• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    He бойсе, да іграймо.
    Падышоў да іх пан і пагледзеў, як аны граюць, да й гаворыць:
    Прыміце і мене ў карты граць.
    Тые кажуць:
    Бардзо прошэн.
    Он раз, як толькі сеў, так і праіграў аднаго імпер’яла да й кашльнуў, і вылецеў з горла імпер’ял. I так аны выігралі ад его два гарцы імпер’яла. Тады он ім падзякаваў і сказаў:
    Цепер ужэ не буду хадзіць, стукаць да й нікаму нічэго рабіць бо тагды мене на тым сьвеце [не будзе] із грашыма.
    I пашоў на свае место, да й і труна замкнулась і апусьцілась да склепу. А тые хлопцы да дня сабе седзелі да й у карты гралі. Назаўтра забралісе людзе хаваць етых хлапцоў, ажно аны ішчэ па гарцу імпер’ялаў дасталі. А патом ужэ пан ніколі не хадзіў да й не стучало па касьцёле.
    Купен
    Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы
    Быў сабе адный купец. Называўсе он Марко Багаты і ездзіў з таварамі па сьвеце. Ехаў он да заехаў у адно село перэд ноч’ю, да й просіцса на ноч. Да перэехаў усе село і ніхто не прымае. Наканец, бачыць у адной хатцэ агонь гарыць. Дак там стучаецца да й просіць:
    Добрые людзе, пазвольце мне перэначэваць.
    А гаспадар той кажэ:
    Ніяк не магу мая жонка на часах можэ і той ночы парадзгць неможна.
    To хаця на падвор’і пазвольце мне каня паставіць.
    На падвор’і то можна, а ў хату ніяк не магу пусьціць.
    Ну, добрэ.
    Да Марко выпраг сваго каня, а сам лёг спаць на возе. Ажно чуе голас малаго дзіцятка і два >7ўгалы прылетаюць. А патом еты .Яўгалы палецелі ўгору і путаюцса Бога, якое таму дзіцяці шчасье даць? А Бог кажэ, што таму дзіцяці трэба даць Марковае шчасье і багацтво. Да й Марко лежачы ўсё гэто чуў і так сабе думаў:
    Хаця Бог так кажэ, да не будзе таго.
    Назаўтра дзень, пашоў той гаспадар шукаць каго на кума, да нікого не найшоў да й кажэ да жонкі:
    От, нікого не маю на кума.
    А Марко гаворыць :
    — Ну, хаціце, то я вам буду за кума.
    Аны рады пазвалі суседку і панесьлі дзіця хрэсціць. Да й патом Марко даў грошы, купілі гарэўкі і адправілі хрэсьціны. Да Марко кажэ:
    Падаруйце мне етаго хлопчыка.
    Матка не схацела але булі вельмі бедные, так ацец кажэ:
    Бог з ім! Хаця б мы етым толк далі.
    Да Марко даў ім трыста рублёў за дзіця, і так аны згадзілісе. Забраў ён етаго хлопчыка з сабою, вывёз за село вёрстоў пяць і кінуў его ў велікі сьнег.
    На табе, кажэ, Марковае багацтво.
    А сам паехаў дадому. Назаўтра дзень, ехалі тудою людзі смалу браць у Марка ў заводзе. Бачуць яны: агонь на сьнегу гарыць. Пашлі аны бліжэй пабачыць, што там есь? Аж там гарыць агонь і кветкі растуць, і лежыць дзіцятко да й кветкамі забаўляецса. Забралі аны етае дзіця і паехалі па смалу. Прыежаюць да Марковаго заводу і кажуць: такая а такая справа. Да й Марко зараз таго хлопчыка ўзнаў да й гаворыць:
    Ведаеце вы што?
    Да што?
    Берыце сабе смалу дарам, а мне аддайце таго хлопчыка.
    Тые падумалі. Ну, добрэ. Нехай будзе і так. Набралі сабе смалы, а тое дзіця пакінулі да й паехалі. Да Марко, недоўго чэкаючы, улажыў его ў бочку і пусьціў его на ноч. Доўго плавала тая бочка па мору аж прыплыла ў адно село. А ў том селе была цэркаў ле бёрэга і якраз тады було сьвята якоесь і багато народа сабраласе. Да аны чуюць, што на моры такая музыка грае, як ніколі не слухалі. Бачуць бочка плыве. Так сабралісе і тую бочку на берэг уташчылі. Прыкацілі ее, адбілі ажно там нема ніякой музыкі, толькі дзіця маленькае седзіць. Занесьлі его да папа, перэхрэсьцілі і далі ему імя Знайдзён да й аставілі его ў таго папа. Як стаў он расьці той Знайдзён так стаў non багацець. Сам не ведае, аткуль тое багацтво, да й бедным дае і цэркаў уберае, а грошы ўсюды шмат. Ужэ не ведае, што рабіць з тымі грашыма. А цэркаў то так устроілі, што аж золата капае пекнейшэй нема на ўсім сьвеце. Пачуў Марко аб той цэркві, думае: наберу тавараў і паеду, то там і да цэркві заеду. Прыежае он там і да таго папа на ноч заежае. Пазнаў таго хлопчыка, але сам сабе не верыць можэ той, а можэ і не той? Так путае ў папа, аткуль гэтый хлопчык? A non усё ему і разказаў от, так і так найшлі его ў моры. Да Марко кажэ:
    Ведаеце, бацюшко, што? Прадайце мне таго хлопчыка.
    Поп не хацеў, кажэ:
    Добрый хлопец шкода мне его аддаваць.
    Да я вам заплачу сколькі хаціце, да аддайце мне его.
    A non ласы быў на грошы. Аддаў. Дак Марко напісаў пісьмо да сваей жонкі, штоб ана таго хлопца істраціла прэд его прыездам, штоб і знаку его не було, і паслаў хлопца з пісьмом. Ідзе той Знайдзён, ідзе да й ідзе, ажно спатыкае якогась стараго дзеда.
    Дзень добры, дзедку.
    Дзень добры. А куды ж ты ідзеш?
    А то пасылае мне багатый Марко да свае жонкі з пісьмом.
    А пакажы мне тое пісьмо.
    Ой, кажэ, дзедку, калі ж мне казаў багатый Марко, штоб я нікому не паказываў, а просто да жонкі нёс.
    Але ж пакажы, я табе нерушонае аддам.
    Як даў ему пісьмо, так той дзед парваў на кавалкі і кінуў а патом узяў, напісаў ему другое і даў, да й гаворыць:
    — О цепер несі тое пісьмо і аддай.
    А ў том пісьме стаяло, штоб жонка Маркова таго Знайдзёна зараз пажэніла са сваю дочкай. Як аддаў он тое пісьмо, Маркова жонка задумаласе. Да й нема чэго думаць трэба веселье рабіць. Зараз казала пашыць ему адзенне, і на другій дзень паехалі да шлюбу той Знайдзён з ту дочку. Як толькі аны павеньчалісе, ажно прыежае Марко. Гаворыць да жонкі:
    Я ж пісаў, штоб ты его ізгубіла, а ты его з нашу дочку павеньчала.
    А ана кажэ:
    Нашто ж ты так напісаў?
    I паказуе ему тое пісьмо. Прачытаў праўда. Думае он: што тут рабіць, як его са сьвета звесьці? Пашоў он у завод да й гаворыць на сваіх работнікаў:
    Заўтра рано, хто бы не прышоў на завод, то вы его берыце і просто да кадзі ў смалу ўкіньце і накрыйце. А можэ он будзе гаварыць, што ето я, багатый Марко, то не слухайце нічого, да й у смалу кідайце.
    Ну, добрэ. Да таму Знайдзёну сказаў, штобы назаўтра раненько пашоў у завод работы дагледаць.
    Назаўтра той маладый хацеў устаць і іці, да й жонка кажэ:
    Чэго ты так зараней пойдзеш? От шчэ паляж трохі са мною.
    Он паслухаў жонкі і лёг пры ей. А Марко думаў, што ўжэ нема зяця на сьвеце. Устаў і пабег просто да заводу. А работнікі недоўго чэкаючы схвацілі его і просто ў смалу кінулі. Марко крычаў:
    Ето я! To я, Марко, не чэпайце!!
    Да й аны адказалі:
    Нам учора гаварыў Марко, што хто бы ні прышоў, не гледзіце, а кідайце ў смалу.
    I так Марко згарэў у смале, а тые сталі жыць, да пажываць да й дабра нажываць.
    Сыны
    Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы
    Быў сабе дзед і баба. Было ў іх тры сыны, двох разумных, а трэцій дурный. Да й уздумаў сабе кароль, што хто зробіць летучы карабель, за таго сваю дочку аддась. Разаслаў он па ўсім сьвеце ведамасьці аб гэтам, да і етый дзед з сынамі пачулі, што такая да такая штука е. Да старшые сыны кажуць:
    Пайдом, да ці не зраб/м мы его?
    I ўбралісе ў дарогу, набралі сабе белаго хлеба і віна, і разных дадаткаў і пашлі. А той дурный доўго седзеў да й думаў: ці ему іці, ці не? I наканец дадумаўсе, штоб пайці шчасья спробаваць. Да й гаворыць да бацькі:
    Пусьціце мене і я пайду летучаго карабля рабіць.
    От, лезі на печку! Куды табе шчэ цягацьса дурному! Хіба ты пойдзеш людзі смешыць.
    А я, кажэ, такі пайду да й годзі. Дайце мне толькі хлеба на дарогу і адзене белае.
    А як жэ! Зараз! Ідзі як стаіш. Калі хочэш іці, а мы табе нічого не дадзім, бо ў нас нема.
    Дурный паседзеў да й падумаў:
    He, такі пайду што Бог дась, то і будзе.
    Да й просіць у бацькі:
    Тато, о тато! Пусьціце мене я пайду.
    А куды ты, мой сын, пойдзеш?
    Пайду карабля рабіць.
    А чы ж ты ізробіш?
    Калі Бог дась, то можэ зраблю.
    Доўго его не пушчалі, але ён гаворыць:
    Калі вы мне не пусьціце, то я сам уцеку, а ў хаце не буду седзець.
    Наканец старые далі ему чорнаго хлеба і бутыльку вады, да й он пашоў. Ідзе да й ідзе, дзень, а можэ і два выйшаў на велікае поле. Гледзіць старык ідзе.
    Дзень добры, дзедку.
    Дзень добры, небожэ. А куды ж цебе Бог несе?
    От, іду ў свет.
    А чэго ж ты ідзеш у свет?
    Казалі людзе, што кароль казаў, хто ізробіць летучаго карабля, то за таго сваю дочку аддась.
    А чы ж ты ізробіш?
    А Бог его ведае, ці зраблю, ці не. А пайці можна.
    Ну, добрэ. Да сядзьмо, а можэ маеш што есьці, то разэм зьедзім.
    Да дурный кажэ:
    Ой, дзедухно, мой саколіку, у мене такій паганый хлеб, што і стыдно людзям паказаць.
    Но, дарма, дзед кажэ, быле хлеб.
    Зняў дурный торбу, развернуў да й гледзіць: далі ему чорнаго хлеба, а тут белы, а ў бутыльцэ була вада, а цепер віно. Так ему стыд, што дзеда падманіў, да просіць сядаць і кажэ:
    Ото, дзедку, у мене быў чорный хлеб і вада, а цепер белый хлеб і віно. Як гэто зрабілосе?
    От, кажэ, што Бог даў, то і ёжмо.
    Паабедалі аны дзед падзякаваў да й кажэ:
    Куды ж ты цепер пойдзеш, небожэ?
    А Бог его ведае, куды тут іці!
    Так я табе скажу, небожэ. Ідзі ты просто ў лес, і як толькі прыдзеш да першаго дзерэва, то ўдыр тры разы секіраю ў дзерэво, а потым перэхрэсьцісе і лажысе спаць. А як цебе пабудзяць, то ўжэ будзе карабель стаяць. Седай і леці, а каго на дарозе стрэнеш, то забірай з сабою на карабель.
    Он падзякаваў таму дзеду да й пашоў у лес. Як толькі прышоў да перваго дзерэва, то перэкрэсьціўсе і секнуў тры разы секіраю ў дзерэво а сам лег спаць. Спіць он, спіць ажно чуе, што хтосьці будзе яго падняўсе. Стаіць перэд ім карабель. Недоўго чэкаючы, сеў он і палецеў. Леціць да й леціць ажно бачыць чэлавек скачэ на адной назе. Задзержаў он карабля і путаецсе:
    Чэму тут на адной назе скачэш?
    А патаму, кажэ, што на двох не магу памалу іці. Калі б я ту ногу ад уха адняў бы, то бы я адразу за сто вёрст скочыў, а як бы пастараўсе, то і за двесце.
    Ну, седай са мной.
    Ну, добрэ сеў і палецелі. Лецяць да й лецяць ажно бачуць: чэлавек цэліцьса стрэляць, а нідзе нічого не відно. Задзёржылі аны карабля і путаюць:
    Куды ты цэлішсе, калі нічого не відно?
    Бо я, кажэ, за тысячу вёрст забіваю звера.
    Ну, седай з намі.
    Добрэ сеў і палецелі. Лецяць да й лецяць ажно бачуць: лежыць чэлавек на дарозе, прылажыўшы да землі ухо. Задзёржылі аны карабля і путаюць:
    Чэго ты лежыш на землі?
    Я, кажэ, слухаю, што на тым сьвеце робіцьса.
    Но, седай з намі.
    Добрэ сеў і палецелі ўжэ ў чэтырох. Лецяць да й лецяць ажно бачуць: чэлавек ідзе і несе мех хлеба. Задзёржылі аны карабля і путаюць:
    Куды ты ідзеш?
    А іду, кажэ, у село на абед хлеба дабываць.
    А ето што ў цебе ў меху?