Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
№6.
Русалочка, Наталочка, дзе твая дочка-чапурночка? Ой, мая дочка в агародзе, чабор поле, Яна поле да перэбівае, Да ліхое зелье вон выкідае.
Да й ідзіце, людзі, дзівіцеса, Што едзе Кір’янко жэніцісе. Ой, на ём шуба целячая, А шапка собачая, а боты сьвінячэе. Рукавом махне целятко рыкне, Шапкой стрэсене собака брэхне, Ножкою тупне сьвінка рухне. Сам жэ он едзе на воліку, А жонку везе на коніку, Да й усе людзі збежалісе, Да его збройі дзівлялісе, Што ўся его зброя адзываласе.
№7.
Русалочка, Купалочка, дзе ж твая дочка-чапурночка? Мая дочка ў агародзе, чабор поле, Да ліхое зелье вон выкідае.
Да ліхое зелье лопух, штоб нелюбый onyx, onyx! Да ліхое зелье осот, штоб нелюбый росох, росох! А доброе зелье подбел, подбел, штоб мой мілый подбег, подбег!
№ 8.
Ой, Русалочка, Наталочка, гдзе твая доча подзеласе? Ой, мая доча в агародзе, в агародзе, у халодзе;
Перэбор, пшэніцу перэбірае, а куколь, метліцу выкідае. Да куколь, метліцу сьвёкру моему, Перэбор, пшэніцу бацьку моему.
Шейнь: Матеріялы, стр. 228, № 236, 237.
№9.
На морэ утка купаласе, А на берэжэчку сушыласе. Тацьянка ў маткі просіласе: «Да й жэ мне, мамко, сваю волю, Да хоця леточко злетоваці, Сіню зімочку ззімоваці, Руцяного венка доносіці, Залатого персьня доломіці».
№ 10.
Плаўле чоўночэк по рэчэнцэ, Плачэ Іванко по дзевочцэ.
Іздзеру лычко з крапівочкі, Да й заселюсе бэз дзевочкі.
Ідзіце, людзі, дзівіцеса, паехаў Іванко жэніціса, Сам он едзе на коніку, а жонку везе на возіку, Поганяе коня нагайкою, накрыўшы жонку кітайкою.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, № 70.
№ 11.
У веліком карагодзе, Разбілі жабу на калодзе.
Да усім хлопчыкам по кульшэнцэ, Аднаму Адасю цэлая жаба, Штоб его полюбіла хоця б старая баба. А шчэ к таму з галоўкою, Каб быў на лето з жонкою, I з друбнымі лапочкамі, Штоб быў і з дзеточкамі.
№ 12.
У агародзе пакос парос, Хлопчыкам кукіш под нос. У агародзе под вербою Стаялі коні над вадою. Толькі сесьці, праехаці, Слаўнаго села адведаці. Слаўное село Копцевічы, Там дзевочкі, як паненочкі, А галоўшкі, як маковочкі, А шчэбеталі, як ласточкі.
№ 13.
Ой, яблынко ж наша, докуль ты стаяла! «Стаяла я лето, стаяла другое, Да на трэце лето, стала ўсыхаці, Із корня ўныла, голейко опусьціла, цьветок уроніла». Ой, Сцепко ж наша, докуль ты гуляла!
«Гуляла я лето, гуляла другое, Да на трэце лето, стала ўнываці; Сэрдэнько ўныло, коскі опусьціла, сьлёзкі ўроніла».
Павет Мазырскі, вёска Чалюшчавічы
№ 14.
Плавае чоўнок по рэчэнцэ, Плачэ малойчык по дзевочцэ. Здзером лычко з крапівочкі, Ой, заселімса бэз дзевочкі, Бэз маладой паненочкі.
№ 15.
Русалочка, Наталочка, дзе твая дочка подзеласе? Ой, мая дочка в агародзе, чабор поле. Ой, поле, поле, убірае, Да куколь, мятліцу ўкідае, Чабор, васількі аставляе.
Да куколь, мятліца то сьвекратко, А чабор, васількі то родный бацюхно.
№ 16, гл. № 3.
3 аднаго колодзеза там дзве дзеўкі воду бралі, А тудою шлі два малойчыкі:
«Помагай Бог, дзьве дзевочкі!».
«Здароў, здароў, два малойчыкі!».
Багата замоўчала, а ўбогая прамоўвіла:
«Не беры, братко, багатой, а вазьмі, братко, убогой, Багата хорошо ходзіць, а ўбогая ўсе дзело робіць». Зачула то багата, зачула, заплакала:
«Ручнічкі мае беленькее, ці вамі дубкі повязываць, Што не хочуць мене людзі браць!
Перыны мае пуховые, ці вамі калоды накрываць, Што не хочуць мене людзі браць!
Скатэркі мае драбчыстые, ці вамі горы засьцелаць, Што не хочуць мене людзі браць!
Намёточкі мае беленькее, ці вамі берозкі завіваць, Што не хочуць мене людзі браць!».
№ 17, гл. № 9.
Да на морэ утка купаласе, Купаласе, на рубежэчку сушыласе. Да Арынка маткі просіласе: «Дай мне, маточко, сваю волю, Хоця леточко злетываць, Сваю зімочку зімоваць Да з дзевчатамі погуляць, Руцяного венка доносіць, Злотаго персьня доломіць».
№ 18.
Рожа, рожа, рожоночка, Да скажы ж ты мене ўсю праўдочку! Да каму воля, каму неволя?
Да й усім дзевочкам свая воля, А малодочкам неволенька.
Кола печы гаршчок кіпіць, А кола біла^дзіця крычыць. Да седзіць свекра, да не покалышэ, Ой, нехай седзіць, да не додышэ, А мае дзіцятко Бог покалышэ.
Свекруха седзіць, да не полюлее, Ой, нехай седзіць, да калее.
Ой, нехай ляжэ каладою!
Ой, калода не лёгкая, штоб ей цяглі вероўкой. Біло калыска.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, № 13.
№ 19.
Шкода таго луга, луга зелёнаго, Была пташка адна, пташка зяўзюленька Тая занемела, з лугу полецела.
Шкода таго села, села Чэлюшчэвічы Была дзеўка адна, маладая Агапка — Тая заручона, з села повезёна.
№20.
У агародзе гардавіца, Нашым хлопцам Петровіца. Цяжко дзеўкам гарду рваць, Цяжко хлопцам Петра ждаць. Дзеўкі гарды не нарвалі, Хлопцы Петра не дождалі.
Безсоновь: Білорусскія піснй, стр. 27, № 25.
№21.
У Недзелю, у раненькою, Убераецса кроль на войну.
А за ім послы по тры пашлы: «Вернісе, кролю, едзь до дому, Ужэ твая пані сына радзіла». «Ой, калі сына, не вернусе, Бо сын вырасьце, у войско пойдзе, А мая магіла не ціха будзе».
У Недзелю, у раненькою, Убераецса кроль на войну, А за ім послы по тры пашлы: «Вернісе, кролю, едзь до дому, Ужэ твая пані дочку радзіла». «Ой, калі дочку, то і вернусе, Бо дочка вырасьце, замуж пайдзе, To мая магіла вэсола будзе».
Шейнь: Матеріялы, стр. 62, № 44.
№22.
В агародзе, под вербою, Стаіць колодзез поўэн з вадою. Прыдзе мая маць вады браць, Да з новінькімі ведзерцамі. Да не будзе поўных набераць. Годовала дзіця людзям слуга А людзям слуга вернейша, А маці туга вечнейша.
№23.
Я no гарэ хаджу, Тое село гляджу. Хочэ мене маці У тое село аддаці. А я не хацела, Пакуль разглядзела. Як разглядзела, Сама бы полецела.
№24.
Праведу я бацюхна до броду, Да баюсе вернуцьса до дому. Стану ў полі смудою*', А будзе сьвекрухна гуляць, Будзе мене, маладою, пытаць: О смудо, смудо тонкая, Была ў мене невехна такая, Як ты смудзенько тонкая А з мене сьвекрухна ліхая.
Смуда — арабіна.
№25.
По ўсіх старонах дошчы ідуць, У Чэлюшчэвічы хмаркі хаджуць. Да хадзіце, людзі, дзівіцесе, Да едзе Васілько жэніцісе.
Сам жэ он едзе на коніку, А дзевочку везе ў возіку.
Дзевочка ў его прасіласе: Дай мне, Васілько, сваю волю,
Уйду на ульку, погуляю, Як шчучка-рыба по Дунаю. Я ж малада з дзевочкамі, Як шчучка-рыба з окуньцамі.
№26.
Зяўзюлько боровая, не куй рано ў дуброве Да не будзі мене, маладу.
У мене, маладой, не свой бацько, Да побудзіць мене ранюсенько, Пашле по воду цемнюсенько.
Я ж, малада, не слухала, Да з ведзерэчком пастаяла. Да не ліхо робіш, і сам сходзіш, Hex трасца трасе, і сам прынесе, Да ад мене вады жадаючы, Мене, маладу, збуджаючы.
У мене, маладой, дзіця малое, А некаму его поколыхаць He мене по воду шчэ посылаць.
№27.
Да горэ, горэ той маладзіцы, У каторой да заўвіц много.
Куды яны ідуць, браціху судзяць: Наша браціха не работніца, Да й нашаго дому не кукоўніца, Да й нашым каморам не ключніца. Ой, добрэ, добрэ той маладзіцы, У каторой да дзевероў много.
Куды яны не ідуць, браціху хваляць: Наша браціха работніца, Да й нашаго дому кукоўніца, Да й нашым каморам ключніца.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 35, № 64. Безсоновь: Білорусскія піснй, стр. 53, № 96.
№28.
Там над рэкою вэсэлень ходзіць, Вэсолочкі*) водзіць, вэсолочкі просіць. Заіграйце, вэсолкі, зціха, помаленьку, Послухайце таго, як дзеўчына плачэ, За нелюба ідучы, пасьцелю сьцелючы.
Пасьцелю пасьцельку тры рады крапівы, А чэцьвёртый шупшыны.
Палажу ў галоўкі беленечэк камень, Напрану нелюба сырою землю, Годзі нелюбому ругацьсе co мною.
*) Вэсолкі — лёгкі ранішні туман, што ўздымаецца над лугамі і вадою.
№29.
Церэз место Патоцкое Да уйшло войско дзевоцкое, Да наша Ульянка поперэду уйшла За тым яна больша выросла.
А наша Ульянка барабан біла За тым яна чорнобрыва.
Наша паненэчка не велічка, Над усім войском полкоўнічка.
Павет Мазырскі, вёска Філіпавічы
№ 30.
На морэ утка купаласе Да й на берэжэчку сушыласе.
Дочка ў маткі прасіласе:
«Пусьці, маці, погуляці,
Ужэ майго малойца не відаць, Бо пашлі малойцы до коні ночэваць».
А мене матка не пусьціла, До каморэнькі замкнула.
А ў каморэньцэ акенэчко, А ў акенэчку всё відненэчко Што мой любый по двору похаджае, Да з нелюбой размоўляе.
На нелюбой руцяный веночэк Штоб да ана его не зносіла, Ана мне з верным дружком разлучыла.
№31.
Рыболове, мае соколове, закідайце шоўковаго невода, Да будом мы цягаці шчуку і ліну.
He ўцяглі ліна, да ўцяглі дзіця.
Да несім, пане браце, у новенькі двор, Да зазвонім, пане браце, в галасны звон.
Усе малодкі збераюцса, Да к гэтому дзіцяці прызнаюцса. Усе дзевочкі вэсолінько ідуць, А панночку Марусеньку под ручкі ведуць. Шчэ ў цебе, мая маці, шчэ дочэк сім He давай жэ такой патолінькі ўсім.
Шчэ ў цебе, мая маці, шчэ дочэк пяць, He пускай на уліцу, нехай дома спяць. Шчэ ў цебе, мая маці, шчэ дочэк тры, He пускай на уліцу, да сені подапры. Шчэ ў цебе, мая маці, шчэ дочэк дзьве, He пускай у карчму по мёд, по віно Бо мене віно да з сьвета звело.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гарадок
№32.
Цепер Купайло а заўтра Іван. Ясное соўнейко, заіграй нам! А як будзеш нам граці, To мы будзем Купайлу скакаці; А як не будзеш нам граці. To мы не будзем Купайлу скакаці. Ой, в агародзе гардовіца, Заўтра жыдом Петровіца. Добрэ ім Петра ждаці, Што яны не будуць Купайлу скакаці.
IX. Жніўныя
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№ 1.
Да ужэ соўнцэ за бор, да ужэ соўнцэ за бор Пускай, пане, зараней дамой.
Ужэ на жыце роса пала, ужэ на жыце роса пала, Першая халодна, а другая цеплейша Сьвекрушына холодна, роднэй маткі цеплейша. Сьвекрушыну колом паб’ю, сьвекрушыну колом паб’ю, Сваей маткі з віном пап’ю.
Пускай, пане, зараней дамой, В мене ў доме не свой бацько, В мене, маладой, лютый сьвекратко, лютый сьвекратко. На парозе сустрэкае, з плечы серпа здымае, Ведро ў ручкі ўбівае, ведро ў ручкі ўбівае.
«Ідзі, невехна, по вадзіцу, у крыніцу по халодну, Ці не стрынеш лютаго звера, ці ліхого чэлавека». Я зверыка не боюсе, чэлавечку поклонюсе, Я зверыка колом, колом, чэлавечка добрым словом.
Шейнь: Білорусскія пкснй, I, стр. 185, № 300.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 224, цыт. канец.
№2.
Ой, іду я дарогой, I пушчу голос дубровой. Нехай голос голосуе, Нехай мая мамка чуе, Мне вечэраці гатуе. Наварыла вечэраці, Будзе паном і чэлядзі. Наварыла гаршчок боршчу, Накідала поўэн хвошчу. Наварыла сыроваткі, Накідала зыноваткі. Наварыла сочэвіцы, Накідала чамярыцы. Наварыла гаршчок кашы, Насыпала поўэн сажы.