• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Ну, як удалосе? Набраў вады?
    Але, кажэ, набраў.
    Но, то дай жэ ты мне ету ваду, а я табе дам другой.
    Узяла ету ваду да й дала другой. Андрушка ўзяў і паехаў дадому. Як толькі прыехаў, пашоў просто да маткі і даў ей ету ваду. Ана трошкі выпіла і зноў стогне. Андрушка пабыў трошкі і паехаў у лес. Да як толькі паехаў, матка зараз пашла ізноў да Змея.
    А што, Змей путае, прывёз?
    Прывёз.
    Ну, гаворыць, цепер мы прапалі. He ведаю ўжэ, што нам рабіць із тваім сынам. Он хіба і з таго света прыедзе.
    Думаў ён, думаў, што рабіць і што пачынаць наканец гаворыць:
    Маю шчэ адну загадку калі ён і тою ізробіць, то ўжэ не ведаю, што мы зробім. Есь за Сіняўскаю ropy Огнянна гара, і там есь адна баба, катора за сто вёрст агнём смаліць. Ты ему скажы, штобы ён там паехаў, і ўбіў тую бабу да й дастаў із ее сэрцэ і прывёз табе. Калі ён уж туды паедзе, то назад не вернецса.
    Пашла ета матка дадому і зноў захварэла. Прыехаў Андрушко з лесу і зараз пашоў да маткі. Аж тут матка лежыць. Што уж ему рабіць? Стаў он путацьса ў маткі:
    Можэ вам дохтара прывезьць?
    Ой, не, мой сынок, не паможэ дохтар. Да калі ты мне так жалуеш, то людзе мне раілі, што есь за Сіняўскаю горою Огнянна гара, а там есь баба да штоб ту бабу ўбіць і сэрцэ дастаць, да й зварыць мне его, то можэ я бы ачунела.
    — To я паеду і прывезу.
    Андрушко не доўго чэкаючы аседлаў сваго каня і пусьціўсе з Богам. Ехаў да ехаў не так скоро рабілась, як скоро гаварыцьса прыехаў зноў на тое места, дзе конь спатыкнуўса. Ажно вуходзіць тая красавіца.
    Здароў, Андрушко!
    Здарова, дзевіца, мая міла сестрыца.
    — Но, куды ж ты едзеш?
    Ён стаў ёй разказываць, так і так.
    Но, што ж ты думаеш? Як тое дастанеш?
    А Бог его ведае! Можэ як дастану.
    Да можна дастаць, але вельмі цяжко. Да я табе параджу, не едзь туды, бо твая матка саўсім здарова. Лепш ты вернісе назад.
    He, кажэ, не вернусе што будзе, то будзе а такі паеду.
    Но, калі так хочэш ехаць, то на табе ету хустку і етый вострый меч. Дай Бог табе помач.
    Андрушко падзякаваў і паехаў. Доўга ён ехаў, можэ дзень, а можэ і два, наканец, прыехаў ён да тое гары. Так було горача, што воласы гарэлі на галаве, але што тут рабіць ехаць трэба. Да й уздумаў на сваю хустку, дастаў ё ужэ трохі паздаравеў. Як махнуў тры разы і паціснуў сваго багатырскаго каня, так конь пусьціўсе з капыта на крутую ropy. А тая баба седзела на самай гарэ. Да як угледзела Андрушка, закрычала:
    Андрушко, Андрушко!
    А ён просто на ею едзе да й выхваціў свой вострый меч і зрубіў бабе голаву з плеч. Да разрубіў ее на две палавіны і дастаў із ее сэрцэ, завінуў у хустку і палецеў назад дадому. Прыехаў на тое места, аж вуходзіць красавіца:
    Здароў, Андрушко.
    Здарова, дзевіца, мая міла сестрыца.
    Як жэ табе павелосе?
    А нішто, кажэ, зачэм езьдзіў, то і везу.
    Ну, то добрэ. Хадзі ў маю хату паразмаўляем.
    Пашоў ён з ёй зараз дала ему піць і есьці. Ён сеў, пад’еў, напіўсе, падзякаваў да й кажэ:
    Трэба мне ехаць дадому.
    А ана кажэ:
    Будзь астарожны, бо прападзеш.
    Да я не баюсе.
    Але аддай мне тое сэрцэ, а я табе дам другое.
    Узяла ана тое сэрцэ і дала ему другое, і шчэ сказала ему адно слово:
    Андрушка, ці хочэш быць маім другам? To будзем жыць на сьвеце а так ты прападзеш.
    Ён з радасьці ўпаў на калены і стаў рукі ей цалаваць. Ана его падняла і ў ліцо пацэлавала, і верным дружком назвала. Да й паехаў ён дадому. Як толькі даехаў да стайні, так зараз каня кінуў, а сам пашоў да маткі і зараз зварыў тое сэрцэ, і ей даў. Ана зьела і гаворыць:
    О, цепер якбы трохі паздаравела.
    Но, то дзякуй Богу, хаця лекарства найшоў.
    Назаўтра Андрушко забераецса ехаць у лес, а матцэ гаворыць, штобы нідзе не выходзіла, бо зноў захварэе.
    Да не! Дзе ж я пайду! Я рада, што хаця трохі паздаравела. Цепер буду седзець у хаце.
    Паехаў ён сабе ў лес. А баба не доўга чэкаючы забраласе і пашла да Змея на параду. Прыходзіць аж Змей такій весолый! Дажыдае бабу. Як толькі баба ў хату, закрычаў:
    А што, паехаў?
    Паехаў да й прыехаў назад.
    А тое прывёз?
    Але, кажэ, прывёз.
    Так Змей пачуў, так і голаву спусьціў, стаў думаць і думаць, што рабіць з етым чэлавекам. Наканец ён гаворыць:
    Ідзі ты дадому і нагрэй баню, а як ён прыдзё, то папрасі его з сабою да бані. Як ён там скіне свой паясок, то я зараз его схвачу да й уб’ём его самі, бо так его ніхто не ўб’е.
    Пашла ана дадому. Прыходзіць з лесу Андрушка, да й ана кажэ:
    От, мой сыночэк, ад таго лекарства то я трохі паздаравела, але ешчэ, мой сынок, пайдзем у баню, посьле такой хваробы, то трэба выпарыцса добрэ.
    А добрэ, мамо, кажэ, пойдзем ужэ і я даўно не парыўсе.
    Нагрэлі аны баню і пашлі. Андрушко раздзеўсе, і зняў сваго паяска і злажыў з адзеннем разэм да й пашоў мыцьса. А Змей не доўго чэкаючы падкраўсе, да за паясок і ў ногі. Да й матка ему выбегла наўстрэчу і кажэ:
    А што, наш паясок?
    А наш, кажэ.
    Да што нам цепер рабіць?
    От, кажэ, як умыецца, то ему ўжэ будзе слабо. To ты скажы, штоб улез да жэлезнаго куба папаласкацьсе, а як толькі ўлезе, ты зараз апускай вёко і хватай на зашчэпку. To мы его там і ўтопім.
    Вернуласе матка ў лазню, аж он кажэ:
    Да што мне якось недобрэ.
    Да ўлезь, ана кажэ, мой сынок, да таго куба, да палашчысе, можэ паздаравееш.
    Андрушко паслухаў маткі, да як толькі ўлез да таго куба, то матка апусьціла вёко. А тут і Змей падскочыў. Так Андрушко бачыць, што пагано з ім будзе, так узмогсе, да праламаў вёко і хочэ вускачыць, да Змей его па галаве! Так ён упаў і заснуў у том кубе. Аны тады із радасьці абнялісе і началі цалавацьса. А патом сталі думаць, што рабіць.
    А што, кажэ Змей, закопываць его не будом, да пасадзім его на каня, да нехай несе куды хочэ і куды знае.
    Вынялі его з куба і пасадзілі на каня, да адумалісе, што его конь усё знае.
    Трэба каню очы павыпекаць.
    Узялі да й выпеклі каню очы гарачым жэлезам да й пусьцілі ў Божый сьвет. А самі паехалі да веньца і сталі жыць да пажываць, да сваей неспадзеванай сьмерці дажыдаць. Да Андрушкін конь пашоў блудзіць па цёмным лесу, да па чыстам полі, да па шырокім балотам, да па несходзеным лугам. Блудзіў ён, блудзіў, да стаў нюхаць да й шукаць дарогі, а, наканец, ізнюхаў ён сваю да-
    рогу і пашоў памаленьку. He так то скоро рабілась, як скоро гаворыцьса. Наканец, прыходзіць етый конь да таго места, дзе он спатыкнуўсе. Ажно выскачыла ета красавіца а як пабачыла мёртваго Андрушка, так абамлела. А патом дашла да памяці, узяла Андрушка, зняла з каня да й дастала сваю воду жывушчу і выцерла его. Так ён пратварыў очы і гаворыць:
    Ах, як я доўго спаў!
    Да ты ўжэ быў заснуўшы на вечнэ часы. Калі б не твой конь, да не я, ты бы і навекі не ўстаў.
    Да й Андрушко прыдумаў сабе, што з нім сталасе агледзеўсе на каня аж его конь сьлепый. Так ему ета красавіца пацерла очы жывучу вадою, і ён стаў такім, як быў. Да й Андрушко ўсё ей разказаў, як було, а ана гаворыць:
    А я ж табе казала: будзь астарожны. А ты думаў, што матка твая прыяцелка, ажно ана твая ізгубніца. А цепер ана уж замужэм за тым Змеем.
    Да й ён доўго седзеў да й думаў: што тут рабіць? А патом надумаўсе не падараваць етаго ні матцэ, ні Змею.
    Паеду да й пазнімаю ім голавы абоім а сваго не дарую.
    Паслухай, кажэ тая дзевіца, я табе дам добрую раду. Я цебе зраблю птіцай — і ты леці просто да іх дому і сядзь на самам версе таго дзерава, што стаіць ле ганку, да спевай разнымі галасамі. Як яны пачуюць, то захочуць цебе паймаць, і Змей зараз палезе на ето дзёрэво, то ты его там зараз і ўбьеш. А патом, як і матку ўбьеш, то вазьмі ее і зараз на агню спаль і попел раздуй. А як не спаліш, то пагано будзе.
    Да ён гаворыць:
    Да што я зраблю, калі ў мене нема ўжэ такой сілы, як даўней була.
    А ана кажэ:
    He бойсе е ў мене шчэ тое сэрцэ, што ты прывёз дам табе зьесьць.
    Зьеў ён тое сэрцэ, да зараз прыбыло ему сілы ў два разы болей, як уперво було. А ана ўзяла шклянку вады і абліла его і он зрабіўсе варабьём да й палецеў просто туды. Прылецеў ён туды, сеў на версе сасны і стаў спеваць разнымі галасамі. А матка якраз седзела пад тым дзерэвам са сваім мужэм. Пачулі аны етый голас і вельмі ім спадабаўсе. Да й ана кажэ:
    -Як бы нам паймаць таго верабейка, штобы нам спеваў у хаце. To було бы добрэ і вэсоло було бы нам.
    — To я, — кажэ, — палезу і его злаўлю.
    Да й палез на дзерэва. А ў тую мінуту Андрушко зрабіўсе чэлавекам да й кажэ:
    Здароў, бацейко, даўно уж мы не відзелісе.
    I як сьвіснуў его сваім багатырскім кулаком, то Змей упаў на землю, і пакуль далецеў да землі, ужэ памёр. А матка як пабачыла, як леціць ей муж, то і ана абамлела. Да й Андрушка гаворыць:
    Здарова, матко, даўно ўжэ мы не відзелісе.
    I недоўго чэкаючы, зняў ей голаву з плеч. I зараз пахаваў, да на агню не спаліў. Вараціўсе ён назад да сваей дзеўкі, да ана его разпрашывае, што?
    Як? Да ён разказуе, што пабіў абое, да толькі косьці маткі не спаліў, да так закапаў.
    Но, то і будзе беда. Бо твая матка мела ў ету ноч сына радзіць. Трэба ізноў клапатацца аб етам сыне. Ідзі заўтра даведацьса, што там есь?
    Назаўтра дзень паехаў ён туды, адкапаў гроб. Ажно праўда седзіць малады Змей, да ў его двадцаць галоў. Як толькі пабачыў Андрушку, зараз закрычаў:
    Здароў, Андрушка!
    Здароў, маладый Змей.
    Да ці будзем біцьса, ці мірыцьса?
    Пайдом мы на Багорнейскую гару, да там мы з табой пагуляем і адзін другому падзякуем.
    Пашлі аны на Багорнейскую гару, да той Змей узяў Андрушку да й ударыў аб землю, так Андрушка па калена ў землю ўлецеў. To Змей стаў і гледзіць. Андрушко аддахнуў і вылез із землі, да як узяў Змея і ўдарыў аб землю, так он улецеў да палавіны. А цепер падскочыла его красавіца і пазнімала ему ўсе голавы да адной. А самі тагды сталі жыць да пажываць, да дабра нажываць і зрабілі веселье, і я там быў, мёд, віно піў, па барадзе цекло і ў рот не папало. I канец цалэй гісторыі.
    Пан
    Павет Рэчыцкі, вёска Юравічы
    Быў сабе адзін пан. Вельмі багатый он быў, да вельмі скупый, да перэд смерцю нікаму не хацеў даць сваіх грошы, да так сабе выдумаў: зэбраў свае імпер’ялы і памешаў з маслэм і напатыкаў два гарцы імпер’ялаў і зараз памёр. Да пахавалі его ў касьцёле. To як только его пахавалі, он зачоў хадзіць, да стукаць, да ламаць усё, так што не було рады. Так сказалі, што дадуць пядзесят рублёў, калі хто ў касцёле перэначуе. To як толькі хто пойдзе, то назаўтра не будзе жыў альбо раздзерэ, альбо павесіць, альбо задушыць, альбо ў труну паложыць. Наканец, найшлось двох хлапцоў маладых, і пашлі да касьцёла на ноч. Прышлі, запалілі две свечкі, паставілі сабе стол і началі ў карты граць. Ажно окала поўначы адчыняецса склеп і падымаецса труна да й адмыкаецса вёко і ўстае пан. Як аны пабачылі, што вуходзіць пан, то адзін спужаўсе, а другій кажэ: