• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Шейнь: Білорусскія пкснй, I, стр. 191, № 316.
    №3.
    Ой, у полі дзерэвенька, ні веліка, ні маленька, Ой, у той жэ дзерэвеньцэ жыла во гусарка. Ой, у той жэ во гусаркі да было тры дочушкі, Адна Ганна, другая Мар’я, трэця душа-Кацерынка. Ой, до Кацерынкі Іванко хадзіў, Да багато грошы носіў, Носіў грошы і бумашкі Кацерынцэ на рубашкі, Набраў сітцу на сподніцу, а кітайку на обкладку. Калі любіш, то любісе; а не любіш, адкажысе.
    Я любіцьса — не люблюсе, — адказацьсе не хочусе.
    №4.
    Зелёна дубровушка, чэго рано зашумела? Як жэ мне не шуміці, Калі по мне купцы езьдзяць, Mae дубцы рэжуць, На карэн’я агонь кладуць, Церэз мене дым пускаюць.
    №5.
    Падыйду я под новый двор, Да й лясну я далоньямі, Аж далонья зашчэмелі, Кубочкі зазвенелі.
    Наша пана дома нету, Паехаў у Варшаву, Кубочкоў куповаці, Сваіх жэньцоў частоваці.
    №6.
    У полі зажыночкі, у полі зажыночкі,
    У панском доме радзіночкі.
    Нарадзіла пані сына, нарадзіла пані сына, Беленькаго так, як сыра.
    № 7.
    Наша пані маладзенька, наша пані маладзенька, Да паймала варабейка.
    На тры кухні гатовіла, на тры кухні гатовіла, На тры столы разносіла.
    Наварыла вечэраці, наварыла вечэраці, Будзе паном і чэлядзі.
    № 8.
    Наш паночэк маладзенькі, Под ім конік вараненькі, По постаці паежджае, Сваіх жэньцоў прыганяе: Жніце, мае жэньчыкі, Жніце, мае жэньчыкі!
    He дожаўшы, не пойдзеце Да выпіваць не будзеце.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 60, № 18. Шейнь: Матеріялы, стр. 242, № 253.
    №9.
    Да зелёны явор, зелёны, да зелёны явор, зелёны Над усімі яворамі!
    Славён наш пан, славёны, славён наш пан, славёны Над усімі панамі!
    Мы сваму пану, мы сваму пану Зробілі ў полі славу.
    По сонейку жыто жалі, по сонейку жыто жалі, По месяцу копы клалі.
    Да дзе горка, то копка, да дзе горка, то копка, Дзе рожэчэк, то стожэчэк!
    Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 219, № 381.
    № 10.
    Наш паночэк маладзенькі, наш паночэк маладзенькі, Под ім конік вараненькі,
    Седзеліца залатая, седзеліца залатая.
    Жэньцы ему атвецілі:
    Наш паночэк маладзенькі, наш паночэк маладзенькі, He ўлекайсе, за скамейку не ховайсе,
    Да выкоці бочку мёдочку, выкоці бочку мёдочку Да й гарэліцы другую.
    Почастуй свае жэньчыкі маладые, Серпікі залатые.
    № 11.
    Наш паночэк, не лякайсе, По пакоях не ховайсе, Бо мы прышлі не жоўніркі, Да мы прышлі панске жнейкі. Усе поле звоёвалі, Панске жыто все пожалі. Мы самі маладые, Нашэ серпы залатые.
    Наш паночку-соколочку, Выкаці мёду бочку, А другую гарэлочкі.
    Павет Мазырскі, вёска Чалюшчавічы № 12.
    Наш панок маладзенькі, Под ім конік вараненькі. По поставе паежджае, 3 жэньчыкамі размавляе. Жнійце, жнійце, жнейечкі, Дась пан гарэлочкі, Гарэлочкі саладзенькой Для мне маладзенькой.
    № 13.
    Да ўкаці, пане, укаці Тры барылкі гарэлкі I чэцьвёрту піва. Потаміла нас ніва Нас ніва потаміла, I вечэра не міла.
    № 14.
    Саколе, саколе, перэлеці нашэ поле, Да дзе явор зелёны, Зелёны явор над усімі яворамі.
    Да багат наш пан над усімі панамі. Саколе, саколе, перэлеці нашэ поле, Дам табе піці, есьці, занесі матцэ весьці: Жыто мае не жатое і снопочкі не ўвязаны, I копочкі не кладзёны.
    Я погубіла ключы, з саду ідучы.
    «Не журысе, мае дзіця, прышлю табе работнічкі, Аны табе дзело зробяць і ключыкі познаходзяць».
    № 15.
    Да ў нашэго пана ў полі война стала Да ўсе поле звоёвала.
    Усе поле звоёвалі, всего жыта дожалі Да й у копкі поклалі.
    Да дзе горка, то копка, А дзе рожэчэк, то стожэчэк. Да судзі ж табе, Божэ, доўго пажываць Да ў новым пакою, да й ў добрым здаров’ю.
    № 16.
    Выйдзі, выйдзі, пані, да за новые брамы, Зерні, зерні, пані, на свое чыстое поле, Што ідуць твае жнейкі з тваго чыстаго поля, Да несуць радосьць венок з добраго жыта. Наша пані ўлекнуласе, у пакой замкнуласе. Наша пані, не ўлекайсе, у пакой не замыкайсе, Да мы не жоўнерчыкі, да ўсе панске жнейкі. Мы славы доказалі, всего жыта дожалі Да й у копкі поклалі.
    Да дзе горка, там копка, Дзе рожэчэк, там стожэчэк. Да судзі ж, Пане Божэ, да й з год пажываць, Да ў новым пакою, да ў добрым здаровю.
    Павет Мазырскі, вёска Капнэвічы № 17.
    Да й в нашэго пана, На полю война стала, Усе поле звоёвала. Да й усе жыто пожалі, Да й в копкі поклалі, I снопочкі повязалі. Дзе горка, то копка, Дзе рожок, то стожок. Наш паночэк маладзенькі, Под ім конік вараненькі. По полю паежджае, Да жніечэк прыгоняе: Жнеечкі маладые, Серпкі залатые, Жнійце, мае жнеечкі, Дам в вечэр гарэлочкі.
    Павет Пінскі, вёска Кажан Гаралок
    № 18.
    Ой, жэну ж я валы, жэну!
    Каробочку малін несу.
    Што спелонька, то мамоньцэ, Што зелёна, то сьвекроўцэ.
    Каб жэ яна ўдавіласе, 1 на мене не сварыласе.
    Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 166, № 258.
    Шешгь: Матеріялы, стр. 253, № 279.
    X.	Талочные
    Павет Мазырскі, вёска Чалюшчавічы
    № 1.
    Наш пан добры, наша пані найлепша Да абед добры, вечэра ешчэ лепша.
    Наша пані по двору похаджае, На ей сукня, як соўнейко зіяе, А за ей слугі, як мак разцьветае. Свае кухарове ў кухні ўклікае: «Мае кухарове, да варыце вечэру, Да зарэжце вола з брагі, Да печыце печэню, Талачанку на добру вечэру».
    №2.
    На муразе, на муразе, дворанін коня пасе, А дзеўчына воду несе.
    «Дзеўчыно мая, ягодко мая, Напой мне коня із поўнаго ведра». «Што ж бо я за ягодка?
    Ці я ў бору росла, ці я ў саду цьвіла?
    Росла я ў бацюхны, годовала мене маці, А нікім посылаць у чысто поле жыто жаць.
    Займуць постав шыроку, да некому поджынаць».
    Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 180, № 282.
    Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
    №3.
    Да сыйду я на горку крутую, Да й зірну я на ясною зорку. Я ж думала, малада, што то зорка зіяе, Аж то наша пані по двору похаджае. Да на ней сукня, як соўнейко зіяе, Да на ней грэбеньчык, як агонь апалае. Гэто ж табе, мой паночэк, родзіўшысе да неўдаўшысе Ходзіць твая пані малада, з іншым да й абняўшысе.
    №4.
    У розе, на муразе, дворанін коня пасе, А дзеўчына воду несе.
    «Дзеўчыно, мая ягодко, напой мне маго коня, Да із поўнаго ведра».
    «Што я табе за ягодка?
    Да ці я ў бору росла? Да ці я ў саду цьвіла? Росла я ў бацюхна, годовала маці, Да некім посылаці».
    № 5.
    Была я на балоце, На балоце, да і ўсе хлопцы Смеюцьсе із мене, матко, Што я ў тонкой сарочцэ. Пошый жэ мне, мая матко, Курзэнною да додоўною. Нашто мне породзіла Бэз роду да бэздольною. Пошый жэ мне, мая матко, Курзэнною да достатною. Нашто мне породзіла Бэз роду да нешчасною.
    XI.	Вэсэльные
    Павет Мазырскі, вёска Жыткавічы
    № 1.
    Пры заручынах, або змовінах, будучы свёкар п’е за нявестку, прыпяваючы -
    Я цебе не знаў, Невесткой не зваў: А цепер буду знаць, Невесткой зваць, Добры мысьлі мець, До невесткі гарэлку піць. Будзь здарова, невехна!
    ...а яна яму адказвае
    Я цебе не знала, Свёкром не звала; А цепер буду знаць, Свёкром зваць, Добры мысьлі мець, До сьвёкра гарэлку піць. Будзь здароў, свекратко!
    Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
    №2.
    Каб я знала да й ведала Блізкіе да заручыны, To б я рано ўставала, Да тоненько прала, Звонко кросна ткала, Да беленько беліла, Да й сватоў дарыла. Сяму-таму по подарочку, А Янку да кітаечку.
    Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 50.
    №3.
    Кабы я знала да й ведала блізкіе да заручыны, To бы я послала сваго татэнька ў цёмны луг по каліну. Таточко пашоў, весь луг абышоў, бэз каліночкі прышоў. Буць табе, Кацерынка, буць табе, дзіцятко, буць табе бэз веночка. Вецер не вее, соўнцэ не грэе, каліночка не спее.
    Кабы я знала да й ведала блізкіе да заручыны, To бы я послала сваю мамочку ў цёмны луг по каліну. Мамочка пашла, весь луг абышла, бэз каліночкі прышла. Буць табе, Кацерынка, буць табе, дзіцятко, буць табе бэз веночка. Вецер не вее, соўнцэ не грэе, каліночка не спее.
    Кабы я знала да й ведала блізкіе да заручыны, To бы я послала сваго Яночка ў цёмны луг по каліну. Яночко пашоў, луга не абышоў, каліночку знайшоў. Буць табе, Кацерынка, буць табе, душэчка, буць табе ў веночку. Вецер вее і соўнцэ грэе, і каліночка спее.
    Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 100.
    Быковскій: Сеадебные обряды, cmp. 70.
    Е. Iwaszkiewiczowa: Wesele w Swi^cianskiem, str. 44.
    №4.
    Ой, за сеньмі, в зелёной руце
    Плакала Кацерынка, веньчыкі віючы.
    Да зачуў Янко, по коніка ідучы.
    «Чэго, Кацерынко, так сільненько плачэш, Так сільненько плачэш, цяжэнько вздыхаеш?».
    «Як мне не плакаці, цяжко не вздыхаці!
    У цебе маладого да родзіны много,
    У мене маладой подаркоў немного».
    «Я сваю родзіну да сам перэпрошу, Табе маладзенькой подаркоў уменьшу».
    Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 52.
    Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйкоеь, cmp. 212, № 212.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 70, № 8. Быкоескій: Свадебные обряды, стр. 65.
    Павет Мазырскі, вёска Капнэвічы
    №5.
    Кацілосе сонейко із горкі далой Кланяйсе, Кацерынко, бацьку до ног. Бацькова ножэнька белая, Будзе твая доля добрэнька.
    №6.
    Гэтую песню спяваюць сіраце, якая выходзіць замуж.
    Да нема, нема Кацерынкі дома. Пашла яна до Господа Бога, Да свае маточкі на вэсэлье прасіць. «Устань, маточко, годзі лежэць, Да хадзі мне сераціне порадэнькі даць». «Звэсэлісе, дзіцятко, то ж не мая воля, Да Господа Бога.
    Бо цепер жэ я под трыма замкамі: Первый замочэк зелёный лімочэк, Другій замочэк жоўтый песочэк, Трэцій замочэк цісовая труна. Узніміцеса, буйные ветра, Да й сарвіце вы зелёнаго ільма, Да й іздуйце вы жоўтый песочэк, Да й і скрыйце вы цісовую труну, Я к сваму дзіцяці на вэсэлье пайду».
    Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 299, № 556, стр. 328, № 588. Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 101, № 20.
    Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
    № 7.
    Стаялі садочкі да ў тры радочкі; У первым садочку зяўзюля кукуе, А ў другім садочку салавей шчэбечэ, А ў трэцім садочку там Кацерынка плачэ, Там Кацерынка плачэ, сваго татка клічэ. Ужэ ж твой татко под трэма замкамі: Первый замочэк зелёный дзерночэк,
    Другій замочэк жоўтый песочэк, Трэцій замочэк цісовая дошчэчка. Ой, ты, дзерночэк, ой, ты адхылісе! Жоўтый песочэк, ой, ты адсыпнісе! Цісовая дошчэчка, ой, ты адэмкнісе! Родный мой татэчко, ой, ты адазвісе! Рад бы я встаці да к сваму дзіцяці, Сваму дзіцяці порадэньку даці Цісовая дошчэчка сьціснула ножкі. Ой, не магу я встаці да к сваму дзіцяці, Сваму дзіцяці порадэньку даці.
    Павет Мазырскі, вёска Жыткавічы
    № 8.
    Калі маладыя вяртаюцца з царквы дадому.