Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
дванадцаць шчэнят родзіла, і ўсе мурзікі. Салдацік праспаўсе і пашоў. Царскі сын прачытаў да й удзівіўсе. Думае: што ето значыць? I напісаў: да маго прыезду штоб іх не траціць. Пашоў салдацік назад зайшоў ізноў у тую карчомку. Ана его напоіла, патрахтавала, да й он заснуў. Ана ўзяла пісьмо, разпечатала і другое напісала: штоб іх, етых шчэнёнак, патраціць да маго прыезду. Дарма што сестра! Прыходзіць салдацік да царскага атца. Думае он:
Шкода іх траціць. Але сын так схацеў трэба.
Зрабілі гіляру, пасадзілі адзінадцаць і пусьцілі на морэ. А дванадцатаго зрабілі бочку, абілі жэлезнымі обручамі, пасадзілі матку і его і такжэ пусьцілі на морэ. Аны паплынулі. Етые адзінадцаць Змей забраў іх к сабе. А дванадцатый з маткай плыў, плыў, пакуль не вырас. Да вельмі сілен быў. Прыперла іх вада на таку выспу, да ў велікі лес. Як аперсе нагамі, так абручы палопалісе і вылез он з маткай на ту выспу. Пастроілі аны сабе дамок і жывуць. Ажось едуць купцы караблямі і бачуць, што на выспе не було нічого, а тут дамок стаіць. Астанавілісе і пашлі ў той дамок пагледзець хто тут дамок пастроіў. Аны прышлі, паздараўлялісе, он іх пачаставаў да й паехалі ў тое царства, дзе ацец его царстваваў. Да той ацец, па страценю жонкі і сыноў, ажэніўсе з ее сестрыцу да й жывуць. А он, як тые купцы выёхалі, скінуўсе галубцом і палецеў за імі: што будзе его ацец гаварыць з купцамі? Прыежаюць купцы, таргуюць, да той ацец путае:
Паны купцы, вы па сьвеце езьдзілі, много бачылі, ці не відалі якого дзіва?
Да аны гавораць:
Вашэ Імператарске Велічэство, мы па сьвеце езьдзілі, много бачылі да такого дзіва шчэ не відалі. На таком то моры, на такой выспе, стаіць дамок красівы важно, а ў том дамку жыве матка з сынам. Да мы такіх людзі не відалі: у его ў лобе месяц, у патыліцы звезда, па локце ў золаце, а па калена ў срыбром.
Выслухаў ето той цар да жонка, цётка іх, кажэ:
Якое ето дзіво! От важнейшэ дзіво: не ў нашэм царстве, не ў нашэм гасударстве, на таком то моры, на такой то выспе, стаіць явар, на том яварэ седзіць кукаўка як кукне, так салдата з ружьём выкукне да й становіцьса.
А он тое выслухаў падняўсе, і палецеў шукаць тое кукаўкі.
I трапіў, да й схваціў ее і прыташчыў у свой дамок і пасадзіў на яварэ. Цепер едуць другіе купцы, да заехалі да таго дамку. Он запрашывае іх, частуе, да паехалі ў тое царства, дзе ацец его царстваваў. А он, як тые купцы паехалі, скінуўсе галубцом і палецеў за імі: што будзе его ацец гаварыць з купцамі? Прыежаюць купцы, таргуюць да той ацец путае:
Паны купцы, вы па сьвеце езьдзілі, много бачылі, ці не відалі якого дзіва?
Да аны гавораць:
Вашэ Імператарске Велічэство, мы па сьвеце езьдзілі, много бачылі да такого дзіва шчэ не відалі: на таком то моры, на такой то выспе, стаіць дамок красівы важно, а ў том дамку жыве матка з сынам, а ў таго сына ў лобе месяц, а ў патыліцы звезда, па локце ў золаце, а па калена ў срыбром. А перэд дамком стаіць явар, а на том яварэ седзіць кукаўка, а як кукне, так салдата з ружьём выкукне да й становіцьса.
Ана зноў, тая цётка, падхватывае:
-Якое ето дзіво! От важнейшэ дзіво: не ў нашэм царстве, не ў нашэм гасударстве, на таком то моры, на такой то выспе, есь кабан, што лычэм арэ, а ухам сее, а хвастом скародзіць, а ўсьлед за ім жыто родзіць.
От, он тое выслухаў падняўсе і палецеў кабана шукаць. I трапіў, і схваціў его, і прыташчыў у свой дамок. Да едуць трэціе купцы, да заехалі да таго дамку. Он запрашывае іх пашлі к ему. Паздаровалісе, он іх пачаставаў, да й паехалі ў тое царства, дзе ацец его царстваваў. А он, як гэтые купцы паехалі, скінуўсе галубцом і палецеў за імі: што будзе его ацец гаварыць з купцамі? Прыежаюць купцы, таргуюць да той ацец путае:
Паны купцы, вы па сьвеце езьдзілі, много бачылі, ці не відалі якого дзіва?
Да аны гавораць:
Вашэ Імператарске Велічэство, мы па сьвеце езьдзілі, много бачылі да такого дзіва шчэ не відалі: на таком то моры, на такой то выспе, стаіць дамок красівы важно, а ў том дамку жыве матка з сынам, а ў таго сына ў лобе месяц, а ў патыліцы звезда, па локце ў золаце, а па калена ў срыбром. А перэд дамком стаіць явар, а на том яварэ седзіць кукаўка, а як кукне, так салдата з ружьём выкукне да й становіцьса. А есь там шчэ кабан, што лычэм арэ, а ухам сее, а хвастом скародзіць, а ўсьлед за ім жыто родзіць.
Так яна, тая цётка, падхватывае:
Якое ето дзіво! От важнейшэ дзіво: не ў нашэм царстве, не ў нашэм гасударстве, на таком то моры, на такой то выспе, вылетаюць адзінадцаць братцоў, хусту разсцелаюць і ў карты іграюць.
Як он тое выслухаў, падняўсе і палецеў браці сваіх шукаць. Да й он ведаў ад маткі, як гэто з німі зрабілі. Натрапіў на сваіх браці. Хусту разсцелалі і ў карты ігралі между німі он дванадцатый упаў. Аны не магуць адзін другого ўзнаць, бо ў іх голас у голас, і ліцо ў ліцо. Гулялі яны, гулялі да той гаворыць:
Годзі ўжэ, братцы, гуляць, трэба нам лецець да маткі.
А Змей іх маленькіх забраў так аны не помняць маці, а его за бацька маюць. Так сталі спорыць не хочуць лецець да маткі, да хочуць да Змея. Да й кажуць:
Паляжэм спаць, куды галовамі, туды падоймімсе і палецім.
Палеглі аны спаць да таго сон не берэ. Да бачыць аны лежаць усе голаву ў сторану, дзе Змей жыве. Так он узяў і пазаварочваў іх. Яны праснулісе, усталі да й палецелі ў той дамок, што он пастроіў, дзе маць іх жыве. Жывуць аны да й жывуць. I кукаўка ў іх кукае да кукае, і вуйска больш накукала, як у іх атца. Да яны пішуць да атца, штобы он сеў на гіляру і прыехаў да іх на бал, а есьлі не прыедзе, то зробім батэрые і заваюем усё царство. Бачыць цар, што не жарты, што аны хочуць ваёваць. Зрабілі гіляру, сеў з жонкай і едзе на ету выспу. Аны вышлі да бацькі, скланілісе. Прабылі аны там і справу разбералі. Да ту цётку ў бочку замкнулі, жалезнымі абручамі абілі і на морэ пусьцілі да й ана і да сегоня плыве. А аны з маткай варацілісе да царства ацецкаго і да сегоня царствуюць.
Чалавек, мядзведзь, воўк і лось
Павет Рэчыцкі, вёска Ужынец
Пашоў чэлавек у лес да ўлі. Ажось ідуць медзьведзь, лось і воўк. Гавораць: Хадзім чэлавека ўбьём.
А воўк кажэ:
Ой, не ідзеце, он сваім розумам нас усіх перэведзе.
He перэспорыў іх. Кажуць:
Нехай он нам пакажэ свой розум.
Прыходзяць к чэлавеку, кажуць:
Чэлавечэ, пакажы нам свой розум, а не, то мы цебе зьедзім.
Добрэ, кажэ, да мой розум астаўсе ў дому каторы пойдзе са мной прынесьці?
Меркуюць аны самі, катораму іці па розум.
Ідзі ты, медзьведзь.
Ей, не, я веліка штука і сабакі, і ўсе пабачуць. Трэба лося паслаць.
Да й і я жэ веліка штука будуць тыкаць на мене. От ты, воўк, усюды коле села ценькамі прыдзеш і ніхто не пабачыць.
Пашоў воўк з ім. Прышлі да хаты узяў чэлавек жарніцу, зачэпіў воўку на шыю да й кажэ:
Ото мой розум несі!
Ідуць назад да лесу. Ідуць, аж чэрэз рэчэньку кладка. Воўк ідзе, да камень водзіць его туды-сюды упаў он у воду. Прыходзіць чэлавек да медзьведзя. Путае медзьведзь:
А дзе ж воўк?
Да он розум несе важкі вельмі так памаленьку ідзе.
А лось лёг да й заснуў. Чэлавек, чэкаючы на воўка, сеў сабе, узяў хлеба, келбасы і есь. А медзьведзь просіць:
Дай жэ і мне.
He, кажэ, не дам, бо як папробуеш, то і мне зьеш.
He, кажэ, я цебе есьці не буду, толькі дай.
Даў он ему кавалак келбасы. Медзьведзь зьеў смачно! Просіць шчэ. Чэлавек гаворыць:
Ты не ведаеш, дзе ё браць! От, тут лось лежыць раздзеры его, будзе келбаса, шчэ і мне патрактуеш.
Медзьведзь жывенько лося разадраў:
Ну, кажэ, дзелаймо келбасы.
Но, добрэ, да я цебе прывяжу.
Як жэ ты мне прывяжэш?
От, стань коле хвоі да й абнімі ё, а я цебе плетню завяжу.
Он стаў коле хвоі, чэлавек абматаў его добрэнько.
Сценісе, ці павернешсе?
Медзьведзь не вернецса.
От, я буду чыніць келбасы.
Пашоў, добру кічку выкапаў, дубовую. Ідзе да медзьведзя, стаў у чэрэп біць. Дак медзьведзь кажэ:
Е, праўду воўк гаварыў, што чэлавек розумам нас усіх перэведзе і лося нема, і воўк дзе там здох і мне уж не будзе.
Медзьведзя ўбіў, скуру зняў да й прадаў а лося мясо зьеў.
Служба ў uapa
Павет Рэчыцкі, вёска Ужынец
Жыў сабе цар да ў его було салдат-ахотнікаў багато. Быў у той роце, у цара, храбрый салдат Хвэдбн. Он хадзіў на палёванье. Хадзіў, хадзіў, да не ўдалосе ему нічого застрэліць. Бачыць на дзёрэве седзіць бальшушчая арліца. Злажыўсе, стрэліў да ее упала із таго дзерэва. Прыбег он, хочэ голаву сарваць і ў торбу несьці, да й ана кажэ:
Е, Хвэдоне, не зрывай мне голаву, а занесі мне ў сваю ізбу, пасадзі на акне да й гледзі як я буду дрэмаць, дак ты ўдары мне наодліў.
Заташчыў он ё ў сваю ізбу, пасадзіў на акне, седзіць. Да й задрэмала ударыў ё зрабіласе красна панна. Да вельмі ж ему спадабаласе. Канчае он службу ў таго цара можна уж іці дадому. Да ажэніўсе он з ею, да сваей хаты завёў, і жывуць. Яна кажэ:
Пастарайсе мне грошы.
Чэлавек бедны, не було ў его. Так пашоў он у роту сваю, просіць таварышы, у таго ўзяў, у таго і сабраў сто рублёў. Прыносіць і ёй аддае. Да й ана кажэ:
Мне грошы не трэба, а ідзі купі шоўку за ўсе сто рублёў.
Пашоў, купіў шоўку за сто рублёў.
Ана як стала плесьці, так наплела і наткала такой ручнік, а на ім усе ўрочышча, сколькі мароў і рэк і гарадоў усё, што есь, як на плане паказала. Да й кажэ:
Несі ў горад, прадай.
Панёс да й вывесіў. Бедны не прыдзе таргаваць, а прыходзяць хто з грашыма. Прыходзяць купцы, двесце, трыста рублёў даюць, да і пяцьсот даюць ужэ. Едзе на каню царскі ад’ютант, відзіць грамаду што аны таргуюць? От, той царскі ад’ютант путае:
Што вы тут таргуеце?
Добру штуку таргуем, да не можэм купіць.
Ад’ютант пад’ежае, пабачыў; да выймае дзьве тысячы рублёў. Хвэдону дае да кажэ:
Гэто мой ручнік.
Павёз он той ручнік к цару. Да цар кажэ:
Дам я чтыры тысячы, штоб мне такой сплела.
A он, той ад’ютант, кажэ:
Я ведаю, дзе тая хата, дзе аны жывуць, пайду і скажу.
Паехаў к Хвэдону просіць жонкі его, штобы шчэ такой ручнік сплела. Да ана вельмі красіва була і спадабаласе ему. Забыўсе, праседзеў он там, забаўляўсе аж двое сутак. Патом ідзе он да цара, а цар насварыўсе на его, што так доўго гуляў. Да той ад’ютант расказаў, так і так. Цару захацеласе самому пабачыць. Паехаў да Хвэдона, да як ана выйшла, як он ё пабачыў, то само стала цару. Страшэнна ему спадабаласе. Прыежае он дадому да заве ад’ютанта: