• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Шчасне і доля
    Быў чэлавек бедный, бедненькі. Меў он жонку і дзеці, і пару валоў да й больш нічого. Вельмі бедные булі. Везе он дрова на мёсто да й думае:
    Як я мае дзеткі выкармлю?
    Ажно бачыць ідуць дзьве паненкі. Шчасье і Доля. Путаюць его, аткуль он, да як ему ведзецса ўсё. Да й он ім і кажэ, так і так беда, голад, нема нічого да й годзі! Змілаваласе над ім Доля, кажэ:
    Тэба паратаваць его дам ему што.
    А Шчасье кажэ:
    Бэз мене нішто ему не паможэ.
    Да й Доля дала ему тры рублі. Он падзякаваў, улажыў за кашулю і паехаў. Да захацеласе ему піць нагнуўсе над лужу, тры рублі ўпалі ў воду нема! Шукаў он, шукаў не мог найці. Прыехаў дадому да жонцэ разказывае. Ана кажэ:
    Другім разам, калі гэтые паненкі табе што дадуць, не едзь ужэ далей, а варацісе назад.
    Ну, добрэ. Паехаў он другій раз з валамі на мёсто, да ізноў сустрэкае Шчасье і Долю. Путаюць его, а он ім кажэ ўсю праўду, як було з грашыма. Да й Доля кажэ:
    Калі ты такі кеп, што грошы згубіў, так цепер маеш толькі два рублі.
    А Шчасье кажэ:
    Бэз мене нішто ему не паможэ.
    Он уж на мёсто не паехаў, толькі назад вараціўсе дадому. Да не було жонкі ў хаце. Думае он:
    Дзе мне тут еты грошы палажыць?
    Бачыць стаіць гаршок з крупамі. Улажыў да гаршка еты грошы да й пашоў у поле. Прыходзіць жонка дадому, да стаіць сьлепый. He мела ана нічого ему даць узяла, усыпала ему тые крупы, з грашыма разэм.
    Прыходзіць он, кажэ:
    Ну, Бог даў шчасье два рублі прывёз.
    — А дзе ж ты іх дзеў?
    А, кажэ, у гаршок з крупамі ўкінуў.
    Дак ана заламіла рукі.
    Я ж тые крупы ўсыпала сьлепому! Да з грашыма разэм!
    Пабеглі аны сьлепца шукаць усе село збегалі нема, да і чуткі нема! Ну, што рабіць! Паехаў он трэцій раз на мёсто з валамі. Ізноў сустрэкае дзьве паненкі аны путаюць его, да он ім усё кажэ, як було. Так Шчасье гаворыць:
    Да я ж казала, што бэз мене нічого не будзе. Цепер уж я табе дам гасьціньца. На табе тры толькі грошы едзь на мёсто і купі сабе рыбу.
    Паехаў он на мёсто, і думае:
    Якую ж то рыбу можна за тры грошы купіць. Ну, пабачым.
    Прыехаў он, бачыць чэлавек несе веліку шчуку да за ім ідуць людзі да й таргуюць. Да той чэлавек кажэ:
    He хачу вам задармо прадаваць лучшэ таму мужыку аддам за тры грошы. Маеш, чэлавечэ, тры грошы?
    Маю, кажэ.
    Давай да сабе шчуку беры.
    Узяў он гэту шчуку і паехаў дадому. Да як ё разсеклі, бачуць аж у ўнутры седзіць яйцо залатое.
    От, кажэ он, Бог даў! Трэба нам за тое яйцо хаця солі купіць. Да купец, як угледзеў тое, так гаворыць:
    Беры ўсю маю краму, з таварамі, з усім да мне дай гэто яйцо.
    Ну, добрэ, он кажэ.
    Да ўзяў краму, да начаў таргаваць, і жонку ўзяў да крамы. Да людзі ў его куплялі і стаў он найбагацейшым на ўсім сьвеце.
    Кародь і каралева
    Павет Рэчыцкі, вёска невядома
    Быў сабе кароль з каралёваю, і мелі аны дбчушку. Да ўзяла тая каралёва да й памерла. Плачэ той муж па ее рукі ломіць, галосіць. Ну, думае, што мне рабіць цепер? Трэба мне жэніцьса. Да палюбіў он сваю дочку хочэ з ею жэніцьса. Дак ана плачэ: да як жэ мне за ражонаго бацька замуж іці. Грых! Ідзе ана на могілкі, плачэ на матчыном гробе. Ажось матка вуходзіць з гробу да й кажэ:
    Ты, мая дбчушка, так зрабі: нехай табе бацько купіць тры сукні: адна як зорачкі, другая як месяц, а трэця як соўнца. Да шчэ нехай справіць табе сьвіній кажух. На шчэ табе яшчык прыгадзіцса табе.
    Ана ж пашла да бацькі да й кажэ:
    Выйду за цебе, калі мне купіш тры сукні, адну як зорачкі, другую як месяц, а трэцю як соўнца да шчэ сьвіні кажух. А не купіш, так не пайду замуж за цебе.
    Кароль як тое пачуў, зараз паслаў сваіх генералаў пакупляць тые сукні. Паехалі аны, шукалі, шукалі, да прывозяць: адну сукню як зорачкі, другую як месяц, трэцю як соўнца, да сьвшяго кажуха нема. Нідзе не дасталі. Неможна, кажуць, найці.
    Да як табе не стыд, каралеўна кажэ, пекные сукні дасталі, а таго паскудства не дасталі. He пайду да шлюбу.
    Так кароль схапіўсе, закамандаваў, штоб быў сьвіній кажух. Наймалі краўцоў.
    Шыйце сьвіній кажух.
    Шылі аны, шылі наканец пашылі такій кажух і на рукі, і на ногі, і на голаву. Ну, добрэ. Трэба ж ім той каралёўне з бацькам да шлюбу ехаць. Ана раненько ўстала да й кажэ:
    Я ўперод паеду да касьцёла, буду Богу маліцьса, а ты патом прыедзеш.
    Як паехала, так і паехала. Коні дадому адправіла, а сама пашла ў сьвет. Ідзе ана да й ідзе, далёко уж зайшла, аж тут стаіць палац. У етом палацу жыла каралёва з сынам, з каралевічэм. Уходзіць ана да каралёвай да й кажэ:
    Найясьнейша каралёва, пазвольце мне тут перэначэваць.
    Да каралёва адказывае:
    Ідзі ж сабе ў кухню, твой кажух так смердзіць, што тут неможна ўтрымаць.
    Ана і пашла сабе ў кухню і легла спаць. Назаўтра дзень була Недзелька. Сказалі ёй, штоб каралевічу паслужыла. Дак ана ему ручнік падаё, а он ё гэтым ручніком ударыў. Паехаў он з маткаю да касьцёла. Ана кажэ:
    Пайду і я Богу памаліцьса.
    Адчыніла свой яшчык, што матка дала аж тут заехала карэта і коні, такіе пекные, што ух! Ана надзела сукню як зорачкі, села ў карэту да й паехала. Як жэ ана да касьцёла ўступіла, так касьцёл зазіяў. Ксёндз не можэ малітву сьпеваць усе агледаюцса. А каралевічу так спанадобіласе, што уж не можэ вытрымаць. Путае он:
    Аткуль, красна панна, прыехала?
    А ана кажэ:
    3 Ручніковіч.
    Да й села і паехала назад да палацу, улезла ў кухню, надзела свой сьвіній кажух і седзіць. На другую Недзельку ізноў паслалі ё каралевічу паслужыць. Падала ему чобаты, а он ё чобатам ударыў. Ана нічого не сказала да як уж паехалі да касьцёла, ана хутко ўбраласе ў сукню як месяц, адчыніла яшчык заехала карэта і коні, ана села да й паехала. Як у касьцёл уступіла, усё зазіяло людзі дзівяцса а каралевіч не можэ ўтрымаць. Путае ізноў:
    Аткуль ты, красна панна?
    А ана кажэ:
    3 Чабатовіч.
    Паехала назад, улезла ў кухню, седзіць. Да каралевіч паехаў шукаць гэту красну панну. Езьдзіў, езьдзіў весь тыждзень нема! Вараціўсе он дадому да й кажэ:
    Трэба выляць смалы ў касьцёле, перэд ганкам хто чэрэвік аставіць, з той я ажэнюсе.
    Так і зрабілі. Як паехалі ўсе да касьцёла, ана ізноў адчыніла яшчык, убраласе ў сукню як соўнца і паехала. Да й касьцёл зазіяў, усе агледаюцса. Да ана ўлезла ў смалу, чэрэвік астаўсе. Вараціласе да палацы, надзела сьвіній кажух да адна нага боса. Легла ў кухні да й спіць. Прыходзіць каралевіч бачыць босу ногу. Думае: да што гэто можэ быць? Да падняў сьвіній кажух аж тут зазіяла сукня як соўнца. Дак он узнаў ё, што гэта красная панна. Да й кажэ:
    Ты будзеш маю жонку.
    Справілі веселье. Мёд, віно було, і па барадзе цекло.
    Банька і дачка
    Була ў бацькі адна дочка. Маць ей померла. Да бацько кажэ:
    Пажэнімсе, дочка мая, з табою.
    Добрэ, ана кажэ, но ўперод купі мне сьв/няго кажушка.
    Он купіў ёй сьв/няго кажушка, да й ана кажэ:
    А цепер спраў мне таку шубу, штобы як соўнцэ зіяло.
    Справіў он таку шубу, так ана захацела сукні, да хусткі, да чэрэвікаў, да хфартуха — і таго шчэ, і таго. Он кажэ:
    Годзі ўжэ, пажэнімсе.
    А ана ўсё его бавіць усего ей трэба. Но, як ужэ он усего ей накупляў, так ана накрыласе сьвінім кажушком і ўцекла із дому. Бацька кінула да й пашла служыць. Прыходзіць ана да адной пані да й гаворыць:
    Прыміце мне за наймічку.
    А пані кажэ:
    Да як жэ ты будзеш служыць у сьвінім кажушку?
    Да ана кажэ:
    Нехай пані пазволіць, я хаця за печ’ю перэзімую.
    Ну, лезь за печ, да не хадзі нікуды.
    Палезла ана за печ і седзіць. Даждалі аны Недзелі. А ў той пані быў сын. Той паныч хочэ ехаць у цэркаў да гарапніка нема. Шукае он, да ета наймічка выбегла з-за печы да й гарапнік паднесла. А он замерыўсе на ё гарапнікам. Паехаў он, а ана седзіць і плачэ. Пані путае:
    Чэго ты плачэш?
    Як жэ мне не плакаці, калі паныч на мене замерыўсе, ударыць хацеў.
    А нашто ты з-за печы вылезла?
    Пусьціце, кажэ, мне ў цэркаў.
    Да як жэ я цебе пушчу стыд мне вельмі будзе, што ты так у сьвінім кажушку.
    He, я ў цэркаў не пайду, толькі ж трошкі на уліцу пагледзець.
    Ну, ідзі, да й не баўсе.
    Ана залезла за печ, скінула сьвіні кажушэк, надзела зіяшчу шубу пашла. Прыходзіць у цэркаў, усе гледуць а той паныч больш усіх. Путае ё:
    Аткуль ты, панна?
    3 Гарапніка.
    Прыходзіь он дадому і кажэ да маткі:
    Мамо, маменько, якую я панну бачыў, то шчэ такой не бачыў! А путаўсе, аткуль ана, то казала, з Гарапніка.
    Думаюць аны, думаюць, да такого села нема. А дзеўка, як прышла з цэркві, так зноў надзела сьвіні кажушэк седзіць за печ’ю. Даждалі другой Недзелі.
    Паныч зноў хочэ ехаць у цэркаў да рукавіцы нема. Шукае он, да тая наймічка выбегла з-за печы да й рукавіцу паднесла. А он кінуў на ё рукавіцу. Паехаў он, а ана седзіць і плачэ. Пані ета путае:
    Чэго ты плачэш?
    Як жэ мне не плакаць, калі паныч на мене замерыўсе, ударыць хацеў.
    А нашто ты з-за печы вылезла?
    Пусьціце мене, кажэ, у цэркаў.
    Да як жэ я цебе пушчу стыд мне вельмі будзе, што ты так, у сьвінім кажушку.
    He, я ў цэркаў не пайду, толькі ж трошкі на уліцу пагледзець.
    Ну, ідзі, да й не баўсе.
    Ана зноў залезла за печ, кінула сьвіні кажушэк, надзела зіяшчу шубу пашла. Прыходзіць у цэркаў, усе гледуць а той паныч больш усіх. Путае ё зноў:
    Аткуль ты, панна?
    3 Рукав/чэва, кажэ.
    Паныч вараціўсе дадому і гаворыць да маткі:
    Мамо, маменько, я ету саму панну відаў а як спрасіў, аткуль ана? Так казала, што з Рукав/чэва.
    Думаюць аны, думаюць да такого села нема. Да матка кажэ:
    Нема, сынку, іншэй рады, як будзе та панна ў цэркві, трэба ей чэрэвіка дастаць, а патом чэрэвікі ўсіх дзівок прымерыць. Можэ так найдзецса ана.
    Даждалі аны Недзелі. Паехаў паныч у цэркаў. Пашла і ана, гэта наймічка у зіяшчэй шубе. Наканец, як з цэркві выходзілі, наткнуласе на парог, чэрэвік упаў з нагі, паныч схваціў, а ана ўцекла дадому, накрыласе сьвінім кажушком, улезла за печ і седзіць. Да й аны чэрэвікі ўсіх дівок прымералі к гэтаму прымералі ніякій не падходзіць. Да маць кажэ:
    От, есь шчэ тут гэта наймічка, што ў сьвінім кажушку.
    Да сын кажэ:
    Да куды ж ей, мамо, да гэтай краснай панны!
    Но пані кажэ:
    Сьвіні кажушэк, прыдзі тут.
    Да й ана прышла з-за печы ў сьвінім кажушку. Паныч і гледзець на ё не хочэ. Прымерылі е чэрэвік якраз! Да й ана скінула сьвіні кажушэк і стала ў зіяшчэй шубе, така красіва, што і не бачылі такой. Так он ё пазнаў, узяў і ажэніўсе з ё.