Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
А што, яна кажэ, лецім мы ў маю старону. Паадведаю маіх дзецей, тых, што первей булі.
Прылецелі аны сюды, дзе ана була да з тымі дзецьмі, з бусьленяткамі, села ана на азеродзе на сваём. Да ўсе закідае голаву:
Кле, кле, кле!
I бусьленятка:
Кле, кле, кле!
А тые дзеці, што пакідала, выходзяць, бачуць, што клекчуць буслы. Сталі плакаць. Радзяцца аны:
Што гэты буслы так прылетаюць да клекаюць. Можэ то наша маць.
Кажуць аны:
Кабы нам як злавіць ее. Разапнём цёнято1 да й пагонім. I не ўлеціць ана.
Сабралісе дзеці, цёнято настроілі, разапялі перэд азеродам, сталі гоніць. Да бусьліха ведае, што то ей дзеці ана і сама хочэ, штоб як ёй злавілі. Так аны разпінаюць цёнято, а ана седзіць. Як сталі гоніць, ана і палецела, а аны цёнято разгарнулі да й стулілі. Узялі, вынялі з таго цёнята да ўнесьлі ў хату. Ана знае, што дзеці ей ну, толькі бусьліха. А ў іх на дварэ груша стаяла, а на грушы бусьленятка паседалі. Ёй і тых шкода, што ў хаце, і тых шкода, што на грушы. А той бусел ёй ждаў, ждаў прылетае і он, да і он седзіць коле дзецей, да клекае. Думае ана:
Што тут зрабіць?
Завідно ей, што бусел клекае, да прышла к акну да дзюб! У акно. Акно прабіласе, да кле, кле, кле! А тые з грушы паўлеталі туды к той. Думаюць дзеці:
Што тут рабіць, што налетало так буслоў багато?
Прыдзё пара, што трэба ім песьню сваю пець, то аны лопу! Лопу! Да на стол пасядаюць, да клекаюць. Думаюць аны:
Як так да й так, маці не будзе.
Сталі аны словечна спрашываць:
Ты, кажуць, наша маць?
Да перэд ёй і плачуць. А ана:
Кле, клс, кле! Я ваша маць.
Згаварылісе аны пусьціць іх з хаты. Адчынілі дзьверы, павыводзілі за крыла. Вылецелі аны із хаты да й палецелі за морэ.
1 Цёнято сець.
Парабак і бусел
Хадзіў бусел па балоце, да напалі зазімкі, ён і астаўсе тутака. Вышаў парабак з адной хаты быдла паіць. А ён, той бусел, ходзіць па снегу, падымае то тую ногу, то тую. Так ён падышоў да его:
Бусьлік, бусьлік, хадзем у хату.
Да за его, за крыла, да ведзе ў хату. Да й у хаце он пагрэўсе. А тут ідзе гаспадар да й гаворыць на парабка:
Нашто ты его прывёў у хату! Чэму не пабіў етаго падлучья.
Да бусел як падняўсе, да ўлецеў на голаву таго чэлавека, да й дзюбнуў і прабіў.
Божэ мой, што мне рабіць! Я ўжэ калека вечны.
Бусел узлецеў на хату да й клекае. А ён плачэ да кажэ:
Бусьлік. Мой галубчык дай мне раду яку!
А ён, той бусел, закінуў галоўку да злецеў, лопнуў крылом, да пад крыло і панёс. Палецелі аны на морэ. Стаў он его гоіць, так за месяц он его і загоіў. Просіць он его, таго бусла, штобы его вывёў із мора. А бусел кажэ:
А як я цебе выведу із мора, ці ты скажэш, дзе ты быў і хто цебе выгоіў?
Дак ён кажэ:
Я мужык і сьлепый, і дурный, а вы сьвет летаеце і морэ знаеце, ваш розум большый, як у мене. Прашу міласьці вашэй научыць і мене.
Добрэ, ідзі ж са мною.
Ідуць аны да й ідуць. Да скачуць двое дзетак на адной назе.
От то, пане бусьле, то дзеткам кара?
He ето аны дурнёў научаюць: не завідуй, калі другому хораша, да не хапайсе ўсё сабе браць.
Павёў он его такі дадому аж тут на берэз/ мора зяўзюлька купаецса. Вельмі ана харошэнька. А мужыку, як хорашэ бачыць, ему завідно. Думае:
Ах, кабы ў мае рукі!
А бусел стаіць да дзівіцьса. А ён намерыўсе зяўзюльку ўхапіць да бусел прыкмеціўсе як толькі он за зяўзюльку, так бусел его дзюб! У ногу. От ён і зноў калека. Зноў бедуе:
Што мне рабіць!
Да бусел кажэ:
А ты ж пытаў, што тые дзеткі робяць, а я не казаў, што дурнёў научаюць, штобы другім не завідавалі. Маеш цепер навуку.
Плачэ он, просіць бусла, штоб его выгоіў.
Калі ты, бусел кажэ, дочку замуж за мене даш, то я цебе выгою.
Што тут рабіць! I дачкі жалка, і калекай нелоўка быць.
Пусьці мне, кажэ, дадому, я дочкі папытаю, як ана скажэ.
Пусьціў. Прылецеў той чэлавек дадому, стаў такім, як і быў.
— Што ты, дочко, ведаеш — такая а такая справа. Хочэ бусел цебе замуж узяць.
Дочка ў голас, у плач.
Як то можэ быць! Да мене такіе кавалеры ўдаюцса!
Да на той час знайшоўса кавалір у ее і спрашывае, як ето? Стала разказываць. Кавалір кажэ:
Да што там бусел! Я хвурьею его ўбью.
Бусел на ету пору прылетае і сеў там на дварэ да ўсё закідае голаву да й клекае. Думае, выйдуць па его і ў хату паведуць. А тая дзеўка плачэ, што бусел прылецеў па ее. А той кавалір кажэ:
He плач.
Да хвурью настроіў, да акно пратварыў, да як пальнуў, так бусла забіў. Да тую дзеўку абняў, пацалаваў:
-Ты ж мая жэна, а я твой муж.
Вяселле
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Було ў бабы две дочкі. I баба бедна з етымі дочкамі. Думае, думае да й кажэ: Што, мае дочкі, хадзім у сьвет можэ Бог шчасье дась.
Пашлі аны ў сьвет. Ідуць аны, ідуць, прыходзяць да цёмнаго лесу. Абдымае іх ужэ ноч ужэ цёмно. Журацса: што тут рабіць? Далей падыходзяць аны засьвеціўсе ім агонь. Аны кажуць:
Агонь сьвеціць пайдом мо тут село бл/зко.
Ідуць аны такій лес велікі! Стаіць адна хатка і агонь гарыць. Ана ета маць кажэ:
Зайдз/м сюды, ці не пусьцяць на ноч.
Зайшлі аны нема нікоганько ў хаце, толькі агонь сьвеціць. Кажуць аны:
Улезьмо на печ, ляжмо уж як будзе, то будзе. Ці нас тут што паб’е, ці жывы будом.
I голо, і босо, не було нічого ў той хатцэ, ні піць, ні есьць. Паўзлазілі аны на печ, палеглі. Ажось да поўначы, едуць і граюць, і скачуць, і паюць, а што не свой дух (не пры нашых душах казано) з весельем ідзе.
Пазіраюць аны з печы як толькі на двор уехалі, на стале ўсего і піць, і есьць, і шклянкі, і самавар, усё чысто. Ідуць у хату, скачуць, у лапкі плашуць. Адзін ідзе ззаду крывый на адной назе, як зайграе музыка, он усё перэкідаецса. А далей ідзе з самаго заду адзін і несе мех уголья на плечах. Як махнуўса он, да пашоў скакаць па хаце, да пасыпалась з таго меха, не уголья, а грошы. Пасыпалісе па хаце, так і помасту не знаць. Завідуюць аны з-за коміна, што грошы па хаце лежаць.
Эй, кажэ, мамачко, кабы нам грошы трохі ўзяць.
Гулялі аны, гулялі, панапівалісе ўжэ, палеглі да й паснулі. Ана, тая дзеўка, аслухала, што ўжэ спяць, ц/хо злезла з печы да й грэбе тые грошы ў хфартух. Той крывы стае чэрап за ее!
Ах, кажэ, мая душэчка, аткуль ты прыбыла?
Ана спужаласе, не ведае, што адказаць. А далей трохі ачухаласе да й кажэ: Мы падарожные.
Ну, якіе ж вы падарожные?
Мы бедные саўсім, пашлі мы ў свет шчасья шукаць. Нема чом пажывіцьса.
3 кім жэ ты тут? путае.
Шчэ, кажэ, у мене маць на печы і сестра.
Найміцесе ў нас будзе вам піць і есьці.
Ну, можна, кажуць.
Да што вы хочэце за год?
Што ласка ваша.
Служаць аны, служаць ужэ паўроку мінуло ім ужэ ім надаёло ў іх служачы.
Заплаціце нам, кажуць, пайдом ад вас.
Ешчэ паслужыце, аны кажуць, будзе ў нас веселье паможыце адправіць.
Ну, добрэ.
Пашлі ж аны па тую свацьбу ажось і едуць з весельем. Зьехалі на двор, іграюць, скачуць, танцуюць. Адзін крывый, а другій сьлепый ідзе, а трэцій валовую шкуру несе, да скачэ. Да як махнуў хвастом з той валовай шкуры, так музыцэ ока выбіў. Зернулі аны на двор аж тут медзьведзь на дварэ.
А што, медзьведзь, напоймо.
Пашлі аны, за таго медзьведзя да й доўбяць у хату. Як пабачыў медзьведзь гарэлку, захацеласе.
Дайце мне, браткі, гарэлкі.
Далі ему гарэлкі, напіўсе ён, так што ему дурыць у галаве. Пашоў ён скакаць да пабіў ім шклянкі і самавары, усё чысто. Бачуць аны, што беда просяць аны его, штобы пашоў ён.
А што, медзьведзь адказывае, калі мне аддаце вашу наймічку на жонку, то я пайду. А не, то ўсё пабью.
Сказалі аны той дзеўцэ, што такая справа:
Медзьведзь хочэ цебе за жонку ўзяць.
Плачэ тая дзеўка, галосіць.
He плач, не бойсе, аны кажуць, нішто табе не будзе.
Ну, згаварылі тую дзеўку. Веселье будуць рабіць з медзьведзем.
Дзеўка-дзевіца, кажэ медзьведзь, не плач, не журысе, табе будзе ў мене піць і есьць.
Дзеўка зерне ведомо, медзьведзь. Жывое ей немаш. Пашлі аны да шлюбу, стаў non хрэсьціць. Агледзелася ана ізноў аж то не медзьведзь, а паныч.
От, кажэ, я быў закляты, пакуль сабе жонкі не высватаў, а цяпер буду панычом, як і первей быў.
Maui i сын
Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы
Быў адзін чэлавек вельмі багатый, да не меў он дзецей. Як начаў ён езьдзіць па знахарах, то радзіла его баба сынка Андрушка. Як стаў той Андрушко расці, то не гадамі, але днямі. Да патом той старык помер і астаўсе Андрушко з маткай удваём. Сталі аны жыць з маткай, і его матка вельмі шкадавала і не пускала да работы. I да таго дажылісе, што цэлае хаджайства праелі. Да сын кажэ:
Матко, о матко! Пайду я сабе службу пашукаю.
Да матка кажэ:
He, мой сыночку, лучш хадзем разэм у сьвет, можэ што знайдзем сабе такое, штобы мы маглі пражыць.
Сын згадзіўсе на маткінае слова, і шчэ што було, то аны прадалі, а што каму аддалі, пабралі торбы і пашлі ў сьвет міласціны прасіць па хатах. Хадзілі так аны ад хаты да хаты, дзе бедный, а дзе багаты не так то скоро рабілась, як скоро гаварыцьса. Да пашлі аны ў лес. Малою сцежэчкай ідуць да й ідуць. Аж лежыць паясок сіні. Так сын хочэ его забраць, а матка не пазваляе.
Нашто табе, кажэ, браць! Можэ то якій знахар паклаў, а мы возьмем, то будзе нам беда.
Да сын не хочэ маткі слухаць і такі хочэ ўзяць. А матка аж за рукі его хватае і просіць:
He беры, мой сыночэк. А можэ он такій, а можэ сякі нашто нам его браць! Лучш не чэпаймо, да хадзем далей. Хто паклаў, той нехай і возьме.
Сын стаў і доўга думаў, ці браць, ці пакінуць да матка згаварыла его і пашлі далей. Ідуць аны, да й Андрушка гаворыць да маткі:
Мамо, о мамо! Я вернусе да й вазьму етаго паяска.
Матка ізноў начала его прасіць:
Мой ты сыночэк! Я ж цебе шкадую я ж цебе прашу, не чэпаймо. Хадзім мы далей.
Пашлі аны далей. Да его такі карціць етый паясок. Кажэ ён:
— От, матко, мы ўжэ патамілісе вельмі сядзьмо, да хаця трохі аддышэм.
Матка его паслухала. Селі аны, дасталі хлеб із торбы і сталі аны палуднаваць. А его усё етый паясок карціць, як бы ему хто кажэ: вернісе назад да й заберы его. To ён кажэ на матку:
От, матко, цепер, як мы пад’елі, то варта было бы нам і заснуць трохі нашые ногі баляць.
Матка паслухала і легла спаць, а он кажэ:
-Я, мамо, пасяжу ле цебе.
Паседзеў ён трошкі, бачыць, што матка ўжэ спіць. Так доўга не чэкаючы, завернуўсе назад на сваю дарожку і пабег да таго паяска. Прыбег туды, узяў его да нема дзе его схаваць ад маткі. Думаў ён думаў, да скінуў аднаго рукава