• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Мачыха
    Була ў бацькі дачка. Да ее матка померла, а бацько з другой ажэніўсе. Гэта мачыха мела сваю дочу, а для тое пагана вельмі була. Дала ей кужэлю і казала, штоб за адну ноч спрала, уткала і выбеліла. Дзеўка села да й плачэ. А ў тое дзеўкі була кароўка, шчэ матчына. Плачэ ана, плачэ прыходзіць кароўка, путае:
    А чэго ты, дзеўка, плачэш?
    Да як жэ мне не плакаці, калі мачыха дала мне кужэлю да й казала, штобы за адну ноч було спрадзено, выткано і выбелено.
    Ідзі, спаць лажысе, будзе ўсё гатово.
    Легла ана спаць. Назаўтра бачыць усё спрадзено, вытчэно, выбелено.
    Кажэ мачыха да сваей дочы:
    Відзіш, як тая зрабіла і ты так зрабі.
    Дала ей кужэлю, штоб назаўтра було гатово. Да гэта кужэль палажыла і спаць легла. Назаўтра гледзіць кужэль як лежаў, так лежыць і не спрадзен і не вытканы. Вельмі разгневаласе тая мачыха.
    Трэба кароўку зарэзаць.
    Дзеўка тая пашла да сваей кароўкі да й плачэ:
    А чэго ты, дзеўка, плачэш?
    — Да як жэ мне не плакаці, калі мачыха хочэ цебе зарэзаць.
    He плач. Да як будуць мае м’ясо есьці, так ты не еш, да ўсе кускі пазберай і закапай пад акном.
    Зарэзалі аны кароўку да дзеўка мяса не ела, толькі ўсе кусочкі зберала і закапала пад акном. Аж вырасла там яблань з залатымі яблушкамі. Тых яблак ніхто не можэ ўшчыпнуць, толькі та дзеўка. Едзе пан заехаў. Бачыць, што залатые яблакі, просіць, штоб ему адно далі. Мачыха сваю дочку ўпраўляе:
    Зэрв/ пану яблачко.
    Гэта доч пробуе, пробуе, да й ніяк не можэ усё ўгору ідзе. I мачыха сама хочэ зэрваць не можэ. Да пану вельмі яблака хочэцса. Путае:
    А хто тут шчэ е ў хаце?
    Да мачыха кажэ:
    А е шчэ та паршыўка, пагана.
    — Нехай ана прыдзе.
    Прышла ана, да яблакі нагнулісе до ёй. Узяў пан яблака, да ана сама спадабаласе ему. Пасватаўсе да ей да й ажэніўсе. Вэселье справілі узяў ее і павёз у свой двор. Пашла і яблань за імі і стала на куці. Жывуць аны, жывуць да й ана стала берэменна. Ему трэба, канечне, паехаць у дарогу. Паехаў он, а ана дзіця радзіла. Трэба да таго дзіцяці нянькі. Прышла мачыха ей і кажэ:
    Я буду няньку.
    Ну, добрэ. Стала ана за няньку. Да ету жонку завела да рэчкі і ўтапіла. А ана ў рыбку перэменіласе і паплыла. Прыехаў назад гэтый пан. Нема жонкі -
    а мачыха ему разказуе, што ана пбмерла, а дзіця асталасе. Жывуць аны да той пан бачыць, што дзіця плача. А быў там парабак добрый. Як дзіця заплачэ, он возьме его, панесе да рэк/ да й клікне. Ана выплыве, дась грудзі дзіцяці, накорміць, і зноў да вады пойдзе. Пан сабе думае:
    Нашто он да рэкі несе?
    Да й пашоў за ім, схаваўсе і падгледзеў. Думае он: як ё ўзяць? Назаўтра зноў парабак узяў дзіця і несе к рэчцэ, а пан зноў схаваўсе. Выплынула ана, дала грудзі, накарміла дзіця дак он прыскочыў і схваціў ё перэменіласе ана на кабіту. Пашлі аны дадому, і ана разказала, што мачыха ё ўтапіла. Да й пан мачысе зняў голаву з плеч а аны зноў жылі шчасліво.
    Брат і сястра
    Павет Рэчыцкі, вёска Вадовічы
    Быў брат і сестра. Да ўзяў брат ажэніўсе. Трэба ему ехаць у дарогу. Падарыў он сестрыцы каня і кажэ:
    Ты, сестрыца, маўчы. Да о жонцэ праўды не кажы.
    Паехаў он, а жонка ўзяла таго каня да й страціла. Прыежае он да путае; а сестра маўчыць. Да жонка кажэ:
    Твая сестра каня страціла.
    Ну, нічого. Трэба ему ізноў ехаць. Падарыў он сестрыцы галубца і кажэ:
    Ты, сестрыца, маўчы, да о жонцэ праўду не кажы.
    Паехаў он, а жонка ўзяла таго галубца да й страціла. Прыежае он да путае, а сестра маўчыць. Да жонка кажэ:
    Твая сестра галубца страціла.
    Ну, нічого. Трэба ему ізноў ехаць. Да ў тое ўрэмя жонка дзіця рбдзіла і страціла его. Прыежае он да путае, а сестра маўчыць. Да жонка кажэ:
    Я рбдзіла дзіця, а твая сестра страціла.
    Так он разгневаўсе вельмі:
    Я падарыў табе каня і галубца а дзіця маё.
    Да сестра маўчыць. Так он казаў парабку, штоб ё ў лес завёў, рукі ей адрубаў, да сэрцэ і очы выняў, і пакінуў у лесу. Завёў ё парубак у лес, да сучка за імі пабегла. Адрэзаў ей рукі, да стала ана его прасіць: хаця мне сэрцэ і очы застаў. Дак он эту сучку ўзяў, сэрцэ і очы ёй выняў, а ё кінуў у лесе. Пашла ана, пашла. Прышла ў сад, дзе багато яблань, груш а ў серэдзіне стаіць яблань і залатые яблушка родзіць. Ей вельмі есьці хацеласе, узяла адно яблушко і зьела. Прыходзіць у той сад паныч бачыць, аднаго яблушка залатога нема. Ідзе он да маткі, кажэ:
    Мамо, маменько, да нехто ў саду е.
    He, сынку, то пташка ісхапіла.
    Да он шукаў, шукаў, да пташкі не найшоў, да найшоў паненку бэз рук.
    Мамо, маменька, красна паненка я з ей ажэнюсе.
    Ну, добрэ, сынку, жэнісе.
    Ажэніўсе он з ею. Жывуць аны, жывуць стала берэменна. Госпад ё пашкадаваў. Да ему трэба ехаць у дарогу. Паехаў, да й ана родзіла хлопчыка, што ў лобе месяц, а звезда ў патыліцы.
    Напісала ана пісьмо да мужа, штоб прыехаў пабачыць сына. Да той пасланец зайшоў да ее браціхі, лёг сабе і заснуў. А тая браціха выняла пісьмо да й перэменіла. Пісала ему: твая жонка родзіла хлопца ні до чэгб падобный, сабачэй пароды. Той муж перэчытаў, падумаў да й адпісуе:
    Чэкайце, пакуль прыеду, хачу пабачыць.
    Да той пасланец ізноў кале браціхі хаты, да зайшоў, лёг сабе і заснуў. А тая браціха зноў выняла пісьмо да й перэменіла. Напісала, штоб пакуль прыедзе, дзіця і ё страцілі. Тая матка его як перэчытала, плачэ, шкадуе, што хлопчык пекный. Да ана кажэ:
    Мама, мая галубка, нема ў мене рук буду як нішча хадзіць. I пайду я ў сьвет.
    Прывязалі ёй дзіця да грудзі, да й пашла. Пашла ана, ідзе, ідзе прышла к мору. Захацеласе ей вады напіцьса. Нахіліласе ана да вады, ажось рукі адрасьлі. Пашла ана далей, да прыходзіць да браціхі. He пазналі ёй. Просіцса ана да іх на ноч.
    А ці ўмееш казкі казаць?
    Умею.
    Села ана за печ’ю седзіць. Да тут прыехаў той пан, муж ей. Пазбералісе, пьюць, гуляюць, музыка грае. Да кажуць:
    От, мы тут пьём, гуляем, да нема каму казкі казаць.
    Да браціха гаворыць:
    Да есь шшчэнка за печ’ю ана казку скажэ. Нгшчэнка, хадзі тутака.
    Прышла ана, стала казаць:
    Быў у бацькі брат с сестрой, ажэніўсе той брат да й паехаў, да жонка каня страціла і сказала на сестру, да он зноў паехаў, а жонка галубца страціла і сказала на сестру...
    Да тая браціха ей перэбівае:
    Ціхо, не кажы!
    А той пан, муж ей, кажэ:
    Да кажы.
    Да й ана ўсё разказала, так як он дзіця пабачыў, так вельмі абрадаваўсе, да браціху страціў, а жонку ўзяў да себе і жылі шчасьліво.
    Залатая рыбка
    Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
    Коле сіняго мора стаіць землянка. Коле той землянкі карыта старае, негоднае. А коле таго карыта дзед з бабаю. Вельмі аны бедны нема нічого ў іх. Баба сварыцьса.
    Хаця ты пайдзі, рыбы налаві.
    Пашоў дзед. Як закінуў невад, злавіў залатую рыбку. Рыбка да й просіцьса:
    Пусьці мне назад у сіне морэ я табе буду ў велікой угодзе.
    Пусьціў он ее. Прыходзіць да свае землянкі гаворыць, так і так. Да й баба скрычала:
    Чэму ж ты ей не нюс!
    He мог несьці, дзед кажэ, вельмі прасіласе...
    Давай крычаць:
    Ідзі ж ты папрасі, штоб нам хаця было новае карыта.
    Ідзе дзед на берэг. Вуходзіць рыбка:
    Чэго ж ты, дзеду, хочэш?
    Мая старуха хочэ, штоб было новае карыта.
    Ідзі усё будзе.
    Прыходзіць он стаіць новае карыта баба рада. Раздумаласе кажэ:
    Ідзі папрасі, штоб мне была хата хароша.
    Ідзе дзед на берэг. Вуходзіць рыбка.
    Чэго ж ты, дзеду, хочэш?
    Мая старуха хочэ, штоб была хата хароша.
    Ідзі усё будзе.
    Прыходзіць хата стаіць баба ў пакоях. Пажылі аны, да й баба кажэ:
    He хачу быць мужычкай хачу быць дваранкай, штоб мне былі палацы, коні, послугі.
    Ідзе дзед на берэг. Вуходзіць рыбка:
    Чэго ж ты, дзеду, хочэш?
    Мая старуха не хочэ быць мужычкай а хочэ быць дваранкай, штоб былі палацы, послугі, усё.
    Ідзі усё будзе.
    Прыходзіць палац стаіць. Старуха ходзіць, убрана, хароша. Ну, добрэ.
    Да не схацела быць дваранкай хочэ быць царыцай.
    Ідзі, папрасі, штоб я была царыцай.
    Ідзе дзед на берэг. Вуходзіць рыбка.
    Чэго ж ты, дзеду, хочэш?
    Да брыдко ему стало — кажэ:
    Мая старуха не хочэ быць дваранкай, а хочэ быць царыцай.
    Ідзі будзе ўсё.
    Прыходзіць ён ужэ не пані, а царыца дражь/ць, па палацах ходзячы. Да пажылі аны да й кажэ:
    Ідзі к рыбцэ кажы: я не хочу быць царыцай, а хачу быць марской рыбаю.
    Ідзе дзед на берэг. Вуходзіць рыбка:
    Чэго ж ты, дзеду, хочэш?
    Мая старуха не хочэ быць царыцай, хочэ быць марской рыбаю.
    А рыбка хвастом сплеснула, нічого не сказаўшы. Прыходзіць он аж землянка стаіць як даўней, і старое карыто.
    Ашуканны
    Быў адзін чэлавек бедный, бедненькій. Моху набраў мех поўный і думае:
    Прадам замяш воўны, да мукі куплю.
    А другій да быў, набраў попёлу замяш мукі. Кажэ:
    Прадам, да воўны куплю.
    Ідуць той сабе на мёсто, а той сабе. Той хочэ купіць мукі, а той хочэ купіць воўны. Сашлісе на дарозе.
    Што ты, кажэ, браце, несеш?
    А ён кажэ:
    -Я хочу воўну прадаць да й купіць мукі дзеці пракарміць.
    Другій кажэ:
    Я хочу мукі прадаць, да воўны купіць, мае дзеткі голые.
    Дак ён кажэ:
    Браце, меняймо. Ты беры мой мех, а я твой.
    Поменялісе на мехі той думаў, што таго ашукаў, а той што таго. Адбеглі пагледзелі.
    Ай, які ж ты хітрый! той кажэ.
    I другій:
    А які ж ты мудрый!
    Усыпаў усё на землю. Ну, ідуць аны на мёсто і той ідзе, і той ідзе. Сходзяцьса.
    Ты, кажэ, браце, хітрый.
    -1 ты, браце, мудрый.
    Дак той кажэ:
    Я ў ету ноч на варце. Украдзём умесьце.
    Да я сабак баюсе.
    Мне сабакі знаюць не будуць кусаць.
    Ну, добрэ. Пашлі. Падкапалісе пад той склад. Да той кажэ:
    Я стану наверсе буду пільнаваць ты мешка вынасі.
    Он улез, наклаў усего дабра ў мешкі. Кажэ:
    Цягній наверх.
    Да той як выцягнуў, дак на плечы пабег. А он астаўсе. Да бег, бег за колькі вёрст. Ідуць аны на мёсто той сабе ідзе, а той сабе.
    Сышлісе аны.
    Ты, кажэ, браце, тут?
    Але я тут.
    Мы дзеліцьса будом.
    Да не цяпер неможна. Будуць шукаць дзесятніка злавілі бы. Прыдзі заўтра вёчэром.
    Добрэ прыду.
    Прыходзіць назаўтра. Аж той адзеўсе пекне лёг на лаве, замяш небошчыка. Да й жонка галосіць, на голаву рукі.
    А мой Бог! А мой міленькі! Учора хадзіў, з людзьмі гаварыў а сегоня жэ ўмёр.
    Ну, той кажэ, хаця ўкленчу, повем пацер: Ойчэ наш, кторысь ест.., — да пад нагамі его драп! Драп! Кторысь ест в небе, сьвенцьсен1.., і далей его драп! Драп! Той парушыўсе.
    Такій жэ ты небошчык! Ну, трэба ўстаць.
    Ах, браце, кажэ, якій ты хітрый!