• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    У беларускім правапісе я не трымалася ніякага акрэсленага метада, а старалася толькі перадаць дакладна гукі. Таму тут знойдзецца багата супярэчнасцяў, а напэўна і памылак. За прыкладам, Шэйна я ўжывала дзве злучаныя галосныя йло, у выразах: dwuAor, buAor, ruAodnyj і да т. п. Над u ставіла акцэнт А (accent circonflexe) у выразах: dzieuka, lubiu, sawidu і да т. п., для азначэння працяглага [sic!] вымаўлення, зусім іншага, чым, напрыклад, у выразах: kamu, wazmu, koniu, і да т. п. У астатнім я пісала так, як мне на вуха легла.
    Мушу яшчэ дадаць, што ўсе песні, сабраныя ў вёсцы Капцэвічы (Мазырскі павет) былі запісаныя паннай Ядвігай А. Усе ж астатнія я запісвала сама.
    Э. Яленская
    Вільня, 25 сакавіка 1891 г.
    I.	«Прастые»
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    № 1.
    Под явором, явором зелененькім, Да стаяў козак маладзенькі.
    I он стае і в скрыпочку іграе Струна струне зціха прамоўляе, Што нема скраю ціхому Дунаю, Да й нема долі ўдовіному сынку, Што савёў дзеўку-серацінку. Да не плач, дзеўко, табе пара будзе, А мне маладому парэнькі не будзе. Толькі ўсе і пары, што очэнькі кары, Усе і разлукі, што белые рукі, Да ўсе і размовы, што чорны бровы. На цебе надзенуць белую намётку, На мене надзенуць солдацкую шапку, На цебе надзенуць чэрвону сукенку, На мене надзенуць солдацку жылетку.
    №2.
    Да лецелі гускі з далёкаго краю. Почэкайце, гускі, чэгось попутаю: Ці не з таго краю, аткуль міла мая? Да лецелі гускі, лецелі, паселі, Сколоцілі воду чыстую, халодну. Бодай жэ вы, гускі, з перэйком прапалі, Як мы любілісе, цепер перэсталі.
    Мы любілісе... ацец, маць не зналі, Прышло разставацьсе, як цёмная хмара. Бувай, бувай, мамко, бувай ты здарова, Ужэ ж бо мне напісана ў Маскву дарога. Блізкіе суседзі, мене не судзіце, Як я ад вас поеду, мене вспамяніце, Вспамяніце мене добрымі словамі: Дзе той хлопчык дзеўса з чорнымі бровамі? Дзе ж тая рэчка, дзе голуб купаўса?
    А дзе ж тая дзеўчына, што я залецаўса? Тая рэчка травкой заросла, Тая дзеўчына даўно замуж пашла.
    Я тою рэчку тычку перэтычу, Я тою дзеўку к сабе перэклічу.
    Дмйтріев-ь: Собраніе пісень, стр. 47.
    №3.
    Спіўса чумак, спіўса, да й з дарожэчкі збіўса, Да вароному коніку на грыўку зваліўса.
    Бежы, бежы, коню, у чыстое поле, Там дзеўчыночка пшэніцу поле,*^ От і яна поле, да куколь убірае, Вароному коню на межу брасае. «Пакінь, дзеўчыночка, пшэніцу палоці, Сцелі пасьцель белу, легаймо мы спаці». «Боюсе, чумачэ, белу пасьцельку слаці, Ты хлопчык малодый, схочэш жартоваці». «Не бойсе, дзеўчына, не бойсе, небога, Я хлопчык малодый, не здрадзіў нікого». Легла красна дзеўка, легла, да й заснула, Здрадзіў чумак дзеўку, дзеўка не чула.
    Бежы, бежы, коню, да ў лес, у лешчыну: «Божэ ж мой едыны, што я здрадзіў дзеўчыну!».
    Поле, палоці вырываць зелле.
    №4.
    Боліць сільно галовушка, можэ я зараз помру. Астаецса дзеўка-красавіца, сам не ведаю каму. Калі б майму брату-товарышу, то так як саму мне, Калі б каму дуру-прайдзісьвету, разлучы, Божэ, ей! Да павелі брата-товарыша всё лугамі, борамі,
    Абліласе красна дзеўка горачымі сьлёзамі.
    He плач, дзеўка, не плач, красавіца,
    He буць табе co мною,
    He называць табе мне чэлавеком, А мне цебе жоною.
    He копаўшы глыбокаго каладзеза, не піць мне вады, He любіўшы красной дзевы, не мець мне жоны.
    Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 232, № 406.
    № 5.
    Чырвона каліночка на луг подаласе, Хароша дзеўчына ў казака вдаласе. Якіе очы, такіе бровы, такая і размова, Якіе рукі, такіе ногі, такая і пахода. «Ты велікі я мала, з табой не сыйдусе». «Хоць сыйдусе, не сыйдусе, то не астанусе, У харошэй дзеўчыночкі на ноч попрашусе: Пусьці, пусьці, красна дзеўка, ночку ночэваць». «Ой, не пушчу, козачэнько, я маткі баюсе».
    «Ой, не бойсе, не бойсе, дзеўчыночка, я матку зваю*) I з табой, дзеўчыночка, ноч перэночу.
    Коне ж мае вароны стайні не прастояць, Збруя мая залатая ключа не аблоніць, Маладзенькі козачэнько ложка не пралежыць».
    Зваю скарочана заваюю.
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 407, № 70.
    Гйльдебрандь: Сборнйк-ь памятнйковь, стр. 133, № 132, цыт. пачатак. 3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 128, № 11, цыт. пачатак.
    № 6.
    На зелёной поляночцэ люблю жыто жаць, 3 харошой дзеўчыной люблю размоўляць, У ціхому Дунаечку коня напояць.
    Конь ржэ, вады не піе, конь дарожку чуе. Бог знае, Бог ведае, дзе мілый начуе! Начуе міленькі ў лузе пры дарозе, Прывязаў конічэнька к белой берозе, А сам пашоў к дзеўцэ ні п’яный, ні цьверозы. «Я не буду жыта жаці, а буду пшэніцу, Я не пайду ў осень замуж, да пайду ў чэрніцы». А ў чэрніцы-ягодзіцы там не добрэ будзе.
    № 7.
    Ой, запрагу я пару коні, а трэцюю клячу, Ой, я сваю гідку-брыдку і церэз людзі бачу! Ішчэ ж тая гідка-брыдка co мной чупурыцьса, Церэз плечы смаркае гідко прыступіцьса! «Ціцюніку, табачніку, ціцюном ваняеш, He садзісе блізко мене, хвартух помараеш. He ты ж мне, гідкі-брыдкі, хвартух куповаў, Што б ты майім хвартухом свой нос поцераў».
    № 8.
    Пасею жыта жменю, другую ячменя, Ячмень зрэе, ячмень зрэе, жыто палавее. He с кім стаці жыто зжаці, ячмене вязаці. Сашлі Божы два голубцы з усокаго неба, Як мне цепер сваю пашэньку прыбіраці трэба. «Да сакол, матко, сакол, любко, сакол прылетае». «Дай, донько, прынадонькі нехай прывыкае». «Я ж не знаю, мая маці, што саколу за то трэба даці?». «Насып, донько, пшэнца по коленьца, а водзіцы по крыльца, Ён пшэнца наклюецса, а водзіцы напіецса».
    «Козак, матко, козак, любко, козак похаджае».
    «Дай, донько, прынадонькі нехай прывыкае». «Я ж не знаю, мая маці, што козаку за то трэба даці?». «Увары, донько, абед смачны, посадзі абедаці, Засьцелай, донько, пасьцель белую, да легай жэ з ім спаці».
    Шейнь: Матеріялы, стр. 347. № 415.
    № 9.
    Травушка-муравушка, зелёный лужок, I Ванюша-душэнька, мой верный дружок. У полі травушка разлегаецса, Ванюша ў дарожэчку выбіраецса, I з сваей коханкой разпрашчаецса.
    «Прашчай, прашчай, Машэнька, любезна мая, Вернусе з дарожэчкі, вазьму за себе.
    Прывезу гасьціньчыка шоўковы платок, Што б ты знала, ведала, што я твой дружок». У полі, у полі дарожка лежыць, По той дарожэчцэ коляска бежыць, У той колясэчцэ мой дружок седзіць.
    Прасіла, гукала: «Стой, мілый, абаждзі!».
    «Рад бы, мілюсенька, пастаяць, Коні вароненькіх не можна суняць». На усокой горушцэ два дуба стаяць, На тых дубах два ліста вісяць, Под тымі дубочкамі два дружка лежаць, Над тымі дружкамі салав’юшко седзіць. Праходзіла дзеўчына, распрасіла іх: «Ці нет майго мілаго, вернаго дружка?». Да яны ей атвецілі: «Нет его, нема, Ты й, маладая дзеўчына, забудзь его саўсім». Салав’юшэчко-пташэчко смучэн не вэсоў, Звесіў галоўшку з шчыку далой.
    Звесіў галоўку, кору не клюе, песенкі не пае. Клеваў бы хормушку, да волюшкі нема, Спеваў бы песенку, да голоса нема.
    Маладая дзеўчына хорму не дае, Салав’юшко-пташэчко песенкі не пае.
    Ро.мановь: Білорусскій сборнйкь, стр. 151, № 118.
    № 10.
    Гуляла я ў садочку, гуляла я ў зелёным, Шукала я тых сьледочкоў, дзе мой мілый хадзіў, Садзілась я под кусточэк на мякою траву. Дзьве галубкі на ветцэ зелёной Адна жэ з ніх спорхнуласе на белу грудзь маю, Я воздыхнула по мілому свайму.
    № 11.
    Поўно, братцы, догадацьса, да хто каго верно любіць. Той, до каго ў госьці едзець; і ён едзець, і ён начуе, He адну ночэньку гасьцюе, ля акошкі спаць кладзецса, I акошку адчыняе, бела сьвіта дожыдае.
    Як на дворэ сьвіт сьвітае, то барынь коніка седлае. Выйшла дзевочка, путае: «Куды барынь ад’ежджае?». «Ад’ежджаю ў городочэк, у городочку карчма нова, Там гарэліца дзешова і шынкарка маладая, Яна мене даўно знае, мёд і піво поверае.
    Шынкарэчко, повер піва, бо не будзеш сама жыва, Шынкарэчко, повер масла, бо не будзе твае шчасье, Шынкарэчко, повер мёду, бо не будзе пчол до году».
    № 12.
    Ой, коціласе ясная зорка з неба до долу, Ой, просіласе красна дзеўка з гулянья до дому. Абозваўса малод козачэнько на вароным каню: «Гуляй, гуляй, красна дзеўка, я до дому заведу».
    Ведзі, ведзі, малод козачэнько, ведзі не забавляйсе, По табе, дзеўка, по табе, красна, уся родзіночка плачэ.
    № 13.
    У Недзелю пораненько, маці дочу набіла: «А на што ж ты, доню, шэльмо, козака отруіла?».
    «Ой, на тое я отруіла, што я верно любіла, На тое поховала, што я верно кохала».
    Шейнь: Матеріялы, стр. 446, № 545.
    № 14.
    «Ой, сон, мамко, ой, сон, любко, сон галоўшку клоніць!». «Ото ж табе, мой сыночэк, сваю воленьку робіць, Што ты позно, што ты рано по вечорынках ходзіш.
    Було ж табе, мой сыночэк, по вечорках не ходзіці, Було ж табе, мой сыночэк, да й трох дзевок не любіці. Збералісе тры козакі, хочуць цебе забіці».
    Адзін кажэ: пане браце, да забіймо,
    Другій кажэ: пане браце, да жупан здайміймо, Трэцій кажэ: пане браце, уцечэ, уцечэ До той дзеўчыночкі, што пірожэнькі печэ.
    У первом разе, у пірозе зелёная рута, А ў другом разе, у пірозе да козацка отрута.
    № 15.
    Ой, пайду я под гай зелененькі
    Да сустрэў мне козак маладзенькі.
    Я ж думала ён дарогі путае,
    А ён жэ мне на Украіну подмоўляе:
    «Хадзім, дзеўка, да co мной на Украіну,
    На Украіне да нам там добрэ будзе, На Украіне пірогі, абаранкі».
    «Да не будзе там роўнэй маей мамкі».
    «На Украіне пірогі, пеляніцы '».
    «Да не будзе там роўнэй маей сестрыцы».
    Хыба ж мене да не мамка родзіла, Што 5 я з козакамі по Украіне хадзіла. Хыба ж мене да не мамка годовала, Што б я з козакамі по Украіне похаджала.
    ** Пеляніцы паляніцы.
    Ziemkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 164. Быковскій: Свадебные обряды, cmp. 81.
    № 16.
    Ha горку, на прыгорку, там стаяла дзерэвенька, У той жэ дзерэвеньцэ, жыла ўдоўка маладзенька. У той удоўкі да тры дочушкі:
    Адна Саша, друга Маша, а трэця душа Каця.
    Да й для Каці Ваня ходзіць, бэз разшчоту дзеньгі носіць, He рубль, не палтынік, толькі сіне бумажкі, To для дзевок на прыманкі.
    Купіў сітцу на сподніцу, а платочэк на галоўку, Купіў шоўку на шнуроўку, да взяў Кацю за платочэк. Павёў Кацю у садочэк: «Седзі, Каця, не ўхыляйсе, Калі любіш, так любісе; а не любіш, одкажысе».
    Заўвага. Гэтая песня, мне здаеццца, прынесена салдатамі, што вярталіся з войска.
    № 17.
    Под вішнею, под зелёной, гуляў галубец з галубкой, Цэловалісь, міловалісь, адной з другім абдымалісь. Аткуль прылецеў сівый ароў, Да ударыў галубца з праваго крыльца, Разліў кровоньку по ўсім долоньку, Взяў галубоньку к сабе ў неволю.