.
У садзе царском, на дзерэве райском,
3 боку каліна, з другого маліна,
3 трэцяго вішэня, з чэцвёртаго нема нічого, Толькі адно забельё.
Чатыры пары году.
№ 89.
У хаце паліца, под паліцой блошчыца, Блошчыцу подпалілі, блошчыца упала, А сьвеча зазіяла.
Запалка.
№90.
У рыкулі чэтырэ кулі, А ў оржы толькі дзьве.
Вымя каровіна і кабыліна.
№91.
У Копцевічы рубаюць, А ў Лучыцэ трэскі летаюць.
Калі звоняць у адной вёсцы, у суседняй чуваць.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 42.
Романовь: Бгьлорусскій сборнйкь, № 55, 222.
Булгаковскій: Пйнчукй, Ns 83.
Укусная ягодка, абліжу
Да й ізноў улажу.
Замок і ключ.
№93.
У адну ямку чэтырэ сестрычкі леюць.
Даенне каровы.
№94.
Віса вісіць, хода ходзіць, Віса ўпала, сьвіня з’ела.
Жолуд і свіння.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 35.
Носовнчы Білорусскія загадкй, № 73.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 159.
№95.
В маленькім горшку смачна кашка.
Арэх.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 28.
Романовы Бклорусскій сборнйкь, № 53, 190.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, № 44.
№96.
Зелёна не ёлка, Красна не дзеўка, 3 хвостом — да й не мыш.
Бурак.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 117.
№97.
За сьценой косьцяной салавей шчэбечэ.