• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    А так. Трэба пашукаць дзе асінаваго адналетка і зрабіць з его кол войстры. А з асіны трэба зрабіць крыж. I тады той крыж могуць несьці толькі недаросткі і толькі аны могуць вайці ў маю хату і то так, штобы крыж уперод, а за ім гэтые ўсе. Да трэба мне гэтым асінаваым калом прабіць грудзь навылёт то я тады магу саўсім памерці а то іначэй ніяк не магу. I тады можна будзе мене пахаваць. Аны бы даўно так зрабілі, кабы ведалі, бо я ўжэ ім багато шкоды нарабіў за тые два годы, бо я часта хадзіў па піва...
    Да толькі он то сказаў і хацеў шчэ таго піва піць, аж тут піунь: кукарэку. To он як бы не быў упаў на свае места мёртвый як бы непраўда, што он хадзіў і гаварыў. Да казак вышаў на двор і лёг ле каня. А назаўтра дзень, устае он бачыць, усё пазарастала, хата мохам абрасла, да і клець у моху. Вышаў он на сёлішчэ — да було трохі людзі на вуліцы, то папужалісе думалі, што можэ мёртвец ідзе. Давай уцекаць! Да он як стаў на іх гукаць, да й аны пачулі людзкій голас, то сунялісе і самі не ведаюць, што ім рабіць. Аж пабачылі, што якісь чужы чэлавек, да сталі путацьса. А он ім усё разказаў.
    Да, кажуць, шчасье твае, што жыў астаўсе. Бо он багата людзей пагубіў.
    Аны так размаўляюць, ажно бегуць з таго канца, у каторый хадзіў казак з знахаром. Прыбегаюць з плачэм.
    От, братцы, кажуць, прапалі мы саўсім! Сей ночы памерла ўся семья да адной душы!
    А той казак кажэ:
    А што вы мне даце, калі я іх вам аджыўлю і вашага знахара пахаваю на вечные часы, што ўжэ хадзіць ніколі не будзе
    Людзі, як гэто пачулі, то аж да ног пападалі ему і давай его прасіць:
    Беры сабе ў нас што захочэш, толькі так зрабі.
    А он кажэ:
    Ну, добрэ. Ідзеце вы ў лес і пашукайце асінаваго адналетка.
    Зараз аны пабеглі і прынесьлі тую асіну, і зрабілі крыж і кол войстрый. Да пазвалі папа і сабралі недаросткаў, і далі ім крыж несьці. А казак узяў кол
    і шоў упёрэдзі. Як толькі прышлі ў хату, ажно падымаецса той знахар і крыкнуў. А тут і крэст у хату так он і ўпаў. Да стаў non чытаць, а казак стаў его прабіваць. To он так крычаў разнымі галасамі: і па-чэлавечы, і па-конскі, і па-сабачы, а наканец закрычаў такім голасам, што ніхто такога голаса не чуў. Да прабілі ему грудзь, да й вынесьлі, наклалі агня і спалілі да й попёў раздулі. Да патом пашлі ў его клець і адкапалі тые две бутэлькі, да й пашлі туды, дзе былі помершы, і пасмаравалі іх гэтым лекарствам. To аны паўставалі і гавораць:
    Ах, як мы доўго спалі!
    А казак гаворыць:
    Да вы былі заснуўшы навекі, кабы не я.
    Да аны сталі его цалаваць і абдымаць. Да й надавалі таму казаку грошы сколькі он схацеў. А он уздумаў на тую шкуру авечью, што бачыў у клеці. Так пашоў у гэту клець, дастаў ту шкуру да й забраў усё золата і паехаў дадому. А тые засталісе ў сваём селе спакойна жыць да й пажываць, да й дабра нажываць.
    Саддат
    Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы
    Быў сабе чэлавек. Да й он велікій знахар быў. Було ў его тры сыны: два старшые пажэнілісе, а найменьшаго ўзялі ў салдаты. Да той чэлавек прэд сьмерцю прыказаў сваім сыном, штобы ему каждай ночы была ўпечона цэлая карова і две печывы хлеба. Узяў он да й памёр. Так тые сыны каждаго дня рэзалі карову альбо вала і пеклі хлеб. Наканец дажылісе да таго, што зарэзалі астатнего вала, а назаўтра асталосе толькі адно целя, і на таго ўжэ нож быў прыгатованы. Да і начэваць у сваей хаце етые сыны не маглі, бо ўночы прыходзіў бацько і еў. Так аны на ноч да суседа прбсілісь, а ў хаце нікого не було.
    Ажно раз той сын, што быў салдатам, вараціўсе із вуйска і прыходзіць дадому. Да й апазніўсе на дарозе, і прыходзіць да села, аж агні патушэны, толькі ў іх хаце агонь гарыць. Прыходзіць он у хату, аж бацько седзіць за сталом і вечэрае.
    -Здароў, кажэ, ацец радной!
    А здароў, мой сынок. Як цебе Бог сюды прынёс, і як твае здароўе?
    Да просіць вечэраць із ім — і вынімае з печы валову печэню і хлеба булак две, і кладзе на стол. Да пакуль той салдат аглянуўсе, то уж нема нічого на стале. Да путае салдат:
    А дзе ж ето мае браты, што іх нема ў хаце?
    От, пашлі да суседа на ноч захацеласе ім.
    Ну, добрэ. Да той бацько гаворыць:
    Ты ж, мой сынок, лажысе і спі, а я шчэ нескоро лягу.
    Да й салдат лёг сабе і заснуў. Назаўтра рано паўставалі і прыходзяць его браты. Адчыняюць дзьверы, ажно чэлавек лежыць на лаўцэ. Папужалісе трохі -
    да бачуць, што не бацько, а салдат да кінулісе к ему да й его сталі цэлаваць. I путаюць:
    Што ты ўчора бачыў у нашэй хаце?
    Нічого, кажэ, я не бачыў. Позно прышоў, да із вас нікого не було, толькі бацько вечэраў, да і мне вечэраць прасіў. А патом я лёг спаць.
    А з кім бацько вечэраў?
    Да я нікого не відаў.
    Да тые браця гавораць:
    Ты ж не ведаеш, што наш ацец ужэ месяц як памёр.
    To он помершы?
    Але, кажуць, помершы.
    To салдат той зрабіўсе як нежывы і рукі апусьціў. А патом кажэ:
    Так чэго ж он ходзіць па сьвеце?
    Да мы не ведаем, чэго он ходзіць. Нехай бы уж і хадзіў сабе, да хаця бы не еў. A то он усю нашу худобу паеў — мы церэз его ўжэ саўсім збеднелі.
    Да як жэ гэто?
    А так як уміраў, то прыказаў нам, штобы ему каждае ночы ўпекці вала і печыво хлеба, да й прыходзіць і ўсё тое паедае дачыста.
    Да салдат падумаў і гаворыць:
    Но, на ету ноч не трэба нічого ані пекці, ані варыць ужэ я ему дам рады.
    Тые браты хацелі астатню целіцу зарэзаць, дак он не пазволіў.
    He бойцесе ужэ я тут з ім спраўлюсе а вам не будзе беды.
    Дак аны пашлі да суседа на ноч, а салдат аставіў сабе братнего хлопчыка і чэкае. Ажно около поўначы прыходзіць той небошчык, і зараз ідзе да печы. Пабачыў нема нічого. На стол паглядзеў нема нічого. А салдат путае:
    А што вам трэба?
    Да мне, кажэ, трэба печоный вол і печэнье хлеба.
    Нема тут ані вала, ані хлеба і ніколі уж не будзе. А вы тут не хадзіце большэй.
    Да той небошчык пастаяў, падумаў да й кажэ:
    Ведаеш што, мой сынок, хадзім мы на веселье.
    Салдат устаў, адзеўсе і пашлі. Прышлі на тое веселье, так зараз таго салдата пазналі і сталі его ўгашчць. To як настаўляюць на стол усего, то так у адну мінуту не ведама, дзе тое падзеласе. А его бацька стаіць у парозі, да гэто ўсё прыберае. А патом кажэ да сына:
    Пайдзем мы ўжэ дадому ужэ нам пара.
    Вышлі аны на вуліцу, то той ацец кажэ:
    А ведаеш ты што?
    А што?
    Да гэтые маладые ўжэ нежывые.
    To сын стаў і пагледае, да гаворыць:
    Чэму ж так?
    А таму што я із іх кроў павысмоктываў.
    To уж ix i аджывіць неможна?
    Да чэму ж неможна? Можна. Да такім спосабам: у таго чэлавека есь чорная карова, і ана цепер цельна, і ў тое каровы двое целят е бычэк і цялушка. Так узяць тую карову, зарэзаць і дастаць тые целята, паразрэзаць, выняць іх сэрца, і із сэрца целіцы памазаць кроўю маладую, а із сэрца бычка маладого то аны аджывуць.
    Ну, добрэ. А чэм жэ вас можна ўбіць?
    А мне іначэй неможна ўбіць, як гэтым калом, што адзін канец у землі сагніе, а патом перэвернуць его другім канцом. Альбо такую осю, што сама на роўнэй дарозе адпадзе. To тым.
    Да як толькі он кончыў ето гаварыць, аж тут пеўні засьпевалі, і он зараз пашоў на свае места, як его не було. А салдат пашоў дахаты. Да бачыць он, што той хлопчык не рушыцьса. Да кінуўсе да жыл, аж жылы пазамералі. Но, нема што рабіць, трэба дня дажыдацьса. Так он лёг на лаўцэ і заснуў. Назаўтра рано папрыходзілі его браты. Ажно салдат спіць, але хлопчык лежыць мёртвый уж і холад ад его ідзе. Так аны ў голас, у плач, а салдат гаворыць:
    He чэпайце, не рушце будзе жыў.
    Так аны его не чэпалі, толькі накрылі і аставілі нехай лежыць. А салдат адзеўсе і пашоў праверыць, ці маладые памерлі, ці не. Прыходзіць да тое хаты, аж там не веселье ўжэ, а трэба магілу гатовіць на вечные часы. Да той салдат гаворыць:
    He бойцесе аны будуць жывы.
    To аны як тое пачулі, то уж не ведалі, дзе его пасадзіць.
    А он кажэ:
    У вас е чорная карова?
    Е, — кажуць.
    Так ё трэба зарэзаць.
    Пашлі аны за хлеў, зарэзалі карову і дасталі тые целята, а патом парэзалі тые целята і падаставалі з іх сэрца і памазалі маладых. To аны зараз і паўставалі. Так аны пашлі і памазалі таго хлопчыка, і он такжэ ўстаў.
    Ну, добрэ, салдат кажэ, а цепер ведаеце што?
    А што?
    Пашукайце мне кала перэверэтма.
    Нашлі аны кала і прынесьлі. Тады салдат пазваў папа і людзі сабраў, і пашлі аны на могілкі. Прыходзяць аны да его магілы, ажно бачуць печора ў землі. Так аны разкапалі магілу і дасталі труну, і ўцягнулі із ямы. Адкрылі ту труну, аж он лежыць галавой удол. Так перэвернулі его, так як павінен быць, і перэбілі гэтым калом, і закапалі на вечные часы. А самі ўжэ жылі сабе спакойна.
    Нарскі сын
    Павет Рэчыцкі, вёска Ужынец
    Жыў сабе чэлавек і памерла жонка его. Аставіла ана ему две дочкі. Да й он з другой ажэніўсе. Ета жонка другая не хочэ з ім жыць да за етых дзецей. Гаворыць:
    Калі ты етые дзеўкі дзе-ліба падзенеш, так я буду з табой жыць, а так не хачу.
    От, он іх узяў, пабраў на ноч, кажэ:
    Пайдом у лес, вы будзеце ягады браць, а я дроў насеку, да й вы шчэпкі пазбіраеце.
    Узяў он етые дзеўкі, пасаджаў да й павёз. Завёз у лес.
    Зберайце тые ягады, а я пайду недалечко, дроў насеку.
    Сталі аны ягады браць, а он пашоў, пашоў да й іх пакінуў. А сам паехаў дадому. Аны збералі, збералі патом агледзелісе нема бацькі. Гукалі, шукалі, наканец, паселі кале берозкі да й плачуць. Плакалі аны, плакалі аж пашла з слёз рэка і пашла пад царскі дварэц. Царскі сын вушаў і глядзіць:
    Аткуль ета рэка ўзяласе? To не було, a то стала рэка!
    От, ён казаў гіляру выстраіць, сеў і паехаў пабачыць, аткуль рэка ўзяласе. Прыежае бачыць: дзевачкі две седзяць пад берозаю і плачуць. От, он забраў тые дзевачкі на ту гіляру, павёз у свой дварэц і казаў зрабіць такую ізбу, штобы не бачылі нікого, ні людзі, ні соўнца толькі наняў гувэрнэраў, штобы іх паўчалі і даглядалі, пакуль аны не вырастуць. Ужэ аны павырасталі от етый царскі сын вечэрам пашоў пад іх акно і стаў слухаць, што аны гавораць. Больша гаворыць:
    От, мая сестра, кабы мне ўзяў царскі сын за себе, я б ему зрабіла вуйско із ружьём із усім, больш як он бачыў.
    А меньша гаворыць:
    От, кабы мне ўзяў царскі сын за себе, то я бы ему родзіла дванадцаць сыноў як каласоў, у лобе месяц, у патыліцы звезда, па локце ў золаце, а па калена ў срыбром.
    Царскаму сыну не спадабаласе вуйско, а спадабалісе сыны. Узяў і ажэніўсе з меньшай. Да старшэй сестрыцы купіў он на шляху карчомку, пасадзіў, штобы таргавала да й сабе жыла. Жывуць аны, жывуць, да й убраўсе царскі сын у другое панства і пакінуў ее, жонку, брэменну. От, ана і абрадзгласе і якраз радзіла дванадцаць сыноў, як каласоў, у лобе месяц, у патыліцы звезда, па локце ў золаце, а па калена ў срыбром. Етый цар, ацец его, вельмі рад, што такіе дзеці парадзілісе. А не було тагды етых таляграм, машын а дась каму пісьмо несе. Да і той ацец назначыў салдаціка да пісьма і паслаў сваму сыну. От, етый салдацік ішоў да зайшоў у карчомку, дзе тая больша сестра таргавала. Ана ж разпыталасе да зачэла его паіць, трактаваць он напіўсе і заснуў. Так ана ўбрала канверт, разпечатала, пісьмо прачытала і напісала другое: што твая жонка