Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Ну, кажэ, бач! Штоб ты Хвэдону такую службу выдумаў, штоб он пашоў і прапаў. Твая галава ў том, як его ўбіць, так, штобы ему трапіласе.
Той ад’ютант думае, думае да нічого не можэ выдумаць. Паехаў он на глухою вуліцу, што мало хто ходзіць аж ідзе стара баба-ведзьма.
Здароў быў, чарскі шлуга. Да што вам трэба?
Ах, матушка-бабушка, выдумай такому-то салдату такую службу, штобы пашоў да й прапаў.
Да ета баба кажэ:
Эх, чэму? Ето можно выдумаць, як сабачэ муху паймаць. Нехай цар салдату так скажэ: не ў нашэм царстве, не ў нашэм гасударстве, не ў том, дзе мы жывём, на таком-то моры, на такой-то выспе есь звер ўродзе лося, адна серсьціна залата, а друга срыбна. Штобы ўдзень дастаў.
Ад’ютант бабе падзякаваў да й сказаў цару, так і так. Цар Хвэдона зазывае:
Ну, ведаеш што, Хвэдон, служыў ты мне ў роце да шчэ мне паслужы. He ў нашэм царстве, не ў нашэм гасударстве, не ў том, дзе мы жывём, на таком-то моры, на такой-то выспе есь звер ўродзе лося, адна серсьціна залата, а друга срыбна. Штобы ўдзень дастаў. А не, то мой меч, а твая галава з плеч.
Салдат не можэ адказаць. Прыходзіць дадому і плачэ. Жонка путае:
Чэго ты плачэш?
Да як жэ мне не плакаці. Цар мне таку а таку службу даў прыдзецса прапасьці.
Да й ана кажэ:
To шчэ не служба! Ідзі, Богу малісе і спаць лажысе.
Он пашоў, памаліўсе і спаць палажыўсе. Да й ана вышла на ганак свіснула прылецела к ёй двох маладцоў. Ана гаворыць:
He ў нашэм царстве, не ў нашэм гасударстве, не ў том, дзе мы жывём, на таком-то моры, на такой-то выспе есь звер ўродзе лося, адна серсьціна залата, а друга срыбна. Дастаўце мне его.
Аны палецелі, зараз, за ноч дасталі звера. Пахажае па Хвэдонаму дварцу. Он устаў, залашчыў его цару. Цар казаў за дзень, а он за паўдня явіўсе. Напаў цар на ад’ютанта:
Ты не добра выдумаў Выдумай ізноў таку штуку, штобы он пашоў да й прапаў.
Паехаў ізноў ад’ютант шукаць бабу. Натрапіў на ё:
Ах, матушка-бабушка, не добрэ выдумала! Хвэдон ужэ звера прыташчыў. Выдумай ізноў таку штуку, штобы ён пашоў да й прапаў.
Ну, добрэ. Нехай цар скажэ Хвэдону: штоб он ішоў туды, неведомо куды, і ўзяў то, неведомо што. Атсюды он не вернецса.
Ад’ютант бабе падзякаваў, да сказаў цару так і так. Цар Хвэдона пазваў і кажэ:
Ну, добрэ, ты мне лося прыташчыў да цепер я табе дам другую службу. Ідзі ты туды, неведомо куды, і дастань то, неведомо што. А не, то мой меч, а твая галава з плеч.
Прыходзіць Хвэдон дадому і плачэ. Жонка путае:
Чэго ты плачэш?
Як жэ мне не плакаці, калі цар казаў, штоб я ішоў туды, неведомо куды, і ўзяў то, неведомо што.
От ето, кажэ, служба! He ведаю, як будзе. Ну, да ідзі к цару і скажы, штоб даў табе грошы дарога веліка, неможна без грошы.
Пашоў Хвэдон к цару і кажэ:
Найясьнейшы цару, мне трэба грошы на ету дарогу.
Назначыў цар кучу золата.
Беры ўсю.
Набраў он сколькі мог і пашоў ізноў дадому. Да жонка кажэ:
Цепер Богу малісе і спаць лажысе.
Он памаліўсе і лёг спаць. Цепер жа ана вышла на ганак, свіснула, прылецело двох маладцоў.
He відалі вы таго, неведомо што?
He, кажуць, не відалі.
Назаўтра он устаў, дала ана ему клубочэк нітак і ручнік.
Качэн/ клубочэк дзе будзе іці, там і ты ідзі.
Наклала ему есьці, усё он пашоў. Пакаціўсе клубочэк он за ім ідзе. Да тым часэм цар, як его адправіў, так ё забраў да себе, хочэ з ею жэніцса. А ана таму не рада. Зрабіласе пагана, брыдка, паскудна. Цар журыцса, што і добрый салдат прапаў, і жонка его да людзі непадобна. Да он, Хвэдон, пашоў за клубочкам. He так скоро іці, як гаварыць. Ідзе да й ідзе. Наканец таго, бачыць стаіць хатка. Пакаціўсе клубочэк у ізбу. Пашоў он усьлед за ім. У етой хатцы жыла старушка і дзьве дочкі-красавіцы. Путаюць его:
Куды ты ідзеш?
Іду, кажэ, у веліку дарогу, замарыўсе вельмі накарміце мене да й спаць палажыце.
Аны его напаілі, накармілі і спаць палажылі. Назаўтра ўстае он, тые панны вады паднесьлі ему ўмыцса, даюць ему ручнік. Он гаворыць:
Я свой маю.
Выймае свой ручнік, што жонка ему дала да й аны пазналі, адабралі і панесьлі к матцэ. Выходзіць тая матка:
Здароў, зяць мой!
Да ана була матка его жонкі, а ето сестры ее. Путаюцса:
Куды ты, зяціку, едзеш?
Да он ёй усё расказаў, так і так. Ана кажэ:
He ведаю пабачым.
Узяла ана ваўшэбную кнігу, стала чытаці. Выйшла на ганак, свіснула прылецело чэтырох маладцоў. Гаворыць:
He відалі вы таго, неведомо што?
He, кажуць, не відалі.
От, кажэ, прыдзецса зяцю прапасьці. Так берыце вы мне і маго зяця і несіце па воздуху на Кіян-морэ, да трымайце ўсоко на воздуху.
Узялі аны ё і таго Хвэдона да й панесьлі па воздуху. Трымаюць. Ана як свіснула, так усё, што есь на свеце рыба, вужы, пташка, гадасць усяка плыве, і бежыць, і леціць да іх. Ана гаворыць:
Ці не відалі вы таго, неведомо што?
Усе ў адзін голас адказалі:
He, не відалі.
Ну да, прыдзецса зяцю майму прапасьці.
Ажось жаба-старуха, што не здолела разэм явіцса, на астатку прыплывае. Клічэ:
Ква, ква, я ведаю.
Ну, добрэ. А ты его заведзеш?
Заведу.
Ну, добрэ.
Набралі аны ў дзбанок вады, усадзілі жабу, он узяў дзбанок, пакаціў клубочэк і пашоў. Ідзе он, ідзе да жабу несе ў дзбане, да клубочэк коціцса. Наканец таго, прыходзіць он да рэк/ да тая рэка ўся агнём гарыць. Клубочэк скаціўсе да рэкг нема! Жаба кажэ:
Выймі мене з етаго дзбана і садзісе на мене.
Но, як жэ сесьці на ту жабу! За што трымацьса?
Е, — кажэ, гарбочэк у мене трымайсе за его.
Як узяла дуцьса, дуласе, дуласе, да надуласе, як бальшушча скірта сена. Хвэдон сеў, ухапіўсе за гарбочэк і моліцьса Богу, як тут не ўпасьць. Жаба прыгнула і рэку перэпрыгнула.
Ну, гаворыць, ідзі. Тут будзе сцежэчка ідзі пакуль ана коньчыцса. Там будзе стаяць дзёрэво, пад ім нара. Ты туды лезь там схавайсе. Будзеш відзець, што там робяць, і ты так зробіш.
Пашоў он сцежкай стаіць дзёрэво, пад дзёрэвам нара. Палез он туды. Цемно ў землі, нічого не бачыць. Да стаіць там шахфа. Залез он за ту шахфу, схаваўсе. Ажно прыходзяць два сьлепые. Гавораць:
Шмат Розум, сьветло!
Стала сьветло. А тут пакое пекные, веліке от, як у пана Вітоля. Аны кажуць:
Шмат Розум, есьці і піць!
Стаў стол засланый, а на ім есьць і піць, усего. Слепые панаедалісе, панапівалісе.
Шмат Розум, уберай!
Усё забраў, стала цёмно. Слепые пашлі сабе. Дак Хвэдон, стоячы за шахфай, думае:
Трэба мне папробаваць.
Да стаў камандаваць:
Шмат Розум, сьветло!
Да стало сьветло.
Шмат Розум, піць і есьці!
Да стаў стол засланый, а на ім піць і есьці.
Шмат Розум, музыка!
Да начало граць і скрыпкі, і бубен. Дзівіцса он.
Шмат Розум, седай са мной, еж!
Хвэдон сам есь і піё, відзіць, што на стале прыбіраецса, а нікого не бачыць. Наелісе, напілісе.
Шмат Розум, уберай!
Усё забраў, стала цёмно.
Шмат Розум, пойдзеш са мною?
Он его не бачыць, толькі чуе. Гаворыць он:
Як жэ мне з табой не іці? Я гэтым слепым пядзесят гадоў служу, а ні разу не казалі есьці а ты первый раз прышоў і ўжэ есьці даў.
Вылезьлі аны з нары і пашлі. Хвэдон ідзе не бачыць нікого, а чуе. Прыходзіць да рэк/. Жаба жджэ его на бёрэгу. Сеў на жабу, перэпрыгнула ана рэку. Путае его:
Ну, што, ці дастаў?
Дастаў, да неведомо што ідзе са мной.
Добрэ, ты ж ідзі за ім. Уж я табе непатрэбна.
Падзякаваў он жабе да й пашоў. Ідзе он, ідзе захацеласе есьці.
Шмат Розум, ці ты тут?
А як жэ! Я ж іду.
Шмат Розум, піць і есьці!
Стаў стол засланый. Наеўсе, напіўсе да й кажэ:
Ой, умарыўсе вельмі! Ногі баляць.
Он гаворыць:
Да чэго ж ты маўчаў. Даўно ў жонкі былі.
Як падхваціў Хвэдона, як панёёс, то аж шапка ўпала. Дзве тысячы вёрст лецелі. Да он кажэ:
На моры есць выспа устроім там дамок. Будуць ехаць купцы як пабачуць, якую ты добру штуку маеш, захочуць паменяць. Аны такжэ добру штуку маюць мене за іх штуку паменяй. Да не лякайсе я буду твой. Дарма што заменіш.
Ну, добрэ.
Прылецелі да гэтай выспы, пастроілі сабе дварэц. Едуць купцы. Хвэдон іх просіць да себе прыходзяць.
Шмат Розум, піць і есьці!
Да стаў стол засланый, усё е, што захочуць.
Шмат Розум, музыка!
Да музыка грае. Аны едуць, пьюць, гуляюць. Вельмі ім та штука спадабаласе.
От, кажуць, добра штука! Паменяймо!
А ў вас якая штука?
Выймаюць аны скрынку як адчынілі скрынку, пашлі салдаты адзін за другім цьма! Зачынілі скрынку сабралісе ўсе салдаты нема!
Добрэ, паменяймо.
Узяў он скрынку, да пашоў з гэтай выспы дадому. А тых пакоёў як не було, так і зноў нема. Ідзе он, ідзе да й кажэ:
Шмат Розум, ці ты тут?
А як жэ, тут.
Да панесі мене.
Панёс он его. Лецелі, лецелі. Да он кажэ:
Мы зноў тут сабе дамок пастроім да будуць купцы ехаць. Ты зноў з імі паменяйсе мене ім аддай, а вазьмі ў іх добру штуку. А я такі буду твой.
Прылецелі аны, пастроілі дварэц. Едуць купцы. Хвэдон іх просіць да себе прыходзяць.
Шмат Розум, піць і есьці!
Да стаў стол засланый усё есь, што захочуць.
Шмат Розум, музыка!
Да музыка грае, аны едуць, пьюць, гуляюць. Вельмі ім та штука спадабаласе.
От, кажуць, добра штука! Паменяймо.
А ў вас якая штука?
Выймаюць аны скрынку як адчынілі, стаў дом і пасаджэный сад, а худоба ідзе, якая трэба і валы, і каровы, і коні, і авечкі усё.
Ну, добра штука, паменяймо!
Паменялі і пашлі! А он, той Хвэдон, узяў ету скрынку і ідзе. Да путаецса:
Шмат Розум, ці ты тут?
А як жэ, кажэ, тут.
Наканец таго, прыходзіць он у той царскі дварэц. А жонка его, як ё цар забраў, зрабіласе такая брыдкая, незграбна! А патом скінуласе арліцай і палецела. Да як он прышоў, адчыніў скрынку стаў дом з агародам, і фрукты вісяць, і худоба е усё, як павінна быць. Так он адчыніў абалоне да й арліца ўлецела ў хату, і стала такая, як даўней була. Жывуць аны да й жывуць. Праходзіць цар кале таго дому.
Што гэто? He було тут нічого, a то стаіць дом і агарод.
Пасылае слуг уведаміцьса, хто тут жыве? Прыходзяць аны, кажуць, што тут жыве той Хвэдон і жонка его. Цар разгневаўсе вельмі: паслаў его да себе старацьса, а он самому сабе таку штуку рабіў. Назначае салдатаў:
Пайдзіце, прыведзіце его да мене я ему голаву з плеч зніму.
Прыходзяць салдаты, хочуць его ўзяць. Да Хвэдон адчыніў сваю скрынку выйшлі салдаты, пабілі царскіх нема ніаднаго! Шчэ большэ разгневаўсе цар. Выстраіў батэрые і ідзе сам на его. Да Хвэдон як адчыніў сваю скрынку, як выйшло салдатаў цьма. Так пабілі, патапталі усё чысто цара забралі і Хвэдону прывелі. Да як Хвэдон у цара служыў, так цепер цар у Хвэдона служыць.