• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Чэго ты, чэлавечэ, плачэш?
    Ой, чэго я плачу! Вёдамо, вёз я сено на мёсто прадаваць, хваціўсе злый і мне сено па лугу разташчыў.
    Так табе шчэ етаго плакаць? Так мы з табой пазбером гэто сено і шчэ большый воз наложым як быў.
    Так аны зрабілі.
    Звезём на место, я табе памагу таргаваць.
    Хаця б рублёў пяць узяць за воз.
    Што, рублёў пяць! Возьмеш дваццаць пяць рублёў!
    Павезлі на мёсто, сталі аны таргавацьса, узялі дваццаць пяць рублёў. Накупавалі ўсего, едуць дадому. Он просіцца:
    Чэлавечэ, я ў цебе наймусе служыць на год.
    Ей, дзецінко, у мене нема чым плаціць. Нічого нема, нечым плаціць, нічого і есьць.
    Як я буду служыць у цебе, так усего багато будзе. Я ў цебе паслужу даром. I тваю Хімку па-немецку научу гаварыць.
    ЕІо, добрэ, стань, калі Хімка захочэ.
    Так аны заехалі дадому, і Талімон кажэ:
    Хімка, гэтый хлопчык хочэ ў нас наняцьса на год служыць.
    Так ана кажэ:
    Да што ж у нас нема нічого.
    Так он кажэ:
    Ей, дзянначко, што мне трэба! Я і так буду ў вас служыць.
    Як сабе хочэш, паслужы.
    Стаў он служыць у іх. Аны ў месьце панакуплялі чаю, сахару, усего і прывезлі Хімцэ. Дак едуць аны араць на поле на цэлу недзелю. Набераюць сабе на недзелю ўсего і Хімцэ кідаюць:
    Гэто табе, Хімка, а ето нам.
    Так аны паехалі. Што трэба за тры дні араць, так аны за дзень.
    Тым часэм к Хімцэ прышоў non на ноч, а той паробачэк ведае, што прышоў. Гаворыць:
    Дзедухно, бег кравец, а я з-за ўгла шамец! Аж у вушах зазвенело! Пабегу я ў лужу, намачусь.
    Так он кажэ:
    Дзетачко, е і тут вада, можна намачыцьса.
    Мне трэба ў лужу.
    Бежы сабе ў лужу.
    Дак он не бег у лужу намочыцьса, пабег проста дадому і сьвіснуў, на двор ускочыў. Поп гаворыць:
    Хто ето ідзе?
    Гэто наш паробачэк.
    Дзе мне дзецца цепер?
    Лезь на палатку, да цыбулі.
    Палез там non.
    Чэго ж ты прышоў, дзетачко?
    To мне дзядзюшко прыслаў, штобы я цыбуле пер’е прабіў.
    Ей, дзетачко, нашто табе абіваць. Я уж сама абіла.
    Ей, дзянначко, мне дзядзюшко прыказаў трэба дзядзюшка паслухаць.
    Узяў, як начаў біць, так чуць non жыў астаўсе. I палецеў да дзядзькі. Так аны з папом гавораць:
    Ой, якій паробачэк хітрый, чуць мне не ўбіў. Неможна нам з табой, Хімка, жыць хыба ты да мене хадзі.
    Ана кажэ:
    He, бацюшка, прыдзеце на ту ночку, он уж не прыдзе.
    Так аны аруць, аруць з дзядзькем, аж паробачэк кажэ:
    Ей, дзедухно, бег кравец, а я з-за ўгла шамец! Аж у вушах зазвенело! Пабегу я ў лужу, намачусь.
    Так ён кажэ:
    Дзетачко, е і тут вада, можна намачыцьса.
    Мне трэба ў лужу.
    Бежы сабе ў лужу.
    Дак он не бег у лужу намачыцьса, пабег проста дадому, узлецеў на двор і сьвіснуў. A non у Хімкі ў хаце, да й кажэ:
    Нёхто ідзе!
    А Хімка кажэ:
    Гэто наш паробачэк
    Дзе ж мне дзецса цепер?
    Лезі пад печку.
    Поп улез пад печку, да паробачэк вышоў у хату. Хімка путае:
    Чэго ты, дзетачко, прышоў?
    To я, дзянначко, прышоў, мне дзедушко прыслаў тут седзяць злыдні пад печ’ю, трэба іх угнаць. Трэба кіпятку нагрэць і выпарыць іх.
    Пабег дроў набраў, да ў печы запаліў, вады нагрэў, лунуў пад печу воду. Як лунуў пад печу, так non упарыўсе, выскачыў і пабег. Так он кажэ:
    Бач, дзянначко, былі злыдні пад печ’ю, выскачылі і пабеглі.
    Дак ён пабег да дзядзькі.
    Аруць аны цэлый дзень, да паробачэк кажэ:
    Ей, дзедухно, бег кравец, а я з-за ўгла шамец! Аж у вушах зазвенело! Пабегу я ў лужу, намачусь.
    Так он кажэ:
    Ей, дзетачко, е і тут вада, можна намачыцьса.
    Мне трэба ў лужу.
    Бежы сабе ў лужу.
    Так он не бег у лужу, а пабег просто дадому, узлецеў на двор і сьвіснуў.
    A non у Хімкі ў хаце. Кажэ:
    Нёхто ідзе.
    А Хімка кажэ:
    Гэто наш паробачэк
    Дзе ж мне дзецса? Он усё знае, дзе я схаваюсь.
    Так ана гаворыць:
    Ідзі ў авечкі, з оўцамі пастаіш. Скінь кашулю і голый з оўцамі пастой, так он не пазнае.
    Поп скінуў кашулю і схаваўсе з оўцамі. Хімка парабка пытае:
    Чэго ж ты, дзетачко, прышоў?
    To я, дзянначко, прышоў, што нашэ авечкі не пбёны. Трэба іх напаіць.
    Да й Хімка кажэ:
    Я ж сама напоіла не трэба іх паіць.
    Ей, дзянначко, мне дзедушко прыказаў, трэба дзедушка паслухаць. I там е баран дужы, такій, што авечкі біё. Трэба его выгнаць.
    Пашоў, узяў пугу, начаў таго барана біць, папа голаго, без кашулі. Біў, біў да й пабег да дзядзькі. Хімка кажэ да папа:
    Бацюшка, прыдзіце на ту ночку
    А он кажэ:
    He, ужэ не прыду.
    — Так прыходзьце хаця пад акно.
    Прыехалі з поля дадому Талімон з паробачкам. Так Хімка ім па полцэ прасцілае, а сама ле акна лажыцьса. Так паробачэк гаворыць:
    He, дзянначко, мне вельмі горачо, я ле акна лягу, вы лажыцесь з дзядзькам.
    Ана спраціўлецса, не хочэ, спадзеваецса папа. Да муж ей гаворыць:
    Нехай он сабе ложыцьса ле акна, калі хочэ. Он паслушный хлопчык! А ты лажысь са мною.
    Так і палеглі. Поп прыходзіць, стукае ў акно і кажэ:
    Хімка, выйдзі ты ка мне.
    А паробачэк за Хімку адказывае:
    Неможна мне выйці, муж дома. (Тут наступае сцэна, немагчымая да апісання...)
    Лежыць. Талімон гаворыць:
    Нёшто бацюшкі не відно. Можэ хворый ці што! Хімка, зварыла бы ты ему да панесла б што такое.
    А ана кажэ:
    Што я ему занесу? Трэба хыба курку зарэзаць, да панесьці.
    Зарэзала курку, згатавала да й кажэ:
    Спадніца мая чорна, не ведаю, ці так іці, ці нову надзець?
    А муж кажэ:
    Прыберысе да й ідзі.
    Пашла ў клець адзевацца, а паробачэк выхваціў курку з гаршка, да там укінуў...
    А тую курку з дзядзькам з’елі сабе. Хімка ўзяла гаршок і панесла да папа да й кажэ:
    Бацюшка, устаньце, от расолку я зварыла.
    Дак он устаў, узяў, памешаў вышло наверх. Но, маўчыць, нічого не кажэ. Да гаворыць на наймічку:
    Пайдзі, вазьмі мёду, трэба Хімку пачаставаць. He беры таго, што з краю, а з куточка ў дзежцэ.
    Пашла і ўзяла таго. Стала Хімка есьці той мёд, ваткнуласе жало ў язык — да й забалбатала, па-немецку загаварыла. Бежыць дадому і балбочэ. Паробачэк як пабачыць да й кажэ:
    Цепер, дзедушко, будзьце здаровы! Уж я табе не патрэбен уж твая Хімка па-немецку гаворыць.
    Дурань выйшаў у людзі
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Було ў бацькі тры сыны два разумных, а трэцій дурэнь. Пашлі аны ў сьвет шчасьця шукаць. Тые разумные кажуць:
    Куды ты, дурный, ідзеш?
    А ён кажэ:
    От, пайду ў сьвет, ці мне Бог не дась якого шчасья.
    Ідуць да ідуць, дурный да разумные. Едзе купец, пастаў он, пытае:
    Куды ідзецё?
    Аны кажуць:
    — Ідзем у сьвет. Можэ хто найме ў работу.
    А купец атвечае:
    Найміцеса ў мене.
    Добрэ.
    Павёў он іх на рашчот, што ў лесе е, штобы рашчот знялі. Той жэ дурный зняў рашчот, а разумные не. Да як прыгледзеўса купец, так той купец адправіў разумных, а дурня аставіў Так стаў ён жыць у купца. А дочка була ў таго купца вельмі хораша; так тая дочка вельмі спадабала таго дурня, што он удалы на pa-
    шчот, і просіць ана сваго бацькі, штобы пажэніць іх. Той купец её не пускае, што, кажэ, валача, такій да такій. А ана кажэ:
    Што, татко, да я хачу его вельмі.
    Узялі аны да пажэнілі іх. Паехалі аны ў госьці да его бацька. Дак тые брацья разумные пазіраюць, што он такій прыехаў убраный, да такім пояздам, дружбу прыв/оз, коні харошы. Да бацько такій рад, што ух! Просяцса тые разумные ў дурного:
    -1 мы з табою, браце, паёдом, можэ і нам Бог шчасье ётакое дась.
    Паехалі аны. Прыехалі ў той дом купецкі. Так купец кажэ:
    Аткуль аны, што аны будуць рабіць, калі рашчоту не ўмелі зняць.
    А ана, тая дочка, кажэ:
    Татэчко, паставім іх на воду, лес адваліваць; нехай ідуць на прыкашчыкі.
    Пашлі ж аны на лес да сталі на прыкашчыкі. Як стаў той лес адвалівацса ад берэгу, так стаў лес круціцса вёдомо, на вадзе. Сталі аны крычаць, што млін меле.
    Э, гвалт, млін меле!
    Сталі ўсе з тых разумных смеяцса, што дурэнь да вышоў на людзі, а разумные да дуракамі астаюцса.
    Беднасйь не загана
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Була ў бацькі дочка вельмі красіва. Прыходзіць к ёй трох кавалераў: два ўбераные, што толькі глядзець, а трэцій у такіх латах, у такіх шатах, што неможна і пазіраць.Так сталі аны ту паненку сватаць, і той сватае, што ў латах. Так тые, ўбераные, смеюцса над ём да кажуць:
    Ты, негодный! Да латунё ты! Куды ты лезеш! Ана, тая паненка, убёрана, хароша, а ты ў латах.
    Да толькі ж у его персьцень зіяе залатый, што толькі дзівіцьса. Так гэтая панна думае:
    Эх, Божэ мой, Божэ! Як ето мне зрабіць! I тые ўдаюцса, і той у латах удаецса, у его рука хароша, што персьцень е.
    Так той латун путае ў бацькі паненкі:
    А ці есь у вас, паненка, гумно?
    I заве тых убёраных панічоў:
    Хадзім мы ў гумно хто пяць коп вымалаціць жыта лучшэ, таго будзе паненка.
    Пашлі аны ў гумно той сабе насадзіў пяць коп, той сабе насадзіў да той сабе і малоцць аны, і малоцяць... Да той, што ў латах быў, пяць коп вымалаціў, памерыў і ў бочкі ўсыпаў. А тые і па капе не вымалацілі. Да бацько кажэ:
    Шчэ ж не канец. Ідзецё ў лес, у навіны1, да хто навіну выкапае і пасечэ, і папаліць ужэ як сеяць так той мой зяць будзе.
    1 Навіна свежа зямля, выкарчаваная з-пад лесу.
    Павёў іх бацько ў навіны і падвадзіў іх, і сталі аны капаць. Дак тые капалі, капалі і па загону не выкапалі.
    Э, куды ты!
    А той і скапаў, і папаліў, і паараў, і шчэ пабаранаваў.
    Пазбералісе аны, да бацько кажэ:
    Ну, шчэ не канец, шчэ работу дам. Ідзецё на чыстае поле: хто выдуне больш шляху1, так той мой зяць будзе.
    Так тые сталі дуць. Дулі, дулі і на поўверсты не выдулі. А той у латах як падуў, так на сем вёрст здуў, вычысціў хоць ты кашы палажы! Пашлі ж аны туды да сваго пана да бацькі таго. Аж баба на вуліцы путае:
    Дзе вы былі?
    Ай, бабко, такая да такая справа.
    Тые ўбёраные, а той у латуньчыках стаіць. Баба кажэ:
    Я ж табе буду ў помачы. Ідзі ж ты, кажэ, да пакою, сьвісьній, стаўшы на ганку, прыбегне к табе лашак так ты на лашака сядзь зробішсе лучшым панічом як аны.
    Прышоў он да пакою, да на ганку сьвіснуў, прыбег лашак, сеў на его, зрабіўсе паніч, убраный у срэбро, у золото, укрэстованный, што ах! Вышла тая панна, пазірае на таго, то на таго а той, што быў у латах, ах, якій харошы! Да персень на пальцу зіяе. Да панна кажэ:
    Ах, татко, мой татко! Гэто мой муж, я его жонка.
    Жаночае шчасне
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    Була ў мацеры дочка. Хацела ана іці замуж.
    Ат, кажэ, годзі ўжэ я служыла, пайду я, сваго шчасья папробую.
    Маць не пускала, не пускала, да ўжэ пакой дала:
    Ідзі, калі хочэш.
    Пашла ана, шукаючы, да й нашла сабе паніча. Пашлі аны да шлюбу, пасталі на шлюб, стаў веньчыкі ксёндз класьці аж не паніч, да медзьведзь! Думае тая панна, плачэ: