Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
№67.
Горэ ж мае, горэванейко мае! Поцерала ўсе здаровейко свае, За нелюбым чэлавеком жывучы, Печаль маю на сэрдэньку дзержучы.
Да лажусе спаці ў цёмну ноч адна, А як сплю дак сплю, на дворэ зара Майго мілаго з вечорэчэк нема. Ой, подыйду ж я к саседцэ под акно Аж мой мілый у суседочкі седзіць, А на мене, маладою, злые рэчы гаворыць. Хадзі, мілый, хадзі, любый, до дому, Да вазьмём по ведзерочку вінца, Позовім да свае блізкійе суседзі Нехай жэ ў нас суседочкі поседзяць, Да нехай жэ скажуць злое слово на мене.
№68.
Ой, даўно я, даўно ў мамкі була!
Ой, неяк даўно чэтыры годы. На пятом году к мамцэ ў госьці була! Дзе ж мене мамка сустрэкаць будзе? Чэм мене мамка частоваць будзе? «Сустрэну дзіця за новым двором, за варотамі, Посаджу дзіця за цісовым сталом, Да й частоваць буду віном і мёдом, Да й частуючы пытаць стану:
Ці добрэ дзіцяці на чужой старане? ». «Ой, добрэ, мамко, добрэ, да не мне! Ой, горка рэчка, горка з полыном, Шчэ найгорчэй на чужой старане! На канцэ столу настояласе, Лічэных кускоў накушаласе, Друбных сьлёзэчэк нароніласе».
№69.
Ой, даўно я, даўно ў мамкі була! He так даўно, чэтыры годы.
Ой, іду я сабе, думаю:
Гдзе мне мамка сустрэкаць будзе?
Чэм мне мамка частоваць будзе? Сустрэкала мне мамка за новым двором, Частовала мне мамка мёдом-віном, Да частуючы, путаласе:
Да ці добра табе доля жыць на чужыне? Ой, добра, мамко, людзям, да не мне. Свёкраго хлеба наедаласе, У канцы стола настояласе, Дробнымі сьлёзкамі обліваласе.
Було не рубаць зелёнаго дуба, Було мне не браць, калі я не люба. Було не рубаць зелёнаго ясёна, Було мне не браць, калі я бэз шчас’я. Було не рубаць зелёной берозы, Було мне не браць, калі я бэз долі.
№ 71.
Ой, я ў сваей мамонькі недоўго была, He собрала розум і замуж аддала. Ой, аддала мене да й прыказала, Да й прыказала тры годы мене ў госьці не буці. He была гадочэк, не была другій, На трэцій гадочэк стало скучненько.
Ой, скінусь да я зяўзюлькою, Да й полечу я к мамцэ ў госьці, Ой, сяду я, упаду ў вішнёвым саду, Ой, прыгледжу, што мая мамонька робіць. Аж мая мамонька сыночкі будзіць: «Уставайце, сыночкі, умывайцесе, Послухайце, сыночкі, што ў нашэм саду За пташэчка куе.
Ой, то ж не пташэчка, то ж нашэ дзіця. Калі нашэ дзіця, прашу к сабе ў двор, Калі сера зяўзюля, леці ў шчырый бор». Як к мамочцэ лецела, лугі топіла, Яе ад мамочкі лецела, боры сустрыла. Ой, сяду я, упаду ў бору на клене, Ой, в бору на клене весь лісьць опала. А мне, маладзенькой, Бог долі не даў.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 121, № 18.
Ziefikiewi.cz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 186.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, cmp. 41, № 78; cmp. 51, № 101; cmp. 398, № 158. Шейнь: Білорусскія пкснй, I, cmp. 239, № 416; cmp. 240, № 419.
Шейнь: Матеріялы, cmp. 393, № 479, 480, 481, 482, 483, 484, 485. Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, cmp. 14.
Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 63.
3. Радченко: Гомельскія народныя пкснй, стр. 187, № 132, стр. 205, № 175.
На моры лешчына, Там гуляла дзеўчына, Кветочкі зрывала, Мілому брасала, Пісёмко пісала, До маткі послала. «Ах, ты мамочко мая! Да ці буду такая, Як каліна густая?». «Ты, донечко мая, Калі будзеш у мене, Будзе красочка табе. Як пайдзеш за ўдоўца, Спадне красочка з ліца».
№73.
Перэплыну Дунай-рэчку, посяду на песочку, Посяду на песочку, напішу по лісточку, Пашлю жэ к атцу, к матцэ.
Што на чужыне цяжко жыць, з чужыной гаварыць, Што чужына не родзіна, штоб я з ею гаварыла.
№74.
Ой, у лузе, лузе трава полегла.
Чэму ка мне, маладзенькой, журба прылегла? Што засну, то забуду а прочнусе, усе на мене.
Е жэ ў мне мамочка, да на чужой старане, Яна несе абедаць, да мене спаміне: Прыбудзь, прыбудзь, радно дзіця, абедаць ка мне. Абедала мамочка, абедала жэ я, Хоць горкой каліной з арабіною, Хоць тую годзіночку нешчаслівою.
№ 75.
Ой, у садзе, садзе-віноградзе, Да хадзілі коні на прадажу. Хто ж канём гэтым цэну да й праложыць? Прыехалі купцы з Украіны, Аны канём цэну праложылі, На біту дарогу праводзілі.
Бежы, бежы, конік, дарогою, Да к маей мілой на размову. Да й не вышла жонка, вышла чэшча: «Не гнівайсе, зяцю, што я вышла, Лежыць твая жонка вельмі пышна, У шоўковое одзене прыбрана, На белой пасьцелі положона, Сырой землей прысыпана, Чэрвоной каліной нахылёна».
№ 76.
Ой, у полі туманочэк, нічого не відно, Толькі відно, толькі слышно дуба шчэковіна. Под тым жэ да дубочком стаяла дзеўчына, Яна стаяла, гаварыла, барыня прасіла: «Ой, ты барынь, барынёчэк, заждай хоць гадочэк, Хоця б жэ я подросла хоць на адзін вершочэк». Барынь дзеўкі не послухаў да взяў ажэніўсе, He взяў сабе красной дзеўкі, да взяў удовіцу.
I ўдовішка пасьцель сьцеле, шчэ і перэбівае, I яна сваго перваго дружка штодзень спомінае. «Я жэ з свайім первым дружком жыла, нажыласе, За табой, сукін сыне, жыць не поняласе;
Мне за свайім первым дружком пірогі, абаранкі, За табой, сукін сыне, кулакі, нагайкі.
Нагаечкі-друцяночкі з плечэк не збываюць, Шоўковая хусьціночка з сьлёз не усыхае».
Романовы Білорусскій сборнйкь, стр. 104, № 14.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 137, № 32.
№77.
У Недзелю рано, раненько, шчэ куры не пелі, Хадзіў Якоб до ўдоўкі на ноч.
Шчэ людзі не чулі, падышоў Якоб к удоўцэ под окенцэ: «Уйдзі, удоўка, мае сэрцэ, уйдзі, уйдзі, малада ўдоўка, Да co мною гаварыць».
Уйшла, уйшла малада ўдоўка, да сталі яны гаварыць. «Забій, Якоб, сваю жонку, co мною будом жыць». Зайшоў Якоб до дому, зачоў жонушку біць, Его жонушка, сіва як галубка, стала его прасіць: «Ох, ты, Якоб, Якоб, Якобочэк, He жалуеш ты мне, маладую, і дзеціну малую!».
«Малчы, жонка, малчы, неўдашка, Да малчы ж ты, плюгаўка!
Як вазьму я войстраго ножа, Дак воб’ю цебе ў сэрцэ!». От пашоў Якоб на Дунай ножа паласкаць, Суседзі, добрые людзі, далі маточцэ знаць: «Ідзі, маці, до дочкі Якобочкі, Ужэ на сьмерць наражаць».
№78.
Шуміць, гудзе дубровушка, плачэ, рыдае ўдовушка. Чужы мужэ з вайны ідуць, майго мілаго коня ведуць. Ведуць коня на рэмені, поставілі на камені, Напісалі пісемушко: нехай яна не журыцьсе, Нехай яна ажэніцьсе, нехай ідзе за такого, Штоб не баяласе нікого, ні сотнічка, ні ураднічка, Hi якого прыкашчычка.
Шейнь: Матеріялы, I, стр. 479, № 589, 590.
№79.
Клічуць войта до двора, соцкаго до суда, Ідзе соцкі, ідзе войт, сустрэлісе ле варот. Случыласе беда — забалеў соцкаго жывот, А войта галава.
«Ой, ты, брацец, соцкі мой, хадзім жэ до двора».
Ой, там у дворэ крутая гора,
На тых жэ горышках усе столішкі стаяць, От, кругом жэ столічкоў усе крэсьлечка стаяць, А на тых крэсьлечках шаром панове седзяць. Яны седзяць гавараць: каго на некрута взяць? Дзе пяць то не взяць, дзе чатырэ не веляць, Дзе тры то ўцеклі, дзе два то нема.
Е у ўдоўкі адзін сын той пашоў под аршын.
Сестра тое чула, сваму братку шэпнула: «Уцекай, родны брат, хочуць цебе в некруцікі взяць». Братко таму не верыў, да й з коханкой ночэваў;
Ведуць его пастрыгаць, а он плакаць і рыдаць.
Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 80.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 92, № 49.
Шейн-ь: Білорусскія піснй, I, стр. 377, № 703.
Шейнь: Матеріялы, стр. 465, № 569.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 96, № 102, стр. 177, № 177.
Пры цёмным лужэчку дарожка лежала, Ой, там наша сударыня рэкрутоў угляджала. Угляджала, упраўляла ўдовіна сына.
Ён на гэто шэльма здаўса, харошо ўбраўса Боты на ім новые, немецкой работы.
Матка его старэнька вышла за вароты, Вышла за вароты, плачэ і рыдае.
Плачэ і рыдае, сусед праклінае: «Суседзі вы блізкіе, ворожкі вы цяжкіе, Да вы маю беду зналі, Да мне не сказалі -
Што майго сынка Ванюшку в некруты аддалі».
№ 81.
Думалі, угадалі: дзе некруты ўбежалі? Прыбежалі к Дунай-рэчцэ, смотраць перэвозу. Перэвозу тута нема, дайце, братцы, лодку, Да мы сядом да й праедом на сваю старонку. На нашэй жэ старонцэ некруты ў шаронцэ, Аны ідуць, маршэруць і горушко горуюць. Аны горушко горуюць і плачуць, рыдаюць, За імі красны дзеўкі сабе разважаюць: «Ой, не плачце, некруцікі, да все маладые, Подаём жэ вам кватэры, кватэры новые У той кватэронцэ дзевушка маладая, Засьцелае пасьцеленьку да й усю беленьку».
№ 82.
Парадзіла мене маці ў зелёной дуброве, Быў жэ ў мене стан харошы і чорные бровы. Было ж мне, мая маці, чорных броў не даці! Было ж мне, мая маці, долю шчасц’е даці! Мене паны сподобалі, у некруты запісалі, Серэд двора шырокаго коніка седлалі.
«Паедзь, сынку, на Украінку, да не забавляйсе, На тым самым каню вараненькім назад варачайсе». Ой, Бог знае, Бог ведае, калі я вернусе!
Выехаўшы за варота, мой конь спотыкнуўсе. Вы, галочкі-чэрняночкі, взнімайцеса ўгору, Ой, вы хлопцы-чарноброўцы, ступайце додому!
Ой, рады мы взнімаціса туман прыбівае. Ой, рады мы паступаці нас цар не пускае, Хоць жэ цар ці не цар, ці царова маці, Хочэ з намі, выбранцамі, іці воёваці.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 136, № 3.
Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 49.
Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйков'ь, стр. 219, № 218.
№ 83.
Зазвенелі залатые ключы з-под земелькі ідучы. Заплакалі да новобраньцы з-под Жытомера ідучы. Маладые некруцікі, верніцеса назад!
Рады бы мы да й вернуціса, да й нас не пускаюць.
He так цар, як царова маці
Хочэ з намі, некруцікамі, войска звоёваці.
Чорны галкі да белые птушкі, взніміцеса ўгору! Рады бы мы да й взнімаціса туман налегае.
№ 84.
3-под лесу, лесу цёмнаго, з-под садзіку зелёнаго, Тудой вышоў цэлый солдацкій набор, Паперэдзі гасударок маладый.
За забором усе некруцікі везуць, За некруцікамі атцы, маткі ідуць. Атцы, маткі ўлекаюцса, жонка, шэльма, усьмехаецса. «Пазволь, пазволь, мой мілесенькі друг, Пазволь жэ мне по уланцэ погуляць».
«Гуляй, міла, як гуляла, хадзі, міла, як похаджывала, Цепер жэ я заручон, засмучон, Цепер жэ я ў солдацікі здадзён.
Первшы братко будзеш сына жэніць, А мне трэба цару служыць, Меньша сестра будзе дочку аддаваць, А мне трэба калаурыку постояць».
Шейнь: Матеріялы, стр. 455, № 554.
Заўвага. Наступныя дзве песні, здаецца мне, прынесеныя салдатамі, якія вярталіся з войска.
Ой, не вейце, ветры мае буйные, He паліце лічэнька майго белаго. Ужэ ж мае лічэнько запулілосе, Мілая по мілым зажурыласе, Што я сваго мілаго не праводзіла. Ой, праведзь мілаго да й до Кійева, А з Кійева-города хоць до Піцера. У Піцер-городзе коні вараные затомілісе, А залатая збруечка да й запуліласе.