Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
3 кім мне жыць цяпер?
Паехалі аны ад шлюбу, прывязалі таго медзьведзя да возу, думае панна:
Што мне цяпер рабіць!
Шоў, шоў той медзьведзь ле возу да ўзяў, абернуўсе да засвістаў, задраўшы голаву, да зноў зрабіўсе такім панічом, што толькі глядзець. Панна абрадаваласе. Гуляюць аны, веселье зрабілі, музыканты граюць, панапівалісе, танцуюць. Ды бацько кажэ:
Годзі ўжэ танцаваць нехай веселье канчаюць.
1 Шлях-дарога.
Пашлі ж аны на спацэр, тая панна з панічом сваім. Ідуць аны, ідуць па саду то быў паніч, a то зрабіўсе воўк. Зноў тое панне страшно стало невёдомо што рабіць. Зноў он зрабіўсе чэлавекам. Путае ана его:
Як вы рабіце! Як жэ нам на сьвеце жыць! To тым скінецеся, то тым.
А он ей кажэ:
Ах, міла мая, не ўважай на гэто, што я так скідаюсе. Будзеш ты ў мене ўсім давольна: і печэньем, і едзеньем, і дзёньгамі.
Пашлі аны да пакою.
Ты ўжэ, мая міла, лажысе спаць, а я пайду.
Пашоў. Як пашоў нема і нема ўсю ноч. Перэдаднем ідзе. Улез у хату, кінуў мех серэд пакою.
Ух, як я замучыўсе.
Высыпаў з меха такая куча грошы!
Што мы будом рабіць з грашыма?
Што ж я знаю, што мы будом рабіць!
Будом печкі лепіць.
Ах, мой міленькі, ці нам жэ з дзёнюшэк печкі лепіць!
Да дзе ж мы іх падзёном.
Як стаў лепіць, так вылепіў цэлый дом з грошы. Хто толькі едзе, дзівіцьса. Назьезджалісе купцы ў дзенешны дом, сталі той дом цэніць. Той кажэ:
Столькі стоіць.
А другій кажэ:
Столькі.
А ён сам стоячы кажэ:
Майго дому ніхто не купіць, як наложыць грошы поўен дом да замуруе дзьверы, так той купіць.
Як сталі ехаць да грошы звозіць, да запакавалі дом, а самі голые асталісе. А ему весь той дом напакавалі. Прадаў жэ он дом, спакавалісе з жонкай у брыкі і паехалі.
Сквапны гаспадар
Було ў бацькі тры сыны двох разумных, а трэцій дурэнь. I аны бедные былі нема ім з чэго жыць. Пашоў адзін у сьвет, дзе стаць за парабка. Ідзе, да ідзе, да стаіць чэлавек на вароце, путае:
Куды ты, чэлавечэ, ідзеш?
Іду, кажэ, у сьвет заробіць, ці хто не найме.
Наймісе ў мене, дам табе шэсьдзесят рублёў на год.
Ну, добрэ.
Пашлі аны. Даў ему вечэраць павечэрэлі, палеглі спаць. Завёў его той гаспадар назаўтра малаціць, малаціў да малаціў он, ужэ да поўдня. Нема гаспадара, есьці не несе. Да па поўдні прыносіць ведро вады да есьці не дае. Ён пастанавіў малаціць да вёчэра. I да вёчэра нічого есьці не дае. Служыў он так,
служыў да, наканец, той гаспадар нос ему адрэзаў да й прагнаў. Зайшоў той дадому без носа. Пашоў другій брат у сьвет, дзе стаць за парабка. К таму самаму гаспадару, і другій папаўсе, стаў на службу. I таму такжэ есьці не даў, да ведро вады занёс. Узяў назаўтра дзень, і таму нос адрэзаў, і таго прагнаў. Пайшоў і той дадому бэз носа. Кажэ дурный:
Эй, вы такіе! Пайду і я.
Пашоў ужэ дурный. Наняўсе ў таго гаспадара за парабка. Завёў его той гаспадар у гумно і даў ему малаціць. Дак дурный не малаціў, да агледзёў, што ў гумне, а там поўные бочкі пшэніцы, жыта, усякай пашні. Так он не малаціў, да наеўсе і водкі выпіё, да наберэ воз, да сваей хаты занесе. У поўдні прыходзіць той пан гаспадар той і несе вады. А ён кажэ:
Эх, добрый мой хазяін, што ты несеш вады ужэ я піць не хочу.
Так як, як памалаціў з недзелю, так паачышчаў тые бочкі і павыносіў дадому. Агледзеўся той гаспадар, што пустые бочкі, і прышоў дахаты:
Эй, бабо, кажэ, адправімо етаго парабка нема нічого ў гумне вычысціў нам бочкі. Даймо шэсьдзесят рублёў і адправімо.
Путае дурный:
Калі ж ты мне, паночку, адправіш?
А калі ж? Як зяўзюля закукуе.
Дак ён ему, таму дурному, дае есьці і водкі ему даў, а на бабу кажэ:
На дварэ груша стаіць, то ты ізлезь на грушу, я ему есьці дам, а ты закукуеш.
Баба пашла на тую грушу да й села. А ў хаце хвузея стаяла. Ён бачыць той дурный што баба ўзлезла і будзе кукаць, да за хвузею, вышаў да бабу застрэліў. Да ўлез у хату.
От, паночку, кажэ, я зяўзюлю ўбіў на грушы.
Той гаспадар шчэпіў рукі да кажэ:
To ж ты бабу ўбіў!
He, кажэ, паночку, то зяўзюля кукала на грушы, да я ё ўбіў!
На табе шэсьдзесят рублёў і беры ету хвузею, і адчэпісе! Ідзі ты з Богам дадому!
А ён нарыхтаваўсе да за нож, да таму гаспадару нос адрэзаў так, як его братам. Да забраў тые пенендзы шэсьдзесят рублёў і пашоў дадому. От, табе, дурный!
Чараўнік
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Быў сабе чэлавек. Пашоў он у лес, набіў у пенёк клінкоў, скінуў адзежу і стаў перэкідацьса церэз гэтые клінкі да зрабіўсе воўкам. Пашоў он у лес. Да сусед ето бачыў. Прыдумаў, узяў аднаго клінка выняў і кінуў у ваду. Нема его таго чэлавека, год, нема его і два. Да прыходзіць ён назад. Прышоў к таму пню, перэк/даецса назад. Неможна. Увесь чэлавек, да хвост воўчый. Думае он, ду-
мае нічога не будзе: нема клінка. Стаў адзежу надзеваць, хвбсьцішчэ доўге. Невёдомо што рабіць! Усадзіў он етый хвост, сяк-так у штаны ўпакаваў. Прышоў дадому да й лёг на лаве. А той сусед пілнаваў ужэ, як он прыдзе. Як угледзеў, што уж дома, так пашоў у карчму і азнайм/ў людзям:
Такая і такая ў нас, браткі, справа е. Такій чэлавек, што душыць сьвіні да коні.
Сталі аны путаць, як? Што? Да не верылі.
Ну, кажэ, не імайце мне веры, прыведзіце его ў карчму он із знакам. Пазбералісе дзесятнікі, сотнікі, пашлі его прывелі. Дабралісе до его.
Ты нам кёпство робіш!
Узялі его раздзеваць як пацяглі за штаны, так прыгнуў хвост, так і стаў дуба. Павелі его ў лес і назорылі, штобы он перэд усімі пазабіваў тые кліны. Пазабіваў кліны, як стаў перэкідацьса, так зрабіўсе воўкам. Аны кажуць:
Перакідайсе назад, штоб стаў чэлавекам.
Перэкінуўсе он назад: весь чэлавек, да хвост воўчый. Нема клінка. Што було рабіць от усе з хвастом! Дак прывелі его да хвост адсеклі. Дак ему сесьці нельга було, пакуль он жыў быў. Хадзіў он з етым хвастом адсечаным, хадзіў да хадзіў да й пашоў у лес.
Найшлі на его воўкі бачуць: чэлавек ідзе; панюхаюць воўкам смердзіць. Узялі да разарвалі.
Чадавек, лісіна і мядзведзь
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Паехаў чэлавек на поле сеяць рэпу. Прышоў медзьведзь к ему:
Што ты, кажэ, чэлавечэ, сееш?
Рэпу.
Так пасеем мы разэм, у хаўруз мне будуць вершкі, а табе карэньчыкі.
Пасеялі аны разэм. Да прышлосе прынімаць ету рэпу, так чэлавек узяў, укапаў, карэньчыкі сабе ўзяў, а вершкі пакінуў. Прышоў медзьведзь да стаў есьці несмачнэ его вершкі. Знайшоў ён рэпы карэньчыкі, зьеў — смачнее. Думае: як прыдзе чэлавек другій раз сеяць, так его ўбіе. Прыехаў чэлавек.
Што ты мне, кажэ, так ашукаў?
Як жэ цебе ашукаў! Табе даў вершкі, а сабе карэньчыкі ўзяў.
Ну, так пасеем мы шчэ з табою просо. Да ўжэ табе будуць вершкі, а мне будуць карэньчыкі.
Ну, добрэ.
Пасеялі аны просо, паспела прыехаў чэлавек жаць просо, да пажаў, узяў сабе вершкі, а карэньчыкі пакінуў. Медзьведзь прышоў, стаў шукаць, несмачнэ его карэньчыкі. Знайшоў он ветку, зьеў смачнее. Думае: як прыдзе чэлавек трэцій раз сеяць, так его ўбіе.
Прышоў чэлавек на поле збераецца его забіць. Чэлавек кажэ:
Пачэкай, я наару два загоны. Так тады забіёш мене і валы парэжэш.
Ну, добрэ.
Чэлавек наараў два загоны і з поля зайшоў у лес. Аж бежыць лісіца. Стаў ён ей гаварыць: так і так, он хочэ мене ўбіць. Ана кажэ:
Я цебе адратую. Прыду, буду путаць, ці не бачыў медзьведзя, так ты, чэлавечэ, адкажы, што не бачыў.
Вараціўсе чэлавек на поле аж медзьведзь лежыць пад возам. Бегне лісіца: Ці не бачыў ты, чэлавечэ, медзьведзя? Ідзе палёванье. Лесьнікі ідуць. А он кажэ:
He бачыў.
А ана путае:
Да што ў цебе пад возам лежыць?
Да медзьведзь гаворыць чэлавеку:
Скажы, што лучына.
А лісіца адказывае:
Да лучына на возе лежала.
Да медзьведзь ему гаворыць:
Палажы мне на воз.
Он его і палажыў. Да лісіца зноў путае:
А што ў цебе лежыць на возе?
А он кажэ:
Лучына.
Кабы лучына, то бы вероўкай була прывязана.
Дак медзьведзь гаворыць:
Прывяжы мне вероўкай.
Прывязаў чэлавек медзьведзя вероўкай. Да лісіца путае:
Кабы лучына, то бы була секіра на возе.
Дак медзьведзь гаворыць:
Убій у мене секіру.
Чэлавек як стаў біць, так і медзьведзя ўбіў. Забіў он таго медзьведзя пашоў да лісіцы. А яна кажэ:
Што ты мне дась за гэто, што я цебе адратавала? Дай пару курэй гасьцінца.
Добрэ, я табе пару курэй прынесу, так ты возьмеш сабе.
Ён узяў пару сабак і прынёс. Дак ана кажэ:
Аны паўцекаюць.
He, кажэ, я палаву.
Он узяў, пусціў а аны на лісіцу! Уцекла ў нору да й кажэ:
Ножкі мае, як вы добрэ ўцекалі! А очкі мае, як вы добрэ глядзелі!
А хвосьцішчэ-дурнішчэ, то за пень, то за калоду, штоб сабакі схапілі мене. Цюцькі-рабкі, наце хвост дурный, чэму не ўцекаў добрэ.
Так сабакі ё выцягнулі за хвост і зьелі.
Лісіна і воўк
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Лісіца несла сабе рыбу да сустрэла воўка. Путае воўк:
Дзе ты гэту рыбу налавіла?
Да лісіца кажэ:
Я ўсадзіла хвост у прасечку і сказала: лавісе, рыбка, веліка і мала!
Воўк кажэ:
Заведзі мене да прасечку пакажы, то і я сабе налаўлю.
Завела ана его на рэку, да прасечкі, і кажэ:
Вадзі хвост да й кажы: лавісе, рыбка, веліка і мала!
А он не кажэ: лавісе, рыбка, веліка і мала! Да кажэ: лавісе, рыбка, веліка! Дак ему хвост прымёрз неможна ніяк адарваць. Лісіца, як гэто бачыла, пабегла пад акно, гукае:
Людзі, людзі, бежыце воўка біць, што хвост ему прымёрз.
Угледзеў той воўк, што бегуць людзі. Дак рвануўсе, хвост адарваў і пабег. Кажэ воўк да дзіка і медзьведзя:
Пайдом да заб/емо ці якой штраф наложымо на лісіцу.
Пашлі ўтрох. А лісіца ведала. Так сабе ўзяла ката, індыка і піўня. Ідзе біцьса з імі. Так піун ідзе і спевае так ім здаецса, што далеко шчэ. А індык балбочэ так ім здаецса страшно. I кажуць:
Ну, што будзе, то будзе, а ўцекаць не будзем.
Медзьведзь палез на хвою, а дзік укапаўсе ў траву, што толькі вушы відны, а воўк стаў за хвою. Ідзе кот бачыць, што маленькае ў траве ківаецса думае мыш. A то ухо дзіка ківаецса. Кінуўса просто за тое вуха. Дзік спужаўсе, схапіўсе ўцекаць. Кот спужаўсе дзіка, што он такі велікі так на хвою! Аж там медзьведзь. Медзьведзь пагледзеў, што дзік пабег, да бачыць, што кот бежыць па его шчэ на хвою спужаўсе, скочыў з хвоі аб землю. А воўк тады ўцёк, як пабачыў ето дзіво. I ўсе паўцекалі.
Бяда
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Быў сабе дзед з бабаю. Жывуць аны да й жывуць, гаруюць, працуюць, так працуюць, што не дай Божэ! Ну, і нема нічого ў іх. Гаравалі аны, гаравалі нема нічого.