• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, cmp. 125, № 64.
    № 52.
    Коле броду беру воду, каромысёнь гнецса, Седзіць барынь на лавочцэ, самі сьлёзы льюцса. He плач, барынь маладзенькі, не плач, не журысе, Я сегоня тута-тута, а заўтра паеду.
    Да хто ж будзе прыпадаці до маего сьледу? Е ў мене гарный хлопчык, што верне любіла, Ой, той будзе прыпадаці, гдзе я походзіла!
    № 53.
    Ах, ты ўдова, удовіна, спородзіла два сына, Эх, эх, эх, го, го, го,
    У кітайку сповіла, у калыску вложыла, Эх, эх, эх, го, го, гоР
    У калыску вложыла, на Дунай пусьціла. Ой, ты, ціхій Дунай, выгодуй два сына. Жоўтым песком накармі, чыстой водой напойі. На дзьвенадцатый гадок, пашла ўдова по воду, Пашла ўдова по воду, стала ўдоўка воду браць, Стала воду браць, стал калыбель выплываць. Ой, у том жэ калублі два малойчыкі седлі, Адзін седзіць у носу, чэшэ русую косу, Другій седзіць у карме, да й гаворыць удове: «Ой, ты ўдова, удова, да ці пойдзеш за мене?». «Я за цебе сама іду, за мужа вазьму, Да за другого доч выдам».
    «Ой, ты ўдова, удова, дурна твая голова!
    Шчэ ж мне Бог сцерог, што б я з матку спаці лёг. Ідзі, матко, в монастыр, нехай табе Бог прасьціць. А ты, сестра, на лужок, там твой верненькі дружок». Пашла матка в монастыр, і ей Бог не прасьціў — Пашла сестра на лужок нема вернаго дружка.
    *) Гэты прыпеў паўтараецца за кожным радком.
    Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 288.
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 13, № 26.
    Шейісь: Бклорусскія піснй, I, стр. 258, № 452.
    Шейнь: Матеріялы, стр. 415, № 507.
    Янчукь: По Мйнской губерній, № 101.
    Дмйтріев'ь: Собраніе пісень, стр. 74.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 143, № 43.
    Снежок белый лопушысты ўсе полюшко покрыў, Адно поле не покрыто, ле бацюшкі майго.
    У майго бацькі на полі рокітаў кусьцік стайіць, I ён не сохне, і ён не вяне, Хыба ж ліста на ім нема.
    На чужой старонцэ вельмі плохо, нудно жыць, Печаль до сэрца прыстаецса, да некому разгадаць.
    №55.
    Прышоў бурлак на кватэру: «Давай, хазяйка, вечэру!».
    «Я і в печках не паліла, я й вечэры не варыла, Еш боршчу, еш галушкі, легай, бурлак, бэз подушкі». Шчэ бурлак не прослаўсе, ужэ хазяйка проспаласе. «Уставай, бурлак, годзі спаці! Жэні волы в поле пасьці». Выгнаў бурлак за варота, льюцса сьлёзы як з берозы, Выгнаў бурлак за другійе, полілісе кровавые.
    «Эх, вы, волы палавые, есьце траву лугавую, Пійце воду крынічную.
    Луговая трава сытна, крынічная вода пітна».
    №56.
    У Недзелю пораненько рожа зацьвела, Наша Настасейка дзіця родзіла.
    Спородзіўшы дзіцятушко, на Дунай пусьціла, А там хлопцы-рыболоўцы рыбку ловалі. He споймалі шчучкі-рыбкі, так споймалі лінца. Разрэзалі таго лінца, у лінцэ дзіця.
    Удырылі рыболоўцы в бляшаный звон, Штоб собраў соцкі-дзесяцкі громаду.
    1	якую громаду? Усе дзевочкі. Зачалі ўсех дзевок веры даваці, Наша Настасейка ўлекнуласе. Взялі Настасейку, под ручкі ведуць, За ею дзеўчаточкі ў шароночку ідуць. Зайшлі жэ к карчомцэ мёд, гарэлку п’юць, Палажылі Настасейку, перэд Ганком б’юць.
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 10, № 21. Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego. str. 286.
    Стану я раненько, умыюсе беленько,
    Да сяду в окенцэ, прэд яснаго соўнца.
    Прэд яснаго соўнца, ці не ўгледжу Чарноморца.
    Чарноморэц полем ідзе, да чэцьверо коні ведзе,
    Пятого вараного, ле жупана зеленого.
    Ле жупана зеленого Чарноморца маладого.
    Павеў жэ ён к мору каней напіваць -
    I стаў коні напіваць стало морэ прыбываць,
    Стало морэ прыбываць, Чарноморца потопляць.
    Да й гукае Чарноморэц:
    «Ратуй, ратуй, мая міла, калі верно любіла!».
    «Рада б я ратоваць, да не ўмею плаваць, Калі б чоўэн да весельцэ, ратовала б цебе, сэрцэ».
    «Збегай на вёску, людзі собіраць,
    Людзі собіраць, Чарноморца ратоваць».
    Пакуль людзі я собрала, Чарноморца пацерала.
    Плыві, плыві, Чарноморэц, да ўсімі берэжкамі, Асталасе маладзенька да я з дзеточкамі.
    Плыві, плыві, Чарноморэц, да в вір за вадою, Асталасе, маладзенька, ах, я ўдовою!
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 126, № 6.
    Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 82, № 34.
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 12, № 25.
    № 58.
    «Конь мой, коню вараненькі,
    Порай жэ мне, коню, што я маладзенькі».
    «Што я табе раю, ты сам тое знаеш:
    He любі чужэй жонкі, бо ты сваю маеш.
    Чужая жонка, як асіна горка,
    А свая міленька, як мёд саладзенька.
    3	чужой погаворыш, то і розум погубіш,
    3	сваей побіешсе ума наберэшсе».
    Дзеўчыно маладзенька, засьцілай пасьцельку, да легаймо спаць, Будзем гаварыць, як на сьвеце жыць.
    № 59.
    Ідзе бурлак дарогою, прохваляе долю сваю:
    Ані каму так не добрэ, як бурлаку маладому!
    Шчасліва маці была, што шчасліва породзіла.
    Ідзе бурлак дарогою, сабе службы шукае, Да зайшоў жэ к хазяйну, наняўса на скаціну. Шчэ бурлак не выспаўса, як хазяйін ужэ проспаўса: «Уставай жэ, малод бурлачэ, жэні волы і карову! Бараны з каровамі, а з ермамі за воламі!».
    Ідзе бурлак дарогою, проклінае долю сваю: Нешчасліва маці была, нешчасліва ўродзіла, Доля снедаць не варыла.
    №60.
    Трудно жыць на чужыне, не маючы роду, Ніхто не прыгорне, ні ацец, ні маці, Толькі той прыгорне, штобы мае взяці.
    У нашым Слуцку трава сочэўніца, Да й гавораць людзі, дзеўка лядачніца, He хочэ рабіць, ідзе ў карчму піць.
    Ой, у той карчомцэ ўланы гулялі. Уланы гулялі, дзеўку подмоўлялі. Дзеўчыночка дурна, взяла послухала, Взяла з уланамі да й поехала.
    Едуць яны полем, едуць і другім, А на трэцім полі яны сопочынуць.
    Узялі дзеўчыну за белые ручкі, Врэзалі дзеўчыну к сосне плечыма, Запалілі сосну із шчыку до долу. Із шчыку до долу сосэнька гарыць, Сосэнька гарыць, дзеўчына гаворыць: Хто ў лесе начуе, нехай голос чуе, А хто дочкі мае, нехай наўчае, У нову карчомку гуляць не пускае.
    Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 74, № 19.
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 84, № 33, стр. 431, № 180. 3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 198, № 163.
    Шейнь: Матеріялы, стр. 345, № 411, 412, 413, 414.
    №61.
    Шлі солдаты слабадой, велі дзевушку з сабой. Хадзі, дзеўка, з намі, з маладымі солдатамі, У нас поле грыцэвое, у нас рэчкі мёдовые, Рэчкі мёдовые, берэжэчкі восковые.
    Шлі поле і другое стаіць сосна боровая.
    Плачэ дзеўка маладая.
    Взялі дзевушку споймалі, к гэтой сосне прывязалі Горы, сосна, ты до верху! Плач, дзеўка, ты до веку! А вы, людзе, побачайце, свайіх дочэк научайце, Штоб по ночках не хадзілі, Да й по ночкам не любілі, Бо солдаты шкоду робяць, красну дзеўку з сьвету зводзяць, Да й рукі паціраюць, дзеўку дурной называюць.
    №62.
    Ці я табе, мая маточка, не казала, Штоб ты мне за ўдоўца не аддавала?
    У таго ўдоўца да ліхіе нароўца, А я ж, малада, не ўмею наровіць. Як пашлі мы до каморочкі спаць, Стаў жэ мне о первой казаць: Ой, у первой былі волы да каровы, А ў цебе, мала, толькі чорны бровы. Волы, каровы, нехай паздыхаюць Чорны бровы ніколі не мінаюць. У майго бацюхна велікі сьвінкі, У майго брацюхна коні вараненькі, У маей сестрыцы да сівые целіцы. Пашла сьвекруха да й невехну будзіць: Устань, невехна, штоб здарово не ўспала! Падой каровы, што первая нагнала.
    №63.
    Вечэр вечэрэе, у козака сэрцэ млее, Ано млее, помлевае, Дзеўчына красна любіць покідае. «Запрагу коня вараного, Паеду к дзеўцэ на размоу.
    Здраствуй, дзеўка, дзеўка чарноброўка, Да ці дома твая горка доля?». «Мая доля ў вечэру садзіцса, По вечэры спатонькі лажыцса. Заждай, козак, гадзіну малую, Пакуль прысплю дружыну старую. Я думала, мілый спіць, не чуе Мой мілый нагайку гатуе.
    Я думала, нагайка з паперочкі Нагайка з чорнаго рэменя.
    Я ж думала, нагайка шоўкова Аж яна ўся гожджамі набіта.
    №64.
    Вецер дуба шатае, барынь дзеўку кохае. Вецер, дуба не шатай, барынь, дзеўку не кохай. Здаў мене бацько і здала матка, Давелосе падлецу рукі поцераць.
    Поцерай, дурню, калі давелосе, Калі ж мне, маладзенькой, горэ ўнялосе. У чужых жэ жоначэк да по восім сарочэк, У мене адна і та бела штодня.
    Я з вечэра намочу, белым сьветом скалачу. Сонейко блісьне, кашуленька ўсхне, Як сонейко цьмяне, кашуля савяне. Тады я качаю, на себе надзеваю.
    №65.
    Паехаў сын Данілечко да на Русь, на вайну. Его матка старэнька журлівая была.
    I напісала пісемушко до сына Данілечка: «Ой, нехай жэ мой сын Данілечко варачаецса дамой, Ужэ его жэна Кацерына сваю волю взяла, Ужэ его коні вараные позаежджывала, Слугі его маладые поразганівала, Мёды его салодкіе поразпрадывала, Віна его зелёные поразпівала, Сукні его замшовые поразношывала, Матку его старэньку сільно зругала».
    Пашла, пашла Кацерына акошэчэк зачыняць, Прыпала к сырой землі земелюшка дражыць. «То маго друга Данілечка вся Польшчына бежыць!». Пашла, пашла Кацерына до новаго пакою, I стала Кацерына пасьцель белу засьцелаць, Палажыла малое рэбёнтушко, сама стала прыклякаць. Под'ехаў Данілечко, стаў Кацерыну гукаць: «Выйдзі, выйдзі, Кацерына, выйдзі, верная душа! Прачыні мне, Кацерына, да новые варотца!». Выйшла, выйшла Кацерына вароцечэк адчыняць, Разчыніла варотца і к Данілечку прыкідаць.
    Выняў Даніло войстрый мечык з-за плечы, Зрубіў жэ Кацерыне галоўшку з плечы. Да пашоў жэ Данілечко до стайненькі сваей Познаў, што коні вараные на стаенцэ стаяць; Слугі его маладые на крэсьлечках седзяць; Да пашоў жэ Данілечко до свіронэчка сваго Да его мёды салодкіе посукровалісе, Віна его зелёные посустойвалісе;
    Да пашоў жэ Данілечко до новой каморы Его сукні замшовые попрыпулівалісе.
    Да пашоў жэ Данілечко до новаго пакою Да его старая матка на крэсьлечку седзіць, Малое рэбёнтушко под ручкі дзержыць.
    «Е ў цебе, мая матко, тры грэхы на душы Первый жэ, матко, грэх: сын Данілечко удавец, А другій жэ, матко, грэх: да малое рэбёнтушко сірота, А трэцій жэ, матко, грэх: Кацерына жона ўбіта».
    Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 278.
    Шейнь: Матеріялы, cmp. 434, № 533.
    Булгаковскій: Пйнчукй, cmp. 124, № 25.
    Янчукь: По Мйнской губерній, № 158.
    Романовь: Бклорусскій сборнйкь, стр. 375, № 113.
    №66.
    У мене, маладой, не свая матка, He свая матка, да лютая мачыха. Посылае мене і сюды, і туды, Сюды, туды, на усокій церэм, На усокій церэм белу пасьцельку слаці, Белу пасьцельку слаці, з охфіцырамі спаці. Як сплю, дак сплю, да белёхонькі дзень, Красна дзеўка з церэмочку ідзе. Проспаласе я, уж сьвітала зара, Сьвітала зара, лютая мачыха ўлекнуласе. He улекайсе, лютая мачыха, Русу косу я сама зачэшу, Шнуровучку зашнурую, бело лічэнько наружую.