Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
- Ну, браце, і ты жэ мудрый. Ну, будом дзеліцьса.
- He, кажэ, неможна. Сегоня шукалі. Прыдзі заўтра.
Назаўтра той, што ўмёр нібы, да ямы ўлез накрыла жонка седзіць. Прыходзіць той дабро дзеліць. Жонка ходзіць, рукі ломіць.
Кажэ той:
- Похвалёны Езус!
- Навекі векоў, амэн.
- А дзе ж гаспадар?
- А мой Божэ, а мой міленькі ўчора ўмёр, да й ажыў а сегоня пахавалі.
- А дзе ж его пахавалі?
- Дзе жоўценькі песочэк.
- Пайду повем пацер.
Пашоў да не пацеры гаворыць а дзерэ рукамі груб, дак замяш вала рэвё. Слухаў той, у яме седзячы ано кажэ:
- Каб цебе ваўкі зьелі!
Паправіўсе дзёрэ груб да й рэвё.
- А каб ты здох!
- А ці ты, браце, тут?
- Я, кажэ, браце, тутак.
- А ты ад мене схаваўсе.
He, я не ад цебе, браце а шукалі дабра, так я нічого не думаўшы, схаваўсе.
- Ну, браце, вылазь з ямы.
Выляз он з ямы.
- Будом дзеліцса ў капліцы, там капліца пуста, ніхто не ходзіць.
Пашлі аны ў капліцу, падзелілі свае дабро. Да разбойнікі напалі. Так адзін за алтар, а другій у труну пахавалісе. Находзяць разбойнікі. Дабро тое ўзялі падзелілісе. Толькі палаша не раздзелілі. Кажуць:
Хто ету труну перэсечэ, таму палаш будзе.
Дак той разбойнік намерыўса палашом біць у труну так той як дасць ему із труны, а той з-за алтара папугалісе аны, паўцекалі. Усіх разбойнікаў павыганялі. I свае дабро пабралі.
1 У наваколлі Навагрудка людзі чытаюць малітвы па-польску.
Брат з сястрой жэніййа
Быў сабе дзед з бабаю. Мелі аны двое дзетак да надта харошые. Выгадавалі іх да дзеду прышлосе ўміраць. Да й кажэ да сына:
Калі толькі вырасьціш, выберэш сабе на жонку такое лічка як сам, альбо як сестра.
Памёр той ацец, а сын вырас, хочэ жэніцьса. Да трэба ж ему такога лічка, як сам, альбо як сестра. Ездзіў он, шукаў, шукаў нідзе не нашоў. Трэба з сестрой жэніцьса. Да як жэ то з сестрою жэніцьса? Велікі грэх будзе. Ана не хацела, плакала, да нема рады. Прышло да таго, што трэба да шлюбу іці. Пашла ана ў каморку ўбірацьса. Да й кажэ:
Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса цяжкі грэх будзе.
Земля разступіласе, і ана ўехала па костачкі. А брат путае:
А што ж, сестра, убраласе?
Да шчэ, ана кажэ, панчох не клала.
Iзноў:
Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса цяжкі грэх будзе.
Земля разступіласе ўехала па калены. Да брат путае:
А што ж, сестра, убраласе?
Да шчэ, ана кажэ, чэрэвік не клала.
Iзноў:
Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса цяжкі грэх будзе.
Земля разступіласе, і ана ўехала па пояс. Да брат путае:
А што ж, сестра, убраласе?
Да шчэ, кажэ, кашулі не клала.
I зноў:
Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса цяжкі грэх будзе.
Земля разступіласе ўехала па грудзі. А брат путае:
А што ж, сестра, убраласе?
Да шчэ спадніцы не клала.
Iзноў:
Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса цяжкі грэх будзе.
Земля разступіласе ўехала па шэю. Да брат путае:
А што ж, сестра, убраласе?
Да шчэ, кажэ, гарсэта не клала.
1зноў:
Разступісе, земліца, брат з сестрой жэніцьса цяжкі грэх будзе.
Земля разступіласе, і ана ўехала саўсім на той свет. Бежыць ана, бежыць стаіць хатка. Убегла ана да тое хаткі седзіць ведзьміна дочка акуратна такога лічка, як сама. Да й кажэ:
Ой, мая матка як прыдзе, то цебе зьесь.
- Сестрыца мая, родненькая мая, пайдзі, будзь майму брату жонкай.
- Но, добрэ, да ты цепер лезь на печку, бо мая матка ідзе.
Застукацело, загрумацело ведзьма ідзе. Улецела стуку, гуку! Да нюх! Нюх! Па хаце.
- Хрысная душа пахне.
- Мая мамачко, тут ніякая пташка не летала, ніхто не бываў. Толькі я вышывала седзючь/.
Панюхала, панюхала да дала ей доч напіцьса легла спаць. Да быў у тое ведзьмы казёў, што дванадцаць гарлоў меў, і кот, і стада гусі. Да як матка заснула, аны разтапілі смалы і залілі казлу горлы тые, а ведзьме залепілі очы. Да гусям далі аўса, а кату далі сала. Да самі забралі адзене, грошы сколькі було, і пашлі. Праснуласе ведзьма, да нічого не бачыць. Да стала крычаць:
- Коце, браце, прадзеры очы! Гусі-лебедзі, прамачыце очы!
Да і кот не хочэ, і гусі не хочуць. А казёў кажэ:
- Агэ, бабо, агэ, стара, була ў цебе падмоўвачка, падмовіла тваю дочку ў чужую староначку.
А ведзьма зноў клічэ:
- Коце, браце, прадзеры очы! Гусі-лебедзі, прамачыце очы!
Да і кот не хочэ, і гусі не хочуць. А казёў кажэ:
Агэ, бабо, агэ, стара, була ў цебе падмоўвачка, падмовіла тваю дочку ў чужую староначку.
Да тые абедзьве прышлі да ей брата. Да як прывела ему такою харошу, як он сам, так з ёй ажэніўсе, і веселье було і я там була, мёд-віно піла, ў роце ніц не було, а па барадзе цекло.
Пра багаіше і беднаснь
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
Ішоў чэлавек бедный. Гледзіць заяц! He меў чым нажыцьса думае:
Я зайца злаўлю, прадам да сьвіню куплю. Сьвіня прыведзе дванадцаць парасят — дванадцацеро шчэ па дванадцаць. Тады сьвіню пакалю, мяса насалю — буду жэніцьса! Шмат мяса! Будзе што есьці. Да жонка пародзіць два сыны. Аны будуць сабе мець подданых наказываць будуць, біць людзей. А я скажу не рушце, не бейце! Бо нам кепско даўней було.
Як гукнуў, так зайчык усхапіўсе і ўцёк. I багацтво его пабегло.
Мужынкая шчодрасйь і хітрасйь
Було ў бацькі тры сыны, два разумные, трэці дурэнь. Адзін із разумных жэніўсе паслалі дурня купляць масла. Як купіў везе дадому. Бачыць, што земля паколата. Берэ масла, замазывае. Далей едзе зноў земля паколата зноў он маслам замазывае. Усё замазаў.
Прыежае дадому путаюць:
Дзе ж ты, дурный, дзеў масла?
А я, кажэ, бачыў, што земля вельмі паколата, так я ё замазаў. Мне як палец крышку разколіць, то баліць, a то земля паколата так ё жэ не баліць?
Но, указалі, набілі его веселье гатуюць. Кажуць:
Ідзі, прасі на веселье.
Прышоў у адну хату, кажэ:
Ідзі, чэлавечэ, на веселье, але жонкі не беры.
У другую хату:
Ідзі, чэлавечэ, на веселье, але жонкі не беры.
У трэцю хату таксама. Папрыходзілі мушчызны бэз жонак пьюць, гуляюць, да нема з кім таньцаваць.
Чэму ты, дурный, не казаў, штоб жонкі прышлі?
Я пайду папрашу.
Пашоў он па хатам прасіць:
Ідзеце, жонкі, на веселье, але дзеці не берыце.
Прышлі аны, гуляюць, танцуюць. Да кажуць:
Трэба нам дадому, дзеці плачуць.
Седзіце, кажэ дурный, гуляйце, я запрагу каня, прывезу дзеці.
Паехаў у село. Кажуць, што дзеці адно не ўмыто, другое не ўбрано.
Пачэкайце, кажэ, я сам іх паўбераю.
Вады нагрэў добрэ, папарыў тые дзеці. Да паклаў нежывые на воз, рублём прыціснуў, прывёз на веселье. Маткі рукі пазаламывалі. От табе дурный!
Ведзьма
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
Було ў бацькі тры дочкі. Адна кажэ:
Я буду ўмець хораша гуляць.
А другая кажэ:
А я буду хораша вышываць.
А трэця кажэ:
А я буду хораша дзеткі радзіць.
Паныч тое чуў. Путае маткі:
Матко, катору мне ўзяць? Ці ту, што хораша гуляе, ці ту, што хораша вышывае, ці ту, што хораша дзеткі родзіць?
Матка гаворыць:
Беры ту, што хораша дзеткі родзіць.
Пажэнілісе аны, і даў Бог ходзіць з дзіцяткам. Трэба ему ехаць у дарогу. Казаў матцэ, штоб пілнавала і штоб була сама за бабку. He! Ана паклікала ведзьму. Нарадзіўсе хлопец хату асьвеціло. Надто харошы! Прышла ведзьма, забрала дзіця і ў карабец, пусьціла на морэ. А спавіла ката і пры ёй палажыла. Ана кажэ:
Ой. бабко, то не мае дзіцятко.
А тая кажэ:
А дзе ж я его дзела!
Прыежае её чэлавек, гледзіць. Стала ана плакаць, велькемі сьлёзамі, што гэто не маё дзіця баба недзе дзела, а мне ката спавіла.
Пазвалі ту бабу, на дапрос бралі, ана кажэ то само.
Паверыў он, кажэ:
Будзем другого чэкаць.
Жывуць аны заступіла ана ізноў. Зноў трэба ему ехаць просіць маткі, штоб пілнавала. Паехаў даў Бог дочушку на лбе месяц, на патыліцы зорачкі нідзе такой пекней не найці! Да ведзьма зноў прышла. Злавіла гадзіну да й спавіла і пры ёй палажыла. Дочушку адкрала і на той жэ карабец пусьціла. Прыежае он гледзіць рукі заламаў. Ана кажэ:
-Я не гэту гадзіну радзіла, а такое пекнае дзіця!
А тая ведзьма:
А дзе ж я его дзела!
Но, нема рады. Жывуць аны, жывуць да сем год прашло. Пашлі аны на спацэр і купацьса ў тое морэ. Купаюцса аны, аж тут прыплыў той карабец як шклянка разбіўсе. Аны тые дзеці сталі перэд імі. Да й матка пазнала.
— Ці не мае то дзеткі, што я вас радзіла?
Так, ты наша матка, а мы вашэ. Нас Госпад так трымаў і прапітаў.
Прышлі дадому, да найшлі ту бабу, і на жэлезну брону разсекалі. А аны жывуць і пражываюць, і дабра нажываюць.
Конь, сабака, кот і певень
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы
Быў конь добрый кормяць его аброкам, мыюць, чысьцяць да ехаць на ім добрэ. А як пастарэе, то пусьцяць его нехай небарак цегаецса. Таксама і сабачка. Маладый, а чувалы, так его глядзяць. Як пастарэе, а глухый, так ему не даюць есьці, нехай прападае. Так і каток маладзенькі мышкі ловіць, то его кормяць і хваляць, а пастарэе вон выкідаюць. Сашлісе аны тры разэм.
Будом музыкантамі ўмесьце.
Пашлі. У дварэ стаіць певень на паркане, крычыць: какарэку! Паздараўлялісе.
Чэго ты крычыш?
Як жэ мне не крычаці, сегоня у маго пана будуць госьці, мне хочуць зарэзаць.
Пайдом разэм.
Узялі аны пеўня. Ідуць да й ідуць далёка ў лесе агонь гарыць. Стаіць хатка. Прыходзяць пад акно: разбойнікі панаварылі, панапекалі, а Божэ міленькі! Гуляюць, пьюць, у карты граюць. А аны пад акном стоячы, думаюць:
Штоб нам хоць раз што зьесьці!
Кажэ конь на сабаку:
Станавісе на мене.
А сабака на ката:
Станавісе на мене.
А кот на пеўня:
Стнавісе на мене.
Так аны станавілісе, а конь топнуў капытом у акно, а сабачка забрэхала, а кот замяўкаў, а певень засьпеваў. Тые разбойнікі адзін на другого, павылетывалі з той хаты страх! Пабеглі па лесе. Да аны вайшлі ў хату, панаедалісе да конь лёг на дварэ пад парогам, а сабачка ў сенях, а каток на печы, а певень на жэрдачцэ. Раздумалісе тые разбойнікі там па лесе. Разбойнік самый найгоршый кажэ:
Пайдом, пагледзім, хто нас там разагнаў.
Вайшлі ў хату ціхо. Ніхто не чэпае. Як шаснуў запалку, так кот скочыў у очы, он сабаку наступіў, сабака за ногу ўкусіла, да й он на каня ўпаў, да конь капытом у плечы. А певень крычыць:
Кукарэку! Берыце его, берыце!
Прышоў он да сваіх таварышоў, кажэ:
Пайдом мы ад той хаты: адно очы падрало, другое ногі пакусало, а трэце плечы пабіло. Да чэцьвёртэ шчэ крычыць: берыце его, берыце!
Заян і вожык
Павет Навагрудскі, вёска Сянежыцы