• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    To, кажэ, хлеб.
    Хіба ж табе таго мала?
    Да мне таго хлеба толькі як на адзін раз укусіць.
    Ну, седай з намі.
    Добрэ сеў і палецелі. Лецяць да й лецяць бачуць: ходзіць чэлавек коло озера. Задзёржылі аны карабля да й путаюць:
    — Чэго ты тут ходзіш?
    А я, кажэ, хаджу, вады шукаю.
    А нашто табе вада?
    Піць хачу.
    — А ето ж озеро маеш.
    Таго озера толькі мне на адзін раз будзе.
    Ну, седай з намі.
    Добрэ сеў і палецелі ўжэ ўшэсьцеро. Лецяць да й лецяць ажно бачуць: ідзе чэлавек у село і несе куль саломы. Задзёржылі аны карабель да й путаюць:
    А куды ты ідзеш?
    У село, кажэ, іду.
    Да ці ў селе нема саломы, што несеш?
    Е салома ў селе, да не такая. Та салома, як ё разкідаць, то зробіцьса зараз мароз велікій.
    Ну, седай з намі.
    Добрэ сеў і палецелі. Лецяць да й лецяць. Бачуць: ідзе чэлавек у лес і несе вязку дроў. Задзёржылі карабель, да путаюць:
    Куды ты ідзеш?
    У лес, кажэ, іду.
    Да ці ў лесе дроў нема, што несеш?
    Да такіх дроў нема. Тые, як іх разкідаць, то зараз стане войско.
    Ну, седай з намі.
    Добрэ сеў да й палецелі ўжэ ўдзевяцеро. Лецяць аны просто ў каралёвый дварэц. Ажно кароль быў пры абедзе. Як толькі слугі пабачылі, што леціць карабель, так зараз далажылі каралю, а ён паслаў пабачыць, хто там едзе. Аж там едуць усе простые мужыкі. Як гэто каралю сказалі, он вельмі ўдзівіўсе хто таку штуку зрабіў? Так паслаў шчэ пабачыць, хто там гаспадарэм на тым караблю? Аж той гаспадар шчэ горшый ад усіх. Да й скончыў кароль першую патраву і выйшаў пабачыць на ганак. Так дурный падышоў, пакланіўсе і кажэ:
    Здароў, вашэ велікае гасударство.
    А што ты хочэш?
    А што? Да кароль казаў ізрабіць летучаго карабля, так я ізрабіў і прыехаў да караля.
    Ну, добрэ, да шчэ гэто не канец. Пакуль я скончу абедаць, ты мне прынесі вады жывучэй і зрастушчэй, тагды ты будзеш маім зяцем. А калі не прынесеш, то мой меч, а твая галава з плеч.
    Дурный пашоў у свой карабель і гаворыць:
    Кароль казаў, штоб пакуль он абедае, була прынесена вада жывушча і зрастушча.
    Да той чэлавек, што скакаў на адной назе, адвязаў сваю нагу ад уха, да як скочыў, то й прапаў. Нема! Аж тут кароль абед кончыў, а вады нема. Так той, што слухаў лежачы, упаў ухам да землі і пачуў, што он спіць пад мліном за сто вёрст. Дак той, што стрэляў, ухваціў свае руж’ё як стрэліў, так просто ў той млін. Той схваціўсе як скочыў, так адразу ў дварэц каралёвый. Кароль вылазіць з-за столу, ажно падаюць ему воду.
    Ну, кажэ, нема што! Зрабіў ты ўсё. Трэба вас цепер угасьціць.
    Дак он казаў зарэзаць сорак пар валоў і дзвесце пудоў хлеба і сто бочэк віна на тых восьмеро.
    Ну, кажэ, я вам даю ўгашчэнье а калі вы таго ўсего не паецё, то мой меч, а вашэ галовы з плеч.
    Да етай, што нёс хлеб, і той, што коло озера хадзіў, як сталі есьць, так усё зьелі чысто, і шчэ ім мало було. Бачыць кароль, што нема што рабіць. Так казаў напаліць лазьню так сільно, штобы можна було іздалека іспекцісе. Да кажэ кароль на дурного:
    От бачыш, сегодня ідзі ў лазьню да й выпарысе добрэ.
    Добрэ. Пашоў дурный у лазьню да й узяў куль саломы з сабою. Як толькі прышоў, так зараз адну жменю кінуў ле лазьні так неведомо, дзе той агонь і падзеўсе. А як вышоў у лазьню, так стала так, як трэба. Выпарыўсе он добрэ і адзеваецса. А кароль сабе думаў: цепер будзе ему канец, а мне астанецса карабель. Адчыняе он дзверы ажно бачыць, што лазьня халодна, а он адзеваецса. Да як той дурный вышаў з лазьні, так казаў разкідаць па полі тые дровы. Як толькі разк/далі, стала зараз войска. Кароль бачыць, што беда. Так зараз прысылае ему адзене свае і просіць его да двара. Дурный улажыў адзене і паехаў. Як толькі прыехаў, так кароль его абняў, пацалаваў і сваім зяцем назваў, да й казаў, штобы веселье гатавалі, а его павёў да свае дочкі. А патом зрабілі веселье, і я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цекло, а ў генбе не было.
    Мужык
    Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы
    Быў сабе адзін багаты мужык. Такій он быў багаты, што і летам, і зімою поўна хлеба ў его. А вельмі быў скупый і нікаму ані кавалка хлеба не даў. Да як жыта вымалаціў, так зсыпаў у яму а калі тое жыта ўжэ падгніло, тады хлеб пёк да й чэго сам не зьеў, то ў полі выкінуў, а нікому не даў. Раз да таго гаспадара заходзіць дзед і просіцса на ноч. Да й он гаворыць:
    Калі мне заўтра две копе жыта вымалаціш, то можэш перэначэваць.
    Добрэ, дзед кажэ, толькі штобы ты тады не прыходзіў у гумно.
    Ну, добрэ. Улез той у хату, ажно аны вечэраюць да его не просяць. Сеў ён у куточку і гледзіць. Да як коньчылі самі вечэраць, то што не даелі дзеці, то ему падалі. Ну, нішто! Падзякаваў і за ето і лёг спаць. Назаўтра дзень, гаворыць дзед:
    -	Хадзем у гумно, то я табе вымалачу за начлег.
    Пашлі аны ў гумно, той гаспадар адлічыў ему две капе жыта, он замкнуўсе і малоціць. Да той цекавый быў хаця пабачыць, што дзед робіць. Да стаў і церэз дзірку падгледае. А дзед узяў да й запаліў жыта на таку, а сам ходзіць наоколо да падварочывае его і кажэ сам сабе:
    -	Гоц, гоц, гоц!
    Да й вымалаціў тое жыта так добрэ, што жыта асобна, і салома асобна, і мякіна асобна. Да й шчэ за начлег падзявакаў і пашоў. А той гаспадар як пабачыў, што дзед так малаціў, так выйшаў на вуліцу і гаворыць да сваго пабраціма:
    -	От, як я ўмею малаціць!
    А як жэ ты, кажэ, умееш?
    Гэй, калі б ты бачыў! He паверыш, як я скажу. От, хадзім у гумно, то я табе пакажу.
    Пашлі аны ў гумно, наскідалі жыта на ток, запалілі і сталі гаварыць, як той дзед:
    Гоц, гоц, гоц!
    А агонь стаў разгарывацьса і зрабіласе горача ў гумне, то аны вышлі на двор, да ўсё кажуць:
    Гоц, гоц, гоц!
    Ужэ стала крыша разгарывацьса, а аны не стараюцса, штоб патушыць, а шчэ падварочываюць. Да й усё гумно загарэло. Так аны бачуць, што пагано началі тушыць і крычаць ажно і хлеў заняўсе. Так і кілька дамоў і хлевоў спаліласе. Тады аны пазналі, што гэто не дзед быў, а сам Госпад. Так таму гаспадару асталасе толькі то жыта, што було ў ямах, і саўсім збеднеў. Як напеклі хлеба з таго жыта, он узяў хлеб кроіць і гаворыць да сваіх дзецей:
    Ежце, мае дзеткі, хлеб патрошку, бо цепер вельмі дарагій.
    Да й хлеб выпаў із рук, а нож ему ў жывот, і кішкі выпалі на стол. Да й дзеці асталісе сіротамі.
    Казак
    Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы
    Быў сабе ў аднаго пана казак. Таго казака пасылалі то з пісьмамі, то з грашыма. Ехаў он раз з пісьмом, аж тут ужэ позна зрабіласе, ноч запала. Думае он: штобы мне як да села даехаць! Да дзе на ноч папрасіцьса. Да прыежае он у адно село, да ўсюды агні патушаны. Спяць ужэ. Толькі ў адной хатцэ, бачыць, агонь гарыць. Ну, добрэ. Заежае он да тое хаткі, да конь его захрапеў. Да што рабіць. Трэба куды заехаць на ноч. Злез он з каня, прывязаў у плоці, да ўходзіць да хаты. Уходзіць он, ажно лежыць мёртвы чэлавек. Он перэкрэсьціўсе, аж той мёртвец устае і берэ его за руку і гаворыць:
    Стой, чэго ты ўцекаеш? Неможна мене аднаго аставіць, вернісе назад, не бойсе.
    Казак спужаўсе, але што рабіць ідзе за ім да хаты. А той мёртвец дастаў із печы мяса печонае і хлеба прынёс да й паставіў на стале і просіць вечэраць. Казаку не хочэцса есьці, да што рабіць нема рады. Павечэралі разэм, да той мёртвец кажэ:
    А можэ ты піва выпьеш?
    Ой, нашто нам, кажэ, тое піва! Мы сабе трохі пагаворым, да больш нічого не трэба.
    He, такі, пойдзем па піва.
    Да берэ ведро і кажэ:
    Хадзім.
    А казаку не хочэцса таго піва, а баіцса таго мёртвеца. Пашлі аны на вуліцу, да да адной хаты падашлі пад акно, аж тут он упаў. Казак его падняў, і пашлі
    пад другую хату да і там он упаў. Да й пашлі пад трэцю хату да і там он упаў. Да й прышлі пад чэцьвёрту хату, і он палез у акно. А патом улез назад да й несе поўнае ведро крові да й гаворыць:
    О, цепер будзе ў нас што піць.
    Пашлі аны да хаты. Да казак кажэ:
    Трэба мне пабачыць маго каня ці не ўцёк.
    Да куды ж он пойдзе атсюль!
    Да як падашлі да каня, то он начаў рвацьсе да бунтавацьсе, а той мёртвец кажэ: Але ж ты паганаго маеш каня.
    Да не паганый толькі пужлівый вельмі, ён кажэ.
    Да той мёртвец хочэ іці дахаты піва піць, а казак асягаецса, думае: можэ пеўні засьпеваюць. Да нема рады пашлі ў хату, да той узяў кружку, наліў гэтай крові, выпіў а патом ему наліў і дае ему. А он узяў і паставіў на стол да й кажэ:
    Я патом выпью.
    А сам шукае якогась разгавора, пакуль пеўні не засьпеваюць. Да й кажэ:
    Пачэму вы ўпалі перэд первым акном?
    А то, кажэ той, патаму што ў таго гаспадара чорный кот е то мне там неможна хадзіць.
    А пад другім акном чэго вы ўпалі?
    А ў таго гаспадара чорны пёс е то мне неможна хадзіць.
    А пад трэцім?
    А ў таго гаспадара чорный вол е то мне такжэ неможна хадзіць.
    А ў чэцьвёртэ чэму палезлі?
    Бо там нема нічого чорнаго то мне хадзіць можна.
    Так скажыце вы мне, якого то вы набралі піва?
    Да гэто піво з чэлавечэй крові.
    Да як жэ вы его маглі набраць?
    Як жэ! Да й аны ўсе спалі, так я прышоў і павысмоктываў з іх кроў.
    — To ж аны цепер нежывые.
    Але, кажэ, нежывые.
    Да як жэ іх можна аджывіць?
    А так іх можна аджывіць у мене ў клеці е закопаных две бутэлькі адна чырвона, а другая белая. Так тые бутэлькі дастаць і з чырвонай памазаць мушчыну, а з белай жэншчыну, то аны паўставаюць.
    Да і зноў он сабе таго піва наліў і казаку такжэ наліў — да й казак гаворыць: — Нехай пастаіць, пайду я сваго каня пабачу.
    — Да выпій уперод піва, да патом пойдзеш.
    Ай, не, кажэ, трэба первей пайці.
    Ну, так хадзім разам.
    Ну, добрэ.
    Да разчыньмо агонь, то я табе пакажу свае дабро, што е ў мене.
    Запалілі аны агонь да й пашлі да клеці. А там бочкі стаяць, паўнюсенько насыпаны. Угледзелі аны тые бочкі, аж падходзяць да адной, дагары дном
    перэвернутай, да й падняў ё той мёртвец і вуцягае аттуль авечью шкуру, поўную грошы, самого золата. Паглядзелі аны на тое золата да й усунулі назад, і пашлі да хаты. Да той мёртвец ізноў ему тое крові налевае, да он кажэ:
    Нехай пастаіць, я патом выпью.
    I думае сабе:
    Кабы ўжэ хутчэй пеўні заспевалі!
    Да й путае таго мёртвеца:
    А вы ужэ даўно так лежыце ўмёршы?
    А ўжэ, кажэ, два годы як я памёр.
    А пачэму вы тут лежыце?
    А патаму што мне не могуць пахаваць, бо я колісь быў велікім знахаром, і цепер ніхто не можэ да мене даступіцьса. Кабы хто ведаў, як тое зрабіць, то можна бы мене пахаваць да ніхто не ведае.
    А як жэ тое зрабіць?