• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    і заматаў на голае цела, штоб матка не пабачыла, і надзеў зноў той рукаў. Як то зрабіў — і так то быў здаровы, а то стаўсе такій сілный, што не чуў пад сабою землі. Пашоў ізноў да маткі, прабудзіў ё і гаворыць:
    Цепер, мамо, хадзем сьмело ў сьвет.
    Пашлі аны сабе далей. Ідуць да й ідуць аж стаіць на дарозе веліка хвоя. Кажэ Андрушко:
    От, мамо, я етую хвою адным палцам павалю.
    Эй, мой сыночэк, ты ее і секіраю не зрубаеш, не то штоб ты ее адным палцам паваліў.
    Андрушко, не доўго чэкаючы, захацеў сваю храбрасьць паказаць, толькі адным палцам хвою таўкнуў, так ана із карэньем паваліласе. Да матка як пабачыла, што ён такій здаровы, так дагадаласе, што ён узяў той паясок. Ідуць аны да й ідуць не так то скоро рабіласе, як скоро гаворыцьсе аж прыходзяць аны да якоесь хаты. Андрушко кажэ на матку:
    Ты ж, мамо, тут пачэкай, а я пайду пабачу, хто тут такій у етай хаце.
    Пайшоў ён, адчыніў дзьверы, аж там седзяць дванадцаць змееў, што ў самаго меньшаго то було шэсьць галоў, а ў самаго старшаго то було двадцаць чэтыры галаве. Якраз тагды аны абедалі ў той час. Андрушко вайшоў у хату:
    Здаровы.
    Здароў, Андрушко Іванавіч.
    Ці нема ў вас вады напіцьса?
    Абаждзі трошкі ты зараз крові сваей напіешсе.
    Андрушка пастаяў, пагледзеў на тых дванадцаць змееў да й гаворыць:
    Пабачым, хто чыей крові напіёцса.
    Змей зернуў на Андрушка:
    Ешчэ такій мерзавец будзе тут гаварыць. Мой самы меньшы брат як возьме цебе адным палцам, то ты зараз памрэш.
    А патом кажэ да сваго меньшаго брата:
    Ідзі ты пагуляй з етым дурнем.
    Зараз выходзіць шэсцігалоўны змей. Да й Андрушка, доўго не чэкаючы, як узяў малаціць па его тых галавах, так і збіў. А тут другій он і другого. А тут і трэцій он і таго. I так збіў адзінадцаць на смерць. А на дванадцатым адну голаву пакінуў, бо вельмі стаў прасіцьса. Гаворыць:
    Пакінь, браце, хаця мне адну голаву, штоб я мог на сьвеце жыць.
    Андрушка ўстаў, пагледзеў на етые ўсе змеі, і зрабіласе ему жалка, што столькі галоў лежыць збіты. Так апусьціў рукі да й кажэ:
    Ну, то я табе адну голаву падарую.
    Змей ему хоць адной галавой пакланіўсе і падзякаваў. Да й Андрушко не стаў з ім доўго знакомства заводзіць, зараз завернуўсе і пашоў із тое хаты да маткі.
    Но, хадзем, матко.
    Ах, мой сынок, ці ж ты шчэ жывеш на сьвеце! Бо я думала, што цебе даўно нема жывога, што там такій крык быў у той хаце.
    Нішто, мамо, той крык для мене не быў страшны.
    Ну, пашлі аны далей. Ідуць аны да й ідуць, дзень, а можэ болей, прыходзяць аны ў село на ноч. Зайшлі аны к аднаму чэлавеку, папрасілісь на ноч, і той пусьціў. Зачаў ён іх разпутываць:
    Аткуль вы? I што? I куды ідзеце?
    Андрушка да й разказаў сваю беду і куды аны ідуць. Чэлавек тое ўсё выслухаў і гаворыць:
    Ото ведаеш ты што?
    А што?
    Тут наш пан наймуе лесьніка і гаспадыню да пекарні. To можэ ты станеш за лесьніка, а матка за гаспадыню, то разэм будзеце служыць у адном месьце.
    А добрэ було бы можэ хаця па сьвеце не хадзілі бы.
    Ну, то добрэ, я заўтра буду вэ дварэ, так пану скажу, што ў мене есь чэлавек добрый.
    Назаўтра дзень рано, пашоў той мужык да пана да й кажэ: такая а такая справа. Пан зараз пасылае па таго чэлавека. Прывелі его ў двор, выходзіць пан.
    Дзень добры пану.
    Здароў. А можэ б ты наняўсе за лесьніка ў мене?
    А добрэ, пане. Але можэ бы пан даў і маей матцэ места якое?
    А добрэ, у мене нема гаспадыні, то яна можэ за гаспадыню стаць.
    Да чэму! Можэ.
    Ну, то добрэ.
    А я хацеў папытацьса пана, ці е конь якій для мене?
    Найдом каня для цебе от хадзі са мною пабачыш маіх коней.
    Павёў его ў адну стайню, да там такіе коні, што рэдка пашукаць. Да й Андрушка як падашоў да аднаго найлепшаго, як палажыў на ім сваю руку, то конь са ўсіх ног паваліўсе.
    Ну, кажэ пан, маладзец з цебе, калі мой конь не дадзержаў тваей рукі. Хадзім да другое стайні, там шчэ лучшэ коні, можэ катораго можна будзе найці для цебе.
    Прыходзяць да другое стайні аж там такіе коні, што не ўсякі дурэнь мог хадзіць окала іх. Андрушко пахадзіў па стайні, пагледзеў.
    He, кажэ, пане, нема і тут каня для мене.
    Ну, то знаеш ты што?
    А што, пане?
    — У мене есь у лесе такая кабыла, што калі ты прыступішсе да ей, то я табе дам трыста рублёў. А ў тое кабылы есь жэрэбчык, то той можэ цебе вазіць. Але калі ты даступішсе да таго жэрэбчыка, то я дам табе пяцьсот рублёў гасьціньца.
    Ну, добрэ, пане.
    I зрабілі такой угавор, што тры дні трэба езьдзіць па лесу, а тры дні можна дома седзець. Ну, добрэ. Так пазваў пан Андрушка і матку его і далі ім паабедаць. А патом матка засталасе ў кухні, а Андрушка ўзяў вуздэчку і седло, і бізуна добраго і пашоў у лес. Прыходзіць ён да тое стайні да й крыкнуў:
    Стой, малый праўдалый!
    Той конь стаў як укопаны ў землю. Прышоў да его і пагладзіў, да й надзеў на его вуздэчку і седло, узяў сваго бізуна і сеў, да як сціснуў сваемі маладзецкімі нагамі, так той конь не бег, але лецеў паверх лесу. Прыехаў ён назад у етый двор, так пан, як пабачыў его на етым каню, то ўжэ не ведаў, што ему рабіць. Зараз выняў етые пяцьсот рублёў і даў ему.
    На табе гасьціньца за тое.
    I зараз казаў запрагаць коні і паехалі ў лес. Да лес быў такій велікі, што іначэ не можна було аб’ехаць як за тры дні. А тая була вельмі цекава. Захацела знаць, што там за крык быў у той хаце ў лесе, як ана стаяла на дварэ, а Андрушко хадзіў у хату. Забраласе ана і пашла тою дарогаю. Прыходзіць ана да тое хаты. Адчыніла дзьверы, аж там седзіць раненый із адной галавой.
    Здарова, бабушка.
    Здароў, змею.
    Но, бабушка, то твой сын такій сільны.
    А мой.
    А можэ ты, бабушка, замуж бы пашла?
    А чэму ж, пашла бы.
    Но, то знаеш, што я табе скажу. Ты бы хацела тваго сына перэвезьці із сьвету? А не, то я цебе перэведу.
    А хацела б.
    Но, то я табе памагу его ізгубіць. Ты ідзі дадому і захварэй, то он папутае цебе, што табе такое? Так ты скажы ему: ото, мой сын, як ты выехаў, то я зараз і захварэла. Так ён папутае, можэ дохтара прывезці? To ты скажы, што дохтар нічого не памагае, але мне людзі баілі, што есь Закабайская рэка, а ле тое рэкі есь лес, а ў лесе сад, дак штоб ён дастаў із таго саду яблычко. Так ён як паедзе па тое яблычко, то уж назад не прыедзе. Да мы тагды пажэнімсе. А калі мы его не перэведом, то ён нас абоіх пагубіць.
    Ну, добрэ.
    Ана завернуласе і пашла назад у свае место. Прышла ана дадому, да сын шчэ не вернуўсе із лесу. Ана зараз і захварэла. Ажно прыехаў Андрушко, да не доўго чакаючы, паставіў каня, і пашоў даведацьса да сваей маткі. Прыходзіць ён аж матка лежыць і стогне: ой, ой. Андрушка стаў путацьса:
    — Што вам, мамо?
    Ой, мой сыночэк, такая нездарова, што хадзіць не магу.
    Но, то чэму вы не парадзілісе з кім чы з людзьмі, чы з дохтарам?
    Ой, мой сыночэк, я ўжэ радзіласе, да нішто не памагае, ані людзі, ані дохтар. Але тут мне радзілі, штоб як дастаць із Закабайскай рэкі там есь лес, а ў том лесе есь сад, так штоб із таго саду дастаць яблычко, да зьесьці, то можэ б я і паздаравела.
    Андрушко, не доўго чэкаючы, аседлаў сваго каня і паехаў па тое яблычко. Ехаў ён ехаў, выехаў на сталбавый шлях і едзе сабе па шляху. Ажно конь спатыкнуўсе і зараз стаў. Ён на каня: но! Ho! А конь із места не рушаецца. Аж тут адчыняецса земля і выходзіць дзевіца такая красавіца, што ні здумаць, ні згадаць.
    Здароў, Андрушко.
    Здарова, дзевіца.
    А куды ж цебе Бог несе?
    Он зачаў разказываць ёй, што матка хвора, да прыраілі людзі, штоб із таго саду дастаць яблычко, то можэ ана ачунее.
    Так чы ж ты можэш дастаць тое яблычко, калі там за пяць вёрст агонь із таго саду.
    Андрушко падумаў:
    Но, што будзе, то будзе. Да й паеду.
    Но, то знаеш ты што?
    А што?
    Я цебе жалею. На табе ету хустэчку, то ты як прыедзеш да таго саду, пусьці ету хустэчку, то ана табе прынесе тое яблычко, а ты сам стой на адном месьце.
    Андрушко падзякаваў, узяў хустэчку і паехаў. Доўго лі каротка ехаў, да прыехаў да таго саду. Зараз выняў хустэчку і пусьціў із рук. Палецела, вырвала тое яблычко і прынесла ему. Ён забраў да й паехаў назад. Як прыехаў у тое место, дзе конь станавіўсе, выходзіць та самая дзевіца-красавіца і путае:
    А што, есь?
    Есь.
    Но, то дай жэ мне его, а я табе другое дам.
    Дала ана ему другое, і ён паехаў дамой. Прыехаў ён, бросіў каня ў дварэ, а сам панёс тое яблычко сваёй маці. Бачыць: матка лежыць на ложы і стогне: ой! ой! Зьела ана тое яблычко і зноў легла. А он паехаў у лес на тры дні. Да як толькі ён паехаў, ана пашла да змея.
    А што, змей путае, як жэ?
    Прывёз яблычко.
    Ну, гаворыць, прапалі мы цепер.
    Сеў Змей, думаў да й думаў.
    Ну, ідзі ж ты, кажэ, і зноў захварэй, а як ён прыдзе і стане путацьсе, то ты скажы, штоб ён паехаў на Сіняўскую ropy і прывёз вады. Так ён як там паедзе, то ўжэ не вернецса.
    Ана завернуласе і пашла дадому. Прыехаў сын із лесу, да нікуды не зайшоў, але просто да маткі ідзе і путае, як здароўе. А ана стогне:
    Ой, ой! Нема нічого, не паправілась я ані трошкі.
    To можэ паехаць да дохтара?
    Ой, не трэба мне дохтара. Але мне радзіў адзін чэлавек, штоб як дастаць вады з Сіняўскай гары, да штоб я выпіла, так можэ ачунела б.
    To я паеду і прывезу.
    I доўго не чэкаючы, аседлаў сваго багатырскаго каня і пусыдіўсе з Богам у дарогу на Сіняўскую гару, па жывую ваду. Едзе ён едзе даежае да таго места і зноў конь его спатыкнуўсе. Аж адчыняюцса дзьверы і выходзіць та самая дзевіца-красавіца, што була ему ў помачы.
    Здароў, Андрушко.
    Здарова, дзевіца, міла мая сестрыца.
    Куды ж цебе Бог несе?
    От, кажэ, беда! Матка мая памірае, так прыраілі, штобы дастаць вады із Сіняўскай гары.
    От, ці ж ты яе дастанеш? Ты лепш вернісе назад.
    He, паеду.
    Но, то на ж табе етый сьвісток як прыедзеш да тое гары, то ты ўсё сьвішчы пакуль наберэш вады і назад зьедзеш.
    Андрушко падзякаваў і пусьціўсе ў дарогу. Ехаў ён, прыехаў да тое гары. Дак тые горы сходзяцса адна да другой так, што неможна ўехаць. Уздумаў ён на той сьвісток і давай сьвістаць. To тые горы зараз сталі на адном мейсцу і стаяць, а ён уехаў между горы. Гледзіць што так высоко? Да як сьвіснуў, да сьціснуў сваго багатырскаго каня, так конь падхваціў да ўзнёс его на тые горы. Андрушка набраў вады, зьехаў із гары і перэстаў сьвістаць, то зараз сталі сходзіцьса тые горы. Да Андрушка як сьціснуў каня, так падхваціў, так адразу выскачыў толькі астаўсе его маленькі сабачка. Так Андрушка вельмі журыўсе па тым сабачку. Але нема што рабіць! Паехаў. Прыехаў на тое место аж выходзіць дзевіца-красавіца і путае: