Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Колісь було ў аднаго гаспадара вельмі багато дабра, жыта і ўсего. К нему жэ хадзіў мір Божый прасіць его хлеба, а он вельмі быў скупый, не даў нікаму ані гарца. I пагніло его дабро семнацаць бочэк жыта сагніло. Узяў он, да рэкі завёз і патапіў, а шчэ людзям не даў. Тым часэм, так даў Госпад, што папрыкорчывала ногі і праву руку. Прыходзіць да его Госпад:
А што ж, ці будзеш даваць чэрні хлеб? Калі будзеш даваць чэрні хлеб, то я табе адпушчу, а не будзеш даваць, будзеш тапіць, то я цебе самаго ўтаплю.
А он не пазнаў, што Госпад. Прыходзіць другій раз і кажэ:
А што ж, ці будзеш даваць чэрні хлеб?
А он шчэ не пазнаў. Прыходзіць трэцій раз і кажэ:
А што ж, ці будзеш даваць чэрні хлеб?
Тым часэм он пазнаў і прызнаўся ему:
— Дзедухно, да я не пазнаў, што Госпад.
I кажэ:
Больш не дам як тры бочкі на чэрню.
А Госпад ему атвеціў:
Гледзі, покайса. I больш сваго дабра не тапі.
Дак он патом узяў да й раздаў двесце коп на людзі. Тагды ему Госпад памілаваў, і рукі паатпускалі, і ногі. Дак он сказаў так:
Што цепер Госпад мне адпусціў, дак па гэтаму буду другім даваць.
Былінка і верабей
Павет Мазырскі. Агульнавядомая1
Быў верабей на былінцэ.
- Былінка, былінка, пакалышы мене!
А былінка кажэ:
- He хочу.
- Пастой жэ ты, былінка, пайду я на цебе козы. Козы, козы, пайдзіце былінку грысьці, мене былінка не калышэ.
А козы кажуць:
- He хочэм.
— Пастойце ж вы, козы, пайду я на вас воўка. Воўк, воўк, ідзі козы душыць. Козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
- He хочу.
- Пастой жэ ты, воўк, пайду я на цебе людзі. Людзі, людзі, ідзіце воўка біць, воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
- He хочэм.
- Пастойце ж вы, людзі, пайду я на вас агню. Агонь, агонь, ідзі людзі паліць, людзі не ідуць воўка біць, воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
- He хочу.
- Пастой жэ ты, агонь, пайду я на цебе вады. Вада, вада, ідзі агонь тушыць, агонь не ідзе людзі паліць, людзі не ідуць воўка біць, воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
А вада кажэ:
- He хочу.
- Пастой жэ ты, вада, пайду я на цебе вала. Вол, вол, ідзі воду піць, вада не ідзе агня тушыць, агонь не ідзе людзі паліць, людзі не ідуць воўка біць, воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
А вол кажэ:
- He хочу.
- Пастой жэ ты, вол, пайду я на цебе даўбню2. Даўбня, даўбня, ідзі вала біць, вол не ідзе вады піць, вада не ідзе агня тушыць, агонь не ідзе людзі паліць, людзі не ідуць воўка біць, воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
А даўбня кажэ:
- He хочу.
Пастой жэ ты, даўбня, пайду я на цебе чэрві. Чэрві, чэрві, ідзіце даўбню тачыць, даўбня не ідзе вала біць, вол не ідзе вады піць, вада не ідзе агня ту-
1 Гэтая байка была найчасцей апавядана дзецям пры ўкалыхванні.
2 Даўбня булава, абух.
шыць, агонь не ідзе людзі паліць, людзі не ідуць воўка біць, воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
А чэрві кажуць:
-He хочэм.
Пастойце ж вы, чэрві, пайду я на вас курэй. Куры, куры, ідзіце чэрві есьці, чэрві не ідуць даўбню тачыць, даўбня не ідзе вала біць, вол не ідзе вады піць, вада не ідзе агня тушыць, агонь не ідзе людзі паліць, людзі не ідуць воўка біць, воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
А куры кажуць:
He хочэм.
Пастойце ж вы, куры, пайду я на вас коршака. Коршак, коршак, ідзі куры лавіць, куры не ідуць чэрві есьці, чэрві не ідуць даўбню тачыць, даўбня не ідзе вала біць, вол не ідзе вады піць, вада не ідзе агня тушыць, агонь не ідзе людзі паліць, людзі не ідуць воўка біць, воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грысьці, былінка мене не калышэ.
Так коршак за куры, куры за чэрві, чэрві за даўбню, даўбня за вала, вол за ваду, вада за агонь, агонь за людзі, людзі за воўка, воўк за козы, козы за былінку, а былінка варабейка пакалыхала гу, та, та! Гу! Гу! Та! Гу!
W.Weryha. Podania Bialoruskie, str. 24.
S. Chelchowski. Powiesci i opowiadania ludowe z okolic Przasnysza, str. 129, № 20.
Народ i паны
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Колісь не было сьвета, толькі была патопа, што ўсе пазьміралі. Да й Госпад сьвет нарадзіў. I нарадзіла Марыя сынка, Ісуса Хрыста. Тым урэмем, згадавала ана сынка, даў Бог дзевачку. Із таго сестра з братам мелі грэх і пашоў сьвет із таго, з іх. I даў Госпад сьвет. Сталі жыць, і худоба ўзяласе, і даў Госпад, што стаў народ і паны. Із паноў узяла пані дзьве дзеўкі і паслала ў недзельку, у васкрэсный дзень, траву жаць для целят. Сам Госпад ідзе дарогаю, бачыць, яны жнуць траву. Зайшоў Госпад к ім, к дзеўкам.
Што, дзеўчата, раб/це?
Што мы, дзедухно, рабш? Траву жнем целяткам.
А хто вам павеліў?
А хто нам, дзедухно, павеліў? Пані нам веліла.
Да аны жэ хацелі ўроціць, а он казаў:
Жніце сабе, дзеўчата, і несіце куды трэба.
А сам пашоў, улез да пакою, да пані, і кажэ:
Дзень добры, пані. А што ты, пані, зрабіла, што ў васкрэсный дзень траву паслала жаць?
Ана не пазнала да й атвечае ана ему:
А табе што за дзело?
А як жэ мне не дзело, калі я сам Госпад. Як жэ, пані, хцэш: ці хцэш два годы на адном боку лежэць, ці хцэш два сыны корміць?
Ана маўчыць, нічого не кажэ. Дак он другій раз путае:
Ці хцэш два годы на адном боку лежэць, ці хцэш два сыны корміць?
Ана маўчыць, нічого не кажэ. Дак он трэцій раз путае:
Ці хцэш два годы на адном боку лежэць, ці хцэш два сыны корміць?
Ана думала, думала да й кажэ:
Уж, дзедухно, два сыны корміць.
Ана мысьляла, што можэ родзіць два сына. А тым часэм, толькі он сказаў, так два вужы ўзялісь ей за грудзь. I велеў ён, штобы пашылі чэрвону падушэчку. Пашылі чэрвону падушэчку і палажылі да лона, і аны як поссуць грудзі, так пазбіваюцса і лежаць на падушэчце. Вазілі ее па велікіх дахтарах, а патом узялі ее завезлі ў мёсто і ўдырлі ў барабан. Трэба ёй тые сыны пагадаваць два годы, патом умерці трэба. Два годы гадавала да й пбмерла. Тым часэм тые сыны па ей жалобу задавалі як дзень так ноч: аны запаўзуць на гроб і піскаюць да й піскаюць. Хадзілі аны к ёй, пакуль ана ім адпаведзіла:
Годзі вам хадзіць ка мне, бо мне за вамі абіда веліка. He прымае мене Госпад да себе.
Пакінулі аны хадзіць, стаў Госпад ее прынімаць і даў ей прыказ:
Гледзі, што ты сваім дзеткам з таго сьвета прыказывала, штоб не рабілі ў васкрэсный дзень.
I патом Госпад прыняў ее да себе і вавёў ее ў суботніе крып і спас/ў Госпад душу ее.
Аюбоў да смерні
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
Быў сабе пан і была ў пана адна дочка. I любіласе ана із купцовым сынам. Хацелі аны шлюб узяць, да пан не схацеў. Патом узяў он, купцовый сын, і памер. I ходзіць ана як дзень, так ноч к ему на магілу, ходзіць на магілу, да й цяжэнько плачэ. Стала ему жалко вельмі, устаў і ён к ей.
Чэго, панна, хцэш?
He магу без цебе жыць. Беры мне до себе.
To ана як уночы пойдзе, то аны выйдуць з ім да й прыдуць да гасподы, палягуць да ложка, да й палюбуюцса і пацешацса. Толькі ему перэд піўнамі трэба іці. Так он пойдзе, а ана за ім. Зведзе его аж у магілу, і адчыніцса гроб его, і он улезе туды. Було так ему і ей сем раз гэто так случыласе. За восьмым разам он вышбў ана ідзе за ім. Тым часэм, вот прасьцірадло мах! мах! Берэ панну страх. Страх! Страх! I он путае ее:
Ці баішсе, панна?
Ана ему атвечае:
He, нічого не баюсе.
Зайшлі ж аны на гроб его, адчыніўсе гроб, і пайшлі абое ў землю.
Тым часэм агледзеўся ей бацько із маткаю, шукалі ей нема. Абвесьцілі папу, абвесьцілі ўсім: так і так. Да нема ей. Сплацілі аны папу трыццаць карбованцаў, штоб non пазволіў раскопаць гроб купецкаго сына, уведаміць, дзе ана дзеласе, што бэз слыху прапала: немашака і чуткі нема. Пазволіў non раскопаць. Раскопалі гроб, глядуць, аж аны лежаць. Ана па леву строну лежыць, і на ём лежыць ее рука, і тым часэм як палажыла ана руку на его грудзях, дак он цап ее за від, і его рука на ея відзе. Так патом, як пагледзелі, спрасіў той ацец, штоб чысту малітву non адчытаў, і ім папрыкладываў абоім веньчыкі. I абоім панакладалі залатыя персьні на рукі. Патом ужэ загрэблі і іх, паныхіду адчыталі. I пашла на ўвесь сьвет аказья із таго, штоб гэта болей не було, штоб велікаго любоўства не було.
Прышло таму атцу ей: саснілась ана ему.
Ацец мой дарагій, прашу я вашай міласьці, штоб вы па мне нанялі дзьве службы, штоб non адслужыў.
Адслужыў non дзьве службы, да сьніцца ана зноў сваму атцу:
Ацец мой дарагій, цепер па мне адслужылі, да прашу я вашай міласьці, штоб па ём, па мужу майму, справілі дзьве паныхідзе.
Адчытаў non па ём дзьве паныхідзе, і патом далі ему за гэта сто педзесят рублёў.
Жаніньба генерала
Павет Мазьірскі, вёска Камаровічы
Быў сабе купец, вельмі багаты ён быў. Меў он дочку. Залецаласе его дочка за енерала замуж іці. Прышлосе так уж ім як іці да шлюбу, аж узяла ана і захварэла. Сего дня захварэла, а паютру і померла. Да з чэго ж ана померла?
Надзела два залатые персьні, і сабралісе там хлопцы да ее і сталі з ей жартаваць, і хацелі зняць тые персьні ў ее. Тым часэм ана ўзяла пассувала тые персьні з пальца да й у рот. Хацелі тые хлопцы пабраць іза рта, ана спіраласе, не давала, пракулула іх і ўдавіласе.
Сабралі дохтараў, усе местэчко зьехаласе, да не далі ей рады ніякой. Померла да й годзі!
Тым часэм ее прыбралі, надзелі зноў два такіе персьні залатые, і пахавалі. Там двох хлопцаў бачылі, што е персёнкі на ей і вельмі хароша адзежа. Матка з бацькай гатовы ўсё туды класьці к ёй. Дак тые хлопцы пашлі ў ноцы і адкапалі. Узялі і паздымалі ту адзежу з ей, і персьні паздымалі да й кінулі ее ў гроб. Як кінулі, так персьні павылетавалі із горла. Так ана толькі:
Ох! да й гукае:
Пажалуйце! Хто ето зрабіў? Вынесьце мене, будзе вам нагарода веліка ад майго бацькі. 1 ведзіце мне да майго бацькі, не бойцесе, вам дадуць сто рублёў за гэто. Бо мне зрабіласе так із чэго я померла: адбералі мне персьні, я ўложыла ў рот да й удавіласе.
Адважылісе аны, павелі да бацькі. А дом быў вельмі замчысты, мурованы. Прышла ана пад браму і гукае:
Ацец мой дарагій, адчыні мне!
Учула матка і кажэ: