• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Што ты, бабо, ведаеш, дзед кажэ, пайду я пад грушу.
    Пашоў он пад грушу, аж его Беда лежыць дагары нагамі да перэбірае нагамі да рукамі лежачы. Прыходзіць он да ее:
    Што ты ето робіш?
    А што! Я гуляю.
    — Да хто ж ты такій?
    А хто ж я такій! Я твая Беда.
    Ну, то хадзім са мною паможэш дзело рабіць.
    Хадзім.
    Прывёў он ее да хаты. Беда на печ да ўсё перэбірае, іграе на язык, а дзела не робіць.
    Усё адно, дзед кажэ, нема ў нас, бабко, ні хлеба, ні солі, ні долі. Што ты, бабо, ведаеш паедзьмо дзе ў госьці на якую недзелю ці не захочэ ана есьці, ці не пойдзе ад нас.
    Паехалі на ўсю недзелю. Прыдумаў дзед на броду, што забыўсе лапцей на печы.
    Ты ж, кажэ, бабко, пастой, а я пабегу лапцей узяць.
    Баба стаіць у броду, а он вернуўсе па лапці. Палез он на печ, а Беда его за шыю.
    Э, ты думаў уцекці, штоб я тут з голаду померла.
    Нема рады прышоў к бабе, а Беда на шыі.
    Ужэ, бабко, авось учэпіласе на плечы.
    А што ты, дзеду, ведаеш ці грэх, ці два, убій ее.
    Дзед за тую Беду да біў, біў да ўзрэзаў, і ўтаптаў, і калоду налажыў. От, пагасьцілі аны там, прыехалі дадому. Палепшала ўжо ім і хлеб есь, і к хлебу е. За год так забагацелі, што эх! А брат у его быў нагле багатый. Дак он ему пазавідаваў, што забагацеў. Дак он ему гаварыў: а што, ты не ўмееш дзела рабіць, што ў цебе хлеба нема, а тут он робіць і сарочку скінуўшы. Да як забагацеў он, што і сам сваго дабра не знае удзіўленье таму брату! Аткуль он раптэм етакій багатый стаў? Да прышоў к ём і разпрашывае:
    Што ты, брат, раптэм етакій багатый стаў?
    А он ему кажэ:
    -Як Беду сваю пад калоду падтаптаў, так і багатый стаў.
    А он сабе думае:
    Ето Беда ему багацтво дае.
    Да путае его:
    Дзе ж ты, браце, ее падтаптаў?
    А он ему атвечае:
    -1 ў том, і ў том броду, пад купінай палажыў і калоду навернуў.
    Пашоў той брат шукаючы. Он думаў: то ана ему багацтво прынесла. Ідзе да ідзе і прыгледаецса дзе будзе купіна і калоду прывернула? Ажось і найшоў. Як узняў тую калоду, так Беда ўскочыла да за шыю і ўчэпіласе.
    Эх, ты, мой хадзяінко! Як я высахла за год!
    Той рад, думае: высахла за год, то ана мне запаможэ. Занёс ё ў хату. Так ана годзі лезьць на печ да пад печ. Пабыла ана з полугода: ужэ палавіна селішча нема. 1 робіць он, і робіць жонка. Бэз Господа Бога ўсё нічого нема, багацтво адпадае. Прыходзіць он да брата.
    Вазьмі сваю Беду.
    А, адчэпісе ты з Бедою! Я рад, што ее нема, а той зноў з Бедою цягне.
    Дарма. Прышоў к жонцэ.
    Ну, што, жонко, брат не хочэ Беды сваей браць.
    Палезла жонка пад печ Беду ўцягаць. Жонка Беду за ногу, а Беда ё за шыю.
    Ці ты ж, кажэ, етака, што ты хочэш мене ўцягці! To я ж буду такая я не раблю дзела, і ты не рабі.
    Учэпіласе ёй Беда не робіць, і жонка не робіць Беда на шыі вісіць. Плачуць тые:
    Што нам рабіць! Ужэ Беда давела, што і хлеба нема.
    Ну, дзед тут кажэ, што нам рабіць, бабо?
    А што ты, дзеду, ведаеш, ідзі ты, дзеду, гукаючы, сваёй Долі шукаючы.
    Пашоў дзед у чыстэ поле да й гукнуў:
    Доля ж мая, Доля! Чэму ты не такая, як тая чужая!
    Ах, кажэ Доля, ты, хаджаінка мой, ты ж быў вельмі разумный, а цепер як улез не ў свае, так і Долі шукаеш. Ты ж быў багат, я цебе насадзіла на багацтво. Адчэго ты пашоў братней Беды шукаць? Нашто табе зайздрасьць тую мець? Брат жэ быў бедный он пасох і холадам, і голадам. А ты ж быў багат було і хлеба, і солі я ж табе надбала. А ты шчэ і братнего захацеў, да братню Беду адкапаў. Нехай бы так прападала, гультайка!
    Да як стаў он плакаць да плакаць прэд Долю, так ана кажэ:
    Ну, шчэ паратую.
    Да пашла, да стала Беду прасіць да й спросіла з бабінай шыі. Да павела ё пад грушу, да павесіла званок. Да Беда дагары нагамі лежыць, у званок звоніць і сама себе забаўляе.
    Чалавек і мядзведзь
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Быў у бацькі адзін сын, да і то дурный. Пашоў он у лес да найшоў на медзьведзя. Як разпоцыкаў таго медзьведзя, дак он к ему біцьса. Вадзілісе аны, вадзілісе не падалаў таго дурнога медзьведзь.
    Пусьці мене, браце, просіцса, я табе прынесу улья з мёдам, з пчоламі, з усім.
    Ну, добрэ.
    Узяў дурный, пашоў дадому. Жджэ да жджэ, ажось ідзе медзьведзь да несе улья з мёдам, з пчоламі, з усім. Прышоў ле хаты да кінуў з плеч аб сцену ў хаце, да й вылецела сцена. Вышаў той дурный, кажэ:
    Што ты зрабіў! Хату мне разваліў. Я цебе пабію.
    Што ты ведаеш, кажэ медзьведзь, не бій мене. Я табе хату зраблю.
    Ну, рабі.
    Пашоў медзьведзь ізноў у лес. Як стаў цягаць лес, нацягаў із гольем, з быльем — усё і цягае.
    Што ж я буду з гэтым рабіць, кажэ дурный, ты хату разваліў, ты і рабі.
    Пашоў медзьведзь ізноў у лес прывёў чэтырох медзьведзі хату рабіць. Як сталі ту хату рабіць есьці хочуць нема чэго ім есьці. Узялі, пашлі на ноч
    у лес. Назаўтра дзень, несуць усе па улью з мёдам. Панаедалісе мёду і сталі аны рабіць. Робяць да робяць, і ўжэ зрабілі хату. Трэба гліну капаць на печ. Людзі пазбералісе да дзівяцса. Да медзьведзь як набраў гліны, як пляснуў на чэлавека, так чэлавек бэз духу лежыць. Напалі на таго дурного:
    Што ты навёў медзьведзі людзі бьюць.
    Да згаварылісе аны пабіць іх селом. Дурный стаў прасіць:
    Братцы, не бійце, нехай хату скончаць.
    Зрабілі ж аны ему хату і печ, чысто ўсе. Ну, он кажэ:
    Што вы коньчылі, а не выбелілі.
    Нема вапны.
    Дурный кажэ:
    Ідзеце да станавіце, штобы вапно було.
    Пашлі аны вапна шукаючы. Блізка быў горад з бэрл/намі. Стаяло вапно. Панабералі аны па меху да несуць. Прынесьлі аны еты медзьведзі есьці хочуць.
    А як нам пад’есьці! Хадзім карову якую ўб’ём.
    Пашлі аны за ноч і ўбілі карову, і зьелі, і нігдзе сьледу нема. Назаўтра дзень, агледзелі людзі гэту карову і радзяцца што етым медзьведзям зрабіць за карову? Трэба пабраць на ланьцухы. Але нехай хату коньчаць. Сконьчылі аны хату, выбелілі пакое етакіе выставілі, што ух! Трэ іх, етых медзьведзі, пабраць на ланьцухы. Збіўсе весь народ, да як пабег медзьведзь, так із дзесяць мушчын бегуць за ім медзьведзь папёрэду, а аны за ім бегуць. Бачуць медзьведзі, што беда панастроілісь хвузьей біць. Сталі аны кланяцса да прасіцса:
    Да што, вы нас бійце, мы вам ету грэблю высыплем.
    А там була якая-то грэбля.
    Ну, добрэ, сыпце.
    Сыплюць аны ту грэблю да сыплюць. Высыпалі, ужэ коньчылі. Мужыкі ўсё верцяць, каб пабіць іх мужыкі мужыкамі! Аны еты медзьведзі усё кланяюцса. А мужыкі што здумалі: набраць гарэлкі, да панапойваць іх. Узялі селом, набралі гарэлкі і панапойвалі. Тые медзьведзі пьяны, качаюцса, перэкідаюцса. А мужыкі думаюць:
    Музыку ім прыведом, каб грала.
    Прывелі музыку грае а аны ўсё куляюцса: то аны скачуць, то аны таньчуць. Кажуць медзьведзі:
    Што ж аны з нас кпілі, кпілі, а мы ім штуку зрабш. Убьём ету музыку і скрыпку.
    Медзьведзь прышоў к музыце, лапамі ўзяў да й прыціснуў от табе і музыка! Тые родзяцса, мужыкі:
    Чэлавека ўбілі! Што з немі зрабіць? Пабіць да й годзі!
    Сабралісе селом, аступілі біць да й годзі!
    А медзьведзі атвечаюць:
    Людзі, не бійце нас мы вам такую штуку зробім, што вы і не бачылі.
    Гавораць людзі:
    Ну, рабіце.
    Пашлі аны. На вадзе млін стаяў. Адзін мужык заведаваў тым мліном. Пашлі, пабралі за ўглы і прыцяглі да села. Той гвалтуе, крычыць, галосіць, ломіць рукі. Як сьцянецса за мужыком медзьведзь, так той ужэ просіць:
    Mae добрые людзі, што я вам вінават! Перэвезіце мне назад млін.
    Да людзі кажуць:
    Што ж мы вінаваты! Медзьведзі прывезьлі.
    Медзьведзь зноў зарэвё як скажуць людзі, штоб назад цягнуць, і за тым мужыком з калом. Да той:
    Маё каханіньке, маё добрые людзі, паратуйце мене.
    Людзі задумалі:
    Калі паскачэш з медзьведзем, то велём назад млін зацягці.
    Пабралісе аны скакаць. Мужык упераецса:
    А, маменьке! А татэньке! ...аткуль радзіла мне мама, у таком страху не быў.
    Як пусьцілі его, зайшоў дадому да хваліцса:
    Я ж там бачыў медзьведзя але ж такій трасца мацеры! Здароў! Як узяў са мной скакаць, так неможна і павернуць его.
    Путаюць:
    Ці ты скакаў, дз/дзько, з ім?
    Так, я скакаў, падтыкаў свой лапсэрдак.
    Да як пашоў скакаць, так медзьведзь утаміўсе, не справіўсе са мной.
    Ці ты ж, дз/дзько, не баяўсе?
    -Чэму не баяўсе! Мая сарочка ўся палатном станавіласе.
    Да той мужык гаворыць да людзі:
    А што, мае каханінькіе, завезіце маго мліна.
    Ну, што вы, зацягніце ему мліна.
    Зацяглі медзьведзі мліна на место. Паставілі. Меле мужык да меле.
    Прыходзіць дурный.
    Заплаці мне.
    За што я табе буду плаціць?
    Mae медзьведзі табе мліна пацяглі.
    Якіе твае медзьведзі?
    Ну, калі не плаціш, пайду скажу нехай беруць ізноў.
    Ведаеш ты што, цэлавецэ, маўцы ты, не кагі. Ну, што ж ты хоцэш?
    Дай мне куль мукі.
    Багато будзе, цэлавсцэ.
    Раздумаўсе дурный: што я ето сказаў куль мукі! Трэба на чэтырох медзьведзі па кулю.
    Што ты, кажэ, думаеш! Я абмыліўсе мне крыўда будзе. Трэ на чэтырох медзьведзі па кулю.
    Айбо! Каханінькі! Ты ж мене загубіш! Mae дзеці з голаду памруць.
    А што мне да таго? Мне медзьведзі ўбьюць. Шчэ як скажу, і цебе ўбьюць.
    Ці веш ты, мой каханенькі, не кагі ты. На табе чэтырэ кулі, што ты хоцэш.
    Паслаў медзьведзі, пабралі тые кулі мукі, прынесьлі. Той дурный думае:
    О, ужэ аны мне памаглі, хату зрабілі, кулі прынесьлі ужэ грэх будзе. Ну, што вы, медзьведзі, ці вы будзеце ў мене, ці вы пойдзеце?
    Ат, кажуць, — хаджаін, як будзе добра штука, то мы шчэ паслухаем.
    Думаў, думаў, што ім закамандаваць, да й кажэ:
    Ідзіце, у нашэго папа кабан добрый. Убійце да прынесіце.
    Пашлі, адчынілі хлёў, за кабана, убілі, прынесьлі, асмалілі. Такій добрый ух! Дурный кажэ:
    Есьце вы.
    Эй, кажуць, нам сала не есьці. Пайдом мы, пчол двое стаіць, вь/дзером.
    А ў папа на дварэ пчолы. А сабакі ліхіе ў папа, што страшэнна рэч! Медзьведзі пчолы тые дзеруць, а сабакі брэшуць вельмі. Поп кажэ на жонку:
    Што-то нашэ сабакі зроду так не брэхалі! Каб не былі злодзее ў нас.
    Узяў non стрэльбу да й вышаў. А медзьведзь, за мёду сцельнік1, як пусьціў на папа, так пабег у хату. На пападзю кажэ:
    От, душко, якое мне Бог даў шчасье! Ето Бог сварыўсе на сабакі, на нашэ. Як я вышаў, то мне Бог мёд кінуў.
    Эй, душко, непраўда. Як то можэ быць, Бог мёду кінуў.
    От, душэчко, устань пагледзі.
    Усталі, запалілі агонь праўда мёд. Ну, Бог кінуў мёд. Паседзелі, пагаварылі і палеглі. Назаўтра дзень усталі. Вышаў non на двор, аж пчолы удзёрэны. Ай, пашоў non к пападзі.