• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Зайчык смеяўсе з ежыка:
    Куды ты ідзеш, крывые лапы твае!
    А он уж зазлаваўсе:
    Да мы пайдзём навуперадкі ці ты мне прагоніш, ці я цебе?
    А зайчык кажэ:
    Ну, добрэ.
    Дак ежык кажэ:
    Пачэкай, я шчэ павечэраю.
    Прыходзіць да жонкі, кажэ:
    Стой тут у етом месьце а будзе зайчык леціць, ты кажы: уж я даўно тут.
    Стаіць той ежык на том месьце, а ежыкава жонка далей. Ну, раз, два, тры! Палажыў зайчык ушкі, пабег. Ана стаіць да й кажэ:
    -	Я ўжэ даўно тут.
    Вернуўсе назад.
    -	Пайдзём шчэ раз.
    Раз, два, тры! Пабег туды стаіць ежык.
    Уж я даўно тут.
    Летаў зайчык, летаў, умарыўсе з носа кроў пакапала і здох.
    Дочкі
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Быў дзед з бабаю. Мелі аны па дочцэ. Бабіна дочка з дзедаваю глумілісе. Кажэ дзедавая дочка:
    Татачко, зрабі мне залатую прасьніцу і залатое варацено пайду я ў сьвет, шчасья буду шукаці.
    Зрабіў он ей залатую прасьніцу і залатое варацено да й павёў ў ветрыный млін, дзе злый дух ходзіць. Села ана, прадзе, плачэ. Прыходзіць поўнач зашумело ў лесе, вылетае злый дух.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    Як жэ я пайду гуляць нема чэрэвікаў.
    Палецеў па чэрэвікі.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс ей чэрэвікі.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    Як жэ я пайду гуляць нема панчох.
    Палецеў па панчохі.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс ей панчохі.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    Як жэ я пайду гуляць — нема падвязак.
    Палецеў па падвязкі.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс падвязкі.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    Як жэ я пайду гуляць нема ў мене кашулі.
    Палецеў па кашулю.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс ей кашулю.
    -	Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    -	Як жэ я пайду гуляць нема ў мене спадніцы.
    Палецеў па спадніцу.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс ей спадніцу.
    -	Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    -	Як жэ я пайду гуляць нема ў мене гарсэта.
    Палецеў па гарсэт.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата. Прынёс гарсэт.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    Як жэ я пайду гуляць нема ў мене хфартуха.
    Палецеў па хфартух.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс ей хфартух.
    -	Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    -	Як жэ я пайду гуляць нема ў мене сермягі.
    Палецеў па сермягу.
    -Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс ей сермягу.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    Як жэ я пайду гуляць нема ў мене падушкі.
    Палецеў па падушку.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс ей падушку.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    Як жэ я пайду гуляць нема ў мене пярыны.
    Палецеў па пярыну.
    Пойце, куркі, рано! Што мне стало! Чорны, варухаты, як сьвіня парухата.
    Прынёс пярыну.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    А піун:
    Какарэку!
    Дак он палецеў, прапаў. Ана пабрала ўсё дабро сермягі, падушкі, пярыны, усё прыносіць дадому. Бабіна дочка пазавідавала. Кажэ да маткі:
    — Зрабі мне, мамачко, залатую прасьніцу і залатое варацено — пайду і я ў той млін.
    Зрабіла ей маць залатую прасьніцу да й залатое варацено пашла ў ветрынны млін, села і прадзе. Прыходзіць поўнач. Прылетае злый дух.
    Дзеўка-дзевіца, падзі гуляць.
    Як жэ я пайду гуляць нема ў мене ні чэрэвікаў, ні панчох, ні падвязак, ні кашулі, ні спадніцы, ні гарсэта, ні хфартуха, ні сермягі, ні падушкі, ні перыны.
    Палецеў да разам усё прынёс. Да й узялісе аны гуляць. Гуляў, гуляў вытрас усе кбстэчкі, толькі шкура асталасе. Да й павесіў на сасне. Чэкала баба сваей дачкі да кажэ:
    Падзі ты, дзеду, пабач, дзе ана падзеласе.
    Шукаў он, шукаў. Бачыць вісіць ана на сасне, кале ветрыннаго мліна. Баба пагледзела нема дачкі. Плачэ, рукі ломіць нема маёй дочушкі! А дзедава есь.
    Аочкі
    [Другі варыянт]
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Быў сабе дзед з бабаю. Мелі аны па дочцэ. Бабіна дачка з дзедаваю дочку вельмі глумілісе. Давай дзедавая дачка прасіць:
    Татушко, мой міленькі, вазьмі, зрабі мне праснічку залатою да й верэцено, да й заведзі мене на граніцу, да й пасадзі.
    Зрабіў он ей прасніцу і верэцено да й завёў на граніцу. Села ана прасьці, да верэцено фуф да палецело. Пабегла за ім далеко, аж на той сьвет. Бежыць, бежыць стаіць ябланька. Просіць тое дзеўкі:
    Дзеўка-дзевіца, русая касіца, атрасі мене сабе яблак возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Страсла, сабе яблак узяла і там пакінула. Бежыць, бежыць стаіць груша, гаворыць:
    Дзеўка-дзевіца, русая касіца, атрасі мене сабе груш возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Страсла, сабе груш узяла і тут пакінула. Бежыць, бежыць стаіць кароўка.
    Дзеўка-дзевіца, русая касіца, падой мене сабе малака возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Сабе ўзяла малачка і тут аставіла. Бежыць, бежыць стаіць паршук.
    — Дзеўка-дзевіца, закалі мене, асмалі мене — сабе салца возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Бежыць, бежыць — стаіць дзежка з розчынаю.
    Дзеўка-дзевіца, замесі мене, пасадзі ў печку сабе хлеба возьмеш і мне аставіш.
    Так і зрабіла. Бежыць, бежыць стаіць хатка на курачэй ножцэ. Вышла ведзьма. Дзеўка кажэ:
    Похвалёны Езус!
    Навекі!
    А дзе ты, дзеўка, ходзіш?
    Хаджу службу дастаць.
    А ты ж у мене згодзішсе?
    Добрэ, кажэ, згожусе.
    Так лезь у хату, кросна тчы. Усюды хадзі, толькі там не хадзі, дзе лычком завязано.
    А сама такі палецела. Ана, тая дзеўка, хадзіла, хадзіла такі пашла туды пагледзела, развязала лычко. Бачыць грошы шмат! Набрала, набрала поўен мех панесла. Прыбегае ведзьма нема дзеўкі! Ухапіла таўкач і пабегла дзеўку ўняць. Стаіць дзежка з розчынаю.
    Дзежка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    Да не дагоніш, даўно прабегла.
    Стаіць паршук.
    Паршук, ці не бачыў дзеўку бегучы, грошы несучы?
    Да не дагоніш, даўно прабегла.
    Стаіць кароўка.
    Кароўка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    Да не дагоніш, даўно прабегла.
    Стаіць груша.
    Груша, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    — Да не дагоніш, даўно прабегла.
    Стаіць яблань.
    Ябланка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    Да не дагоніш, даўно прабегла.
    Так звінулася ана з тэмі таўкачамі назад, да шкода ей грошы. Да тая дзеўка прыбегла да сваей хаты, прынесла грошы поўен мех зрабіласе багата. Так гэта бабіна дочка пазавідавала. Кажэ:
    Зрабі мне, мамачко, залатою прасьніцу і залатое верэцено, да шоўкаву кудзельку заведзі мне туды, дзе тая була.
    Зрабілі ей прасьніцу і верэцено, да й кудзель далі і завелі. Села ана, прадзе да фуф! Палецело верэцено. Пабегла за ім — далеко, аж на той сьвет. Бежыць, бежыць стаіць яблань.
    Дзеўка-дзевіца, русая касіца, атрасі мене, сабе яблак возьмеш і мне аставіш.
    Нема часу мне трэба бегчы.
    Бежыць, бежыць стаіць груша.
    Дзеўка-дзевіца, русая касіца, атрасі мене, сабе груш возьмеш і мне аставіш.
    Нема часу мне трэба бегчы.
    Бежыць, бежыць, стаіць карова.
    Дзеўка-дзевіца, русая касіца, падой мене, сабе малачка возьмеш, і мне аставіш.
    Нема часу мне трэба бегчы.
    Бежыць, бежыць стаіць паршук.
    Дзеўка-дзевіца, русая касіца, закалі мене, асмалі мене, сабе салца возьмеш і мне аставіш.
    Нема часу мне трэба бегчы.
    Бежыць, бежыць, стаіць у лесе хатка на курачэй ножцэ. Вышла ведзьма.
    Похвалёны Езус!
    Навекі! Ці не тая дзеўка, што мне грошы ўкрала?
    Да не я, мая пані да не знаю і не ведаю.
    Лезь у хату, кросна тчы. Усюды хадзі, толькі там не хадзі, дзе лычком завязано.
    Да сама таўкачы пабрала да й у лес палецела. Да тая дзеўка ўсюды хадзіла, да і там пашла. Грошы шмат. Набрала багато поўен мех да й панесла. Прылетае ведзьма нема дзеўкі і грошы нема. Ухапіла таўкач да й пагоніць. Бежыць стаіць дзежка з цестам.
    Дзежка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    А вот бежыць, зараз дагоніш.
    Бежыць стаіць паршук.
    Паршук, ці не бачыў дзеўку бегучы, грошы несучы?
    А вот бежыць, зараз дагоніш.
    Бежыць стаіць кароўка.
    Кароўка, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    А вот бежыць, зараз дагоніш.
    Бежыць стаіць груша.
    Груша, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    А вот бежыць, зараз дагоніш.
    Бежыць стаіць яблань.
    Яблань, ці не бачыла дзеўку бегучы, грошы несучы?
    А вот бежыць, зараз дагоніш.
    Дагнала, грошы адабрала, забіла таўкачамі, толькі кбстэчкі асталісе. Баба дзеда просіць:
    Пагледзі ты, дзеду — твая дочка хутко прышла, а маей нема да нема.
    Дзед пашоў, да толькі костачкі пазбераў, прынёс. А была там сучка.
    Дзяў, дзяў! Дзедава дочка ў карэце езьдзіць, бабіна дочка ў кошэлі1 брэшчыць.
    Баба кажэ:
    Што ты, сучко, брэшэш?
    Узяла паляно, ножку перэбіла. Так ана на трох ножках скачэ.
    Дзяў, дзяў! Дзедава дочка ў карэце езьдзіць, бабіна дочка ў кошэлі брэшчыць.
    Баба кажэ:
    Што ты, сучко, брэшэш?
    Узяла, другою ножку перэбіла. Так ана скачэ на двох ножках.
    Дзяў, дзяў! Дзедава дочка ў карэце езьдзіць, бабіна дочка ў кошэлі брэшчыць.
    Баба і трэцю ножку перэбіла. Так ана скачэ на адной ножцэ.
    Дзяў, дзяў! Дзедава дочка ў карэце езьдзіць, бабіна дочка ў кошэлі брэшчыць.
    Так баба ё саўсім забіла.
    1 Кошэль торба. У кошэлі брэшчыць у торбе брэша.
    Кот і певень
    Жыў сабе каток з петушком у адной хатцэ. Каток пашоў на жыр, да кажэ да петушка:
    -	Нікаго не пускай у хату зачыні дзьверы да не пускай.
    Пашоў ён. Прыходзіць лісіца і просіцьса:
    -	Пусьці мне, петушок, толькі ножэнькі пагрэць.
    Узяў он, пусьціў. А лісіца его ўхапіла да й панесла. Крычыць петушок на катка:
    -	Каток-браток, лісіца мне ўхапіла! Несе мне за ўсокіе горы, у глубокіе норы.
    Каток пачуў, прыбег і абараніў петушка. Да зноў ему трэба іці на жыр. Кажэ:
    -	Ну, памятай. Нікаго не пускай у хату хаця бы як прасіла.
    -	He пушчу.
    Пашоў каток. I зноў прыходзіць лісіца, просіцьса:
    -	Пусьці мне, петушок я змерзла толькі ножкі пагрэць.
    Прасіла ана, прасіла. Узяў петушок да й упусьціў. Дак жэ ана его ўхапіла і панесла. Крычаў, гукаў ён на катка да каток далеко зайшоў у лес не чуў. Прышоў он да сваей хаткі бачыць нема петушка. Пашоў жэ ён шукаючы. Хадзіў, хадзіў, то сюды, то туды да трапіў на гэту ropy. A то була не лісіца, да ведзьма. Мела ана тры дбчушкі.
    Спусьціўсе каток да ее нары і нашоў петушка. Да гэтым дбчушкам он вельмі спадабаўсе. Старша кажэ: