• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    От, душко, я казаў, што Бог кінуў мёд, аж ето злодзей пчолы драў да кінуў сцельнікам.
    На медзьведзі ніхто не кажэ, а дурный маўчыць. На аднаго чэлавека напалі, што он выдраў пчолы паповы. Пашкадаваў дурный таго чэлавека, што напалі, да пашоў да папа да й кажэ:
    Бацюшко, не грэшы на чэлавека, то мае медзьведзі выдралі.
    Э, ты дурный! Што ты навёў медзьведзі. Сам дурный.
    Дарма, бацюшко, што я дурный, да з бацюшка накпіў. Да і кабана зьеў.
    Як ты маго кабана зьеў?
    Mae медзьведзі прынесьлі.
    Я цебе прэстаўлю.
    А куды, бацюшко, мне прэставіць?
    Я цебе ў турму ўсаджу.
    Дай, бацюшко, сто рублёў, то жыў будзеш, а не даш, то прыдуць медзьведзі, убьюць.
    Э, ты дурный, я іх пастрэляю.
    Да думае non:
    Прыдуць, забьюць.
    На табе, чэлавечэ, сто рублёў, скажы, нехай не ідуць.
    Дурный узяў шчэ сто рублёў грошы, да і адправіў іх.
    1 Сцельнік соты мёду.
    Жаніньба
    Була ў бацькі дочка, да вельмі дуравата і сьлепая трохі. Аны багаты страшэнно былі. Прышоў да іх дзецюк і сватаецца к той дзеўцэ. Падбіў он ее.
    Я цебе вазьму за себе.
    А ана рада! Увёчэру паведзе ё на двор і ўсё падбівае ее, штобы шла за его. Ана его цалуе, абдымае, а патом улезе ў хату і хваліцса:
    От, матко, палюбіў мне! Якій харошы!
    Хто ж цебе палюбіў?
    Салдат, матко да харошы он! Круглы, шэрокі, і рукамі я не абняла.
    Ну, вернуўсе он другій раз падмаўляць дзеўку, да маці не пускае.
    А куды ты, дурна! Да седзі дома. Куды табе замуж!
    Палеглі бацькі, паснулі. А іх сон не берэ. Выйшла ана із хаты, пашлі аны, з клеці ўсе выносілі на воз, успакавалі. Он кажэ на ее:
    Я табе хустачку очы завяжу, бо ў нашэм селе сабакі такіе як гледзіш, спужаешса.
    Завязаў хустачку очы і павёз кружкі села, да прывёз на той жэ двор, да бацькоў. Да й кажэ:
    Ізлазь, да лезі ў хату. Я пазношу ў клець.
    Да сам завернуў да й паехаў, куды ему трэба з усім. Ана ўлезла ў хату, да на печ да й села.
    Такая хатка, як у маго бацькі. Такая печ, як у маго бацькі.
    Праспалісе бацькі і чуюць, што ана гаворыць. Путае маць:
    А ты ж дзе ето?
    Я замуж пашла.
    А куды ж ты замуж пашла?
    А за салдата.
    Да маць кажэ:
    Устань ты, дзедку, пайдзі пабач, ці е што ў клеці?
    Устаў той дзед, пашоў аж клеця разчынена, нема шчэнько. Білі, білі тую дочку, сталі путаць:
    Як жэ он цебе вёз?
    Успакавалі на воз, да завязаў очы хустачку да й паехалі, а далей, як прыехалі на двор, он кажэ:
    Лезі ў хату! Я і ўлезла ў хату.
    Здарэнне
    Быў старый дзед з бабаю. Узяла тая баба і померла. Плачэ той дзед:
    Ах, Божэ мой, Божэ! Што мне рабіць цепер. Як мне жыць на сьвеце!
    Думаў, думаў:
    -	Буду жэніцса.
    Узяў, запруг коніка і паехаў. Едзе да едзе, прыехаў у адно село. Заехаў да карчмы -там мужыкоў назбераласе багато. Разпрашываюць его:
    Куды ты, старык, едзеш?
    Ён стаў ім жаліцса: такая а такая справа, померла мне баба, так еду жонкі шукаючы. Добрые людзі, нарайце мне дзе, каб высватацса.
    Дак той кажэ:
    -	К той ідзі.
    А той кажэ:
    -	К той ідзі.
    А там якій-то за плечыма стаіць, да таўкне ў плечы:
    He шукай бабы, да хадзі са мной, я табе бабу нараю.
    Вышлі аны на двор із тым. Путае он, той дзед:
    А дзе ты, добры чэлавечэ? У етом селе?
    Да не, кажэ, паёдом далей.
    Едуць аны да едуць уехалі ў такій мох, у бэздну, у завалу, што прайці нельга. А конь едзе і не датыкаецса да таго. Пабачыў той дзед, што тут якая нечыстая сіла, што едуць па ётакому мху, а конь ідзе. Беда! He туды ўлез. Прыехлі серэд лесу дом такій стаіць. Выпраглі каня:
    Ведзі ж его, кажэ, у стайню.
    Увёў он у тую стайню аж там такіе пакое, палацы! Да поўна хата такіх красавіц! Пагрэлісе аны, да той кажэ:
    А што ты, дзеду, катору хочэш узяць?
    А што, кажэ, мой салавейко, ці аны за мене таке харошэ паненкі пойдуць?
    Да ето ніпачом! Пойдуць. Беры!
    3 адной зрабілі дагавор, як узяць. Кажэ старык:
    Нам трэ к свяшчэнніку ехаць, каб павеньчаў.
    Ці шчэ ж табе свшчэнніка трэба! Я цебе павеньчаю. Берэш, старый, ету панну?
    Беру, кажэ.
    От і добрэ.
    Сталі аны ўберацца да его села.
    Ці багато ты мехоў маеш, чэлавечэ?
    А он кажэ:
    У мне нема ні аднаго.
    Загварыў да тое дзеўкі, штоб свае мехі клала. Стала ўкідаць мехі укінула пяць.
    Будзе етых.
    Павёў той старыка ў комнатку.
    Дзержы, дзед, мех.
    Той мех дзержыць, а той усе грошы сыпле. Насыпаў пяць мехоў.
    Ну, уладжайце!
    Садзіласе тая панна убрана, просто ух! А он, ведама, старычок. I грошы тые пяць мехоў паклалі ім. Конь здаецца невелічкі, а бегне хутка. Ехалі аны, ехалі пад’ежджаюць пад тое село, дзе старый. Путае панна:
    Ці шчэ далечэ?
    От, кажэ, гэто село нашэ.
    Як толькі агледзеўса: то була панна, a то седзіць сьвіня. Думае той старычок: што он робіць! Сьвіню везе на бабу. Плачэ: як мне людзям паказацса! Да раздумаў сам сабе:
    Хоць я сьвіню прывёз, да грошы маё!
    Пазлазілі з воза і сьвіня коціцса з воза і пашла ў хату, да легла пад палом, па-сьвінячы. Запаліў он у печы, наварыў вечэру, сам зьеў і ёй адрэзаў хлеба і ліў страву на міску да й паставіў пад палом. Ана ўстала, учоўкала да й легла. Да ётой старык кажэ:
    От, улез не ў свае і прапаў калі.
    А далей да аднаго кажэ:
    От, я прапаў.
    А чэго ж ты, кажэ, прапаў?
    Што паненкай робіцса і сьвінню.
    Эх, кажэ, ты не ведаеш, што рабіць.
    А што я не ведаю?
    Выжэнь ты ё на поле, а я прышлю пастуха.
    Даў Бог дзень, выгнаў он ее на поле.
    Ідзі, хаця пад’еж, а то я цебе кармлю.
    Ажось воўкі бегуць, бачыць тая сьвіня, што беда будзе.
    Забегае воўк ана за адзін плот, то воўк за другій увільвала тая коло плоця — воўк папраўляецса. Нема рады! Скінулася ана паненкай да атламіла жэрдзіну, да за тым воўкам! Пашла ана дахаты, адбіўшысе ад воўка.
    Рамане, Рамане, не ўганяй ты мне на поле не буду такой, як була.
    Калі будзеш ты ў мене гаспадыню, то не буду цебе гоніць.
    Калі ты етаго пастуха воўка зловіш, то я буду ў том доме гаспадыню.
    Пашоў он лавіць таго воўка. Злавіў парасятка, сеў на хвоі, дак паціснуў парасятка і вішчыць.
    Прыбегае воўк. Як стаў он его лавіць воўк то сюды, го туды як сцегнуў его на песок злавіў да й у село цягне. Правёў у сваю хату, дзе тая паненка.
    Эх, кажэ ана, ты брачухно-воўчухно, та хацеў мне заесьці.
    Э, кажэ, дзевіца-сестрыца, я не цебе, да сьвіню.
    Э, кажэ, воўчухно-брачухно, то ж то я була.
    Э, кажэ, дзевіца-сестрыца, чэму ж ты такая хітра була?
    Так я сердзіта була на сваіх братоў, што мне за старага аддалі.
    А што ж ты, дзевіца-сестрыца, думаеш, бегім мы навыперадкі. Калі ты мне выперэдзіш, то будзеш тут гаспадыню.
    Пабеглі аны. Воўк як пабег, то і сюды, і туды верне бегуць аны, бегуць нічого не ўскурала. Ажось ідзе мужык.
    Ах, ці такжэ бегці?
    Як разгарнуўсе мужык, так дагнаў воўка, узяў за лапы да й кінуў аб землю. Воўк без духу нежывы. Ана стала да й кажэ:
    А што, брачухно-воўчухно, я табе казала, што наскочыш на сваго.
    Пашла ў хату.
    Ну, кажэ, дзеду, уж я тут буду гаспадыню. Да ты мене ўзяў, а хаджайства неякаго не паказаў.
    Павёў он ее ў свіронак, у клець.
    Да якіе ж у мене хаджайства! Я бедно жыву нема нічого.
    А мехі мае дзе, што браты далі?
    Пагледзела, дзе тые мехі у сеньцах стаяць. Пашоў он, уцягнуў тые мехі вывернула ана аж то грошы навернула.
    Цепер я буду хаджайка.
    Он павеселеў хоць ана малада, я старый, будом жыць.
    Ты ж ідзі, дзеду, па гарэлку мая маць у госьці прыедзе.
    А ці багато гарэлкі ўзяць?
    Беры гарцоў два.
    Ажось серэд ночы стукацяць! Грумацяць! Едуць у хату. Найшло іх паўнюсенька хата. Едзе і маць у госьці ні гола, ні адзета, ні на казе, ні на сьвіні, чорт ведае на чом! Прыехала ў хату. Хата була чорна, a то зрабіласе ясна, чыста. He було нічого ў хаце, a то і сталы пасталі і крысла усё як трэба. Пазірае дзед, што будзе. Тая маць кажэ:
    Шчэ ж прыедзе мой сын у госьці.
    Прыежае той сын. Ідзе з такою калоду, што неможна там ні сесьці, ні стаць усё з ту калоду ходзіць. Панапівалісе ўжэ там.
    Кабы музыка, то бы патанцавалі.
    Пашоў дзед, музыка прывёў. Напаілі музыка, іграе аны скачуць. Да прыдуць к сталу, памочуць пальца, мажуць па оку і пайдуць скакаць. Дзед той думае:
    Што ето! За што аны мачюць да мажуць? Вазьму і я памажу.
    Як толькі аны загледзелісе, он памачыў пальца да памазаў ока. Так і бачыць: не то людзі, да ўсе чэрці і аны не ў хаце, да ў карчме, да так мужыкоў натыкаюць, штобы мужыкі білісе. Мужыкі ўжэ і пабілісе. Адзін крывы чорт бэз нагі падштурхівае, штоб білісе. А он церпеў, церпеў, да не вытрымаў, да кажэ:
    Што ты, крывый чорце, падтыкаеш?
    А ты, кажэ, нас бачыш?
    Бачу, кажэ.
    А на каторэ ока бачыш?
    На левэ.
    А той крывый скочыў, да як сунуў ему пальцам, да й выскачыла ока.
    Калі ж ты, кажэ, нас бачыў, то не бач нічого.
    Думае той дзед:
    Нехай бы я лучш маўчаў.
    Прышоў да тое маці:
    От, што вашэ мне нарабілі высунулі ока.
    А нашто ты мачаў пальца да іх бачыў?
    Думае он:
    Што мне рабіць!
    А тут Бог его навёў:
    Плюнь ты, да кажы: злый, ліхій, адчэпісе ад мене.
    I он перэжэгнаўсе да плюнуў.
    Тфу! Згінь, прападай ты, мара!
    Так тые ўсе палецелі церэз камін і камін упаў.
    Парабак і бусел
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Ходзіць бусел па балоце. Насталі ўжэ зазімкі ён і астаўсе тутака не прымаюць его ўгору лецець. Вышаў парабак з аднаго хаджайства быдло паіць, ужэ па сьнегу, і бачыць: ходзіць бусел па сьнегу да й ногі падымае то тую ногу, то тую. Так он падышоў да его:
    Бусьлік! Бусьлік! Хадзім у хату.
    Да за его, за крыла, да ведзе ў хату. Вавёў у хату, а хаджайка кросна тчэ да й кажа:
    Ой, бусьлік, ты змёрз!
    А далей кажэ:
    А ў его чэлавечэ ногці пагледжу.
    А толькі ана працягла ему гледзець на ногці, так он ее дзюб! У нос. Як дзюбнуў у нос, так і вырваў палавіну носа. Бедуе ж ана, што бэз носа, да кажэ:
    Бусьля, бусьля! Што ж ты мне зрабіў ето! Ты ж мене калекаю пасадзіў.
    Дак ён кажэ:
    Калі хочэш, штоб я цебе выгоіў, леці ты са мною.
    Як жэ, кажэ, я палечу? Я ж крыл не маю.
    Хадзем, кажэ, на двор, я цебе крылом напрану да й палечу.
    Вышлі аны на двор, он напрануў ё крылом, паднялісе і палецелі. Паўскакалі ўсе з хаты, удзіўленье такое! Плачуць дзеці палецела маць. Давай аны таго парабка лаяць:
    — Што ты бусла прывёў?
    Парабак кажэ:
    Да калі ён умёрз на адной назе стаяў.
    Да аны, як палецелі, так палецелі да на морэ. Ён на моры загоіў ей той нос, да на жонку сабе ўзяў. Жывуць аны да й жывуць гадоў тры, навелі ўжэ і бусьленятка.