Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Язык.
Романовь: Білорусскій сборнйк-ь, № 104.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 207.
За белым берэзнічком талалай брэшэ.
Язык.
№99.
За гарою воўк балбочэ.
Язык.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 205.
№ 100.
За гарой каменной талалай і меле.
Млын.
№ 101.
За сьценой каменной медзьведзь гудзе.
Жорны.
№ 102.
За сьценой косьцяной дзве сьвечкі гараць.
Вочы.
№ 103.
За гарой воўкі шкуру мнуць.
Парасяты ссуць свінню.
* * *
Акрамя загадак, прыводжу тут пару галаваломак, якія надта любяць палескія сяляне.
Ці муж з жэной, ці брат з сестрой? Hi муж з жэной, ні брат з сестрой; да его маці ее маці свекрухой была. (Бацька з дачкой).
Романовь: Бклорусскій сборнйкт,, № 133.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, № 46.
Ідзе муж з жэной і брат з сестрой знашлі тры сыры, на тры часьці раздзелілі. (Муж, жонка і ейны брат).
Шло семеро старцоў да несьлі по семі кіёў, а на тых кіях по семеро сукоў, а на тых суках по семеро кошэлёў, а ў тых кошэлях по семеро кошэк, а ў тых кошэк по семеро коценят, а ў тых коценят по семеро хвосьценят. Сколькі ўсіх было?
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 41.
Кальварыя пад Вільняй (У скарачэнні)
I.
[...] Калі на палях завяршаюцца першыя веснавыя работы, калі засеяна ралля і пасаджаны грады, калі цёплы вецер павее па свеце, несучы з сабою адраджэнне пасля доўгага зімовага сну, новае жыццё, новую сілу а касцёл апранецца ў светлае ўбранне пасля поснае жалобы тады на дарогі і гасцінцы, што вядуць у Вільню, выязджаюць у адну калону шнуры вазоў і выходзяць грамады пешых, сагнутых пад цяжарам торбаў і падарожных карабоў. Гэта ідуць кальварыйцы. Ідуць дарогамі, што бялеюць пасярод палёў, самі белыя і светлыя ў сваіх палатнянках і саматканках. Топчуць апаленымі ступнямі пясок і каменні і спяваюць набожныя песні.
А вазы коцяцца з грукатам і скрыпам, і на іх усе сем’і сядзяць разам. Маладыя жанчыны, старэнькія бабулі і дзятва з льнянымі чупрынамі, а спераду бокам, ляніва трымаючы лейцы самі гаспадары. Малыя, каржакаватыя, але моцныя конікі бягуць у чарзе адзін за адным. Абязлюдзелыя вёскі чакаюць вяртання пілігрымаў, якія прынясуць з сабою са святога месца трохі святасці. I яны ідуць знойнымі дарогамі, перабіраючы зярняткі ружанцаў, напяваючы прадаўнія малітвы і злучаючы свае галасы са звонам жаваронкаў над мяжою і са стракатаннем палявых конікаў, і са смутным кракатаннем жаб у прыдарожных ручаях, і з усім гэтым вялікім розгаласам абуджанай прыроды, што спявае Пану Богу гімн хвалы і радасці.
Едуць і ідуць здалёк. Ажно са святой Жмудзі, з-пад Шавель і Палангі, ажно з магілёўскіх раўнін, ажно з-пад Наваградка і Слоніма, ажно нават з чарнігаўскіх наваколляў. Шматмоўны гэта натоўп. Жмудская мова, суровая і цвёр' дая, мяшаецца з беларускай пяшчотнай гаворкай; польская мова, змекчаная ў літоўскіх вуснах, працяглая і спеўная, гучыць побач з пругкай рускай мовай, якая нясе рэха далёкіх стэпаў.
I тыпы таксама разнастайныя. Пляскатыя, шырокія твары ліцвінак, з яснымі вачыма і бялявымі валасамі; загарэлыя, нібы чырвонае дрэва, мужчынскія галовы, што панура глядзяць, сціснуўшы вусны, заўзятыя і паважныя; дабрадушныя фізіяноміі заўсёды галодных наваградцаў знясіленых і жаласлівых; і гарадскія тыпы: старадаўнія шапкі з брылямі над сумным абвіслым вусам, і местачковыя капоты і венгеркі, і ўпрыгожаныя чапцы, пакрытыя кветкамі, і вясковыя самаробкі; сівыя світкі і жмудскія карычневыя адзежы, клетчатыя спадніцы і вялікія белыя хусткі, і шэрыя балахоны з чорнымі зубчатымі нашыўкамі, і густа ў поясе сабраныя рускія сярмягі.
Імкнуцца да святых мясцін пехатою ці на возе, напакаваным запасамі і сенам, альбо, нарэшце «пасля машыны [цягніка]» да Вільні. А думкі ва ўсіх скіраваныя да гэтай Кальварыі, якая свеціцца на самым высокім у наваколлі пагорку, узносячы ўмольна плечы сваіх вежак, бачная з усіх бакоў, па-над вянцом лясоў, стройная і чароўная на блакіце нябёсаў. Да яе з неадольнай сілаю звяртаецца позірк.
Дарогу з Вільні да Кальварыі пазначаюць мураваныя калоны з фігураю Езуса, які нясе крыж. Езус павернуты тварам да гары, на якой Ён павінен быць укрыжаваны. Такім чынам, Ён сам паказве дарогу набожнаму люду, Ён суправаджае яго ад самага пачатку ў гэтай пілігрымцы. Першая з фігур, што стаіць на пагорку, каля Зялёнага маста, славіцца цудамі і вядомая пад назваю Пана Езуса Сніпіскага. Другая на канцы прадмесця Сніпішкі, акружаная сёння збудаваннямі і амаль нябачная з дарогі. Трэцяя, што знаходзілася некалі ў маёнтку Балтупе, зараз дашчэнту зруйнаваная.
Галоўным Кальварыйскім святам з’яўляюцца дні Зялёных Святак. На іх найбольш збіраюцца натоўпы сялян, хоць тэрмін пілігрымак не акрэслены дакладна, і працягваюцца яны амаль што ўсю вясну. Святочны панядзелак лічыцца прывілеяваным днём для жыхароў Вільні. Тады сыходзіцца «чысцейшы народ», як сцвярджаюць праваднікі, якія самі, належачы да класа тых, хто носіць сурдуты, глядзяць на вясковую грамаду пагардлівым вокам. Аднак той «чысцейшы народ» паводзіць сябе, на думку дасведчаных людзей, непараўнальна горш за сваіх вясковых братоў, ператвараючы набажэнства ў маёўку і неаднойчы вяртаючыся ў горад у стане моцнай, але зусім не набожнай узнёсласці.
Наадварот, літоўскі селянін лічыць гэтую пілігрымку чыста рэлігійным актам і адбывае яе ў абсалютнай засярожанасці і з вялікім ушанаваннем. Калі для некаторых, асабліва для маладзейшых, гэтае падарожжа ў шматлікім таварыстве суседзяў і родных праз новыя мясціны і пасярод новых ўражанняў прыемнасць і забава, то, аднак, уласцівая літоўскай душы суровасць супраціўляецца перад кожнай праяваю весялосці і асуджае розныя, нават нявінныя выбрыкі. Калі па дарозе, пад час адпачынкаў і прыпынкаў на ўскрайку лесу, над ручаём ці пры студні, выбухне то тут, то там смех ці нейкі двухсэнсоўны жарт сарвецца з чыіх-небудзь вуснаў, то хутка і замаўкае сярод урачыстага настрою, што пануе тут. Паліцыя, якая конна аб’язджае дарогі падчас вялікіх зборышчаў і пільна назірае за ўсім пад касцёлам каля расстаўленых крамаў, наогул не мае ніякае работы. Узорны парадак падтрымліваецца сілаю вялікай набожнасці і ўзнёсласцю духа, якімі ахоплены гэтыя натоўпы людзей.
Бо для простай, наіўнай веруючай душы народа няма тут ніякага сумнення, ніякага вагання. Абыходзячы алтары, перад якімі затрымліваецца працэсія ў часе набажэнства крыжовай дарогі, ён выразна, амаль дакладна бачыць у сваім уяўленні гэтыя Пакуты Хрыстовыя і нязломна перакананы, што яны адбываліся менавіта тут, ва ўсіх падрабязнасцях, пра якія яму праваднік чытае з кніжкі пранікае і ўжываецца ў іх, цалкам напаўняецца імі, нібыта ён і сапраўды меў іх перад вачыма. Рэальны свет усё мацней аддаляецца ад яго адсоўваецца і знікае, і адразу свет містычны, духоўны, незямны, свет ахвяры
і самаахвярнасці, свет надзеі, любові, захаплення напаўняе яго, падхоплівае, уздымае... 3 перамяшаных галасоў, са стогнучага ад спеваў лесу, з шэлесту старонак пацераў, з шуму соснаў, з жабрачых просьбаў, з абразоў на сценах капліц, са спякотных дарог, з уласнае стомленасці нараджаецца галюцынацыя сумная і шчаслівая. Нібыта пагружаныя ў паўсон, адурманеныя, напаўпрытомныя, залітыя потам, з засмяглымі вуснамі, заканчваюць пілігрымы абыход балючых дарог. А калі, нарэшце, пасядуць на траве, каб адпачыць і падсілкавацца, то хоць ужо і дазволена гаварыць, але амаль ніхто не ў стане вымавіць ні слова. I далей працягваецца паважнае маўчанне, напалову экстатычная вычарпанасць. Бо не абы-якія сілы патрабуюцца, каб здзейсніць пілігрымку згодна з асвечаным у сялян звычаем. Пасля адбыцця з раніцы споведзі і праслухоўвання імшы, яны тройчы абыходзяць трыццаць пяць стацый, прысвячаючы гэтаму цэлы дзень, а здараецца, і да позняе ночы.
Ёсць сярод гэтых людзей, і менавіта сярод іх, такія, хто штогод прыбываюць сюды. Яны ведаюць усе прыдарожныя мястэчкі, вёскі, заезныя дамы і двары. Ведаюць таксама віленскія касцёлы, ксяндзоў і міласэрных асоб, у якіх можна падмацавацца, адпачыць, а часам нават і ноч правесці. Яны перш за ўсё ведаюць, дзе што трэба заспяваць, дзе які пацер прамовіць, калі ўкленчыць, калі ўстаць. Яны сапраўдныя майстры цырымоніі і адначасова кіраўнікі свайго гурту. Пад крыло гэтых дасведчаных асоб гарнуцца іншыя, паслухмяныя навічкі, якія аддаюцца пад іх апякунства.
Дзеля большае набожнасці ідуць часта «кальварыйцы» жабраваць хлеб. I няма выпадку, каб ім хто-небудзь пашкадаваў гэтага хлеба. Усюды іх гасцінна прымаюць, сардэчна вітаюць, сялянскія хаты шырока расчыняюцца перад імі як перад дарагім і святым госцем. Таму, выходзячы з дому, яны ў торбы свае кладуць толькі кавалак хлеба, а калі маюць пры сабе нейкую капейчыну,
Група пілігрымаў
дык на ахвяру ў касцёл ці на тое, каб купіць медальёнікі, якімі абвешваюць свае ружанцы. 1м сам Бог дапамагае.
Памерці падчас пілігрымкі ў Кальварыю і быць там пахаваным гэта вялікая ласка Боская. Лежачы ў святой зямлі побач з Езусавай магілаю, і за душу можна быць спакойным, бо штогод з вуснаў шматтысячнага тлуму льецца «Анёл Панскі» за тых, чые целы тут пахаваныя. Таму нават вельмі хворыя не адмаўляюцца ад такога цяжкога падарожжа і нярэдка воз, высланы саломаю, вязе пакутнікаў, знясіленых, амаль мёртвыя целы.
Назваць дакладную колькасць тых пілігрымаў, хто штогод прыбывае, немагчыма. Ніколі ніякая статыстыка тут не праводзілася. Пры гэтым трохразовае абыходжанне стацый амаль кожнай групай відавочна павялічвае іх лічбу. Неаспрэчны факт, што на працягу шасці тыдняў пяць-шэсць ксяндзоў, кожны год прысыланых на гэты час з Вільні, штодзённа спавядаюць каля тысячы чалавек. А колькі з іх з’яўляюцца пасля адбытай ужо ў Вільні споведзі! Таму нельга дапусціць больш нізкай лічбы, чым 50-60 тысяч кожны год падчас веснавой урачыстасці. А можа нават і гэтая лічба не адпавядае сапраўднай.
I так мінаюць гады і стагоддзі. Вакол змяняецца свет, праходзяць суровыя буры і навальніцы, шмат велічных гмахаў паволі ператвараецца ў руіны, шмат іскраў гасне, пакаленні адно за адным сыходзяць у магілы.
Але на вяршынях Веркаў як бессмяротны сімвал стаіць Кальварыя.
Стаіць, знікаючы ў небе сваёй вяршыняю, намоленая тысяччу галасоў, намоленая і асвечаная, і высока трымае свой сімвал Крыж Збавення. А Збавення гэтага прагнуць усе і пад сімвалам гэтым аб’ядноўваюцца.