Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Божая Маці ізлюбіла да й у рай уступіла.
Святое Радзво^ радосьць прынесло, Святое Васілье развэсэліло, Святое Крэшчэнье воду крэсьціло.
Радзво Божае Нараджэнне, Васілье Новы год, Крэшчэнье свята Трох Каралёў (катал.)-
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№3.
В Недзелю раненько Прэчыста сына мела,
I ана мела, і ана скупала, Скупаўшы сповівала, сповіўшы папом дала. Сталі папы чытаць, пісаць, што дзіцяці за ім’я даць. Далі ім’я Пэтроў-Паўле.
Прачыста не злюбіла, ад прэстола адступіла, Царскі дзьверы затварыла, усе сьвечы погасіла, Усе звоны поглушыла, із цэркоўкі ўступіла.
В Недзелю раненько Прэчыста сына мела, I ана мела, і ана скупала, Скупаўшы сповівала, сповіўшы ксендзом дала.
Сталі ксендзы чытаць, пісаць, што дзіцяці за ім’я даць. Далі ім’я Ісуса Хрыста.
Прэчыста злюбіла, до прэстола прыступіла, Усе сьвечы засьвецілі, усе звоны зазвонілі, Ксендзы службу выслужылі.
Шейт>: Матеріялы, стр. 56, Ns 36.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 24, № 1.
№4.
Ішоў карагод
Мімо нашых варот Да й на двор завернуў, Да й на лаўцэ сеў.
А не баўце гасьцей, Да дарыце скарэй. Кароткі сьвіткі, памерзлі лыдкі, Кароткі кожушкі, памерзлі душкі.
Безсоновь: Білорусскія піснй, стр. 150, Ns 160.
№5.
Ці дома, дома сам пан господар?
Он хоць і дома, да й не гуляе -
У новым гумне пшэніца е.
Хадзім до его, развэсэлім его.
Ці не да жэ он нам по веялцэ да й по мерылцэ?
Ці дома, дома да его сынок?
Он хоць і дома, да й не гуляе, У новой стайні коні доглядае. Хадзім до его, развэсэлім его. Ці не да жэ он нам по коніку, по вараненькім? Ці дома, дома да й дочка его?
Ой, хоць і дома, да не гуляе, У новым пакою хусткі качае. Хадзім до её, развэсэлім её Ці не да жэ нам по хусточцэ шоўковінькой? Ці дома, дома да жэна его, Жэна его, пані малада?
Ой, хоць і дома, то не гуляе,
У сталавом пакою столы засьцелае,
Столы засьцелае, кубкі налівае, госьці дожыдае.
Мелісе к ёй тры госьці буці: Первый госьцік ясён месяц,
А другій госьцік ясное соўнейко, А трэцій госьцік ясная зорэчка. Ясён месяц родный бацько, Ясное соўнейко родная маточка, Ясные зорэчкі ея дзеточкі.
Шейнь: Матеріялы, стр. 58, № 38, стр. 79, № 74.
№6.
У Івана на дворэ зелён сад цьвеце, сьвятый вечэр! Хто таго саду пілноваць будзе, сьвятый вечэр! Пілноваць будзе малод Макарко, сьвятый вечэр! Пілноваў ночэньку, пілноваў другую, сьвятый вечэр! На трэцю ночэньку сільненько заснуў, сьвятый вечэр! Прыйшла до его маточка его, сьвятый вечэр!
Устань, Макарко, устань, дзіцятко, сьвятый вечэр! Ужэ твой віноград птушкі аб’елі, сьвятый вечэр!
Ужэ тваю панну панічы абселі, сьвятый вечэр!
Я свой віноград у кубкі падберу, сьвятый вечэр!
Я сваей панны косу познаю, сьвятый вечэр!
Мая коса аж до пояса, сьвятый вечэр!
Шоўковы косьнічкі аж до мураўкі, сьвятый вечэр!
№ 7.
У Кіеве на перэвозе красная панна перэвоз дзержала, Святый вечэр, перэвоз дзержала.
Прышлі к её тры панічыкі,
Святый вечэр, тры панічыкі.
Красная панна, маладая Агапка,
Святый вечэр, маладая Агапка.
Алексеева дочка, перэвезі нас,
Святый вечэр, перэвезі нас.
He перэвезу, не маю часу.
Святый вечэр, не маю часу.
Цепер мой бацько з вайны прыехаў, Святый вечэр, з вайны прыехаў.
Да прывёз жэ мне тры корыстэнысі, Святый вечэр, тры корыстэнькі.
Тры корыстэнькі і тры радосьці,
Святый вечэр, і тры радосьці.
Первая карысьць пэрловый веньчык, Святый вечэр, пэрловый веньчык.
Другая карысьць залатой персьцень, Святый вечэр, залатой персьцень.
Трэцяя карысьць замшовая сукня, Святый вечэр, замшовая сукня.
Пэрловый веньчык галоўку клоніць, Святый вечэр, галоўку клоніць.
Залатой персьцень пальчык ломіць, Святый вечэр, пальчык ломіць.
Замшовая сукня сьлед заметае, Святый вечэр, сьлед заметае.
Красная панна прыбераласе, Святый вечэр, прыбераласе.
Прыбераласе, нараджаласе, Святый вечэр, нараджаласе.
Нараджаласе, косу чэсала, Святый вечэр, косу чэсала.
Косу чэсала, у цэркоў спешала, Святый вечэр, у цэркоў спешала.
Уйшла у цэркоў у ясном месяцэ, Святый вечэр, у ясном месяцэ.
У цэркоў уйшла з ясной сьвечою, Святый вечэр, з ясной сьвечою.
3 цэркві выйшла з ясной зарою, Святый вечэр, з ясной зарою.
Прыйшла до дому, да й улезла ў сені, Святый вечэр, да й улезла ў сені.
Улезла ў сені, сені зазіялі, Святый вечэр, сені зазіялі.
Піўны засьпевалі, паны ўставалі, Святый вечэр, паны ўставалі.
Паны ўставалі, шапкі здымалі, Святый вечэр, шапкі здымалі.
Шапкі здымалі і её пыталі, Святый вечэр, і её пыталі.
Ці ты папоўна, ці каралёўна?
Святый вечэр, ці каралёўна.
Я ні папоўна, ні каралёўна,
Святый вечэр, ні каралёўна, Алексеева дочка, красная панночка, Святый вечэр, красная панночка. Красная панночка, маладая Агапка, Святый вечэр, маладая Агапка.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, цыт. пачатак стр. 114, Ns 9. канец, стр. 110, Ns 2.
Шейт>: Матеріялы, цыт. пачатак, стр. 67, Ns 54, канец стр. 78, Ns 79, стр. 84, Ns 83.
На канцэ села крутая гора, сьвятый вечэр. На той горэ шоўкова трава, сьвятый вечэр. На той траве голубкі гудуць, сьвятый вечэр. Голубкі гудуць, цэркоў будуюць, сьвятый вечэр. 3 трэма верхамі, з чэтырма окнамі, сьвятый вечэр. Первшэе окенцэ ясное соўнцэ, сьвятый вечэр. Другое окенцэ ясён месяц, сьвятый вечэр. Трэце окенцэ ясная зурочка, сьвятый вечэр.
У чэтвёртэ окенцэ салавей влецеў, сьвятый вечэр. Салавейко влецеў, на прэстоле сеў, сьвятый вечэр. На прэстоле сеў, сьлёзэчкі роніў, сьвятый вечэр. 3 той сьлёзэчкі посталі рэчэчкі, сьвятый вечэр. На той рэчэчцэ чоўночэк плыве, сьвятый вечэр. На том чоўночку Хвэдорко сідзе, сьвятый вечэр. Хвэдорко сідзе, стружэчкі стружэ, сьвятый вечэр. Стружэчкі стружэ, да й шчэ і мулюе, сьвятый вечэр. Шчэ і мулюе, на Дунай пускае, сьвятый вечэр. Плывіце стружэчкі до маей дзевушкі, сьвятый вечэр. У маей дзевушкі русая коса, сьвятый вечэр.
Русая коса аж до пояса, сьвятый вечэр.
Шоўковы косінкі аж до мураўкі, сьвятый вечэр.
Шейнь: Матеріялы, стр. 86, № 86.
№9.
У Алексея на дворэ зелён явор, сьвятый вечэр! Под тым явором Стонечко з канём, сьвятый вечэр! I з канём, з канём гаворыць, сьвятый вечэр! «Вароный коню, я цебе прадам, сьвятый вечэр! Я цебе прадам у чужую землю, сьвятый вечэр! Я цебе прадам за безцэночку, сьвятый вечэр! Маладой шынкарцэ за гарэлочку, сьвятый вечэр!». «Стонечко пане, як ты не знаеш, сьвятый вечэр! Як ты не знаеш, мене прадаеш, сьвятый вечэр! Мы з табой былі ў чужой землі, сьвятый вечэр! У чужой землі огні гарэлі, сьвятый вечэр! Огні гарэлі, стрэлы лецелі, сьвятый вечэр!
А я як скочыў, агонь перэскочыў, сьвятый вечэр! He засмаліўса я ні копуцішкамі, сьвятый вечэр! Hi сінаго жупана, ні Стоні пана, сьвятый вечэр!».
Шейнь: Матеріялы, стр. 58, № 38.
№ 10.
Над вадою стаяў явор, сьвятый вечэр!
Тонкі, усокі, на шчыку кудравый, сьвятый вечэр! На том яворэ сіў ворон седзіць, сьвятый вечэр!
Сіў ворон седзіць, у воду глядзіць, сьвятый вечэр!
У воду глядзіць, з рыбку гаворыць, сьвятый вечэр!
Ой, рыбко, рыбко, як ты глубоко, сьвятый вечэр!
А я сіў ворон, а я усоко, сьвятый вечэр!
Із цебе, рыбко, луску здымаюць, сьвятый вечэр!
3 мене, орла, пер’я скубаюць, сьвятый вечэр!
3 цебе, рыбко, смачная юшка, сьвятый вечэр!
3 мене, орла, мягка подушка, сьвятый вечэр! Цебе, рыбко, на тарэлочку, сьвятый вечэр!
Мене, орла, на гарэлочку, сьвятый вечэр!
На той подушцэ сама пані спала, сьвятый вечэр!
Сама пані спала, сына сповівала, сьвятый вечэр!
Заўвага. Дзве наступныя песні спявае моладзь, водзячы па вёсцы хлопца, пераапранутага казой. Казу суправаджаюць дзед, цыган, жыд і г. д. і музыка, складзеная са скрыпкі і бубна.
№ 11.
Го, го, го, коза! Го, го, го, сера! Ой, ты, козунько, разходзісе, Развэсэлісе по всему двору господарскому! Господар следзіць, на козу глядзіць, Господынька на козенятка.
Господынька, да не ленісе, Запалі сьвечку да пайдзі ў клетку, Вазьмі мачку на тарэлочку, Нашэй козуньцэ на гарэлочку.
Нашэй козуньцэ немножко трэба:
Сем печ перэпеч,
I рэшото оўса, наверх келбаса,
I гарнец бобу, козе хваробу,
I кусок сала, штоб коза встала.
Янчукь: По Мйнской губерній. № 55.
Безсоновь: Білорусскія піснй, стр. 78, № 124.
№ 12.
Пашла коза ў чужую землю по джуровіны, Там стрэльцы-бойцы козу забілі.
Я стрэльцоў-бойцоў да не боюсе, Толькі боюсе стараго дзеда.
Ён мене корміць, ён мене поіць.
Седзіць ваўчок, на козу чок! чок!
А ваўчэнятка на козенятка.
Убег заяц, стаў козу лаяць: Ці козунька не господынька, Взяла б серпок, нажала б снопок, Взяла б цэпок, обмолоціла, Свае дзеткі да б покарміла.
Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
№ 13.
Ой, стаяў явор тонкі, усокі, сьвятый вечэр! Тонкі, усокі.
На том яворэ сіў ароў седзіць, сьвятый вечэр! Ароў седзіць, Да й у воду глядзіць, сьвятый вечэр! У воду глядзіць.
Шчуку-рыбу бачыць, з рыбой гаворыць, сьвятый вечэр! 3 рыбой гаворыць. «Ой, ты рыбко, рыбко, як ты глубоко! сьвятый вечэр! Як ты глубоко».
«Ой, орле, орле, як ты усоко! сьвятый вечэр! Як ты усоко».
«На цебе, рыбко, венцеры робяць, сьвятый вечэр! Венцеры робяць».
«На цебе, орле, стрэльбочку строяць, сьвятый вечэр! Стрэльбочку строяць». «Із цебе, рыбко, луску скрэбуць, сьвятый вечэр! Луску скрэбуць».
«Із цебе, орле, пер’е скубуць, сьвятый вечэр! Пер’е скубуць».
«Із цебе, рыбко, смачная юшка, сьвятый вечэр! Смачная юшка».
«Із цебе, орле, мягка подушка, сьвятый вечэр! Мягка подушка». На той подушцэ сама пані спала, сьвятый вечэр! Сама пані спала. Сама пані спала, сына сповівала, сьвятый вечэр! Сына сповівала.
№ 14.
У нашэго пана явор под акном, сьвятый вечэр!
Под тым явором наш паніч з канём, сьвятый вечэр!
Перэд каралём хваліцса канём, сьвятый вечэр!
Нема ў караля такого коня, сьвятый вечэр!
Такого коня, як у мене пана, сьвятый вечэр!
Коню, коню, я прадам цебе, сьвятый вечэр!
Я прадам цебе за двадцаць рублей, сьвятый вечэр!
Да й за сто чэрвоньцоў, сьвятый вечэр!
Пане N.*\ не прадай мене, сьвятый вечэр!
He прадай мене, дзержы для себе, сьвятый вечэр! Здумайце сабе даўнюю прыгоду, сьвятый вечэр! Гдзе мы былі, у турэцкой землі, сьвятый вечэр! За намі беглі туркі і татары, сьвятый вечэр!
За намі стрэлы, як дошч, лецелі, сьвятый вечэр! А я як скочыў, морэ перэскочыў, сьвятый вечэр! Копыта не ўмочыў, сьвятый вечэр!
Hi копуцешка, ні седзелечка, сьвятый вечэр! Hi жупана, ні цебе, пана, сьвятый вечэр!