Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Прошэ, пан вельможны, заехаць шчэ да маго бацькі.
Заехалі аны к атцу на двор, так ана выскачыла із кочы. Бацька не пазнаў. Думаў, некая пані. I стала яблань ля кочы, і стол, і крысла. Вышаў ацец на двор і скінуў шапку, і вышла жонка его, тая, што прагнала его пачэрыцу2. Да кажэ ана:
Ацец мой дарагій, вы думалі, што вы мне загубіце, дак от як мне Бог даў.
I пан той злез з возу, і той паніч, і тупаюць па падвор’е. А ана кажэ:
Ацец мой дарагій, штоб мне было пасагі сто рублёў, бо маей маці велікая пасага асталасе.
1 Мо скарочана “можа”.
2 Пачэрыца падчарыца.
Мусеў ей ацец даць сто рублёў пасагі. Да захацела тая мачыха, каб ей як яблака дастаць украсьць. Дак толькі ана падышла пад яблань, так пашлі яблакі ўгору не дастала. Распрашчаласе ана тая дзеўка з бацькай, апусьціласе яблань, нашчыпала ана яблак і падавала гасьцінцаў усім.
— Аставайсе, ацец, здароў.
Села і паехала. За ею пашла і яблань, і стол, і крысла.
Стала прасіць тая жонка ў мужа сваго:
- Везі дочку туды.
Узяў он ее дочку, павёз да й пакінуў у той самай хатцы. Прыходзіць так жэ само медзьведзь к той на ноч. Ждала, ждала отчыма на ноч, не даждаласе. Наварыла вечэру, паселі аны з медзьведзем вечэраць. Зноў мышка ўбегае.
- Дзеўка-дзевіца дай мне крупіцу, я табе ў ночы велікай буду прыгодзе.
To ана ўхопіць яку скепку да мышку б’е. He дала ей есьці. Медзьведзь пашоў на печ начаваць, а ана стала з ключамі бегаць па хаце. За двойкі ўбіў медзьведзь ее. А та мышка кажэ:
- Пагана дзеўка, бач: тая добра була да й у паны вышла; твае рэбра нехай медзьведзь пабіё.
Тым часэм ждала, ждала тая маць дочушкі нема, цэлый тыдзень нема. Ана на гаспадара кажэ:
- Твая дочка цэраз ноч прыехала, а маей да нема цэлу недзелю. Ты ее не туды завёз, куды сваю дочку. Садзімса на валы едзьмо, адведаймо ее.
Заехалі туды, аж ана лежыць серэд хаткі, і калодачкай навалёна. Маць як угледзела, да шчэпіла рукі, да стала галасіць па дочцэ. А мышка выбегла:
- Эге! Якая ты разумна, такая твая дочка разумна! Калі б гэта була добра, я б ей ад сьмерці абараніла, я б ей за пана выдала.
Сёстры
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Було ў маці дзьве дочкі. Пашлі аны па ягады, ўзялі да зблудзілі адна пашла ў ту сторану, а другая ў ту сторану. Асталасе ж ана ў лесе блудзіць. Ходзіць ана па лесе, гукае:
- Хто ў лесе, хто ў бору, іду я к табе на ноч.
А медзьведзь атвечае:
- Я ў лесе, я ў бору, іду я к табе на ноч.
Прыходзіць медзьведзь до ее:
- Ну, дзеўка-дзевіца, хадзім са мной на ноч.
Ведзе ё і ведзе завёў да хаткі. Пакінуў он ее ў хатцэ.
- Вары ж, дзеўко, вячэру.
Дзеўка варыць вечэру да й плачэ. Выбігла мышка, да:
— Дзеўка-дзевіца, кінь мне купіцу, я табе буду ў велікай прыгодзе.
Ана і кінула той мышцэ круп.
Гледзі ж, дзеўка-дзевіца, звары вечэру, да ляж пад карытам, да й навернісе карытам.
Ана і легла, і навернуласе. Прыходзіць медзьведзь:
Дзеўка-дзевіца, дай мне вечэру.
Дзеўкі немашака. Да мышка пад печ’ю забегае, заскрабае то он каменем і кіне. Прасіў он ее разоў тры вечэраць, кідаў он кідаў, затэм піўны запелі, даў Бог дзень, пашоў он ізноў у лес. А мышка ўбегла, кажэ:
Дзеўка-дзевіца, уцікаймо як можна. Я буду упёрэду бегці, а ты гледзі, дзе трава ківаецса, да ўсё за мною ідзі.
Бегуць аны, бегуць да бегуць, чуюць: медзьведзь за імі.
Лезь, дзеўка, на хвою, а я схаваюсе ў траве.
Палезла дзеўка на хвою, а мышка ў траве схаваласе. А медзьведзь бегаў да бегаў, нюхаў да нюхаў, і прамінуў іх, да вернуўсе назад. Злезла дзеўка із хвоі, пашлі аны зноў. Беглі, беглі аж да села, убеглі ў село, ледво жэ аддыхнулі. Зайшлі аны да маткі, да тая уж не ведае, што рабіць, ходзіць, да рукі ломіць.
Пашлі дзеўчата ў лес нема да нема!..
Дзеўка той мышцэ насыпала круп, штоб пад’ела. Пад’ела тая мышка, да кажэ: Пабегу назад. Прыдзе там сестрыца твая, да там будзе зноў прыгода.
Забегае ана да хаткі ў лесу, аж там другая дзеўка. Ідзе медзьведзь, мёду несе.
На табе, дзеўка, еш! Да не накпі так, як тая накпіла з мене і ўцекла.
Медзьведзь ушоў, да мышка кажэ:
Дзеўка-дзевіца, дай мне мёду трошкі.
А тая кажэ:
Хварэла б ты, балела, штоб я табе мёду шчэ давала!
Дзеўка-дзевіца, дай мне мёду трошкі, я табе буду ў велікай прыгодзе.
Якая там прыгода! Толькі, штоб есьць було што мне!
Прышла ноч, медзьведзь прышоў, павечэралі, сталі начэваць. A то мышка прабегла па стале, да шклянкі, міскі усё бразь! Бразь! А медзьведзь:
Што ты мае шклянкі пабіла?
Да каменем на дзеўку. Як раз даў, другій, так і па дзеўцэ.
А мышка выбігла:
А што, дзеўка-дзевіца, я табе казала: дай мёду, я табе буду ў велікай прыгодзе. От, знай! Да ты, злодзей лесавый. Ты хочэш мне ўбіць! Я не етакіх бачыла! Да не ўбіёш, медзьведнік ты! Хіба за тым, што ты велікій да дурный, а я маленька, да разумней ад цебе!
Удовін сын
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Була ўдава сама сабе ў хатцэ (так як я)1. Мела ана напроціў васкрэсенья на всіночну іці. Прыходзіць да ей Ісус Хрыстос. I начэваць і з её захацеў. Ана хочэ іці да цэркві на всіночну, а он суняў её, не пусьціў. I палеглы аны ў адной ложы начэваць, і заначавалі аны (прасьці, Божэ, грэху ў святой Недзелькі!)2, і зрабілі грэх. I даў Госпад, заняласе ана і радзіла сына: в лбе месяц, а ў патыліцы соўнцэ. He захацела ана его гадаваць: што з мене будуць людзі сьмеяцса, што мне такое дзіця Бог даў. Іскупала ана его і спавіла харашэнька, і полачэк навязала і пусьціла да мора.
Плыве ено морэм, плыве да плыве, выплыла так у серэдзінё мора. Ідзе карабель. Вышла ано, тое дзіцятко, наверх, так і зайзяла ўсё морэ. Той плотнік усхапіўсе із карабля і злавіў тое дзіцятко да й узяў на карабель.
Едуць аны морэм тым караблём цэлы рок. I вырас ён за рок, той хлопчык, у палавіну чэлавека не расьце гадзінамі, да мінуткамі. Уплылі аны на берэг, пудыходзіць купец. Пудышоў к караблю — захацеў таго хлопца к сабе за парабка. Ну, якій ему нароў прыходзіць! He скіне шапкі перэд нікім, а Богу моліцса, так платочкам голаву завяжэ, як пацер гаворыць. Захацеў той купец, штоб ён скінуў шапку. Атвечае той хлопчык:
Калі будзе мне дзвесьце рублёў, так скіну, а не даце дзвесьце рублёў, так я буду твой зяць, а ты мой цесь. За дочку мне прымі.
Пашлі аны да касьцёла і прысягу он прыняў:
Вазьму цебе за зяця, штоб скінуў шапку.
Як прыняў прысягу, так он прэд папом, прэд людзьмі зняў шапку. Зайзяла цэркаў. Зараз удырылі ў барабан. Спрашывалі, штоб сабралісе пісьменные крэпко і пасадзілі пісаць: як Бог даў хлопца такога, што ў лбе месяц, а соўнца ў патыліцы. Дачыталісе да таго, што прышоў к удаве сам Ісус Хрыстос начэваць, і зрабілі грэх (прасьці, Божэ, сьвятой Недзелькі!), і даў ёй Бог сына такого, і сараматаваласе ана гадаваць пры сабе, што будуць людзі сьмеяцса, дак пусьціла на морэ.
