Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Ах, здумай, сэрдэнятко, цебе пакідаць!
Ой, дай жэ мне такое зелье, штобы мне цебе забуць».
«Ой, е ў мене такое зелье ніжэй перэлазу. Як дам табе напіціса, забудзеш і зразу». «Буду піці, буду піці і каплі не опушчу. А як цебе забуду, ах! Очы заплюшчу. Сплюшчу свае кары очы і чорные бровы, Нехай добры людзе знаюць, што з жалю ўміраю».
** Церэм чаромха.
№ 140.
Хадзіла, гуляла Сашэнька*) ў садочку, Шчыпала, зрывала з вінограду веткі, Кідала, брасала мілому ў акошко.
«Майго міленькаго нету і разу в доме, Закрыто акошко чорной тахтою, Белой бархатою да й лентой галубою. Пайду я на крылечко, бразну я ў колечко». «Жэні мене, матко, жэні паскарэй жэ, Весной не ажэніш, я і сам ажэнюсе, Вазьму сабе Сашу, з каторой люблюсе. Гатуй, міла, гасьціньцы, я ў госьці прыеду». «Прыедзь, прыедзь, мілый, гасьціньцы гатовы». У Сашы гасьціньцы арэшкі калёны, 3 Масквы прышлёны, Сашы подароны. «Ажэнішсе, сыночку, сам по сваей волі, He дась табе Господ ні шчасьц’я, ні долі».
*’ Імя «Саша». наогул невядомае палескім сялянам.
Романовы Білорусскій сборнйкь, стр. 126, № 67.
№ 141.
3 прыятной старонушкі здаровый воздух ідзе, Дзе мая надзёжда-душа Поленька жыве.
Пайду у чысто поле, спрашу Полю про любоў: Ці любіш, Поля, ці любіш ты мене?
Калі верно любіш, люблю мальчык сам себе, А калі не любіш, уб’ю мальчык сам себе, Уб’ю я, застрэлюсь, у сыру землю жыць пайду. Да ў сыру землю цемно, цемнота Напішу пісемко сваей правой рукой, Палажу я ў полі ле сэрца на грудзях, Нехай Поля прачытае, што я мальчык верэн быў.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 133, № 83.
Павет Мазырскі, вёска Філіпавічы
№ 142.
Была сабе ўдова, была сабе малада, По садочку хадзіла, два сыночкі радзіла, В кітаечку сповіла, у карабэль ложыла, У ціхій Дунай пусьціла.
«Ах, ты быстрая вада, колышы мае сына, Жоўтый песок, покармляй майіх дзеток». Да ўжэ таму год, да ўжэ таму два, Прыйшла ўдова по воду.
Стала ж яна воду браць, стаў карабэль выплываць, А й у том корабцы два праўдалэ малойцы.
Й адзін седзіць на досе,*^ разчэсуе волосы, Другій на дудочку іграе да й на ўдову пазірае. «Ах, ты ўдова малада, што думаеш і гадаеш?». «Я думаю і гадаю: за большаго сама пайду, За меньшаго дочку аддам».
У сьветліцы змоўлялі, а ў касьцёле звеньчалі, А ў клеці спаці клалі.
«Як ты родом?». «Паповіч, на прозвіско Дзяковіч». «Я родом Папоўна, а на прозвіско Дзякоўна».
«Шчэ мне Бог сцерог, што з маткой спаць не лёг, Вазьмі, маці, грошы дзбан да й по уліцу посыпай, Нехай людзі збераюць да з нас грэхі скупаюць, Ідзі, маці, на мастыр,**) нехай табе Бог прасьціць, А я пайду ў цёмный лес, нехай мене звер паесь».
На досе на дошцы.
На мастыр перакручанае: у манастыр.
№ 143.
Камары, камары, у каморкі маей, He летайце, не кусайце маго белаго лічка. Я камары абжэну, да на уліцу пайду, Карагод дзевок знайду.
Усе дзеўкі харошы, адна дзеўка лучшэ ўсіх.
Ея коса русая, зачэсаны волоса.
To ж маей жонкі сестра, то ж любоўніца мая. Як я ей любіў, то шчаслівы тагда быў, Як я ей перэстаў, то нешчасны тагда стаў.
№ 144.
«Ах, маць мая, маці, штось маю сказаці, Што лето праходзіць, а я не жэнат, Да пасеяў жыто, да не с кім жыто жаць Будзе мае жыто ў стэпе зімоваць.
Прыдзе ноч асенна, не с кім размоўляць».
«Вазьмі сабе, сынку, рубля залатого Да купі сабе, сынку, коня вараного, Да постав на стаёнцэ і гавары до его». «Гаварыў я, матко, а конь не гаворыць, Да до сырой земелькі конь галоўку клоніць». Да паехаў сынко, да на Украіну, Да на Украіну, засватаць дзеўчыну.
Гйльдебранд-ь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 75, № 77. Шейн-ь: Білорусскія піснй, 1, стр. 251, № 438.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 422, № 164.
№ 145.
Ах, там за двором брала дзеўка белый лён, Забуласе повязаць.
Вернуласе назад. Повяжу я белый лён Хоць сырой дубіной.
Накажу я сваму мілому
Хоць чужой чужыной.
Прыбудзь, прыбудзь, мой міленькі, Хоць лугамі, берэгамі!
«Ой, не магу я, мая міла, За ліхімі варагамі».
Ах, павешу я шоўковый рукавец, Нехай вецер калышэ.
Нехай мой міленькі ка мне Лісты пішэ.
№ 146.
Мароз, мароз, зіма люта марозьліва, не змарозь мене. Hi коня майго, вернаго дружка майго,
3 паходу ідучы і коня ведучы, і збрую несучы. Збруечка мая прэкрасна, долечка мая нешчасна! Жонка мужа не злюбіла,
Пашла ў зелён сад да й са сьвету згубіла, Было горушко, да й под горушкой палажыла.
Пашла дамоў, села за сталом, гаворыць словом: «Худо жыць бэз мілаго дружка.
Пайду ў зелён сад, сваго мілаго ці не добуджусе».
Да пашла міла ў зелён сад хадзіць, Да й мілаго будзіць.
«Вставай, мілы, годзі табе спаць, ужэ выспаўса. Сладкіх яблочэк ужэ накушаўса, Рузных птушэчэк ужэ наслухаўса».
№ 147.
Да сівенька зяўзюленька гнезьдзечко в’е, Дурна дзеўка, неразумна, слёзэчкі лье. «Не плач, дзеўко, не плач, якая дурна!
Е ў мене кварта мёду, гарэлкі друга».
«Ужэ ж бо мне, козачэнько, гарэлка не пійецса, Да й для маго сэрдэнька маркотэнько есь.
Да перэплыну Дунай-рэчку, у палавіне стану, Маладзенькі козачэнько, не рабі неславу». «Сама сабе, дзеўчыночка, неславу робіш, Што позьненько, да не раненько з гулянья прыходзіш». «Рада б я рада, да заранее хадзіць, Да взяў мене за ручэньку, не можэ пусьціць, Взяў мене за другую, начаў гаварыць».
«Не патурай его, дзеўчыночка, его гаворэньцэ, Да дзержы розум у сваей галовоньцэ».
Дзержала добрэ розум, да й упусьціла ў воду.
He ўважай, дзеўчыночка, на его худобоньку. За его худобоньку біцьса да сварыцьса, А з харошой дружыной на сьвеце нажыцьса.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 110, № 27.
№ 148.
Граю, граю на гітарэ, сама сэбе вэсэлю, Ніхто не знае, як я з мілым разсталась. Запалю лампаточку на всю сваю цёмну ночку «Гары, гары, лампаточка, гары, не угасай!
Ты, мілый друг сэрдэчный, часто ў госьці прыежджай». «Ах, як жэ мне прыежджаць, што я в горушцэ жыву, За гарой каменной, за рэшотку друцяной».
«Пайду я, малада, коле цёмнаго луга, Сяду я, малада, под рокітовым кустом,
Гукну я, малада, сваім тонкім голоском: Ах, вы, кусточкі зелёные, нахыліцесь на мене, Зверочкі, саколочкі, набежыцесь на мене, Да парвіце цело бело по малюсенькіх часьцях, Занесіце маю душу к маму мілому на двор, Нехай мілый тое знае, якая наша любось».
«Ой, Божэ мой мілосьцівы, якой я цепер дурэнь стаў, Сваю мілую пакінуў да чужую любіць стаў».
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 67, № 7. Янчукь: По Мйнской губерній, № 121.
№ 149.
Вечэр вечэрэе, у козака сэрцэ млее. Судзі, Божэ, вечэра даждаць, To я пайду коханья шукаць.
Е ў мене коханье старое, Пайду шукаць коханья младого. Падыйду я под новое акенцэ, Пабачу я, што коханье робіць. Аж коханье вечэрыцьса, По вечэры спатэнькі лажыцьса. «Заждзі, козак, гадзіну малую, Пакуль прысплю дружыну старую Тагда выйду козака поцэлую». Добра табе ў беленьком ложы, А якаго мне на лютом марозе? Добра табе ў ложы лежаць, А якаго мне на дворэ стаяць?
№ 150.
He седзі, дзевочка, позно вечэр адна, He палі жаркаго агня, He ждзі, не ждзі дружка з паневолі. По чыстому полі не рушоны сьнег лежыць. Нету, нету ў белаго сьвету як жэнатаго любіць, Жэнатый, сукін сын пракляты, за ім жонушкі сьледзяць, Жонушкі сьледзяць, дробных дзеток не глядзяць. Нету, нету ў белаго сьвету як халастого любіць, Бо халастой, сівенькі галубчык, до дзеўчыны на ўпакой, У дзеўчыны да белые перыны на іх мякенько лежаць.
№ 151.
Да была ўдовушка малада,
У ее была дочка хароша.
I ана бела, румяна,
Су полночы прапала.
Ее матка шукала, хвіцыра пытала:
«Хвіцыр, пане мой, ці не відзеў доч маю?».
«Твая дочка под веньцом з маладзенькім купцом».
«Не журысе, мая маці, по мне,
Я в харошой старане, добрэ жыць у Маскве».
На каліне зяўзюлька шыбко грумко кукуе,
Да й на малойца жалкуе:
Дурэнь, дурэнь, маладзец, любіў дзеўку, Да й не взяў, да й другому адказаў.
№ 152.
«Павей, павей, буйный вецер, з-под крутой гары.
Прыбудзь, прыбудзь, мой міленькі, з чужой, дальной стараны». «Як жэ мне прыбуваць все крутые берэгі, Нема оўса, нема сена, нечэго конём даць».
«Паехаў мой міленькі в бор галочкі стрэляць.
Пакінь, пакінь, мой міленькі, чорны галочкі стрэляць, Хадзі, мой міленькі, да вечэру вечэраць».
«Вечэрай, мая міла, павечэру шчэ і я».
Села міла ў канцэ стола да й вечэрае адна.
Прачыняе акошэчко, аж міленькі ідзе
Да чужую, харошую, да за ручэньку ведзе.
«Я сваю неўдашэчку разстрэляю, разаб’ю, А з чужой, харошой добрэ вечэр пастаю».
3 чужой харошой толькі вечэр пастаяць,
А з сваей неўдашкой будзеш веку дожываць.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 29.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 161, № 143.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 182, № 123.
№ 153.
Што ж бо то за малойчык, што по лугу гуляў, За народом, за праклятым, мілой «здраствуй» не сказаў, Толькі глазічком накінуў, ручэнькой прамахнуў: Прыжыдай, мая міла, позно вечэром к сабе.
Ждала, ждала, не прыждала, патушыла жаркій огонь, Патушыла, спаць легла.
Стучыць, гручыць под акном, аж мой мілый друг ідзе: Дзе ж ты, мілый, валачыўса, што з вечэра не прышоў? Ах, тэм жэ я і спазьніўса, што з жонкой спор зайшоў. Я біў ее, валачыў, чуць жывою з рук пусьціў.
Дурэнь, дурэнь, маладзец, дурна твая голава Ты co мной, маладой, толькі вечэр пастаяў, А з сваей неўдашкой будзеш веку дожываць.
№ 154.
На нашой старонцэ, у прэкрасной слабодзе Парадзіўса харош барынь, нежэнатый, халастой. Пайду я к атцу, к матцэ, пазваленья попрашу: Пазволь, пазволь, ацец мілый, той взяць, каго хачу. Ацец ему не паверыў, што на сьвеце любось есь: На сьвеце людзі роўны, можна всякаго любіць. Атвернуўса сын, заплакаў, да словечка не сказаў, Да пашоў жэ по дарожцэ сталбовой в астров, Выняў шаблю, выняў меч да й зрубіў сабе галоўшку з плеч. Покаціласе галоўка по шоўковінькой траве Его глаза галубісты ясным саколом смотраць.
Дзе упаў, там прапаў, там жэ коньчыцьса любось.
Любось наша дарагая, а разлука цяжэла.
Разлучылі нас з табой ацец, матушка радна, Разлучылі нас з табой чужа-дальня старана, Разлучылі нас з табой буйстра куля, вострый меч.
Павет Рэчыйкі, вёска Езежын
№ 155.
Лет семнацаць был мальчышэк, здумаў ажэніцьса: Пайду к бацюшку радному пазволеньства спрашу. Пазволь жэніцьса, пазволь взяць, каго хачу.
Ацец сыну не паверыў, што на сьвеце любоў е: «Усюды, сынку, людзі роўны, доўжэн всякаго любіць». Атвернуўса сын, заплакаў, да нічого не сказаў.