Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
з-за лесу малое-малюткае, раптам падскоквае ўгору, выпускае з сябе вялікае чырвонае праменне так, што нібыта ўсё неба купаецца ў крыві. Сонца круціцца калясом, потым зноў знікае і зноў пры раптоўных падкідваннях па некалькі разоў уздымаецца і, нарэшце, спакойна выплывае, абліваючы зямлю сваім залатым святлом. Хоць купальскія песні, якія таксама называюць і Русалкамі, на першы погляд, падобныя да іншых песень, аднак маюць крыху адметны характар. У гэтых песнях жанчына заўсёды пераважае над мужчынамі, з’едліва насміхаючыся з іх кахання; смелая і ваяўнічая, але, нарэшце, пераможаная, яна мучыцца пад цяжкім ярмом замужжа і мужавай сям’і. Hi ў якіх іншых песенных групах не сустрэнеш такой выразнай перавагі жанчыны над мужчынам.
Дзе-нідзе паляць вогнішчы і на дзень Тройцы, але, мне здаецца, толькі тады, калі на св. Яна, у будзённы дзень, гаспадары не хацелі адрывацца ад працы. Наогул жа ўсё гэта адбываецца на «Івана».
У дзясятую нядзелю пасля Вялікадня непадалёку ад Камаровічаў, ля маленечкай каплічкі, што стаіць у лесе, на Навасёлкаўскй зямлі, адбываецца кірмаш і вялікае царкоўнае набажэнства. 3 некалькіх парафій з’язджаецца духавенства. Яўрэі ў скалочаных наспех латках заўзята вядуць гандаль. Ажно з Петрыкава прыбываюць ганчары з міскамі і іншым разнастайным гліняным начыннем; з-пад Турава прывозяць сіты і рашоты; гспадары гоняць на продаж коней, цялят і бычкоў. Можна тут набыць сярпы, косы, сякеры, шапкі і боты, каляровыя хусткі і вышываныя фартухі, соль, алей і рыбу. 3 навакольных вёсак тлумы сялян цягнуцца «на дзясятуху»; там гаманліва і гучна. Пад вечар дарогі запаўняюцца групамі жанчын, што вяртаюцца дамоў, ці самотных, на добрым падпітку вяскоўцаў, якія ахрыплымі ад гарэлкі галасамі заводзяць песні і часта завяршаюць ноч у канаве.
Перад св. Пятром зноў пост, чатырохтыднёвы. Завецца ён Петроўка. Вельмі скардзяцца на гэты пост мужчыны, бо менавіта пад час яго ідзе цяжкая праца касьба, а пры посным харчаванні яе цяжка адолець. Таму і гавораць, што гэты пост прыдумалі бабы, каб за гэты тэрмін яны змаглі сабраць масла і сыр.
6 жніўня, на вялікае свята Спаса ў камаровіцкай царкве адбываецца ўрачыстае набажэнства, на якое з’язджаецца шмат навакольнага люду. У гэты дзень асвячаюць прызначанае на насенне збожжа і садавіну, асабліва яблыкі. Тыя, хто не маюць сваіх уласных садоў, ціснуцца ў панскі двор па садавіну. Ля варот на возе, запоўненым яблыкамі, сядзіць стары ляснічы і прадае іх. Потым усе разам накіроўваюцца ў царкву. Старэйшыя і больш набожныя жанчыны ідуць перад Спасам на споведзь.
На працягу восені мясцовыя жыхары адзначаюць некалькі вялікіх свят: гэта Прачыста, 15 жніўня, Узвіжэне, гэта значыць Узняцце Крыжа, 14 верасня; Пакровы, 1 кастрычніка; дзень св. Філіпа, 14 лістапада, перад якім ідзе двухтыднёвы пост пад назваю Піліпоўка. Святы гэтыя праходзяць весела, а калі на іх прыпадае прастольнае свята, то сцякаецца тлум людзей з усяе ваколіцы. Далучэнне да такіх урачыстасцяў становіцца адной з найвялікшых прыемнасцяў у жыцці тутэйшых сялян.
Калі засяваюць жыта, у кожнай хаце таксама бывае пэўная ўрачыстасць. У спакойны бязветраны дзень гаспадар бярэ ў кораб асвечанае на Спаса зерне, да якога дасыпае зярняты з каласоў ад каляднае куцці, потым адкройвае акраец ад свежае булкі хлеба, а таксама кладзе куплёную ў царкве «праскурку» і свянцоную соль; усё гэта ён загортвае разам і ідзе ў поле. Вярнуўшыся дадому, дае самым блізкім суседзям і ўсім у сваёй сям’і па кавалачку таго хлеба і праскуркі, а таксама па шчопаці солі, і ўсе з’ядаюць гэта з узнятым настроем і праніклівасцю.
Напярэдадні св. Андрэя таксама бывае весела. Дзяўчаты збіраюцца па хатах на варажбу. Увесь дзень напярэдадні яны шчыра посцяць, каб забяспечыць сабе шчаслівы лёс. Увечары складваюць на падлозе маленькія спечаныя булачкі, кожная з якіх умоўна азначае адну з прысутных дзяўчат. Чыю булачку схопіць сабака, тая пасля Новага года выйдзе замуж. Набіраюць таксама вязку дроў, і калі паленцаў атрымаецца да пары, то будзе вяселле. Яшчэ бяруць жменю канапель і, ідучы праз вуліцу, сеюць іх за сабою са словамі: «Андрэй, Андрэй, я на цебе пашчу, я канапелькі сею, скажы мне праўду, з кім я буду на шлюбе стаяць». I хто ўночы прысніцца, той у будучым стане мужам. Хай бы сабе ўжо і снег ляжаў, але ўсё роўна кожная дзяўчына засявае на агародзе крыху ільну і канапель. Калі на весну пасеянае рана і хораша ўзыходзіць, то ў замужжы яна будзе шчаслівая; калі не, то наадварот; калі зусім нішто не ўзыйдзе, то ёй пагражае смерць.
На лістапад прыпадаюць восеньскія Дзеды, пра якія я ўжо згадвала ў іншым месцы.
Восень гэта пара хатняй працы, якая збірае ўсю сям’ю каля дамашняга агню. Па вечарах у кожным акне весела свеціцца бляск ад печы і запаленага лучніка, што звешваецца са столі. Жанчыны з прасніцамі, спяваючы песні, сядзяць на лавах; старая матка завіхаецца каля печы, кожную хвіліну яна мкнецца да калыскі і закалыхвае да сну немаўля. Мужы і браты плятуць лапці, робяць лыжкі, карабы і вярэнькі, або рыхтуюць вупраж для валоў і коней. Нейкай чароўнай непасрэднасцю, сапраўднай першабытнасцю пазначана гэтае жыццё, настолькі простае і нескладанае, што, гледзячы на яго, цяжка паверыць, што гэтыя людзі жывуць у Еўропе і з’яўляюцца дзецьмі XIX стагоддзя. Увосень галоўная праца жанчын гэта прадзенне воўны і лёну. Ткаць пачынаюць пасля Ражства, праводзяць за гэтай работай усе вечары. Тады і збіраюцца дзяўчаты на «вечарніцы» ў нанятую за агульны кошт хату і там прадуць. Замужнія жанчыны рэдка бываюць на гэтых зборышчах, бо іх мужы, раўнівыя і клапатлівыя наконт іх маральнасці, неаднойчы накладваюць на гэтыя пасядзелкі сваё суровае veto. Вечарніцы праходзць з вялікай ажыўленасцю і часам працягваюцца да позняе ночы. Палешукі жывуць надзвычай дружна, грамадою, не разумеючы, як можна жыць у самотнасці; яны папросту баяцца яе, і таму тым ці іншым чынам разам арганізуюць агульныя забавы, абдумваюць спосабы, як сабрацца большай грамадою. Ёсць шмат калектыўных гульняў, якімі захапляецца моладзь. Адна з іх -у персьня заснаваная на тым, што ўдзельнікі садзяцца ў рад
каля сцяны, а адна дзяўчына, трымаючы пад фартухом пярсцёнак, ідзе ўздоўж таварышак і гаворыць: «3 кута іду, золото несу, гадайце, бояры, гдзе положу» і робіць выгляд, што той ці другой кладзе пярсцёнак, але непрыкметна перадае толькі адной з іх. Тыя, што сядзяць падалей, павінны адгадаць, каму. Хто не адгадае, ідзе ў круг, а дзяўчына, якая несла пярсцёнак, займае яе месца. У «сляпую бабку» гуляюць наступным чынам. Камусьці аднаму завязваюць вочы, і той павінен хапаць іншых. Калі схопіць каго, пытаецца: «А гдзе ты буў?» «Под лаўкою». «А гдзе та лаўка?» «Мышы паелі». «А гдзе тэ мышы?» «Коток порваў». Тады здымаюць павязку ў яго з вачэй і пытаюцца ў схопленага: «Да нашто непраўду кажэш!» і завязваюць яму вочы. Гуляюць яшчэ ў гускі. Адзін выступае воўкам, другі старшай гуссю, астатнія трымаюцца ля яе, нібыта каля маткі, а яна павінна бараніць свой статак. Воўк выскоквае з-за хаты. Тады матка крычыць: «Гускі, лебедзі, уцекайце! Воўк ідзе!» Дзеці адказваюць: «Мы воўка не боімса, да з воўком пожэнімса». Воўк хапае іх па адным, пакуль матка не застанецца сама. Тады ён накідваецца на яе.
Наш селянін наогул не можа наракаць на сваё сумнае жыццё. Пры больш значнай працы і адукаванасці ён змог бы стаць яшчэ больш багатым, але нават і таго, што ён сёння мае, яму хапае дзеля дастатковага ўтрымання сям’і і дзеля задавальнення сваіх нешматлікіх патрэб. Ціхае, аднастайнае жыццё без вялікіх уражанняў і моцных узрушэнняў схіляе яго да весялосці і робіць надзвычай дружалюбным. Неаднойчы, калі бачыш гэтую непасрэдную весялосць, гэтую шчырую, ледзь не дзіцячую наіўнасць, ахоплівае нейкае адчуванне зайздрасці, што яны ў сто разоў шчаслівейшыя за нас, адукаваных і цывілі-
заваных.
[Пра народную калыханку]
...Далучаю некалькі песень з вёскі Камаровічы Мінскай губ. Мазырскага пав. Запісала іх ад маладой жанчыны, якая менавіта імі закалыхвала сваіх дзяцей.
Колькасць гэтых песенек вельмі значная, паколькі палеская жанчына звыкла пры любым занятку, пры любой рабоце напявааць сабе штосьці дзеля таго, каб пацешыць сябе, а ў вечаровую гадзіну, калі вакол пануе спакой каб супакоіць дзіцятка і пакласці яго на ціхі спачынак; нарэшце, блізкасць гэтага найдаражэйшага стварэння тым больш схіляе яе да спеву. Тэкст калыханак досыць аднастайны усюды там выступае коцік, часцей свавольны таварыш дзіцёнка, самая блізкая знаёмая яму ў доме постаць. Два першыя нумары спяваюцца паводле занатаванай тут мелодыі, у трох астатніх падаю толькі тэкст.
Ой ты, ко -цік, не ха дзі Да ма -лют ке й не бу -дзі.
Ма-лют -ка ма -ла -я.
ня-хай спіць, гу -ля -е.
1. Ой, ты, коцік, не хадзі, Да малютке й не будзі. Малютка малая, Няхай спіць, гуляе.
2. Біці ката, біці, Нашто ўкраў ніці? Сама бабка схавала, На коціка сказала.
3. Люлі, дзіцятка, люлі! Да гдзе ката забулі?
Пасылалі малаціць, Лапкамі заграбаць, Хвосцікам замятаць. Коцік таго не схацеў, Да пашоў жа па плоце У чырвонай капоце.
4. Пашоў коцік на лясок, Знайшоў Марынкі паясок. Люлі-люлі, Марынка, спаць! Чужыя дзеўкі паснулі, На Марынку забулі.
5. Люлі-люлі, мая дзяцінка! Да на котка варкота, А на Янка драмота.
Бег каток па плотку, Да й у чырвоным чаботку. Трэба коціка дагнаць, Да чабаточкі адабраць. Да Яначку даць.
Да ён будзе добранька спаць!
NB. Пры запісванні мелодыі я магла дапусціць памылкі, якія прашу выправіць.
[Вобразы татар у народных песнях]
[Мінская губ., Мазырскі пав.]
Уяўленні ў беларусаў пра туркаў і татар досыць цьмяныя, аднак у песнях яны згадваюць пра іх. Татары «дзікія людзі, з ног да галавы пакрытыя валасамі»... Згадваюць напады татар у мінулым на вёску Ванюжыцы; захаваліся [татарскія могілкі] пагоркі, курганы, парослыя лесам. Нейкая вёска была імі спаленая і ў новым месцы адбудаваная. Пра войны з імі захаваўся ўспамін у каляднай песні. Гэтая песня носіць рысы адносна глыбокай старажытнасці. Малады паніч хваліць свайго каня, якому няма роўнага ў свеце: «Няма ў караля такога каня, такога каня, як у мяне, пана» а потым гаворыць, што гатовы яго прадаць за сто чырвонцаў. На тое конь адказвае, пераконваючы, каб паніч не рабіў гэтага і захаваў яго для сябе, нагадваючы яму пра свае заслугі: «Здумайце сабе даўную прыгоду, гдзе мы былі, у турэцкай зямлі. За намі беглі туркі і татары, за намі стрэлы, як дажджы, ляцелі, а я, як скочыў, мора пераскочыў etc» (Мазырскі пав., в. Рапцэвічы).