Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
№ 171.
Под гаем, гаем, гаем зелененькім, Там орала дзевчынонька воліком чарненькім. Орала, орала, не ўмела гукаты, Да й наняла козачэнька на скрыпоньку граты.
Козачэнько грае брові наморгае.
Ой, бес его бацько знае, на кого моргае? Ці на мае коні, ці на мае волы,
Ці на мае бело лічко, ці на чорны бровы? Hi на мае коні, ні на мае волы,
Да й на мае бело лічко, да й на чорны бровы.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйков-ь, стр. 99, № 104.
№ 172.
Ой, знаты, знаты, хто не жонаты, Его лічэнько, як яблочэнько.
Ой, знаты, знаты, хто ажэніўсе, Той скорчыўсе, згорбіўсе, саўсім зажурыўсе. Ой, знаты, знаты, хто любіць польку, Пратоптаў сцежэчку церэз хвасольку;
Ой, знаты, знаты, хто любіць руску, Пратоптаў сцежэчку церэз петрушку;
Ой, знаты, знаты, хто любіць німку, Пратоптаў сцежэчку церэз былінку.
№ 173.
Ехаў козак з-за Дунаю, Он козацку мову знае. «Я по сьвету вертаўсе, Ніхто не знае, з кім познаўсе. Познаў сабе я дзевчынку, Ей на іме Кацерынку.
Стан харошы, мова міла, Сама бела, чорнобрыва. Ай, традам! Ай, TpaflczM! Шчо захочэ, то я дам! Дам сто дзевок у заменку За адную Кацерынку.
№ 174.
«Ой, ты, дзевчына заручэная, Чэго так ходзіш засмучэная?».
«Ой, як жэ мне смутной не буці — Кого я люблю, трудно забуці!».
«Церэз рэчэнку, церэз балото, Подай ручэнку, мае залото;
Церэз рэчэнку, церэз быструю, Подай ручэнку, подай другую; Подай ручэнку, бо душу згубіш, Скажы мне праўду, кого ты любіш?». «Ручкі не подам не прысягала, Праўды не скажу не шлюбовала. Бо як я маю праўду казаці, Калі не хочэш верно кохаці! Ой, пайду я ў лесы цемные, Гдзе разцьветаюць кветы красные Там я хадзіла, там я блудзіла, Судзі мне, Божэ, кого я любіла».
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, № 77. Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 130, № 129.
№ 175.
Зашумела лешчынонька, затужыла дзевчынонька: Як ад ветру не шуміці?
Як по мілым не тужыці? Сам в дарогу выежджае, Мне ў доме покідае.
I в недзелю пораненько соўнцэ всходыт, А дзевчына смутно ходыт.
I в недзелю пораненько прыежджае мой міленькі.
№ 176.
Сохне у полі трава нескошоная, Плачэ, тужыць дзевіца заручоная. He сохні, не сохні, травіца нескошоная, He плач, не тужы, дзевіца заручоная. Як я з войска повернусе, To з табою ажэнюсе.
№ 177.
I шуміт, і гудзе, дробны дошчык ідзе Ой, хто ж мэне, маладою, до доміку заведзе! Адазваўсе козак на салодкім меду: «Гуляй, гуляй, дзевчынонька, я до дому заведу». Ой, прашу ж я цебэ, не веды ж ты мэне, Бо я маю злаго мужа, будзе біты мэне;
Ой, прашу ж я цебэ, не веды ж ты мэне, Як побачыць, шчо я з вамі, его трасца затрасе. Нехай трасе, нехай трасе, як вецер гарою, А я з вамі, з молойцамі, як рыба з вадою; Нехай трасе, нехай трасе, як колючу грушу, А я з вамі, з молойцамі, погуляты мушу; Нехай трасе, нехай трасе, як асіновый лісток, А я з вамі, з молойцамі, погуляю хоць часок.
№ 178.
Веют ветры, веют буйны, аж дзерэв’я гнутсе. Ой, як болыт мае сэрцэ самі сьлёзы льютсе. Трачу лета в лютом горэ і канца не бачу, Толькі ж мне бо легчэ стане, як нішком заплачу. He памогуць сьлёзы шчас’ю сэрцу легчэй будзе. Хто шчаслівы быў хоць часочэк, по век не забудзе. Есь на сьвеце злые людзі, што завідуюць долі. Нешчасліва тоя роза, шчо расьце на полі, Шчо на полі, на песочку, бэз росы на соўнцэ! Цяжко жыці бэз мілого на чужэй старонцэ. Бэз мілого долі нема, стане сьвет турмою, Бэз мілого шчасьця нема, нема і пакою!
Гдзе ж ты мілый, чорнобрывы? Гдзе ты? Адзывісе! Як бэз цебэ я горую, прыды, подзівісе.
До кого ж я прыгорнусе і хто ж прыголубіць, Колы ж нема того тутай, які мене любіць. Палецела б я до цебэ, но крылок не маю Сохну, сохну я бэз цебэ, всякі час умераю. Два голубы воду пілі, а два колоцілі Бодай тые погінулі, шчо нас разлучылі!
№ 179.
Ходзіць Анюта край Дунаю, Коле быстрой рэкі.
Чэго, Анюта, табе жаль:
Ці маменькі радной?
Ці коня вараного?
Ці седла залатого? Hi коня вараного, Hi седла залатого,
Жаль жэ мне атца-маткі, Больш не жаль мне нікого.
Да й цыганка ворожыла, I за ручэньку брала,
I казала, гаварыла, Шчоб посьпешне я взросла. Да й закатала галавой
Над маей белой ручкой Ой, заплакала я, малада, Ле цыганкі чорноброўкі.
№ 180.
Зоржы, зоржы, сівый коніку, рано на пашу ідучы, Ці не зачуе сэрцэ дзевчыны в садочку венкі віючы? Ой, як зачула, цяжко здохнула, сільно заплакала. Ой, ці не таго козачэнька конь, шчо я верно кохала? Ой, чэм не прышоў, чэм не прыехаў, як я табе казала? Ці коня не меў, дарожкі не знаў, ці матка не пускала? «Я коніка меў, дарожэньку знаў, мене матка пускала, А меньша сестра, бодай не взросла, седзелько сховала. Ой, не едзь, браце, к той жэ дзевчыне, шчо ты ей верно любіш, He ўмее шыці, ні ўшываці, толькі косу чэсаці».
Ой, расці, коса, ніжэй пояса, то я буду чэсаці, А вы варагі, вы злые людзі, перэстаньце гаварыць.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 151, № 148. Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 72, № 16.
№ 181.
Прызадумаў мальчышэнько малолетній жэніцьсе Пашоў к атцу, к матцэ позволеньства попытацьсе: «Пазволь ацец, пазволь родный, каго люблю, таго взяць». Ацец сыну не паверыў, шчо на сьвеце есь любоў. «Да на сьвеце людзі роўны — можна всякаго любіць». Адвернуўса сын, заплакаў, ні словечка не сказаў, Да пашоў он цёмным лесом к Сашцэ в церэмок, Пастучаўсе под акошком: «Выйдзі, Саша, на часок, Подай ручку, подай праву, сей скончаецса любоў». Зняў з ручэнькі калечко: «Любі, Саша, як мене».
Да й он сам пашоў цёмным лесом На велікой астравок, на велікой гарбунок. Выняў шабэльку з пухоўкі, сцяў галовушку сваю. Покаціласе галоўка по шоўковінькой траве, Просто к Сашы в церэмок.
Саша, дзе стала, там упала, і сконьчыласе любоў.
№ 182.
«Ой, ты, дзевчына, чаровнічэнька, Ачаровала мае очэнька, Ачаровала цело і душу Цепер до цебэ ходыты мушу».
«Штоб ты так знаў з сіні до хаты, Як я умею очароваты.
Все ж мае чары, мае чаронькі Бело лічэнько і чорны броўкі».
Заўвага. Гэтая песня мне здаецца ўрыўкам з вядомай песні: «Не ходы, Грыцу, на вечорныцу», якой у гэтай мясцовасці цалкам спяваць не ўмеюць.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, стр. 427, № 173.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 318.
№ 183.
...Гдзе ж тая крынічэнька, шчо голуб купаўса? Гдзе ж тая дзевчына, шчо я ей залецаўса?
Неужэ ж тая крыніца чэротом заросла, Неужэ ж тая дзевчына давно замуж пашла! Я ж тую крынічэньку тычку перэтычу, Я ж тую дзевчыну к себэ перэклічу.
Шейнь: Бклорусскія пкснй, 1, стр. 478, Ns 78.
Шейнь: Матеріялы, стр. 250, № 273, стр. 327, Ns 383.
II. Жартоўныя
Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
№ 1.
Чоботы, чоботы, вы мае, Чэму вы не робіце дзела мне? Да й повешу чоботы на кручку, Сама пайду дзело рабіць за дочку.
3. Радченко: Гомельскія народныя пкснй, стр. 167, Ns 136.
№2.
Бусел кле, кле, Твая маці ў пекле, Маліласе Богу I зламала ногу, Пашла по другую, Зламала і тую.
№3.
Я качана поліваць, Качан мене цэловаць.
Ой, маці, качан, далібог, што качан! Я й качана ў кадушку, Качан мене ў подушку.
Ой, маці, качан, далібог, што качан!
Шейнь: Матеріялы, стр. 549, № 690.
№4.
Ой, да по рэчцэ, по рэчцэ буйстрой, Едзе станавой да прыстав, А за ім пісмоводзіцель, Гэтый страшный грабіцель.
Становому на ужын Парасёнок свежый нужэн, А на закуску
Сцегно і гуску...
Павет Рэчынкі, вёска Вужынен
№5.
«Гдзе ты едзеш, мой коханы?». «На ярмарэк до Пружаны».
«А што везеш, мой коханы?». «Везу жонку прадаваці».
«Чэлавечэ дурноваты, Нашто жонку прадаваці?».
«Ой, сам Бог відзіць з неба, На подаці грошы трэба».
Бульба кажа пра сябе: Пекуць мене і вараць мене, Едзяць мене і хваляць мене, Дожывусе тое ласкі, Што пекцімуць з мене паскі.*)
Паска печыва, ужыванае да камуніі.
Павет Рэчынкі, вёска Маканавічы
№ 7.
Купіла баба дзеда за чэтырэ грошы, Аглядзеласе назаўтра, што дзед нехарошы I сьлепый, і крывый, і малого взросту, Куды не ідзе, всё вошы бійе і дзерэ каросту.
№ 8.
Заскрыпелі дзьверцы, Едуць кавалерцы А сучынка: яху! яху! А сэрдэнько: таху! таху!
Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 104.
№9.
Як была я малада, дак была я рэзва, Наеласе капусты, тры дні на печ лезла.
Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 274, № 516.
Павет Рэчыйкі, вёска Хобнае
№ 10.
Ой, быў Ляшэ мархвяны, конік бураковы, На нім шапка з пастэрняку, жупан лопуховы, Кульбашына з оГуркоў, пояс з кокурузы, Чобоцята з рэпы, подвязкі з гарбузы. Ехаў Ляшэ з Літвы, под нім конік пляшэ, Аступілі его сьвіне: «а пастой жэ, Ляшэ!».
Взяў он стрэльбу, стаў сьвіне стрэляць, Свіне калі похапалі, нечэм воёваць. Азернуўса сюды-туды, думаў уцекаць, Церэз таке люты зверы, мусеў погібаць.
Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 274, № 516.
III. Кадыханкі
[Глядзіў артыкуле «Пра народную калыханку»}.
IV. Кадядныя
Песьні, якія пяюцца падчас сьвятаў Божага Нараджэння і на Новы год.
Павет Мазырскі, вёска Івашкавічы
№ 1.
На новое рождзенье, Діво Марэя Парадзіла Божэго сына.
Ніхто не можэ як дознаціса -
У Божые дзела.
Дозналіса тры янгалы із неба ідучы, 3 цемной ночы Хрыста ведучы.
Ой, у Рыме, у Рысаліме,
Усе дзіво стало.
Новораждзёнэ малое дзіця Весь сьвет ззіяло.
Да й озіяло малое дзіцё небо і землю, Да показало ўсякому дрэву розные цьвета.
У людзі, у Божые Богу і цару,
I сыдземоса і паклонімоса его прэстолу.
Заўвага. Гэтыя песні спяваюць хлопцы і дзяўчаты пад вокнамі хат, за што атрымліваюць ад гаспадароў ахвяраванні, якія аддаюць на царкву. Праспяваўшы песню, заканчваюць, звычайна, наступным куплетам:
От, гэтым словом, жывіце з Богом, сьвятый вечэр!
I з суседкамі, і з сваімі дзеткамі, сьвятый вечэр!
3 усімі намі, з прыяцелямі, сьвятый вечэр!
He бавіце, хутко дарыце, святый вечэр!
Слаўнаго хазяйна двор гарожэный, У том дварэ рожа стаяла, Под той рожой Божая Маць хадзіла, Божая Маць хадзіла і сына родзіла. Як сталі чытаць, каго по імя слаць, Слаць, по імя слаць сьвятого Ілья. Святый Ілья пашоў і прынёс сьвятое імя, Святое імя прынёс сьвятое Радзво.
Божая Маці не злюбіла і ў рай уступіла. Як сталі чытаць, каго по імя слаць, Слаць, по імя слаць сьвятого Ілья.
Святый Ілья пашоў і прынёс сьвятое імя, Святое імя прынёс сьвятое Васілье. Божая Маці не злюбіла і ў рай уступіла. Як сталі чытаць, каго по імя слаць, Слаць, по імя слаць сьвятого Ілья.
Святый Ілья пашоў і прынёс сьвятое імя, Святое імя сьвятое Крэшчэнье.