Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Там на даліне два музыканты іграюць, Меж музыкантоў дзьве Кацерыны гуляюць.
№34.
Плаўле утонька по сінем морі да й крачэ.
Сцеле малодка пасцель беленьку да й плачэ.
Зраўняй, Божэ, горы, даліны роўненько, Прынесі, Божэ, маго міленькаго раненько.
Хоць рано, не рано, я рада!
Ой, не будзіце два галубочкі ў лужку, He будзіце маго мілаго ў ночку.
Я й малада, я пору знаю, побуджу.
Устань, міленькі, ужэ сьвет беленькі, пора ўстаць.
Седлай каня, едзь на Украіну ў Божый час.
№ 35.
Ішоў мілый лужэчком, а я малада берэжком.
Махнуў мілый платочком, а я правой рукой.
«Пастой, мілый, друг любезны, прозабыла, што скажу Наступае злое врэмя, уж халодная зіма,
В полі травушка совяла і кветочкі не цьветуць, В саду птушэчкі прыўнылі і салав’юшкі не паюць.
Жалко ж з міленькім разстацьса, по ім плакаць не веляць, Я дзеўчонка лет петнадцаць, наўчыласе страждаць». «Не страждай, мая міленька, бо шчэ в лецех малада». «Бэз цебе мне, нешчасну, ніхто замуж не берэ, Ані барынь, ні сударынь, ні праежый маладзец».
«Не плач, дзеўка маладая, возьму замуж за себе».
«Ах, ты кляўсе, ты божыўсе не покінуці мене, А цепер покідаеш, сэрцу тугі задаеш. Пайду я ў лугі, нехай мене звер заесь, Нехай мае кошчы-мошчы все по крутых берэгах, Нехай мае цело бело по рокітовых кустах».
№36.
За нашой слабодою родзіць жыто з лебёдою, Жыто з лебёдою, пшэніца з усокою.
Там Тац’яна жыто жала, в правой ручцэ серп дзержала, А левой наберала, назад себе ў жменьку клала, Назад себе ў жменьку клала, на бітый шлях позерала. Бітым шляхом Ванька едзе, в правой ручцэ коня ведзе, На коніку седло зяе. Да й Тац’яна прамоўляе: «Ой, Іване, Іванюшко, завёў мне Тац’янушку!».
«Не я звадзіў звела цебе цёмна ночка, Шчэ і салодка гарэлочка, што Тац’яна не дзевочка».
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 225, № 216.
№37.
Находзіць хмарка цемненька, нападае сьнежочэк, Замерзае да сіне морэ, да тоненькім лёдочком. Ой, выйду я за новые воротца, да і гуляю! Гуляю! Ой, выйму я зя кармана орэшэк, Раскусіўшы волоскі орэшэк, да выйму я зерцо. Прыбудзь, прыбудзь, сэрдэнятко, развэсэль мае сэрцэ! «Рад бы я, мая міленька, к цебе ў гасьціну прыбываць, Да коніка не маю, і дарожкі не знаю».
«Непраўду, мой міленькі, кажэш, Ты конічэнька маеш і дарожэчку знаеш, За ліхімі дажэ ворогамі
У мене ў госьці не буваеш».
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 143.
№38.
Коле гаю з канём граю, як сакол летаю, Гневаласе дзеўчыночка, што ей не займаю. Тым я ей не займаю, што сватацьса думаю, Тым до ее не горнусе неславы боюсе. «Перэйду я сені, хату, до цісовой лавы, Перэбыла погаворы, перэбуду неславу».
№39.
Ой, да каму вечэр, а мне вечэрочэк, Да ці не прыбудзе мой верный дружочэк? Ой, хоць не до мене, то до сваей хаты, Забуласе я барыня, барыня попутаці: «Ці ты ж мене любіш, ці сам себе судзіш, Ці до іншэй ходзіш, з іншое гаворыш, А на мене, маладзенькой, неславу наводзіш?». Я ж тое неславы по век не баюсе, 3 кім люблюсе, сяду абдымусе, А з кім я чаюсе, з тым і веньчаюсе.
He развеньчаюць нас ні non, ні громада, ні якая зрада. Толькі развеньчае глыбока могіла прашчай, мая міла. Дубовый кружочэк прашчай, мой дружочэк.
3 кім я не прашчалась, прашчацьсе не буду, Karo верно любіла, по век не забуду.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 125, № 5.
№40.
Ой, не шумі ў лузе, зелёный боячэ, He плач, не журысе, маладый козачэ. Як мне не шуміці шумляць лугі, вербы. Як мне не плакаці варагі налеглі. Люблю я дзеўчыну, хочу её взяці, А не вазьму я ей мушу поміраці.
Ой, памру я, міла, а ты будзеш жыва, Будзеш, сэрцэ, знаці, гдзе мая могіла. Ой, мая могіла край сіняго мора Наберэшсе, міла, бэз мілаго гора! Ой, мая могіла да й на берэжэчку, На жоўтым песочку.
Прыдзеш на могілу, да й вздыхнеш до Бога Ой, тут лежыць мая любая размова!
Прыдзеш на могілу, да й вздыхнеш цяжэнько Ой, тут лежыць мае любае сэрдэнько!
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 80, № 29.
№41.
Знаці, знаці, кторый жонаты, А шчэ знаці, кторый халастый.
Жонаты дзеціну калышэ, Халастый бэз дзевок не дышэ;
У жонатаго ўсё друбные дзеткі, У халастого прэкрасные дзеўкі.
№42.
He седзі, красна дзеўчына, позно вечэром адна, He палі жаркаго агня.
Да й ждзі, красна дзеўчына, з неволі вернаго дружка. У чыстому полі, нерушаны, братцы, снег лежыць, I праталачэк*' нет.
Нету, нету на белому сьвету, як жонатаго любіць, Бо жонаты, вражый сын проклятый, За ім жонушкі сьледзяць.
Нету, нету на белому сьвету, як халастого любіць.
Бо халастый, сівенькі галубчык, Он высоко, братцы, леціць.
Леці, леці, сівенькі галубчык, к мілой на спакой.
Праталочкі вытаптаныя сцежкн.
№43.
Ждала, ждала дружка з поневолі, Да ў чыстом полі майго дружка нет.
Нема худшэ на белом сьвеце, Як жэнатаго барыня любіць.
За ім жоны ўсе, братцы, сьледзяць, Аны плачуць, аны рыдаюць, Дробных дзеток не пільнуюць.
Нема получшэ на прабелом сьвеце, Як нежонатаго барыня любіць.
Ён ідзе і пее, і гуляе, Сівым саколом леціць.
Леці, леці, сівый саколік, просто к дзевушцэ, Просто к дзевушцэ на спакой!
Тут спакою, братцы, нема. Усе заботы на прабелом сьвеце, Што дзева красна Бело лічко, чорны бровы, Размушлёна ў мілой голова.
№44.
Каліна-маліна пры лугу стаяла, Дошчу не займала, бэз соўнца савяла. Ой, на маём месьце зелёный явор расьце, Зелёный явор, клёновая лісьць.
Чэго, сероціна, смутна невесола? Ці галоўка больна, ці сьвету не давольно? Галоўка не больна і сьвету давольно, Да й не даў мне Бог долі, як маей родзіне. Да куколю, куколю, да й по чыстому полю, Чые ж бо то коні да по полю гулялі?
Ці не таго ўлана, што мы ў трох кохалі? Адна полюбіла персьцень подарыла, Другая полюбіла коня напойіла, А трэця полюбіла да й прычаровала. Ковала зяўзюля, церэз сад летучы, Заплакалі ўланы із дзерэвнюшкі ідучы. He так уланы, як красна дзеўчына, Взяўшы на ручэнькі да й уланьскаго сына. «Да ўлане, улане, беры сваго сына, Цураецса мене цала мая родзіна, He так родзіна, як ацец і маці Церэз цебе, улане, што не хочэш браці». «Дзеўчына, дзеўчына, догодуй маго сына, Як з войска вернусе, то з табой ожэнюсе».
Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 32.
№45.
У полі міла з ветром гаварыла: «Нема маго міленькаго, не буду я жыва!». Ой, у полі жыто сільно скатом збіто. По белой дарозе козачэнька ўбіто.
Ой, убіто, убіто, укінено ў жыто, Чэрвоною кітайку очэнькі накрыто. Прышла дзеўчына з чорнымі очыма, Да одкрыла кітаечку, да й заголосіла. Прышла другая, да ужэ не такая, Да одкрыла кітаечку, да і поцэловала, У нежываго козачэнька праўдонькі пытала. «Устань, козачэнько, устань, маладзенькі, Ходзіць, блудзіць по дуброве твой конь вараненькі». «Ой, нехай он ходзіць, нехай хоць ночуе, Он у сваей галовочцэ дарожэньку чуе. Ой, нехай он ходзіць, нехай не ўнывае, Нехай мне маладого да ўжэ забывае».
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 127, Ns 10. Янчукы По Мйнской губерній, № 132.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 70, Ns 10.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 190, Ns 187.
№46.
У садзе вішнёвым дзеўчыночка вышла, Скажы бо мне, дзеўко, праўду, што в цебе на мысьлі? Под гарою ячмень, под гарою жыто, На белой дарозе козачэнька ўбіто.
Шла дзеўчыночка з чорнымі очыма, Разкрыла кітаечку, да й заголосіла. Прышла другая, шэльма не такая, Разкрыла кітаечку, заплакала і тая. Прышла трэця нешчасна із хаткі: «Було ж табе, козачэнько, нас трох не кохаці! Устань, козачэнько, устань, маладзенькі, Блудзіць по дуброве твой конь вараненькі». «Ой, нехай блудзіць, нехай хоць начуе Бо ўжэ твой міленькі нічого не чуе».
№ 47.
...Звіўсе, звіўсе седой галубочэк, Сіў жэ на мое право плечо, Побачыў на мае бело ліцо.
Ліцо бело ў дзеўкі як паперка, Бровы чорны як шнурок.
Чэго, чэго, галубчык, рано ў сад мой прылецеў?
Мусі ты, галубчык, любосі маей захацеў? Любось наша дорогая, а разлука цяжэла. Разлучылі нас з табой ацец, маць родна. Разлучылі нас з табой вражэ людзе, Разлучыла нас з табой чужа-дальня сторона.
№48.
Вы, дзевочкі, падружэчкі вы мае, Чэшыце вы свае галоўшкі.
Тушыце вы лучыночку, лажыцеся спаці. А я буду сама, малада, усю ноч не спаць, Буду сваго міленькаго з дарожэчкі ждаць. Прыехаў мой міленькі з дарогі, Прывюз мне гасьцінчык дарагой.
Што бо то за гасьцінчык дарагой? Шоўковую плетіцу, друтованый батожок. Стаў біці, караці мой верный дружок, Сама не знаю, сама не ведаю за што?
Уздумала адну прычыночку сама на себе Што ў сусіда вечэрно гуляла,
3 маладым за сталом сідзела, лісты пісала. Кохаў барынь, цэловаў, міловаў, абдымаў, Перэд людзьмі родной сестрой называў: Ты, сестрыца, уродлівая, ягодэчка мая, Сподобаласе мне паходэнька твая.
№49.
Піло, піло тры козачэнькі мёд: Адзін прапіў коня вараного, Другій прапіў жупана зеленого, Трэцій прапіў жону маладою.
Што коня прапіў, ходзючы посьвістывае, Што жупана прапіў, в дудочку іграе, Што жону прапіў, белы ручкі ломіць. «Салавейко-пташко, пташэчко маленькій, Скажы мне праўду, дзе мая міленька?». «Твая міла в лузе над вадой, Умываецса правой рукой, Ацераецса сітцовым платком, Абліваецса гарачэй сьлёзой».
Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 254, № 443.
№ 50.
«Здароў, здароў, таварыш мой, Ці даўно прыбыў з маіх старон?». «Не вельмі даўно, шчэ тыдня нема Сам я не знаю, дзе доня мая?». «Ой, твая доня в лузе над вадой, I моецса правой рукой, Ацераецса сітцовым платком, Абліваецса гарачэй сьлёзой».
«Да не есь таварыш, есь ізгубец мой. He хадзі туда, куда я хаджу, He любі таго, каго я люблю, Бо я камушком галоўку праб’ю. He хадзі ўдзень, не смешы людзі, Да прыхадзі ўночы пры ясной свечы».
№ 51.
Коле броду беру воду, каромысёнь гнецса, Пора табе, козачэнько, даўно ажэніцса. Коле броду беру воду, не ўберу до дна, Жыла ў бацькі ні год, ні два, не зажыла добра, He бачыла разкошэнькі, все лета мінаюць. Пашлі лета ўскруга*' света, у вір за вадой.
Запрагу пару коні, то все вараные, Паеду наганяць лета маладые.
I нагнала свае лета ў веліком сошчы:**) «Верніцесь, лета мае, хоця ка мне ў госьці!». «Не вернумсе, не вернумсе мы до цебе, Бо не ўмееш шановаці здаров’ейка сваго».
*! Ускруга вакол.
Сошча густы, высокн сасновы лес.
Гйльдебранд-ь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 49, № 51; стр. 230, № 232. Ks. Sadok Barqcz: Piesni na Rust,, str. 270, № 29.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 210.