Цепер пабраліся аны з той купцовай дочку і жывуць два рокі. Хочэцса ему да сваей маткі даведацьса. Жонка не пускае его.
Жэна мая, я там баўляцьса не буду, я зараз прыбуду да вас.
Да надзеў он так сабе сьвітачку, купіў каробку як карабейнік, набраў краму і пашоў да маткі. Прышоў он к матцэ; у печы паліцса, вечэру гатуе.
Бабушка, бабушка, ці не пусьцілі бы мне на ноч?
Можна, начуйце сабе.
Заначаваў ён. Ана шчэ малада, от так серэдня кабета. Наварыла вечэру, і он водкі прынёс кварту. Пудпілі аны такі он её добрэ пудпоіў. Ложацься аны спаць. Праслала ана ему на лаве, а сабе на полцэ.
Да што, бабушка, кажэ, мы бы паляглі разэм.
1 Расказчыца гэтай байкі была ўдава і жыла адна ў хаце.
2 Гэта казка была расказана ў нядзелю. Адсюль такія набожныя звароты.
Паляглі на адной пасьцелі, на полцэ; он лёг ад сьцены, ана з краю. Аж, узяўсе за грудзь у ёй і кажэ:
Гэто та труба, што я трубіў.
Далей, узяўсе её ніжэй (прасьці, Божэ, сьвятой Недзелькі!) да кажэ:
Гэто тые варота, што я ішоў.
А ана не ўгадывае.
А то тые глаза, што па мне плакалі.
Да зняў шапку да й кажэ:
Матко мая родна, да не ўзналі вы мне. Дарма, што вы мне маленькаго бросілі ў морэ.
Шапку зняў, да хата ўся і зайзяла. Матка і абамлела. Он ёй вадой да кінуў і кажэ:
Матко мая родна, чэго ж вы млееце?
Трошкі ана адпачынула. Да прышлосе ему расставацьсе з маткай, дак он спрашывае маткі:
Матко мая родна, хочэце, да я вас заберу да себе?
Сынок мой дарагій, калі табе добрэ, калі табе Госпад даў лёс, жыві здаровенька. Уж астанусе тутака. Да мне, мой сынок, прысылай пісьма: ці жыва я, ці жыў ты, ці здароў.
Он даў сколькі було ў его грошы, і адзежы пакінуў, і распрашчаўсе з ей.
Матка просьле таго жыла дзесяць лет, а на адзінаццатом померла: і папа матка прасіла, штоб пісаў і паслаў да него, а её хатку штоб запечаталі і паслалі пісьмо. Дак он прыехаў, матчыну хатку прадаў, да папу даў дваццаць рублёў, штобы паніхіду па матцэ сьпеваў.
Талімон і Хімка
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Быў чэлавек Талімон. Жонку ўзяў Хімку. Тая Хімка хадзіла па ваду к свяшчэнніку да студні, а свяшчэннік её палюбіў. Гаворыць на Талімона:
Талімон, прышоў бы ка мне з сваю жонку Хімку, я б табе закону расказаў, самавар бы табе наставіў.
Так он кажэ:
Добрэ, бацюшка, я прыду.
Пашлі аны да папа, наставілі самавар, пры стале селі. Гаворыць non на Хімку: Хімка, хадзім, пакажу табе маё іконы, што такое есь. Ці табе спадабаецца. Прывёў Хімку к грошам да гаворыць:
Хімка, беры сколькі хочэш грошы сабе, да мы з табою будом любавацьса. Ці будзеш ты да мене хадзіць, ці буду я да цебё?
Ну, добрэ. Так яны пагасьцілі і пашлі дадому. Аны былі бедны у іх не було нічого. Пашоў Талімон у карчму, да мужыкі п’юць за сталом і Талімона завуць водку піць. Гавораць:
Талімон, узяў бы ты якое полкватэркі, пагаварыў бы, выпіў бы седзючы.
Ей, братцы, у мне нема за што піць. Нема грошы, нема за што водкі браць.
Ой, Талімон, узяў бы сена воз, да павёз бы на мёсто прадаць, да былі бы грошы.
Пашоў Талімон дахаты да й гаворыць:
Хімка, вазьму я сена воз, павезу на мёсто, прадам да будуць грошы.
Ана гаворыць:
-Як сабе хочэш, везі.
Он наклаў воз сена, павёз. На масту выскачыў злый, разташчыў сёно і разнёс па балоце. Да пабег к старшаму злому да й хваліцса:
От што я таму чэлавеку зрабіў.
Так старшый злый насварыўсе на его:
Ой ты, дурэнь. Ідзі ему сено пазберай. Год ему паслужыш за тое.
Он пашоў да й гаворыць на Талімона: