Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Уся ж наша варм’я да й задзівіласе: Ці брат з сестрой, ці муж з жэной, Ці праўдалый маладзец з харошой дзеўчыной? Hi брат з сестрой, ні муж з жэной, Да й праўдалый маладзец з харошой дзеўчыной.
№ 86.
Даліна, далінушка, даліна глыбока, Даліна глыбока, раздольем шырока. По той далінушцэ туман разсьцелаецса, Туман разсьцелаецса, у ropy подымаецса, У ropy подымаецса, зорка занімаецса, Зорка занімаецса, месяц асьвешчаецса. Ты, ясен месяц, асьвець мне дарожэньку, Асьвець дарожэньку до яснаго зрубейка. У том зрубейку лежыць православный цар. На том зрубейку стайіць полковый солдат. I он стайіць і рыдае, горачымі сьлёзамі абліваецса. Ясен месяц усоко, ацец-матка далёко, Ясные зорэчкі мае сестрычкі, Ясное соўнечко родная маточка, Ясен месяц родный бацюшко.
№ 87.
Паехаў мілый у дарогу да наложыў галавою Асталасе жонка ўдавою, а друбные дзеткі сіротамі. Ой, да жыві, міла, жыві, нажывайсе, Да й з маладым козаком залецайсе, Да хоця ж маіх дзеток не цурайсе.
Церэз рэчку быстру хіцка кладка гнецса Сестрыца до братка ў гасьціночку бійецса. Брат сёстру частуе, мёдом гоноруе, А ее братова скрыва поглядае.
«Ой, ты ж, мая міла, не поглядай скрыва, Я на цебе, міла, штодзень нагледжусе, А з сваей сестрою не нагошчусе».
№ 89.
Ужэ сонейко заходзіло, ой, што ж ка мне напрыходзіло! Прыходзіла мая мамочка, прыходзіла мая родна.
Яна ў мене не вечэрыла, толькі ж мне развэсэліла, Яна ў мене не абедала, толькі прышла перэведала. Ой, праведу сваю мамочку, ой, праведу сваю родну, Церэз полюшко шырокое, церэз морушко глыбокое. Мамка ідзе, узіраецса, сьлёзкамі абліваецса.
Салавейко, родный браце, ці быў жэ ты на маей старане?
Ці тужыць родна матка по мне?
Ой, у полі травка разлегаецса, брат з сестрой разпрашчаецса. Было ж нам жэ лепш не знаціса, як цепер разпрашчаціса.
У нас у полі не насеяно, у нас у садзе не насадзено.
Всего ж жэ нас толькі двоечко, жывём жэ мы харосенечко.
№90.
Ой, там за двором брала дзеўка лён, Забыласе повязаць.
«Вернусе назад, павяжу я лён Хоць сырой дубіной.
Накажу я родной маточцэ
Хоць чужой чужыной.
Да прыбудзь, прыбудзь, мая маточка, Ка мне ў гасьціну».
«Не прыбуду, мае дзіцятко радно, За веліку вадою».
«Да прыбудзь, прыбудзь, мая маточка,
Усё лугамі, берэгамі».
«Не прыбуду, мае дзіцятко радно, За ліхімі ворогамі».
«Тыя ворожкі тапчы под ножкі, А ў гасьціну прыбывай жэ».
Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 192, № 151.
Ле нашэй хаты, мяточка расьце.
Гаворыць міла: «Зелейко мята, зелейко пахнушчэ, Дзе цебе, зелье, дзе цебе посадзіць?».
«Посадзі мне ў светліцы на скамніцы, Полівай мне мёдом-віном зелененькім». «Хыба б ты, зелье, до таго не дождало, ІІТтоб я на цебе мёд-віно разлевала! Буду мёд-віно, буду сабіраць, Буду сваю маточку частоваць.
Зелейко пасхне, то і другое будзе, Як матка памрэ, то другой не будзе».
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 386, № 136. Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 50.
№92.
У лузе, лузе трава зелёна, За добрым мужэм жэна малада, Спіць яна і спіць до белаго дня. За тым трава зелёна, што дошчык ідзе, За тым жэна малада, што доля добрая Спіць яна і спіць до белаго дня. Ідзе сьвекруха невехну будзіць: «Вставай, невехно, чужое дзіця, Ужэ куры каноплі повыгрэбывалі.
Козы качаны повырэзалі,
Лён твой, белый кужэль непрадзен лежыць, Ярая пшэніца нежата стаіць».
«Ой, не будзі, матко, жонушкі маей, Я тые куры ўсе заману, Я тые козы ў хлеў зажэну, На свой белый кужэль пралью посажу, На яру пшэніцу жэньчыка найму».
Романов-ь: Білорусскій сборнйкь, стр. 3, № 6. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 228, № 223.
№93.
Зіма, зіма, зіма морозьліва, Прашу я цебе, не змарозь мене, Із поля ідучы, коня ведучы, збрую несучы. Збруечка мая позлацяная, А доля мая нешчаслівая.
Жэна мужа не злюбіла, Пашла ў вішнёвый сад, зэ сьвету згубіла. Прышла до дому, села за сталом, Села за сталом да й пішэ пером, Пером чыркае, рукавом махае. «Трудно, братцы, з ліхім мужыком, Шчэ ж найтруднее, як такого нет. Пайду, малада, у зелён сад гуляць, У зелён сад гуляць, мілаго шукаць». Знайшла мілаго да й под яблоней. «Устань, мілый, ты уж выспаўса, Ружных пташэчэк уж наслухаўса, Красных дзеушэк уж нагледзеўса».
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 130, № 33.
№94.
Ой, п’яна я, п’яна, ад мёду ўпіласе! Чэму я нешчасна ад роду ўдаліласе? Ой, памру я, памру на цэлые два дні, Ці не ўведаю ў міленькаго праўды? Аж мой мілый по сенячках ходзіць, Сам сабе гаворыць:
«От, прыходзьце, дзеўкі, ціло навешчаці, To я буду знаці, катору браці.
Ой, ты ж, мая міла, як ты несправедліва, Учора памерла, сегоне жыва».
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 177, № 116.
№95.
Зайдзі, зайдзі, ясное сонейко, хоць за цёмны лес. Устань, устань, мой друг міленькі, сон мой разгадай. Ах, устану я раненько, умыюса беленько, пайду жыто жаць. А я жала буйное жыто, заморыласе, Я по сваём верным дружэчку зажурыласе.
He журысе, мая міла, не журысь по мне, Е ў мене конь вараненькі і седзелечко. To мы сядом да й паедом, мае сэрдзечко. Сядом да й паедом к маму тэсьцю на двор. He дзень добры, мой тэсьцюхно, шчэ на добры дзень, Каб даў дочку-неўдашэчку хоць на адзін дзень.
«Хыба б жэ ты, мой зяцюхно, таго не дождаў, Штоб я сваю дочку-неўдашэчку на адзін дзень аддаў. Прыедзь, прыедзь, мой зяцюхно, к мене на совет, Аддам дочку-неўдашэчку хоць на ўвесь твой век».
№96.
Зайдзі, ясён месяц, хоць за цёмны гай, Устань, мой міленькі, мой сон разгадай. Ой, устану я раненько, умыюса беленько, Умыюса, отруса, пайду жыто жаць. Жала, жала буйнэ жыто, замарыласе Я по свайму міленькому зажаліласе. He журысь, мая міла, не журысь по мне, Е ў мене конь вараный і седзелечко, Мы сядом да й паедом, мае сэрдзечко. Мы сядом да й паедом к маму тэсьцю на двор. Добры вечэр, мой тэсьцятко, хоць на адзін дзень, Аддаў дочку-неўдашэчку не на адзін дзень. Каб жэ ты, мой зяцюхно, таго не дождаў, Штоб я дочку-неўдашэчку на адзін дзень аддаў.
№97.
В агародзе, в частоколе два кусточкі рожы. Ой, сабраўса род і з родом, погуляці хочэ. Цечэ вада халодна з-под карэня дуба, He зажыла я разкошы у сваго нелюба.
Ой, сорву я з рожы кветку да й пушчу на воду Плыві, плыві з рожы кветка аж до майго роду! Плыла, плыла з рожы кветка, на водзе савяла. Ой, там мая родна мамка з рэкі воду брала, Яна ж маю з рожы кветку на водзе познала. «Ой, знаць, мае дзіця радно цэлый год лежала, Што твая з рожы кветка на рэке савяла?». He лежала, мая мамко, ні дня, ні годзіны, Купаласе ў гэтой рэке нешчасна сероціна.
Узяў мне, узяў мне, як у садзе вішню, Ссушыў мне, знудзіў мне, як вецер былінку. Ніхто ж мне не прыгорне, бедну сероцінку.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 210. Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, cmp. 171, № 171. Шейнь: Матеріялы, cmp. 376, № 456.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 147, № 51. Романовь: Білорусскій сбортікь, стр. 32, № 58.
Ой, пайду я малада ў лес по дрова, Наберу лому, прынесу до дому. На чужой старонцэ, галоўка баліць, Ой, баліць галоўка, нечэм завязаць, Далеко радзіна, некім наказаць. Звяжу я галоўку шоўковым платочком, Накажу радзіне ясным саколочком. Шоўковый платочэк галоўкі не звяжэ, Ясный саколочэк праўду не скажэ. Ой, урву я кветку, урву я рожу, Ой, урву я рожу, пушчу ё на воду! Плыла, плыла кветка, пры берэжку стала. Ат чэго ж мая доня так стара стала?
Састарэлы мне дрова да лучыва, да нелюба дружына.
№99.
Аддаў мне бацюшко в чужую старону, У велікую хату, в пралютую сем’ю, Гдзе сьвекор і сьвекруха і чэтырэ дзеверы, Дзьве назолочкі*1 і дзьве цётушкі.
До шлюбу велі прыгаварывалі, Ад шлюбу велі гаварывалі.
Сьвекор гаворыць, што недзьведзіцу ведуць, А сьвекруха гаворыць, што пралютую змею, Дзеверы гавораць, што неўдаху ведуць, Назолушкі гавораць подворуху ведуць, А цётушкі гавораць пабегуху ведуць. Я немножко пажыла, абазналасе, 3 імі з усімі паругаласе.
Седзі, сьвекор, на печы, як пес на цэпі, А сьвекруха на полацях, як сука на канацях. Ой, дзеверы-саколы, вашэ жонкі таковы, Назольніцы мае, вам саўсім людзі нада, А цётушкі ле ворот, трасца ім на жывот.
Седзіць мілый за столічком і скосіўса на мене. He косісь на мене, не баюсь я цебе, Вылазь, мілый, з-за стола, бо дам жэ табе плюха. На мілаго руку атвела, по ўсім дворэ задала, Мілаго кроў абліла.
Назольніца мужава сястра.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 18, № 35.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 131, № 17.
Крык, шум, голос у карчме, Кіпіць сельская дружына. Піво, мюд-гарэлку п’е.
Господар з господаром грумку гуторку ведзе, А ландарка з ландаром мюд-гарэлку прадае. Да й все дзеўкі, маладзіцы ў парога гомоняць, А старые чаровніцы цішком запечком седзяць. Анан у скрыпочку іграе левонюха, табачка. Гапон крычыць: заіграй козачка!
Кацерынушка ікнула задаў жэ ей кулачка. «Гоп! Чук! Кацерынка! У цебе кудры в’юцса, Скачэ, пляшэ мая міла, кудзеркі трасуцса. Гоп! Чук! Кацерынка! Чоботочкі красны, Каму міла, таму блішчаць твае очы ясны». «Мілы Саўка, мілы Харытон, Наймілейшы мой Гапон!
Хахол ясны, пояс красны, Голосочэк, кабы звон.
Я з Саўком, з Харытоном, Я не буду з імі жыць.
Да за маім жэ Гапоном Да й я буду век тужыць».
Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
№ 101.
Ай, у лузе каліна, под каліной маліна Там гуляла дзеўчына, цьвет-каліну ламала, Да ў пучэчкі вязала, до лічка роўняла. Штоб я была такая, як каліна жарка, To б я пашла до купца да й купіла б голубца, Взяла б его под полы да прынесла б его до дому, Посадзіла б в сьветліцы да й посыпала б пшэніцы, Да постановіла б водзіцы.
Ходзіць голуб, такочэ, он пшэніцы не хочэ, Он полецеці хочэ да й у ropy усоко, Да й до роду далёко.
Адбіўса ад роду, як камень у воду.
Гаварылі дзеўцэ людзе:
«Ідзі, дзеўко, замуж, табе добрэ будзе».
Пашла дзеўка маладая замуж, Затопіла галоўньку ў воду, Попаласе к поганому роду;
Затопіла галоўньку в халодну крыніцу, Попаласе за горку п’яніцу.
Піе п’яніца недзелю, піе другую.
Пашла міленька міленького з карчомкі зваці: «Хадзі, міленькі, з карчомкі до домкі, Там жэ табе водзіца ў кубочку, I ручнік на колочку».
Прышоў міленькі до хаты, Стала міленька ўцекаць. «Чэго, міла, уцекаеш Ці ты маіх нароў не знаеш?». «Я, мілый, з хаты ўцекаю, Бо я твае ўсе наровы знаю».
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 177, № 115. Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 25, № 45.