• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Дайце пану арбаты.
    Далі арбаты, устаў пан, ходзіць. Так ему наклалі ўшэлякаго дабра, дадому пашоў. Велік багатыр зрабіўсе! Захварэў у адном месьце кароль. Нараілі ему таго дзеда. Пасылае кароль хфурмана па его. Прыехаў, пабачыў, да й кароль выздаравеў. Далі ему грошы багато, усего да й коні запраглі. Едзе дадому. Прыежае ў велікі лес стаіць хатка. Зайшоў да тое хаткі. Нікого нема, толькі на стале абрус і хлеб лежыць. Зайшоў далей а тут свечы гараць. Да й сустрэкае куму сваю.
    Пачэму, кажэ, у цебе нікого нема, толькі свечы гараць?
    A то, кажэ ана, /нные загарываюцса, а /нные патухаюць.
    Адна кончыласе гарыць. Кума кажэ:
    Бачыш то твая свечка ты зараз памрэш.
    — А мая ж кумко, мая галубко, хаця б я шчэ год пажыў.
    Прасіўсе он, прасіўсе, шчэ хоць на гадок.
    Ну, добрэ, ана кажэ, но я за год па цебе прыду.
    Пашоў ён дадому, думаў, думаў да ўзяў, зрабіў ложко на адной назе. За год прыходзіць смерць да он у ложку лежыць, да круціць. Як ана ў нагах, он пакруціць, да смерць у галавах стаіць. Хадзіла ана, хадзіла, да й он круціў і круціў. Відзіць смерць, што рады нема ніякей узяла да й зарэзала.
    Чорт
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    На адселені тры хаткі. У адной non жыве, а ў дзьвох гаспадары. У ўсякаго було па сыне. Пашлі тые тры сыны служыць. Ідуць, ідуць стаіць жэлезная хатка. Зайшлі аны да тое хаткі нікого не.ма. Пашлі ў хлеў стаяць валы. Адзін астаўсе ў той хатцэ, а дзьвох пашло ў лес. Пазірае он у акно ідзе старый чорт, сівый, а барада на тры сажэні доўга. Двадцаць пудоў сена несе на сабе і пядзесят каромыслаў вады. Кажэ гэтай чорт:
    Чэго ты тут у маей хатцэ?
    Узяў его, забіў да ўсадзіў у печку і пашоў зноў. Прыходзяць гэтые два. Бачуць таварыш у печы. Выцягнулі его, ачунілі, да вала зарэзалі і ўсадзілі ў печку. Аставілі аны тут другого, штобы пілнаваў, а ўдваіх пашлі ў лес.
    Прыходзіць ізноў старый чорт. Несе двадцаць пудоў сена і пядзесят каромыслаў вады.
    Чэго ты, кажэ, ў маёй хатцэ?
    Узяў таго хлопчыка, забіў і падапхнуў пад хату. Да й пашоў сабе. Прыходзяць тые два з лесу бачуць таварыш забіты лежыць пад хаткай. Вынялі его, ачунілі. Гледзяць у печку валы шчэ не папеклісе. Так аставілі трэцяго пільнаваць да й пашлі зноў. А ён называўсе Іван. Бачыць ідзе старый чорт, несе двадцаць пудоў сена і пядзесят каромыслаў вады.
    Чэго ты, кажэ, ў маёй хатцэ?
    — Я табе, — Іван гаворыць, — мяса спёк, штоб ты наеўсе.
    Даў ему таго мяса, да той еў, еў, да залез за печку да й заснуў. А ў его була барада тры сажэні доўга. Так той Іван узяў за бараду, мяньціў, мяньціў, выцягнуў у поле да й кінуў его з гары ён лецеў, лецеў з гары да й упаў угору, да й палецеў на той сьвет. Вараціўсе Іван дахаты і кажэ на таварышаў:
    Скруцім мы вероўку на тры сажэні доўгу.
    Скруцілі аны вероўку і пашлі да тое гары. Купіў он ім карты і гаворыць:
    Сядзьце тутака грайце. Мо мене год, мо мене месяц не будзе.
    Узялі, спусьцілі его да той гары, на той сьвет, да самі селі ў карты граць. Да он як спусьціўсе на той сьвет, так пашоў. Ідзе ён, ідзе стаіць веліка яліна. Улез на яліну, а там сакол з сакаленятамі. Хацеў сакаленята пабраць, да сакол просіць кабы не рухаў.
    Табе, кажэ, шчасьлівей будзе.
    Пакінуў іх не рухаўшы. Ідзе, ідзе стаіць медзяный дом, а ў том доме седзіць красіва панна, каралёва дачка. Пашоў ён далей стаіць серэбраный дом, а ў том доме седзіць красіва панна, серэдульша каралёва дачка. Пашоў шчэ далей. Стаіць залатой дом, а ў том доме седзіць меньша каралёва дачка, такая пекна, што ax! А гэта чорт з барадою іх зачараваў усе тры і завалачыў на той сьвет. Дак тая меныпа гаворыць да Івана:
    Чэго тут ходзіш? Цебе зараз на сьвеце не будзе.
    А ён кажэ:
    Напойце, накарміце тады разпрашыце.
    Напбіла, накарміла і так научыла его:
    Падзі ты, кажэ, у каморку стаяць дзве бочкі віна. На левай старане немоцна, а на правай моцна бочка віна. Перэкаці моцну на левую старану, а немоцну на правую. Ето моцнае віно хто выпіе, удвайне сілы прыбудзе, а немоцнае удвайне адбудзе.
    Он узяў, перэкаціў моцную бочку налево, а немоцную направо. Да ўзяла ана его, схавала ў каробку. Ляціць той чорт з барадою. Іван вылез із каробкі, давай біцьса з чортам. Білісе, білісе, умарылісе. Чорт кажэ:
    Пайдом, віна пап’ём.
    Прышлі да тых бочэк. Чорт піе з правай, Іван да з левай. Чорт напіўсе немоцнаго, а Іван моцнаго. Іван як напіўсе удвайне сілы прыбыло. Як узяў за бараду, так разтрас, пабіў, саўсім начысто забіў таго чорта. Прышоў ён да тых
    красных панен, каралеўскіх дочэк. Пачаставалісе да й ідуць ужэ на той сьвет. Дак той Іван усё агледаецса:
    Чэго ты, Іване, агледаешса?
    Як мне, кажэ, не агледацьса? Дом красівы, як мне его пакінуць?
    На табе, кажэ меньша, хустачку. Як махнеш направо, такій жэ самый дом будзе.
    А серэдульша сестра дала ему каробачку.
    -Як павернеш, кажэ, направо, стане, што сабе хочэш.
    А старша сестра дала ему дудачку:
    Як зайграеш, кажэ, што сабе хочэш.
    Прышлі аны да гары. Клікнуў Іван на таварышаў, кабы вероўку кінулі. Пасадзіў старшу выцягнулі. Вельмі ім спадабаласе. Пасадзіў серэдульшу выцягнулі, да й такжэ спадабаласе ім. Да й і трэцю меньшу выцягнулі а ана ж была найпекнейша. Да просіцьса Іван, кабы і ему вероўку спусьцілі, штоб ён вылез. Спусьцілі ему, і он стаў лезьці. Аж тут праходзіў Цыган. Кажэ:
    He вуцягайце, астаўце ў яме. Мне будзе адна паненка, і вам па адной.
    Да аны як пусьцілі вероўку, так ён і ўпаў і зарыўсе ў сажэнь у землю. Думае што мне тут рабіць? Узяў, выпіў моцнаго віна да й вускачыў наверх. Но на той сьвет не можэ вускачыць. Ідзе он, ідзе леціць сакол.
    Падзі, кажэ, набій малых птушэк дзьве кадушкі. Я цебе паратую.
    Он узяў набіў дзьве кадушкі малых птушэк.
    Да ты, сакол кажэ, сядзь на мене. Як я буду лецець, так ты мне па птушцэ ў горла кідай.
    Сеў на его да й кідаў ему птушкі ў горло. I он его із той гары вынёс. Ну, добрэ. Ідзе он, ідзе. Прыходзіць да адной хаткі. Там жывуць дзед з бабаю. Зайшоў перэначэваць. Назаўтра кажэ да таго дзеда:
    Пайдзі ты, дзедухно, мо ты ў горадзе што пачуеш?
    Пашоў той дзед у горад. Кароль газэты паслаў, штоб дочкам харошэ кашулі пашылі.
    Пайдзі ты, дзеду, Іван гаворыць, скажы, што ты добры кравец.
    Пашоў старый, згадзіўсе кашулі пашыць. Кароль даў ему сто рублёў на адзене, а за работу дзьвесьце рублёў дась як заробіш. Да Іван ето адзене ўзяў, падраў, кінуў, стаптаў. Плачэ дзед ходзячы:
    Заўтра да караля трэба голаву несьці.
    Іван устаў уночы, заграў на сваей дудачцэ кашулі таке пекные сталі! SaHec дзед тые кашулі, даў ему кароль дзьвесце рублёў за работу. Іван кажэ:
    Падзі ты, дзедухно, да горада, да Навагрудка мо што пачуеш?
    Пашоў ізноў. Кароль газэты паслаў, штоб пекне чэрэвікі для дочэк пашылі.
    Падзі ты, дзедухно, Іван гаворыць, скажы, што ты добры шэўц.
    Пашоў старык, згадзіўсе чэрэвікі для каралеўскіх дочэк пашыць. Даў ему кароль грошы, штоб тавару накупіў. Да Іван той тавар узяў падраў, стаптаў. Плачэ дзед ходзячы:
    Заўтра да караля трэба голаву несьці.
    Іван устаў уночы, павернуў сваю каробачку сталі чэрэвікі такіе пекные, што ух! Занёс дзед каралю, грошы багато дастаў. Рад вельмі, што забагацеў. Пасылае Іван зноў его ў горад.
    -	Падзі ты, дзедухно, мо што пачуеш.
    Ажно тут кароль паслаў газэты, кабы хароша музыка була. Жэніць он свае дочкі з етымі хлопчыкамі, таварышамі, што ў карты гралі. А меньшу жэніць з гэтым Цыганом.
    -	Падзі ты, Іван кажэ, скажы, што ты добры музыкант.
    Пашоў дзед, згадзіўсе з каралём. Кароль даў ему сто рублёў на скрыпку. Да он у купца вытаргаваў, за два рубля купіў. Да й Іван ту скрыпку ўзяў, пабіў, кінуў. Дзед плачэ, да смалою лечыў скрыпку, кабы грала не хочэ.
    -	Заўтра да караля трэба голаву несьці.
    Іван устаў уночы, хустачку махнуў направо. А тут музыканты зэ скрыпкамі, з трубамі, з цымбаламі, з арганамі. Загралі, заглушылі. Дзед думае, што хата гарыць. Схапіўсе бачыць, музыка ў его! Павёў ён гэту музыку да караля, і Іван ідзе. Научыў его:
    -	Ты стань на адной старане, а я на другой, а музыканты ў сэрэдзіне.
    Сталі аны, да дочкі і кажуць:
    -	Трэба, папо, музыкантам водкі даць.
    Далі ім водкі да трохі пазналі, што Іван.
    -	Тэба даць ім, папо, па другому келішку.
    Да добра пазналі. Кажуць:
    -	Трэба, папо, шчэ па трэцім келішку ім даць, то добрэ будуць граць.
    Да цепер меньша пазнала саўсім Івана, да на шыю зачэперыласе, а дзьве другіе на каленках перэд ім сталі.
    -	От, папо, гавораць, хто нас з таго сьвету выбавіў. Да Цыган перэшкодзіў.
    Да й кароль аддаў меньшу дочку Івану, а дзьве другіе гэтым таварышам. А Цыгана прывязалі да слупа і цалый полк салдатаў стрэляло да его.
    Спрытная жонка
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежьіцы
    Быў у лесе стражнік, да велікі пьяніца. А жопка ў его хароша була. Пашла ана да двара, да пана, да й просіць:
    -	Мой паночку, мой залаценькі, мой мужык усё пье нема чэго есьці.
    Да вельмі пану спадабаласе. Кажэ:
    -	Я ўвечар прыду, прынесу.
    Пашла ана да аканома:
    -	Ці не даце мне чэго зьесьці. Нема ў нас нічого.
    —	Я, кажэ, увечар прыду, прынесу.
    Пашла ана да камісара. Просіць чэго есьці. Камісар кажэ:
    -Я ўвечар прыду, прынесу.
    Пашла да цівуна. Он пшэніцу бье. Кажэ:
    -	Ідзі, я ўвечар прыйду табе прынесу пшэніцы.
    He ведаюць адзін аднаго, што папрыходзяць. Да й ана научыла сваго мужыка, што як пан войдзе, то ты нібы пьяны ідзі з калом у хату. Ну, добрэ. Напаліла ана ў печку так, што неможна вутрымаць. Чэкае. Ідзе цівун, пшэніцу несе. Паставіў ё ў спіжарні, да й гарачо страх! Так і адзене скінуў. Аж тут гледзіць у акно ідзе камісар.
    -	Што мне рабіць он мне тут забіё, што я гумна не пільную.
    Дала ему гарнец ячменя і паставіла ў кутку за жарнамі ячмень меле. Камісар прынёс усего есьці і піці. Да горача ў хаце.
    -	Скінь адзене, ана кажэ.
    Ну, добрэ. Скінуў он адзене, да голый астаўсе. Глядзіць у акно ідзе аканом.
    -	Дзе мне дзецса цяпер! Он мне забіё, што я хфальварка не пільную.
    -	Лезі на печку, седзі.
    Он палез на печку, да й ана ўсё пасхавала да спіжарні. Аканом прынёс усего дабра, едзяць, пьюць.
    -	Вельмі тут горачо.
    -	Скінь адзене, будзе лепей.
    Скінуў он адзене, да й ана ў спіжарні схавала. Гледзяць у акно ідзе сам пан.
    -	Дзе мне дзецьса цяпер! Он мне забіё, што я двара не пільную.
    -	Кладзісе ў каробку векам зачыню.
    Улез он у каробку, зачыніла вёко. Седзіць.