• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Да, колодзезю, мой ты глубокій, да кароткое круч’е, Да ўжэ мне надокучыло мілаго ждучы.
    Да полеці, чорная галка, на Дон рыбкі есьці, Да прынесі, чорная галка, ад мілаго весьці. Да нехай мілая не журыцьса, бо я тут не журусе, Нехай мілая замуж ідзе, бо я тут ажэнюсе.
    Да табе ж, міла, зяўзюленька, а мне салавейко, Да жыві ж, міла, вэсоленько, а я тут здаравенько. Табе зяўзюленька, штоб рано ковала, А мне салавейко, штоб рано уставаў.
    № 122.
    Да й хадзіла дзеўка по зелёному лужку, Яна й прыблуджала к крутому берэжку. Побачыла дзеўка перэвозьнічка на той бок. «Перэвозьнічку ты прэўдалый, Перэвезі мне к атцу, к матцэ радной, Ой, я ж табе штоль дорого заплачу, Дам табе тонкій бавелны платок, А шчэ найдорожэй атласовый поясок». «Я ж не хочу твае дарагое платы браць, Да хочу сваей цебе жэною называць». «Лепш я буду ў сінем морі затопаць, Як мне цебе сваім другом называць».
    Янчукь: По Мйнской губерній, № 133.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 139, № 35.
    Ой, шкода мне вечорка, што я не была дома, He бачыла я козачэнька ні сегоня, ні ўчора. Ой, бачыла я козачэнька ў ціхой размове, Ой, у ціхой размовеньцэ!
    He сварысе, мамко мая, што я хажу позно, Я хажу, п’ю, гуляю свой я розум маю. Маладому козачэньку коня напойваю Конь вараный воды не пійе да й на воду дуйе, Маладый козачэнько з іншэю начуе.
    Начуй, начуй, козачэнько, начуй і абдымайсе, Да й на мене, маладою, да й не забывайсе.
    № 124.
    У городзе золучыласе беда Там убілі праўдалаго козака. Его ўбілі і нехаронено лежыць. Сабраліса салав’юшкі са старон, Селі, палі у ўдоўшкі на двор’е, Крылечкамі вароцечка сцепенулі, Галосочком удоўшку ізбудзілі. «Устань, устань, удоўшка малада, Устань, послухай, што людзі гавораць: Чужы мужэ з вайны ідуць, Твайго міленькаго коня ведуць, Седзелечко да й залатое несуць».
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 31, № 56, стр. 86, № 38. Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 43, № 46, стр. 170, № 149.
    № 125.
    Любіў козак дзеўчоночку, а цепер не гляне, Ён не любіць, ён не гляне, бо іншую мае. Ці ўсе тые сады цвітуць, што і развіваюцса? Ці ўсе тые веньчаюцса, што і залецаюцса?
    № 126.
    Адсюль гора і адтуль гора, Да меж тых горушэк выступае зара. To не зара дзеўчына мая.
    Выпраўлю харошу дзеўчыну ў поле лёну браць.
    «Як уберэш, дзеўко, лён, так ідзі до дому, А не ўберэш лён, не ідзі до дому».
    Убрала дзеўка лён, прышла до дому, Да й взяла новое ведзерцэ, да й по воду ідзе. Заве ее барынь маладзенькі, коніка ведзе: «Дзеўчыно мая, напой мне коня
    3	халодной крынічэнькі, з поўнаго ведра». «Як буду твая, то напою і два
    3	халодной крынічэнькі, з поўнаго ведра». «Дзеўчыно мая, да седай на маго коня Да й паедом до маго двора.
    Да на маём падвор’ейку нічого нема Куст каліночкі, да й то ніколі не цьвіла».
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 148, № 112. Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 59, № 8.
    № 127.
    Крапіва пеклівая, сьвекруха сварлівая, Сварыла як дзень, так ноч, Пакуль прагнала ад себе проч.
    Пайдзі, невехно, у чыстое поле, Да й стань у чыстом полі рабіною, Рабіною кудраву.
    Тудой іціме сын мой з войска, Да будзе рабіне дзівіцісе, Да прыдзе до дому хваліцісе: «Сышоў я, матко, усю краіну, Да й не бачыў я такого дзіву, Што бэз ветрычка хыляецса, А бэз дошчыка мокрэсенька, А бэз сонейка хутко вяне». Ой, вазьмі, сынку, топорыньку, Зсечы, зрубай арабінку. «Секнуў я раз стогненула, Секнуў я другій раз сьлёзка уконула.
    Секнуў я трэцій раз промоўвіла: Я ж не рабіна, да твая міла, Твая матка мне тут постановіла. Бодай маці важко конаць, Як мне ў полі стаяць».
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 52, № 103.
    Шейнь: Матеріялы, стр. 399, Ns: 486, 487, 488, 489, 490.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 129, Ns 14.
    Да стаяла бероза тонка, усока, На карэнейку глубока, а на лісьцейко шырока. Да й на той жэ берозе дзьве куколочкі кукуюць, Удоўкі сына патрэбуюць.
    Трэба коні запрагаць, под малойцэм под’ежджаць, Ручкі, ножкі ізвязаць, да ў солдацікі послаць. Самі селі на задочку, его посадзілі ў перэдочку. Везуць его коле двору, он думае, што до дому, Везуць его коле хаткі, он думае, што до маткі. Посадзілі на сталочку, брэюць ему галовочку. «Матко ж мая родная, нашто ж мне парадзіла? Да й у нешчасьц’е ўводзіла?
    На раздолью згодоваўса, гасудару сподобаўса.
    Чэму з лаўкі не спіхала, ручкі, ножкі не звіхнела?».
    № 129.
    За лесом, за лесочком дарожка лежала, Там наша сударыня солдатоў углядала, Уладжала, упраўляла ўдовіна сына. Харош, прыгож удовін сын на вароным коні! На вароным коні іграе, у зелёным жупане. Его матка старэнька ўсё плачэ, рыдае, Плачэ, рыдае, сусед праклінае: «Вы, суседы, усе блізкіе, варагі цяжкіе, Вы ўсю беду маю зналі, да мне не сказалі.
    Узялі маего сынка Іванка, у солдаты аддалі, Да завязалі белые рукі, павезьлі ў Прылукі, Да із Прылукі ў Варшаву на вечну прысягу. Прысяг Богу, прысяг цару не думай о дому.
    А хто цару добрэ служыць, той не плачэ ані тужыць, А хто цару не прыяе, палкі палучае.
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 73, № 12.
    № 130.
    По агародах макі зацьвіталі, Там некруты ў паход уступалі. Уйшла маці сына познаваці, Познала сына ў первом паходзе: «Ідзі, сынок, ад паходу додому, А я табе галоушку змыю».
    «Ой, мый, мамко, сама сабе, да не мне.
    У чыстом полі дробный дошчык хвошчэ Той маю, мамко, галоўку спалошчэ, А розчэшэ колькая лешчына, А прыголубіць любая дзеўчына».
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 124, № 2. Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 94, № 53.
    Шейт>: Білорусскія піснй, I, стр. 382, № 713.
    Шейн-ь: Матеріялы, стр. 471, № 576.
    № 131.
    У чыстом полі да шырока даліна. Там матка сваго сыночка ўчыла: «Ідзі, сыночку, у гасударскую службу, Прыймі, сыночку, усю солдацкую нужду. Май, сыночку, солдац’е за браць’е, Надзевай, сыночку, гасударске плаць’е». Стаў сынок плаць’е надзеваць, Стала его матка дробнымі сьлёзкамі абліваць. «Не плач, мамко, не ўдавайсе ў нужду, Бо казаў гасудар, што я з войска вернусе». «Прывернуць мене, сынку, сырою землёй, Пакуль я дождусе цебе з войска додому».
    № 132.
    Ой, уходзіць белый цар, наш бацюшко-гасудар, Да й пытаецса рэбятоў:
    «Ой, ці хорошэ, рэбята, на прыступу стаяць?». Слаўно, слаўно, белый цар, наш бацюшко-гасудар, Мы стаялі на прыступе ўсё на правом крыле, На конюшэвой траве,
    А конюшэва трава много гора прынесла.
    «Ой, не плачце, рэбята, не горыйце, малойцэ, Слаўной осені прыждом, Да й у Россію пайдом, Много дзенег набером».
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 82, №30.
    Павет Мазырскі, вёска Чалюшчавічы
    № 133.
    У полі, у полі да дзьве тополі, а лешчына трэця Повэндровалі два козачэнька, а дзеўчына трэця. Да дзьве тополі стаяць на полі, лешчына разав’юласе, Два козачэнькі, мандруйце сабе, я, дзеўчына, вернусе. Хоць рада б я, два козачэнькі, да з вамі мандраваць, Да е жэ ў мене ацец-маці, да жаль жэ пакідаць.
    Ой, заржы, заржы, буланый конь, коле дворэньку ідучы, Нехай зачуе мая дзеўчына із руты венок віючы, Адзін з руты, а другій з мяты, а трэцій з рожэнькі. Ой, як зачула, цяжко вздыхнула, сільненько заплакала. Штоб табе цяжко, штоб табе важко па коні паежджаць, Як мене цяжко, як мене важко на чужыне гараваць.
    № 134.
    У под гаем зелененькім, Брала дзеўка лён беленькі, I ана брала, уберала, На сырой землі прасцірала, 3 сырой землёй размоўляла: «Ты, землё, ты, земелько, Як ты мене закрушыла, Што з маткой разлучыла Взяла атца-матку, да і ўсю радзіну, Вазьмі ж і мене, сераціну». «Я ж не кажу цебе браці, Кажу табе долю даці Хоць не такую, як людзкую, А дам долю сероцкую». Да шоў козак даліною, Встрэкаецса з дзеўчыною: «А ты, дзеўка, ты, красная, Загадаю сем загадкі: Адгадаеш умна будзеш, He адгадаеш дурна будзеш. А што сінё, найсінейшо? А што бело, найбелейшо? А што расьце бэз карэня? А што гарыць бэз палом’я? А што іграе, сьлёз не мае? А што ідзе бэз павода?».
    «Небо сінё, найсінейшо, Морэ бело, найбелейшо, Камень расьце бэз карэня, Соўнцэ зяе бэз палом’я, Вада ідзе бэз павода, А скрыпка іграе, сьлёз не мае». «Бодай жэ ты не даждала, Сем загадак адгадала!».
    Пра падобную песню ў беларусаў Слонімскага, Лідскага і Ваўкавыскага паветаў згадвае п. Карловіч у «Сістэматыцы песень», «Вісла», т. IV, сш. 1.
    № 135.
    Чырвонэ сукно по коні легло по полі паежджае, Лічко бело, бровы чорны, двараніну сподобае.
    Ой, не ідзі, дзеўко, да за двараніна, Да не мей сабе надзеі, Бо то дваранін не ўродлівый сын, He ацецка дзеціна.
    Да савёў з уму харошу дзеўчыну.
    № 136.
    У полі крапіўка пекліва, Была ў мене свекруха сварліва. Сварыласе на мене як дзень, так ноч, Праганяла прочкі ў цёмной ночкі: «Ідзі, невехно, ад мене прочкі, Стань у чыстом полі рабіною.
    Дак ідзе мой сын з Украіны, Будзе там дзівіціса, Прыдзе до дому хваліціса». «Сышоў я, матко, усю Украіну, Да не бачыў я, матко, такое дзіво Да ў чыстом полі рабіна, Што бэз соўнюшка усыхаецса, А бэз дошчыка абліваецса, А бэз ветрыка хыляецса».
    «Вазьмі, сынку, войстрый мечык, Рубі рабіну под карэне».
    Рубнуў я раз, аж трошэчкі, Рубнуў другій, аж сьлёзэчкі, Рубнуў я трэцій, кроў канула,
    Рубнуў чэцьвёртый, прамавіла: «Я ж не рабіна твая міла».
    «Нашто ж ты, міла, так зрабіла?». «Штоб тваей маці так цяжко канаць, Як мене цяжко ў полі стаяць».
    № 137.
    У чыстом полі тры крынічэнькі, Любіў барынь тры дзеўчыночкі, Адну любіў чэрнявую, А другую да белявую, А трэцю неўдалою.
    Чэрняву до душы люблю, 3 беляву залецаюсе, А з сваей да неўдалой Хоця пайду папрашчаюсе».
    № 138.
    «Ці я табе не гаварыла, як стаялі под сьветліцой, He ідзь, не ідзь до Крым по соль, бо застанеш маладзіцой. Ці я табе не гаварыла, як стаялі под паветкой, He ідзь, не ідзь до Крым по соль, бо застанеш под намёткой». «Любіў цебе дзевіцою і люблю цебе маладзіцою.
    Шчэ доўго любіць буду, пакуль будзеш удовіцою». «Бодай жэ ты таго не дождаў, штоб я была ўдовіцой! He ўсе ж тые ў саду цьветуць, што порозвіваюцса, He ўсе ж тые веньчаюцса, што любяцса да кохаюцса. Палавіна да ў саду цьветуць, палавіна асыпаецса, Адна пара веньчаецса, другая разлучаецса».
    № 139.
    У полі, край даліны, церэм*’ разцьвітае, Седзіць голуб на дубочку, галубка летае. «Годзі табе, галубочка, шчэ годзі летаць, Хадзі, седзі коле мене, штось маю сказаць». «Скажу табе, голубу, як родному брату: Ці ты мене верно любіш, ці на яку зраду?». «Люблю цебе, галубочка, як сваю душу. Церэз ліхі варагі пакідаці мушу.