• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Просіцса наша дачка.
    I зноў ана гукае:
    Ацец мой дарагій, адчыні мне!
    I дзержыць ана тые хлопцы ле себе. Да папужлісе ўсе ў доме. He хочуць брамы адчыняць. Да жонка кажэ:
    Чэго ж вы пужаецесе? To ж наша дачка просіцса.
    Так вышоў к браме ацец і пытае ее:
    Хто ты такій?
    Ацец мой дарагій, я ж ваша цурка, бо я не па сваей сьмерці померла, і е ў мене тут два хлопцы, што мне адратавалі.
    Так увелі іх у хату ўсё трое. I гаворыць ана:
    Мамачка мая, бацько мой, сплаціце іх, я ім найменавала сто рублёў, а шчэ яны пайдуць і маю хату, труну, прынесуць сюды. Пабачыце, яка мне сьмерць була.
    Даждалі аны дня, пашлі і прынесьлі ее хату. I тые златые персьні як выскочылі з ее горла, так аны кроўю дужо пабрызгалісе і лежаць. Цепер даў ім ацец сто рублёў, пачаставаў іх крэпко. I патом пашла публікацья к таму енералу, што з ёй залецаўсе: «што ана не па сваей сьмерці померла да й удавіласе персьнямі, цепер трапілісе такіе два хлопцы, што адратавалі, хацелі персьні здымаць і адкінулі ее, так адбілісе тые персьні з ее горла і ана аджыла. Цепер, зяцю, даў я гэтым хлопцам сто рублёў, а ты прыбывай, беры маю дочку ў шлюб».
    Вот ён і прыехаў, пабралісе аны, і я там була, мёд, віно піла, па барадзе цекло, і ў душы нічого не було.
    Муж і жонка
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Муж з жэною сварыўсе. Муж гаворыць:
    Што вы рабіце дома? Гуляеце, да нічога не рабіце. 3 вас ніякаго дзела нема!
    Дак жонка кажэ:
    Ой, ты! Трасца тваей маці!1 Заставайсе дома, а я паеду ў поле араць. Толькі ж ты гледзі, кабы мае дзела пароблена було: хлеб разчыні і спечы, просо стаўчы, і курца з курэняткамі гледзі, і масло збій, і сьвіню накармі да ў хлеў зажэш.
    Так ён гаворыць на жонку:
    Ну, едзь, а я тваё дзело параблю.
    Так ана паехала, а он у хаце астаўсе. Узяў хлеб разчыніў, да курэнята папутаў і к старой курцэ прывязаў, штоб нігдзе не адбегалі; просо начаў таўкці,
    1 Трасца ліхаманка. Трасца тваей маці найбольш ужываны праклён.
    да макоцер та што масло біць прывязаў сабе ззаду, што просо будзе таўкці і масло біць разэм. Прылецеў коршак, курыцу ўхапіў і курэнятка разэм. Он выскачыў адбераць курыцу ад коршака, аж сьвіня ўвскочыла ў хату, да дзежу разліла. Он ухапіў за кавеню да й пагнаўсе сьвіню біць, а сьвіня пабегла, ступу абаліла да й просо разсыпала. Он за ней, да макотра абарваласе да й масло разлілосе. Прыежае жонка дадому, путае:
    Ці парабіў жэ мае дзело, што гаворыш у мне дзела нема?
    Нешчасье зрабілось! Коршак прылецеў, курыцу ўхапіў.
    А, коршак курыцу ўхапіў! А дзе ж курэнятка?
    Курэнятка я папутаў, да да курыцы прывязаў, дак он іх разэм ухапіў.
    А хлеб спёк?
    He, кажэ, я выскачыў курыцу бараніць, а сьвіня ўвскочыла да й дзежу разліла.
    А масло збіў?
    He, кажэ, я макотку сабе ззаду прывязаў, да за сьвіню пагнаўсе, макоцер адарваўсе і масло разліласе.
    А просо стаўк?
    He, кажэ, сьвіня на ступу ўвскочыла, да просо разсыпаласе.
    А ты ж гаворыш, у мене дзела нема! Бач, як парабіў. Добрэ табе жэноцке дзело рабіць!
    Мужыка за лоб, а он ее, да началі біцьса.
    5. Chelchowski. Powiesci і opowiadania ludowe z okolic Przasnysza, str. 56, № 65.
    Нешчаслівая додя
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Сабраліся дзеўкі і пашлі купацьса. Пакупалісе і выходзяць на берэг адзевацьса. Адна начынае адзевацьса, аж у кашулі вуж сідзіць і начынае гаварыць як чэлавек:
    Я табе аддам тваю кашулю, як ты скажэш, што будзеш маю жонку.
    Ана кажэ:
    Буду.
    Усе вернулісе дадому, а ана ўжэ з ім пашла ў морэ. Пашла ана з ім, жывуць да жывуць пяць лет разэм. Нажыла ана з ім трое дзецей. На шустый год, просіцца ана сваго мужа, штоб пусьціў ё к матцэ. Ён не хацеў ё пусьціць, бо ведаў, што як ана пойдзе, то будуць пілнаваць, аткуль ана выйшла. Но ана его прасіла да й прасіла, так он і згаласіўсе, пазволіў да й сказаў:
    Будзь там пяць дні, толькі не кажы нікаму, аткуль ты і нехай цебе ніхто не праводзіць. Як вернішся к бёрэгу, так гукні: Якуб! I калі пакажэцса кроў, то я нежывы, а калі пакажэцса пяна, то я жывы.
    Пашла ана дадому з дзецьмі. Булі ей усе рады і началі ей путацца: аткуль ана? Да й ана не сказала. Так аны ўзялі старшаго хлопчыка і сталі прасіць его,
    штоб сказаў: аткуль аны? Он не сказаў. Да началі его мучыць, да он не сказаў. Узялі другога і сталі біць вельмі, штоб ён сказаў, да і той не сказаў. А найменьша дзевушка сказала і павела іх на той берэг морскій і навучыла як клікаць: Якуб! Такім тонкім голаскам. Клікнулі аны. Як пачуў вуж той голас, то вышаў на берэг, і аны его ўбілі. Ана, тая жонка его, нічого не знала пра ето. Узяла дзеці на пятый дзень і пашла на берэг. I стала гукаць: Якуб! На ето гуканье толькі кроў паказаласе. Заплакала ана да й зарыдала, да й скінуласе зяўзюлёю і палецела па лесу кукаючы: Якуб! I цепер ешчэ гукае. А сыны сталі адзін берозаю, а другій хвоею, а дочка горкай асінаю.
    I.I. Krasszewski. Litwa, t. 1, str. 416.
    Ваўкадак
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Быў сабе старычок. У его було два сыны. Пашлі аны на работу. Его пакінулі ў хаце. А ён такій быў змышлёный, што кідаўсе ў ваўкалака. Пашоў да лесу, зрабіўся воўкам. Пашоў ён ужэ па лесу, пашоў да й пашоў. Трапіў на воўкі ужэ аны ў таварыстве ідуць. Ходзіць коні стадо. Ён гаворыць:
    От гэты конь гладкій, вазьмімо его, пакацім жэ ежмо.
    Заелі аны таго каня. Ідуць да ідуць, прыходзяць да угана. Ходзіць стада сьвіней. Ён гаворыць:
    От, то маго суседа кабан гладкій, вазьмімо, задавім. To ўсё он наш будзе. Да тые кагуць:
    Ты лепш знаеш, ты заходзь, да ўсё падганяй на нас, а мы будом лавіць.
    Дак ён зайдзе да ўсё хвастом: топ! Да кабан: рух! Рух! Да туды ідзе. Патуль он его гнаў, пакуль блізко к тым нагнаў. Хапілі кабана, разарвалі. Гледзелі людзі з села, што сьвіні воўкі ловяць. Давай бегці. Як тые воўкі ўгленулі, дак пабеглі ў лес. А ён, як хацеў бегці, так папаў у погрэб да й упаў. Сабралісе мушчыны, хацелі его ўбіць у погрэбе. А баба була такая малашэбніца1 пазнала, што ето не воўк. I сварыцца на мушчын:
    He рушце, не бійце, ето не воўк, да чэлавек.
    Паслалі мушчыны, не білі его, а ана завелела аднаму:
    Ідзі ты, засечы мне арабіну2.
    Пашоў он і зсек арабіну, а ана стала таго біць і стала сварыцца.
    Куды ты ето паступіў? Нашто табе ето? Ці табе ето мяса смачне?
    Як сцягнула его арабінай, стаў он чэлавекам. Павелі его ў село к сынам.
    Сыны сталі на его сварыцьса:
    Нашто табе, бацько! Ці табе хлеба не стае, ці табе солі!
    Хацелі его селом наказываць, да он запрысягсе, што ўжэ не будзе так рабіць. Так его і пусыділі.
    1 Малашэбніца чараўніца.
    2 Арабіна рабіна.
    Чалавек з розумам
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Було ў бацькі тры сыны, два разумных, а трэцій дурэнь. Як тые разумные ад бацькі часьць беруць, так і дурэнь берэ. Тые браты зглашылісе самі з сабой: што мы з нім зрабгм? Да ў ворку завезем і на дарозе аставім. Завязалі его ў ворку, завезьлі да рэкі да й палажылі пры дарозе ў шляку. Едзе купец. Такій багатыр1. У его сто мільёнаў грошы ў возе. Тым часэм он, той дурэнь, лежыць у ворку і крычыць:
    Госпады міленькі, я не ўмею ні чытаць, ні пісаць, а мне ў той сьвет везуць на караля.
    Той багатыр на хфурмана кажэ:
    Сунімі коні.
    Сунялі коні. Той купец ізлез, спрашывае его:
    Чэго ты крычыш?
    А он ему кажэ:
    Я таго крычу, што не ўмею ні чытаць, ні пісаць, а мне везуць на той сьвет на караля.
    Той кажэ на хфурмана:
    Развяж его.
    Развязалі его, а той купец да ворка ўлез: думаў, што возьмуць его на караля. Да аны з хфурманам завязалі таго купца, да скінулі ў рэку, а той дурэнь узяў да на воз, да паехаў да бацькі. Заехаў он да бацькі на двор, так тые браты дзівяцца, што гэто такое. Путае бацько:
    Аткуль ты, сынок, гэто ўзяў?
    А он кажэ:
    Вы думалі, што мне ўтапілі, а мне за караля на том сьвеце ўзялі, і от як я прыехаў.
    Агледзелі тые браты, што ў его багато грошы да й кажуць:
    Завяжы ты нас і пускай да рэкі.
    Так он і зрабіў. I з тым дурнём асталосе ўсё селішчэ, усё багацтва бацькі і таго купца.
    J. Karlowicz. Podania і bajki ludowe zebrane na Litwie, № 50, str. 73.
    Мачыха
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Була ў маткі дочка. Да ўзяла матка ей померла. Бацько пабыў тугодні пяць бэз жонкі да й узяў сабе жонку ўдаву. Таксамо і ў тое была дочка, абедзьве ўроўні. Жывуць аны, жывуць, стало ім цёсно разэм. Мачыха гэта на мужа сваго настала:
    Адвезі сваю дочку. Калі не адвезеш, я цебе пакіну.
    1 Багатыр багач.
    Узяў он ее і адвёз да лесу. Адвёз да лесу, у лесе хатачка, і он там ё пакінуў. Узяў для ёй хлеба, і круп, і закрасы.
    Седзі, мая дочухна, тутака, пакуль я прыеду. Насеку я тое да другое на воз і прыеду.
    Жджэ, пажджэ нема бацькі. Пазмеркласе нема, не едзець.
    Ана вышла на двор з тое хаткі і гукае:
    Хто ў бору, хто ў лесе, хадзі ка мне на ноч!
    Адзывецца медзьведзь:
    Я ў бору, я ў лесе, я іду к табе на ноч.
    Ажось і прыходзіць медзьведзь. Ана спужаласе, да ён кажэ:
    He спужайсе, дзеўка, будом начаваць са мною.
    Ана і вечэру наварыла, бацька ждучы. Медзьведзь прынёс мёду мо1 гарцоў з два. Паселі аны вечэраць. Выбегла мышка да й кажэ:
    Дзеўка-дзевіца дай мне крупіцу, я табе ўночы велікай буду прыгодзе.
    Дзеўка набрала ложку кашы і кінула ей пад лаву. Павечэралі аны, да он даў ей ключэ, штобы ана бегала па хаце да бразгала тэмі ключамі. А он набраў камені да лёг на печы: біць ее ўжэ каменем! Да тая мышка ўзяла ад ей ключэ, ад дзеўкі, а ее ўсказала карыто бальшое ў хатцэ і сказала, штобы ана пад карыто падлезла і навернуласе карытом. А мышка з ключамі бегае па-пад лавічы. Кіне он каменем із печы, а мышка толькі: “Ой!” Он думае, што забіў дзеўку. Бегала, бегала перэд нем і сціхла. Так он думаў, што ёй убіў. Злез з печы да й пашоў у лес. Пашоў он у лес; вышла дзеўка з-пад карыта. А мышка кажэ:
    Да бач, кармі мене, я цебе выведу.
    Назаўтра дзень, сталі перэд ёй стол у хаце, такій мулёваный, пекный, і пара крысёл, і стала яблань перэд хаткай, парасла ябланкамі харошымі. (Ана сама, тая дзеўка, красіва, просто што гледзець.) Едзе пан багатый вельмі, едзе із сыном. Прыежае пан да тое яблані і суняў коні.
    Хто тут е ў хатцэ?
    Выскачыла ана туды да пана. Он кажэ:
    Ці то твая яблань?
    Спадабаласе таму панічу ана, заберае он ее з сабой. Села ана ў кочы, ідзе яблань за ею, ідзе стол, ідуць крыслы за ею. I спрашывае ана таго пана: