• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    -	Я хачу за цебе замуж іці.
    -	Ну, добрэ, он кажэ, так ідзі на ropy, да мне там пачэкай. Я тут спраўлюсе, прыйду і цебе за жонку вазьму.
    Пашла ана ўбраласе на ropy і чэкае. Да серэдульша кажэ:
    -	Я хачу за цебе замуж іці ты мне надта спадабаўсе.
    -	Ну, добрэ, он кажэ, так ідзі на ropy, да мне там пачэкай.
    Пашла ана і чэкае. Да меньша кажэ:
    -	Я хачу за цебе замуж іці.
    Ну, добрэ. Вулёзь на ropy, пачэкай прыду, вазьму за жонку. Толькі ж выкінь мне вероўку, штоб я мог выйці.
    Да каток узяў петушка на плечы да й па вероўцэ вулёз на ropy. Там забіў, задраў, заеў усе тры ведзьмовые дочкі да й уцёк да свае хаткі. Да й жывуць аны і жывуць з петушком от тут недалечко за Сянажь/цамі і цяпер жывуць.
    Аудка
    Було ў бацькі тры сыны, два разумные, а трэці дурэнь. Надзяўсе ў іх садзе дзік. Ніхто таго дзіка не выганіць. Бацько паслаў старшаго, не выганіў. Паслаў серэдульшаго і той не выганіў. Кажэ он да трэцяго:
    Ідзі ты, хоць дурный папробуй.
    Пашоў дурэнь. Злавіў дзіка і ўбіў. Прыходзіць дадому, кажэ:
    А што, татко, хоць я дурэнь, такі ўбіў дзіка.
    Ну, добрэ. Дзе ж его таго дзіка дзяць?
    Трэба его ў лесе закапаць.
    Пашлі тые браты ўтрох, закапалі дзіка. Да й пазавідавалі дурню да й брата забілі і пахавалі ў мураўю. Прыходзяць дадому. Бацько путае:
    Дзе ж дурэнь?
    А хто ж его ведае! Пашоў дзе то, ведомо, дурэнь.
    Нема сына. Бацько чэкае адно лета, другое нема да й і чуткі нема. Да й на мураўю вырасла ерба. Пастушкі каровы паслі, зрэзалі ербіну, зрабілі сабе дудачку. Сталі граць. Як сталі граць, так дудачка кажэ:
    Заграй, заграй, пастушок мене братко ўбіў, да за таго дз/чэнька, што ў садочку рыў.
    Ідуць касцы. Пачулі гэтую дудку, кажуць:
    Хлопцы, да дзе ж вы ё ўзялі?
    От, тут, кажуць, вырэзалі ербіна расла, так вырэзалі.
    Касец узяў, заграў дак дудка:
    Заграй, заграй, дзедачко, мене братко ўбіў, да за таго дз/чэнька, што ў садочку рыў.
    Едуць купцы. Купец пачуў, кажэ:
    Прадайце мне гэту дудку.
    А што даце?
    Ну, патаргавалісе аны, купіў купец гэту дудку заграў. А дудка:
    Заграй, заграй, купчыку, мене братко ўбіў, да за таго дз/чэнька, што ў садочку рыў.
    Заехалі тые купцы на ноч да чэлавека. А да якого чэлавека? Да таго бацькі. Сталі аны граць на гэтай дудцэ, так брат кажэ:
    Што тая дудка гаворыць? Дайце мне я заграю.
    Заграў, а дудка:
    Заграй, заграй, брацейко, ты мене ўбіў, да за таго дз/чэнька, што ў садочку рыў.
    Сестра пачула, кажэ:
    Што гэто? Пазволь, я папробую. А дудка:
    Заграй, заграй, сестрыца мене братко ўбіў, да за таго дз/чэнька, што ў садочку рыў.
    Да матка кажэ:
    Дайце мне.
    А дудка:
    Заграй, заграй, мамачко, мене братко ўбіў, да за таго дз/чэнька, што ў садочку рыў.
    Бацько пачуў.
    Што гэто сталасе! Дайце я пабачу.
    А дудка:
    Заграй, заграй, татачко, мене братко ўбіў, да за таго дз/чэнька, што ў садочку рыў.
    Дагадалісе аны. Давай прызнавацьса. Бацько путае:
    Дзе вы его дзелі? Кажыце. Справедліво. Нішто вам не будзе.
    Аны ўсё сказалі. Так пашлі да мураўя, адкапалі, да зрабілі труну усё чысто і пахавалі на могілках.
    Бдізняты
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Быў кароль з каралёву. Мелі аны сына. Узяў той сын, ажэніўсе. Пабылі аны самі з сабою гадоў тры да й ана ў ценжы. А ему трэба ехаць. Паехаў он, а ана мела блізьнята, два сынкі надто красівые! На патыліцэ месяц, а на лобе гвездачка. Напісала да мужа пісьмо, што так і так, і паслала сваім парабкам што даў Бог два сынкі красівые, на патыліцэ месяц, а на лобе гвездачка. Той парабак нёс, нёс тое пісьмо, да зайшоў на ноч. У лесе хатка стаіць, так зайшоў. А там жыла ведзьма, і ў ей була дочка. Дак етая ведзьма, як толькі парабак заснуў, адняла ў его пісьмо перэчытала, да тое кінула ў печку, а напісала другое: што радзіласе дзіця ні воўк, ні звер. Бог ведае што! Да й парабак панёс. Ведама, чытаць не ўмее, не ведае, што несе. Як прышоў, аддаў пісьмо. Да той муж каралевіч перэчытаў да й напісаў зараз: штоб іх не було, пакуль дадому прыедзе. Стыд! Як не людзям! Да пазабівалі тые сынкі, у саду пахавалі. Вырасьлі на магілках два явары. Прыехаў каралевіч дадому сынкоў нема. Да кажэ да жонкі:
    — Што ты мела! Hi воўк, ні звер! Бог ведае што!
    Узяў і ее прагнаў. Пашла ана бедненька, а он узяў ажэніўсе з той ведзьмінай дачкой. Жывуць аны, жывуць. Да тая ведзьміна дачка гаворыць:
    Нашто тые явары седзяць! Трэба зсеч іх да спаліць.
    Спалілі тые явары, да пбпёў укінулі на двор. Гоніць пастух авечкі. Узяла авечка, лізнула таго папяльца зрадзілісе ў ей блізьнята, два баранчыкі, харошы не жарты. Раслі аны да не баранчыкі, а зрабілісе сынкі. Тые самые месяц на патыліцы, а на лобе гвездачка. Ідзе тая іх матка абадраўшысе, просіцса да іх на службу. Ну, добрэ стала ў іх служыць да й пазнала іх, што ето
    ей сынкі. Жывуць аны, жывуць. Да той каралевіч хочэ, штоб ему хто байку сказаў лежыць на ложку да й кажэ:
    -	От, хацеў бы, каб хто байку збаяў.
    Ніхто такой байкі не ўмее, як тые два хлопчыкі. Трэба іх заклікаць. Прышлі аны давай баяць.
    -	Ото так було: быў кароль з каралёваю, мелі аны сына. Той каралевіч ажэніўсе, да тры годы былі з сабой мусеў ён уехаць. Да ана радзіла двох сынкоў месяц на патыліцэ, а на лобе гвяздачка.
    Да той каралевіч кажэ:
    -	Так було.
    -	Дак ана напісала пісьмо, што так і так, даў Бог сынкоў і паслала сваім парабкам. А той зайшоў на ноч у ведзьміну хату да й лёг спаць.
    Да той каралевіч кажэ:
    -	Так було.
    -	А тая ведзьма пісьмо перэменіла і напісала, што радзіласе дзіця ні воўк, ні звер, неведама што.
    Да й он кажэ:
    -	Так було.
    -	Так той каралевіч напісаў, штоб сыноў страцілі, а патом і жонку праган/ў, і з ведзьмінай дочкай ажэніўсе.
    -	Так було.
    -	А гэтых сынкоў забілі да й у садзе закапалі, а на магілках выраслі два явары. Да тая ведзьміна дочка сказала, штобы іх зсеклі да спалілі на пбпёў.
    -	Так було.
    -	А той пбпёўукінулі на двор і авечка злізала, і прывела два баранчыкі.
    -	Так було.
    -	А з етых баранчыкаў зрабілісе два хлопчыкі, на патыліцы месяц, а на лобе Гвяздачка. Дак тые хлопчыкі знялі шапачкі асьвецілі пакой. А той каралевіч схваціўсе:
    -	Ах, я нешчасьлівы! To ж мае сынкі!
    Узяў гэту другую жонку, ведзьміну дачку, на жэлезну барону разцягнуў да й коньмі паразрываў начысто. А гэту перваю ўзяў ізноў да себе і жывуць аны разэм — да й цепер жывуць.
    Рыбалоў і ліса
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Паехаў рыбалоў па рыбу. Налавіў цэлый воз. А ліса пагледае. Забегла на дарогу, зрабіласе нежываю. Прыехаў он, укінуў на воз.
    -	Нехай будзе зраблю калнір да шубы.
    Едзе он далей, а ана прадрала дзюрачку ў меху, рыбкі выкідае. Он не агледзіўсе. Прыехаў дадому, клічэ жонку:
    — Рыбы выймай!
    А тут рыб нема. А ліса ўскочыла, пабегла, рыбкі павыкідаўшы. Пазберала, смакуе яка смачнейша. Прыходзіць да ее воўк, кажэ:
    Кумко, галубко, што ты еш? Дай мне.
    Ага, зараз! Так пайдзі, налаві.
    А дзе ж, кумко, галубко, лавіць?
    Пайдзем, я табе пакажу.
    Павела его там, дзе быў перэсечон лёд.
    Тыч хвост у рэку.
    Кумко, галубко, а як мне казаці?
    Кажы: берысе, рыбка веліка, малая! Берысе, рыбка веліка, малая!
    А сама сабе бегаючы кажэ:
    Мерзні, мерзні.
    Стаў хвост умерзаць. Цяжко ему падумаць.
    He, не руш, нехай набераецса шмат.
    Як умёрз саўсім, падскакуе.
    Цягні, цягні.
    А ён не можэ. Да й ана пабегла да села, крычыць:
    Людзе, людзе, ідзеце воўка біць.
    Набеглі з качэргамі, з памёламі воўка забілі. Да кума воўка звела.
    Хдопчык і воўк
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Быў дзед з бабаю не мелі аны дзецей. Узяў дзед, адсек сабе палец і палажыў у печурэчцэ1. Пальчык лежаў, лежаў, да зрабіўсе хлопчык. Ідзе дзед араць. А той хлопчыкурос ужэ гаворыць:
    Дзедку мой галубочку, пайду з табой.
    Ці ты, кажэ, сынку, пойдзеш? Ці ж ты здолееш? Гэто далеко! Дарма, дзедку, пайду.
    Узялі аны, пашлі. Аруць аны, аруць а хлопчык адстаў. Прыходзіць да его воўк. Узяў да й зьеў. Да й хлопчык у том воўку седзячы не дае ему прыпбніцьса, мучыць его, порае. Воўк рад бы его выкінуць, да хлопчык кажэ да его:
    Несі мне на дзедаво поле.
    Прынёс на дзедаво поле, кажэ:
    Лезь з мене.
    He, не палезу несі ў дзедавый двор.
    Прынёс он его на двор, кажэ:
    Лезь з мене.
    He, не палезу несі ў дзедаву хату.
    Вайшоў воўк у хату. Дзед як зерне воўк! Як схваціўсе, дзьверы зачыніў. Біў, біў, пакуль не забіў. Хлопчык тады вылез з воўка. I жыве з дзедам добрэ да надто багато!
    1 Печурэчка малая ямка на правым баку ў печы.
    Вядзьмак і ведзьма
    Быў дзед з бабаю. Баба була ведзьма, а дзед ведзьмар. Узяў дзед да й помер. Баба кажэ:
    Кабы хто пры дзеду начэваў, я б ему дала чорну кароўку і шчэ грошы трошкі.
    А була там серацінка бедненька. Кажэ:
    Я магу перэначэваць.
    Ці ж можэш?
    Да я магу, перэначую.
    Ну, добрэ. Узяла тая ведзьма, дала ей прасьці тры фунты кудзелі і паставіла рэшато верэцён.
    Ну, прадзі, каб не заснула.
    Серацінка села пры небошчыку да й прадзе. Да рушыцса небошчык ведомо, ведзьмар! Да кажэ:
    Дзеўка-дзевіца, а што ты робіш?
    Праду за бело млічко, за чорну кароўку.
    Паварочыўсе да й устаў.
    Дзеўка-дзевіца, а што ты тут робіш?
    Праду за бело млічко, за чорну кароўку.
    Сеў.
    Дзеўка-дзевіца, а што ты тут робіш?
    Праду за бело млічко, за чорну кароўку.
    -	Я цебе зьем, кажэ.
    Маўчыць ана да прадзе. Рушыцьса он к ёй дак ана на прыпечэк.
    -	Я цебе зьем.
    На прыпечэк лезе за ею. Дак ана на печку.
    -	Я цебе зьем.
    На печ лезе. Да: гам! I зьеў. Да надто ведзьмар быў. Дурная серацінка думала, што ей нічого не будзе. От, і байкі канец.
    Кум і кума
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Быў дзед з бабаю. He гадавалісе ў іх дзеткі. Научылі іх, кабы вышлі на дарогу і папросілі на куму, каго сустрэчаюць. Сталі аны на дарозе. Бачуць ідзе Бог старый чэлавечэк. Гаворыць той дзед:
    -	Хто ідзе?
    -	Я Бог.
    Прашу Бога ў кумы да маго дзіцяці.
    Ну, добрэ. Да шчэ кумы нема. Бачыць дзед ідзе кабета.
    Куды, кабетко, ідзеце?
    А я туды, у село іду.
    Да гэто була смерць.
    Прашу вас у кумы да маго дзіцяці.
    Ну, пашлі аны, забралі дзіця, хрэсьцілі. Да той дзед быў вельмі бедный нічого ў его не було. Дак смерць ему кажэ:
    Я табе скажу ты будзь за дохтара. Як прыдзеш да хвораго, пагледзі: калі я буду ў галавах стаяць, то ачунее, а калі ў нагах памрэ.
    Ну, добрэ. Стаў он за дохтара. Пазвалі его да пана. Прыходзіць, гледзіць, пан у ложку лежыць, а смерць у галавах. Дак он гаворыць: