• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    № 103.
    Поле мае, поле, як сінее морэ! Калі б жэ я твае горэ знала, To б я цебе, маладую, замуж не аддала.
    Да, доню ж мая, доню, да, доню ж мая мала, Да чэго так хутко стара стала, За два годкі я цебе не познала.
    «Состарэлы ж мне дрова і лучына, Да шчэ к таму нелюба дружына. Пайду до каморы, ні хлеба, ні солі, Пайду до комлаці пасьцеленьку слаці, Пасьцель бела, сьцена нема, не с кім розмоўляці. Пасьцель мая, тонка, бела, чэго ж пацемнела?
    Ці я цебе, пасьцель бела, прослаці не умела?».
    № 104.
    Да ўжэ соўнцэ закаціло да за цёмные леса, У саду пташэчкі прыўнылі, да й не чуваць голоса. У концэ новаго дворца жыла-была ўдова.
    Шлі солдаты з Украіны, просілісе ночэваць: «Хазяюшко наша, прэлюбезна, пусьці жэ нас ночэваць». «Прамо, прамо, як прэд Богом, усю праўду скажу, Тры дні в печы не паліла, не варыла нічого». «Хазяюшко наша прэлюбезна, нам не нада нічого, Толькі хочэм, наша хазяюшко, немножко оддыхаць». Старшый братко, настаршый Іван, сеў на лаўку і вздыхнуў, Ён вздыхнуў, ён зажурыўса, сьлёзкамі абліўса.
    «Чэго, братко, настаршый Іване, сільнёсенько вздыхнуў?». «Як жэ мне, сестрыцо прэлюбезна, як жэ мне не вздыхаць, Што так трудно сестрыцы бедной з дзеткамі гороваць». «Здраствуй, здраствуй, настаршый Іване, я сестрыца твая».
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 81, № 29. Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 224, № 224.
    № 105.
    Аддала мне маці в чужу-дальнюю старану, У велікую сем’ю.
    Чужа-дальня старана каменіста, А чужа сем’я наровістая.
    Свекратко гаворыць, што людоедзіцу ведуць, А свекруха гаворыць, што медзьведзіцу ведуць, А дзеверы гавораць, што недбалью ведуць, А заўвіцы’) гавораць, што нам разношніцу ведуць. Свекратко, мой бацюхно, Позволі мне по горніцы паходзіць, сваю крыўду згаворыць: Людоедзіца ў лесу, а медзведзіца ў бору, А вы, дзеверы-саколы, вашы жонкі таковы.
    Вы, заўвушкі мае дзьве, вам, людзе, так, як мне, А вы, цётушкі шыворот (?), пашлі прэч за варот.
    *1 Заўвіца — мужава сястра.
    № 106.
    Сего году лецечко мочлівое було, Каліна з маліной сільно зацьвіла. Можэ мне маточка той час родзіла... Ой, яна родзіла, взгодовала, Малым недоросточком замуж аддала. Ана й аддавала і прыказывала:
    «Не ідзі, мая донечка, сем год у госьці ка мне». Жыла я годочэк, жыла я другій, На трэцій годочэк маці хочэцса.
    Да й скінусе я зяўзюленькою, Да й палечу я до маткі ў госьці. Да й лугамі лецела, лугі топіла, Борамі лецела, боры глушыла, Горкамі лецела, горкі ізмувала, матку гукала. Сяду я, паду ў матчыном саду, Да й буду яй коваці да й не умоўляці, Штоб не познала родная маці.
    А мая маточка по саду ходзіць, Меньшаго брацейка за ручкі водзіць. А старшый брацейко пачок (?) Да й меркуецса мне ў правенькій бочок. Маточка похожае да й супуняе: «Не стрэляй, сынку, на зяўзюленьку, Бо то не зяўзюленька мо то сестрыца твая?». «Калі сівая зяўзюленька, дак леці ў шчырый бор, А калі сестрыца мая, дак ідзі ў новый двор». Да не попала з жалосьці ў новый двор, Да як полецела ў шчырэнькі бор.
    Засмучусе сільненько, дак бор’е посушу, А заплачу сільненько, дак лугі потоплю. Я к сваей матцэ зроду в госьці не пайду.
    № 107.
    Ой, у недзелю рано, сіне морэ стало Аддавала маці дочку ў чужую староночку. «Да ўжэ ж табе, мая доню, разкошы не будзе, Да хто ж цебе, доню, на чужыне жаловаці будзе?». «Е ў мене, матко, на Украіне дзядзько, Ён мне пожалуе, як мой родный бацько.
    Е ў мене, матко, на Украіне цётка, Яна ж мне пожалуе, як родная матка». «Ці я ж цебе, доню, у кубле не купала, Ці я ж цебе, доню, у цэркоў не носіла, Ці я ж табе, доню, у Бога долі не просіла».
    № 108.
    Было маці не ўповаці, што харошэго стану, Было маці не ўповаці, што харошэго роду, Было мне ўкінуць у халодную воду.
    Было маці не ўповаці, што харошэго набліч’і, Было мне ўтопіці ў халодной крыніцы.
    По канец села жыла-была ўдоўка. У тое ўдоўкі была доча хароша, Ана й уходзіла за новые варота, Ана й і водзіла варонаго коня, Ана й уносіла залатое седло. Села, паехала за сінее морэ.
    «Ты, сініе морэ, чэму co дна не бійеш! Маладый козачэ, ты неверно жывеш, 3 чужою жонку мёд-гарэлку пійеш, А мне, маладзенькой, голосок подаеш». «Усадзі, міла, вішэнькой двор, Да штоб жэ не заходзіў голосок жэ мой». Садзіла міла полоненьку двор.
    «Ой, ты не мілый мой, я не міла твая». «Усьцелі, міла, кітайкою двор, Штоб я не памазаў саф’яновых чобот Да й залатой подковы».
    «Ой, ты не мілый мой, я не міла твая, Я не послухаю цебе».
    № 110.
    «Ці ты, зяўзюлька, зроду в лузе не была, Што не выбрала харошэго дрэва для себе?». «Я, зяўзюлька, кругом луга аблетала, Нешчасьц’е мае на горкой осіне пала. Горкая осіна бэз лісту, бэз голья, Усе поблікі, што адна голечка адрасла». «Да ці ты, малодка, зроду в людзях не была, Што не выбрала харошэго дружка, як сама?». «Я й, малодка, кругом села абышла, Я й в людзях взросла, Нешчасьцье мае за невернаго пашла.
    3 неверным дружком ані в людзях постояць, Hi в карагодзі погуляць.
    Ой, пайду, пайду в зеленёсенькій лужок, Там косіць, косіць мой неверный дружок. Ён косіў, косіў, на пакос косу бросіў.
    Ой, лежы, лежы, ты не войстрая коса, Памірай адна ўсе, неверная жэна.
    Ты й, дуброўко зелёная, ты й, удоўко маладая! Хто табе, дуброўко, кудры развіў?
    Хто табе, удоўко, сьлёзкі разліў?
    Развілі кудры буйные ветра, Разлілі сьлёзкі вражые людзі. Казалі людзі: мой муж не пійе. Ён не пійе, не пійе, а з корчмы не ідзе. Прапіў коня вараного, Ідзе до дому по другого.
    «Мілая мая, укуп коня.
    Калі укупіш люблю цебе, А не укупіш уб’ю цебе». He раз, не два я й укупляла, 3 жолонейчыкамі я й ночовала. Салавей шчэбечэ з ахотою, Я ж, малада, з неволею.
    Салавей шчэбечэ: чэ-чэ, чэ-чэ!
    Я ж, малада, сільно плачу, За ліхой долей лета трачу.
    Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 123, № 23.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 169, № 98.
    Романовь: Білорусскій сборннкь, стр. 396, № 155.
    Шешгь: Білорусскія піснй, стр. 249, № 134, стр. 279, № 533.
    № 112.
    Да ўжэ вечэр вечэрэе, А ў козака сэрдэнько ўнывае, Што дзевушка любіць покідае. Запрагу коня вараного, Да й паеду к дзеўцэ на размоў. Вечэр добрый, дзеўка чорнобрэва, Да ці дома твая горка доля? Дома доля, вечэру гатуе, Да й з вечэру холоста здаці. Знаці, знаці кторый жонатый, Жонатый усё плачэ, рыдае А холостой з дзеўкамі іграе. Жонатый дзеціну калышэ, А холостой часты лісты пішэ.
    Я цыганка маладая, я цыганка не простая, Я ўмею ворожыць, я ўмею ворожыць. Пакажы мне белу ручку, насып дзенег поўну кучку, Усю праўду скажу, усю праўду скажу.
    № 114.
    Под гаем, под ціхім, там цыгане пілі да й гулялі. Адзін цыган ні пійе, ні гуляе, На цыганку споглядае.
    Цыганочко, мая коханочко, Аддай ключы, ключы залатые, Адмыкайце ямбары новые, Адбівайце скрыні дубовые. У тых скрынях казна бэзрашчотная, Вы, хлопцы, прэўдалые малойцы, Берыце казну бэзрашчотну, Да й несіце до суда новаго, Увольняйце цыгана маладого.
    3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 236, № 245. Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 229, № 401.
    № 115.
    На горэ сухій дуб, А ў даліне арэшок. Подай, міла, голосок! «Ой, рада б я голос даць, У садзе вішэнькі шумяць, Об нас людзі гавораць. Да гавораць на цебе, Што ты ходзіш до мене. Калі ходзіш, так хадзі, Пагавору не чыні.
    Як і зробіш пагавор, Дак я не твая, ты не мой». Под явором, яворцом Стаіць дзеўка з малойцом. Накрыласе рукаўцом, накрыласе сама, Каб не было сорома. «Любіў мене папоў сын, Ён дароваў коней сем, Я осьмого прадала, Да сто рублёў я ўзяла».
    За гарою каменою, расло жыто з лебедою.
    Там Тац’яна жыто жала, в правой ручцэ серп дзержала, А ў левой жыто брала, На дарожку пазірала, Іванюша ўглядала.
    Аж он едзе, Іваня мілый, Сам Іванька маладзенькі. Под ім конік вараненькі, Седзелечко залаценьке. На дзеўчыну заглядае, А дзеўчына грумко лае: «Разпрасукін сын, Іване, Нашто мене з ума зводзіш?». «Не я цебе з ума звожу, Зводзіць цебе цёмна ночка Ужэ Тац’яна не дзевочка».
    № 117.
    Што ж бо то за сьвет настаў, Што сын матку з двора прагнаў! Пашла матка заплакаўшы, Да й дарожэчкі не ўбачыўшы, Пашла матка рыдаючы, По тры мілі ступаючы. Села матка под кусточком, Да й зірнула скрось лісточэк. Ажно шуміць, гудзе дуброўшка, Да за матку ў пагонь бежыць сынок, Да й матку доганяе, В полдарожкі ворочае.
    «Вернісе, матко, да назад ка мне, Бо ў маём дому беда стала, Да жэна мая сына прыспала. Конь мой вароный із копыта лецеў, Да шыю скруціў».
    «Не вернусе, сынок, не вернусе, Із жаласьці не адзовусе».
    № 118.
    На ставу, на ставочку Там плавалі вуценятка. Адно аднаго наганяе, Каждое сваю пару мае.
    А я ж, малада, у Божой кары, He дае мне Господ пары. He даў жэ мне і не будзе Хто ж мене любіць будзе? «Не журысе, маладочка, Я цебе любіць буду». «Ой, ты дзедок, ты старэнькі! Трэ мне хлопчык маладзенькі».
    № 119.
    Сама не знаю, калі той вечэр будзе, Калі на мене нагаворацьса людзе. Да нехай брэшуць, як собакі на воўка, He боліць мне ні жывот, ні галоўка. Ой, дай жэ, Божэ, з вечэра пагодэньку, К белому сьвету дай, Божэ, негодэньку. Бо ідзе мой козак з карчомкі додомэньку. Пашла дзеўчына ў крыніцу по водзіцу Шчэ дзеўчонка вёдзер не набрала, 3 тым козачэньком у размоў стала.
    3 табой стаю, з табой кохаюсе, Сама я не знаю, каму астанусе: Ці таму пану, што вараные коні? Ці таму слузе, што чорненькіе брові? Ці таму дзеду з сівой барадой? Его барада, як на сьметніку сьмеце, Mae лічэнько, як на каліне цьвеце, Его барада прыпечэк заметаць, Mae лічэнько хлопчыкам цэловаць, Его бараду хто стрэне, то наплюе, Mae лічэнько хто стрэне, поцэлуе.
    № 120.
    Да хадзіла дзевочка по дворочку, Да й перэбіла ножэчку на трэсочку. Баліць, баліць ножэчка, вельмі больно! Любіў барынь дзевочку вельмі доўго, Ой, не вельмі доўго, тры годочкі. Пашла тая дзевочка ў садочэк Садовые вішэнькі ўгінаць.
    Гнула, гнула вішэньку не ўгнула, Ждала, ждала мілаго да й заснула, Як прыехаў мілый, не почула.
    «Устань, устань, міла, побудзісе, На маю колясочку подзівісе.
    Е ў мене колясочка не простая, Е ў мене колясочка залатая. Да есь у мене коні вараные, Да есь у мене слугі маладые».
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 163, № 147. Янчукь: По Мйнской губерній, № 146.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 171, № 101, цыт. пачатак.
    № 121.
    Да й, колодзезь, мой ты глубокій, я ж цебе копала, Зашла замуж малолетня, да на векі пропала.