Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Татары бралі ў жонкі ўзятых у няволю жанчын. Але не зазнавалі яны вялікае раскошы ў сваіх новых сем’ях, пра што дасюль у вясельных песнях, у момант ад’езду маладой да хаты маладога спяваюць: «Куда ж цябе бацька аддае? Ці ў людзі, ці ў татаршчыну, ці ў вяліку паншчыну?» (в. Раманавічы). Адна з веснавых песень («вяснянка») апісвае сумную прыгоду такой скрадзенай дзяўчыны: «Былі ў маткі тры дачкі: адна Кацярына, другая Арына, трэцяя Агрыпіна. Пайшлі яны ягадкі збіраць і набралі па каробачцы. Аж малодшая кажа: «Нешта стучыць-грыміць». Сярэдняя кажа: «То татары едуць». А старша кажа: «То дзікі звер бяжыць». I менша кажа: «Лазбінь [замкнутая скрыначка, зробленая з ліповага лыка] павесім». А сярэдня кажа: «Дадому ўцякайма». А старша кажа: «Яшчэ пазбірайма». Старшу дзікі звер з’еў, сярэдню татары ўзялі, а меншу дадому адаслалі, матцы вестку далі. Прышла Агрыпіна дадому, села на лаўцы, цяжка ўздыхнула, цяжка ўздыхнула, сільна заплакала. I пытае матка: «Дзе мае дочкі?» «Матка мая, матка! Кацярыну звер з’еў, Арыну татары ўзялі». Матка цяжка ўздыхнула, цяжка ўздыхнула, сільна заплакала: «Абярнуся зязюлькаю і палячу, палячу і сяду ў татарскім садзе, пачну кукаваць, ці не выйдзе дочачка да крыніцы па ваду?» Дочачка пачула, дочачка пачула, пачала плакаць. I просіць у дзядзя [свёкра]: «Ой, дай жа мне, дзядзю, цясова вядро, пайду да крыніцы, прынясу вады». «Не давай, сынку, цясовага вядра, мы самі вады прынясем». «Дай жа мне, дзядзю, вострага нажа, пайду ў камору палатно краіць. Ой, буду ж я кашуленьку шыць!» I далі ёй вострага нажа, і пайшла яна палатно краіць. He папала ў палатно, а папала ў самае сэрца» (в. Раманавічы).
Нядобры таксама для татар успамін знаходзім у дагэтуль захаваным вясельным абрадзе. У час вяселля садзяць маладую на перакуленую дзяжу, пакрытую кажухом, і брат ёй касу расплятае, а дружкі спяваюць: «Татарын, браце, татарын, што прадаў сястрыцы косыньку за таляр, [«А русую косаньку за шастак» гл. R. Zienkiewicz. Piosenki gminne ludu Pinskiego 1851, s. 110, № 37], a бела лічанька пашло i так» (Жыткавічы). Распляценне касы, гэты знак дзявоцкасці, адбываецца ў шматлікіх мясцовасцях перад выездам у царкву, у іншых непасрэдна папярэднічае надзяванню намёткі. Азначае яно адданне дзяўчыны мужу як уласнасць, пэўнага роду продаж, і абуджаныя такім гвалтам яе пачуцці знаходзяць выражэнне ў найзняважлівейшым для брата эпітэце, які мае хцівасць і жорсткасць: «Татарын!»
Прыказкі
(Мінская губ. Мазырскі і Рэчыйкі пав.)
Калі не non не ўбірайся ў рызу.
Купіў бы сяло, да грошы гало.
Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж.
3 дурною галавою нагам бяда.
Чаму не шалець, калі прыступае?
Пакуль сонца ўгрэе, раса вочы выесць.
Дай толькі жывату волю, то і сам пойдзеш у няволю.
He мела баба клопату, купіла сабе парася.
Ад стыду хоць вочы гараць, да ва лбе сядзяць.
Между валкамі трэба па-іхняму выць.
Пакуль да Бога, так святыя і дух выймуць.
He дай Бог мужыку панства, а свінні рог.
Хвалі сена ў стагу, а пана ў грабу.
Даганяючы, не нацалавацца.
Уцёк не ўцёк, а пабегці можна.
Калі ўпасці, так з добрага каня, а калі з пустога, так стыдна ўставаць.
Каму-каму, а русаму будзе.
Хто б дзятла знаў, каб не яго нос.
У стральца хоць дым густы, ды абед пусты; у рыбака хоць мокры бака, але абед смачны.
Воўк сабакі не баіцца, да звягі яго не любіць.
He той зладзей, што ўкраў, а той, што добра схаваў.
На зладзею шапка гарыць, а ён свае гаварыць.
Гумно вялікае, а пустое.
He чапай ліха, калі спіць ціха.
На воўка памоўка, а мядзведзь ізціха робіць ліха.
Дзяры лыка, калі дзярэцца.
He той п’яніца, што ўпіўся, а той, што паваліўся.
Як пераначуем, то больша пачуем.
Паганае пакласці і добрае спакусіць.
Хто п’е да гуляе сваёй смерцю не ўмірае.
Старцу сяло не паклада.
3 міру па нітцы, убогаму рубашка.
Каб не піў да не мог, так бы масцер з голаду здох.
Як муж жонку не біе, так у ней лёгкая гніе.
Любі жонку, як душу, калаці, як грушу.
Паказуй чыноўніку рубля, так з Мінска ў Кіеў завядзеш.
Бувала, і сарока кавала, цяпер і зязюля не куе.
Козы не тавар, а дзеўкі не людзі.
Хітры, мудры, невялікі розумам.
Сколькі пану не служыўшы, прыдзецца ісці завыўшы.
Калі вядзецца, то і на скепко прадзецца.
Калі шанцуе, то і Халімон танцуе.
Хто а ком а хата а карчме.
Як е, то б убіў, а як няма, то б купіў.
Жыд за жыдам, non за папом, а чорт за чортам.
Калі не грыб, не лезь у каробку.
П’яніца праспіцца, а дурак нікагда.
Ці пнём аб саву, ці саву а[б] пень, то ўсё само ліха.
Свінязь
Toe, што Свіцязь месца незвычайнае, што яе чароўнасць акружаюцць нейкія легенды нейкай даўно разыгранай драмы, што на дне чыстых водаў возера ляжыць нейкая панурая таямніца пра гэта ведае нават кожнае дзіця ў Наваградскім краі. Таму і гаварыць пра гэта неяк няёмка і не надта бяспечна... бо і навошта выклікаць?.. А раптам...
Палохае... вядома, нячыстая сіла! Каб там нейкія свяцязянкі хадзілі і зводзілі хлопцаў, то гэта няпраўда. Ходзіць старац па лесе з доўгай сівой барадою, цягнецца над вадою, і калі дзяўчына, прыйшоўшы ў грыбы ці ў арэхі, заблукае, то вабіць яе да сябе, прыцягвае, туманіць, ажно калі яе ўхопіць, то заманьвае ў возера. He адна так згінула, што ані следу.
А можа, гэта пакутуе грэшная душа Каляды? Гэта быў сын-злачынца, які ўласнага бацьку забіў. Можа, ён блукае яшчэ вакол бацькавай магілы ў чаканні даравання злачынства. Гэтая магілка на ўскраіне леса пазначана крыжыкам. Даруй Божа!.. Страх вымавіць...
Што там на дне возера? Хто ж гэта можа ведаць? Такая там невымерная глыбіня, што рыбакі нават толькі з берагоў закідваюць сеткі. Калі крыху далей закінуць, сетка парвецца аб калоды, што тырчаць, ці аб дрэвы, якія гэта бачна засцілаюць дно. А рыбы там гадуюцца здорава, і ніводныя на свеце не маюць такога дзівоснага смаку. He тое што ў Калдычаве, дзе рыбы худыя і галодныя, бо на чыстым пяску ляжыць вада. Аднак жа між Свіцяззю і Калдычавам існуе, відаць, падземны праход, бо калісьці даўней здарылася такое: купалася ў Свіцязі панна і пярсцёнак з пальца згубіла пярсцёнак найкаштоўны, памятны. Доўга шукалі, увесь бераг перагледзелі, перакапалі і нічога. Ажно праз некалькі год злавілі ў Калдычаве шчупака прыгожага, вялізнага! Даставілі ў панскі двор, разрэзалі, ажно ў яго вантробах знаходзіцца пярсцёнак. Відаць, шчупак праглынуў у Свіцязі выранены пярсцёнак і праз некаторы час пераплыў сабе ў Калдычаў.
Богу вядома, што там, на дне возера? Расказваюць, што калісьці, вельмі ўжо даўно, стаяў там вялікі горад, быў замак... а потым, ці то за нейкія грахі, ці так з-за помсты, ён быў пракляты; горад заліла вада, ён затануў і яго няма. Толькі часамі ў цёмную ноч, калі навокал пуста і жывой душы не відаць, з глыбіні возера чуваць, як б’юць званы. Вядома, што там былі храмы. А вельмі старыя людзі расказваюць пра такое здарэнне. Адзін раз ішоў той дарогаю набожны
чалавек і нёс з сабою святую кнігу. Надышла ноч. Бачыць ён хатка стаіць. Увайшоў ён у гэтую хатку нікога там няма. Ён падумаў сабе: пераначую. Але перш за ўсё ён дастаў святую кнігу, сеў сабе і чытае. Ажно чуе ён голас, які кажа: «Выйдзі адсюль, нявінная душа!» He паслухаўся ён, сядзіць і чытае сабе далей. Ажно зноў голас кажа: «Выйдзі адсюль, нявінная душа!» А ён ізноў не паслухаў. Ажно трэці раз голас кажа: «Выйдзі адсюль, нявінная душа!» А ён так і не выйшаў. Ажно тут з усіх бакоў як пачне ліцца патокамі вада, так і хатка затанула. Толькі ён адзін застаўся на паверхні. I цяпер яшчэ, калі месяц ясна свеціць, то часам відаць, як ён плавае сабе па вадзе і святую кнігу чытае.
Казкі
Як Іванка ашукаў ведзьму
Павет Мазырскі, з-пад Турава
Быў сабе дзед і баба. He было ў іх дзецей. Дак яна кажэ:
Дзедухно мой, саколіку, пайдзі ты ў лес, вырубай там целешку!
Так он пашоў да й прынёс а ана жэ ўлажыла ў калыску і калышэ:
А, а, а, целешыку! Навару табе кулешыку.
Ужэ стаяць ножкі, ужэ ручкі, і ўсё ўжэ. Но, так ужэ он вырос, і просіць у бацькі:
Бацюхно ты мой, пайдзі ў лес, вырубай дзеравінку, чаўночэк зрабі, так я паеду рыбку лавіць, а мама мне абед прынесе.
Паехаў он рыбку лавіць, а мамка абед прынесла.
Іванко, Іванко, сыночку, ці па мору едзеш, ці рыбку ловіш, бліжэй, чаўночку, к берэжэчку!
А ведзьма тое пачула. Он абед зьеў, рыбку аддаў і зноў паехаў. да й ведзьма ідзе:
Іванко, Іванко, сыночку, ці па мору едзеш, ці рыбку ловіш, бліжэй, чаўночку, к берэжэчку!
Да й он кажэ:
Ці то мая мамка клічэ, ці то ведзьма пагана? Далей, чаўночку, ад берэжэчку!
Так ведзьма кавалёў пазвала.
Кавалі, кавалі, накуйце мне язык, як у Іванкавай маці.
Накавалі ей язык, і ана прыходзіць зноў:
Іванко, Іванко, сыночку, ці па мору едзеш, ці рыбку ловіш, бліжэй, чаўночку, к берэжэчку!
Ашукаўса он, і ведзьма схваціла его да й панесла да сваей хаты. Прынесла да варот і клічэ на дочку:
Дарота, Дарота, адчыні варота. Веду я табе Іванка. Гледзі ты, пакуль я іду, госьці прыведу, штоб ты Іванка пасекла, парубала і зварыла.
Пашла ведзьма па госьці, а Дарота печку напаліла і кажэ:
Іванко, будом граць у печку: ты сядзь на лапаце.
А он то бокам, то скокам, то так, і гаворыць ей:
Ой, я не ўмею. Вазьмі ты, Дарота, пакажы:
Села ана на лапату, да он её ў печку спёк, зварыў, парубаў, да сам на явар ізлез. Ведзе ўжо ведзьма госьці.
Дарота, Дарота, адчыні варота! Госьці веду! Ой, шэльма, пашла на гуляне.
Вашлі ж аны ў хату да й пад’елі Дароцінага мяса. Ведзьма легла пад яварам і кажэ:
Пакачусе, павалюсе, Іванкаваго мяса наеўшысе.
Да й Іванко з явара атвечае:
Пакоцішсе, павалішсе, Дароцінаго мяса наеўшысе.
Спайшала ана ўгору.
Кавалі, кавалі, скуйце мне секёрэчку, буду явар рубаць.
Кавалі секёрэчку скулі. Аж лецелі гускі. Да Іванко клічэ:
Гускі, лебёдкі, скіньце мне па пер’ечку, то я з вамі палечу.
Скінулі аны ему, і палецеў. Прылецеў к атцу, к матцэ, і сеў з гускамі пад клеткаю. Аж там сучка була:
Гаў, гаў, бабко, Іванко за клеткаю гускі пасе.
Так дзед кажэ:
Бабо, пайдзі, абач сваго Іванка.
А ана кажэ:
Уй, дзедухно мой, саколіку, нема ўж Іванка на сьвеце.
Так дзед сам пашоў, аж Іванка седзіць за клеткаю. Есць, піць гускам далі, а Іванка дахаты ўзялі.
Скупасйь не радасйь
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы