• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Насыпаў пшэня по залатые коленьца, Наліў ей вінца под серы крыльца. Галубка не есь і вінца не піе, По сваму галубцу дробны сьлёзкі лье. Прыходзіць до ее да сівый ароў: «Чым ты, галубка, чым недовольна?». «Тым недовольна, што табе нероўна, Нема галубца под майі нароўца». «Не плач, галубка, не плач, серая, Зганю голубцы з усего сьвета, 3 усего сьвета, да поўэн свой двор; Выберэш сабе галубца под свайі нароўца».
    Выйшла галубка, выйшла серая, He знайшла галубца под свайі нароўца. Сера галубонька сільно заплакала, Што нема галубца под ее нароўца.
    Шейнь: Матеріялы, стр. 413, № 504.
    № 18.
    Ішоў козак дарогой, а дзеўка доліной, Зацвеў козак розым цьветом, а дзеўка маліной. Ужэ вечэр, ужэ не рано, ужэ соўнейко заходзіць, Маладзенькі козачэнько по рыночку ходзіць, Красну дзеўчыночку з розуму зводзіць.
    Зайшоў козак у шыночэк, зайшоў да й гуляе, За ім красна дзеўка ўсё плачэ, рыдае.
    «Пакінь, козачэнько, гарэлочку піць, Да я пакіну, малада, сьлёзэчкі ліць». «Ты, дзеўка, гардовіца, гардуеш ты мной! Будзе твае гардованье ўсе перэда мной, Будзе твае лічко бело ў мне под рукой, Будзе ж твая косарыца ў мне под нагой, Будзеш мае ногі мыць, тые воды піць, Будзеш мене маладого верненько любіць».
    № 19.
    Цвіце, цвіце каліночка розовенькім цьветом, Ідзе козак до дзеўчыны белёхонькім сьветом. «Ах, гожа ты, дзеўчыночка, з кітаечкі звіта!». Да выдзержала козачэнька з вечора до сьвіта. «Да мусі ты, козачэнько, з кубочка умываўса, Бо мне твае лічэнько чапурненько здалоса».
    №20.
    Дзеўчыночка пыха, рабіла ліхо Пусьціла козака до каморы ціхо. Да таго козака ў солдаты здалі, На тую дзеўку неславу сказалі. Лістонькі пісала, на Украіну слала: Ці нема таго козака, што я верно кохала? Козак ліста взяўшы, да і перэчытаўшы, Сільненько заплакаў, на дзеўку спомняўшы. Адлажыў жэ он старшым енэралом: «Ці не можна козаку з войска до дому?
    Прысягаю Богу, прысягаю шчыро, то ж мая прычына». «Вазьмі сабе, солдат, коня вараного, Вазьмі сабе, солдат, товарыша сваго».
    Прыехаў жэ к двору, сівый конік заржаў, Прышоў до сьветліцы, на коленьцах упаў. «Беры цебе, козачэ, ліхая годзіна, Цураецса ж мене вся мая родзіна, Ой, не так родзіна, як ацец і маці Церэз цебе, козачэ, мушу поміраці». «Дзеўчыночка мая, Господ Бог з табой, Як ты ачунееш, вазьмём сьлюб з табой».
    Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 28, z Novogrodka. Шейт>: Матеріялы, стр. 354, № 424.
    Ks. Sadok Barqcz: Podania na Rusi, str. 268, № 26.
    №21.
    Калі б жэ мне, маладому, да даўняя воля! Так подняўса б усоко, да полецеў далёко, Да там жэ б я прыпусьціўсе, дзе прэждзе любіўсе. Я любіўсе, кохаўсе ў сваеэй мілой под акошко Я сваю міленьку скрозь сон побуджаю, Да я свою міленьку праўду пытаю:
    «Ах, ты, міла, чарнобрыва, напішы ка мне пісьмо».
    «Я пісаці не ўмею і пісаром не веру, Бо пісары маладые абмануць хацелі, Мене маладу на павозу садзілі, А я малада не схацела, на павозу не села. Я напішу пісёмко свайімі мысьлямі, Да пашлю я пісёмко буйнымі ветрамі. Буён вецер повевае, пісьмо мае засылае. Ніхто майму мілому праўду не скажэ, Скажу мілому праўду не сегоня, не заўтра».
    №22.
    Слёзкі мае горачэе, памажыце майму ropy гороваць, У Недзелю дзень воскрэсный, нельзя ў полю работаць, Пайдом, пайдом, мой міленькі, у вішнёвый сад гуляць, У том садзе-віноградзе салав’е-пташкі паюць.
    Ты послухай, мой міленькі, про нас людзі гавораць. Прайдзі, прайдзі, мой міленькі, мімо двора маего, Ківні, мургні, хоць глазечком на мене.
    Скажы, скажы, мой міленькі, гдзе ў нас савет быў?
    Быў у нас савет под гарою, под крутой, Под гарою, под крутой, под яблоню зелёной, Под яблоню зелёной, под арэховым кустом.
    №23.
    Ой, волы мае палавые, чэму не орэце? Лета мае маладзенькее, чэго марнееце? Ой, на волы пов’ю поводы, а на конікі пута! Каб жэ не ты, сэрцэ-дзеўчыно, не быў жэ б я тута. Чорна галочка невелічка по дарожцэ скачэ, Дурна дзеўка неразумна по козачэньку плачэ. «Я не плачу, я не журусе, самі сьлёзкі льюцса, Што од мілаго пісёмка не маю, од нелюба шлюцса». «Выйдзі, выйдзі, ясён месяц, як мліновэ коло, Выйдзі, дзеўчына-сэрцэ едына, погаворым з табой». «Ой, рада бы я выйці, стаць гаворыці; не магу з табой жыці. Гавораць людзі, блізкіе суседзі, хочуць нас разлучыці». «Нехай гавораць хоць по цэлому сьвету,
    А мы як любілісе, так любімсе, мой розовенькі цьвету».
    Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 19.
    Янчукь: По Мннской губерній, № 136.
    Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 120 . zDzisny
    №24.
    Ой, волы ж мае палавые, чэму вы не орэце?
    Ой, лета ж мае маладые, чэму ж вы марно ідзеце?
    Ой, каб жэ волом ратай добрый, то бы яны да й оралы! Ой, каб жэ мне дружына добра, то б лета пановалы!
    №25.
    За лесом, за цёмнымі лугамі Плачэ дзеўчына горачымі сьлёзамі. Ох, яна плачэ по розуму свайму, Што полюбіла жаўнера маладого. «Ой, жаўнеру, жаўнерчыку, Хто ж нам пасьцеле у дарозе пасьцелечку?». «У дарозе травіца-муравіца To мяка нам будзе пасьцелька, А шабэлька, ладоўніца пухова подушэчка To ж нам мяка пасьцелька, мая душэчка».
    №26.
    У сінях, за дзьверыма, дзеўка дзеціну калышэ: «Люлі, люлі, дзеціночка, ах, люлі, малая, За табою, дзеціночка, вся гульня мая пропала!». He кажы, дзеўчыночка, на пісара маладого, Скажы сабе, дзеўчыночка, на шаржанта полкого. Шаржанчык у дарозе на казённой рабоце.
    У сінях да й за бочэчкою, стаіць ложа з подушэчкою, На той ложы кавалер гожы, Лічком беленькі, а уском чэрненькі, Плечкамі сцісьне, а ускамі сьвісьне, На дзеўчыну гляне, его сэрцэ ўвяне.
    «Ты, дзеўчынко, ты добраго роду, Хадзім co мной хоць по шыю ў воду, Хоць памочымса да й перэсушымса, Да ўсе до маго роду дорушымса». He даждала дзеўка з веньца до году, Да даў Бог дзеўчыне до году і шкоду. Ідзеце по бабу, то дась Бог родзіны, А ідзеце по папа, то будуць хрэсьціны.
    №27.
    Вылетае до мене чырвоная пліцка -
    Да нема ж маей мілой, да нема ж чорнобрывы!
    Заложу я вараные коні,
    Да й сяду я, паеду к сваей чорнобрыве. «Выйдзі, выйдзі, мая міленька, хоця за варота». «Ой, не магу выйці, з табой гаворыці Нас людзі судзяць і гавораць, што мне цебе не любіці». «Як любіў, так любіць буду, мой розовый квеце». «Пакінь, пакінь, мой міленькі, хоця мне чоботочэк, Што б я знала да й ведала, якій твой сьледочэк. Пакінь, пакінь, мой міленькі, хоця рубля грошы, Што б я знала да й ведала, якій ты харошы».
    №28.
    Ніколі так не бувало, як цепер случылось.
    Цяжко, важко вздыхнула сэрцэ кроўю аблілось Церэз цебе, дружок мілый, церэз каханье твае. Ты ж божыўса, прысягаўса, што не кінеш ты мене, Цепер ты покідаеш, сэрцу жаль задаеш.
    Ой, што ж бо то за садочэк, за зелёнінькій такій, Ой, што ж бо то за барынёчэк разкрасіўшы сам себе. Кладзе мысьлі ў маему сэрцу, што он любіцса co мной. Все ж да тое людзі знаюць, все ж суседзі гавораць: «Стыдно, стыдно красной дзеўцэ позно вечэром гуляць». Той дзеўчынцэ стыдно стало, стала плакаць і рыдаць. «Не плач, дзеўка, не плач, красна, вазьму замуж за себе». «Каб ніколі ж таму праўды не было, што б я была за табой. Твой бацько вельмі грозен, не дозволіць мене взяць. Што я ўбога, ты богат».
    Гйльдебранд'ь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 141, № 138.
    №29.
    Ой, у полі, дымно да дымно, За туманом, сьвету не відно. I там Роман да волы пасе, Красна дзеўка да воду несе. Роман волы пакідае, красну дзеўку наганяе, Красну дзеўку наганяе, воду з ведзер вылевае. «Ты, Романе да Романочку, скажу табе шчыру праўдочку У мене ў доме не мая маці, Будзе мене біць, караці».
    «Дурна дзеўка, неразумна, не умееш атказаці Да лецелі да гускі з броду, Сколацілі ў Дунай воду.
    Я ж, малада, постаяла, Пакуль вода сьветла стала Тагда я воду набрала».
    Дмйтріев-ь: Собраніе пісень, стр. 24, стр. 42.
    PoMaHoeb: Білорусскій сборнйкь, стр. 265, № 9, стр. 277, № 4.
    Шейн-ь: Матеріялы, стр. 330, № 386.
    Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 159, № 245. Ziemkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 292.
    №30.
    Вэсоло мне, вэсоло, на уліцу выйду, Да віджу я, віджу надзежду-душу, Віджу, што мая міленька гуляе, В саду шчыпле, ламае зелёный віноград, Дае, брасае дружку на кроваць.
    He хочу, мілый, з табой жартоваці!
    Ой, вздумай, вздумай, мілый, о прэжней любосі, Як мы з табой, дружок, любілісе, Асенные ночкі мы праседзелі, Тайные рэчкі разгаварывалі:
    Што табе, дружочэк, не жэніцьса, Мне, маладзенькой, да замуж не іці.
    Ой, жэнісь, жэнісь, мой дружочэк, я замуж пайду. Серэд дворца стаіць крыльцо, Дзеўку красну ведуць к веньцу.
    Адзін ведзе за ручэньку, другій за рукава, Трэцій стойіць, сэрцэ кройіць.
    «Любіў дзеўку, да не взяў, Хароша, прыгожа, прастісе co мной». «Рада б я прастіцсе, да волі не маю, Як була у ойца, маткі, мая воля була, А цепер жэ, мой дружочэк, волю не маю. He забуду, мой дружочэк, по век жэ цебе, Як сыйдомсе, абдумомсе, мой дружок, з табой, Разходзімсе, сьлёзкі льюцса, дружок верненькі».
    № 31.
    Веюць ветры, веюць буйны, аж дзерэв’е гнецса. Боліць сэрцэ по мілому і сьлёзы льюцса.
    Слёзы шчас’я не прыгоняць, да легчэй сэрцу будзе. Ой, хто ж каго верно любіць, по век не забудзе. Ходжу, блуджу по дарозе шчэ соўнцэ ў крузе Куды пайду, на што гляну мае сэрцэ ў тузе.
    Ой, як цяжко, ой, як важко сероце без роду! Нема каму прыхіліцьсе, з гора хоць у воду! Ешчэ тые людзі злые завідуюць долі... Нешчасліва та былінка, што расьце ў полі, Яна расьце на песочку, без росы, без соўнца. Ой, як трудно бэз мілого на чужой старонцэ! Ой, ты ж мілый, чорнобрывы, хоця ўкажысе, Я бэз цебе тут горую прыдзі, подзівісе.
    Я горую, я працую, я сьвета не бачу Легчэй сэрцу тагды стане, як сільно заплачу.
    Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 342. Романовь: Бклорусскій сборнйкь, cmp. 132, № 81.
    №32.
    Веюць ветры, веюць аж дзерэв’е гнецса.
    Боліць сэрцэ по мілому, рэкой сьлёзы льюцса. Ты мілый, чорнобрывы, не вельмі опозьнісе, Прыдзі, мой міленькі, хоць раз окажысе.
    Ходжу, блуджу по дуброве, як соўнцэ ў крузе -
    Іду, іду... на што гляну, мае сэрцэ ў тузе.
    Я горую, я працую, я сьвета не бачу, Іду, іду, на што гляну, я сільно заплачу.
    № 33.
    Плыве утка по сінем морі да й крачэ.
    Сцеле малодка пасцель белу да й плачэ.
    Зраўняй жэ, Божэ, горы, даліны роўненько, Прынесі, Божэ, майго мілого раненько.
    Хоць рано, хоць не рано, я рада!
    Ставай, міленькі, ужэ сьвет беленькі, пора стаць.