Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Прыехало дзіця з веньца, He прамоўвіць слоўца. Жывоток паясок ломіць, Слоўца ж не прамоўвіць. Хусточкой уцераецса, Слёзынкамі ўмываецса.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гаралок
№9.
Церэз варота трава-мурава золотом пакошчона.
Ой, выйдзі, выйдзі, мая мамонько, з поўнымі кубочкамі. Прывітай мне, маладзенькой, з моймі дружэчкамі.
За сьлёзынькамі, за дробнымі мамонькі не познала, За жалошчымі, за велікемі родной не познала.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№ 10.
Ой, рады Ясечко, вельмі рад, Што ў Божым доме пастаяў, Да Кацерынку за ручэньку потрымаў,
Да з правой ручэнькі персьцень зняў, Да панёс до дому, мамцэ даў.
Маш табе, мамочка, подаркі, Да од Кацерынкі-коханкі.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 104, № 31.
Павет Мазырскі, вёска Капнэвічы
№ 11.
Прэчыста по цэркві хадзіла, Да й Спаса за ручку водзіла. Ой, Спасе, мой Спасе, Прыступі к нашэй хаце, Вэсэлье начынаці, Жоўтою свечку сукаці. Прэчыста сьвечу сукала, I тро зелье клала: Первое зелейко рута, Другое зелейко мята, Трэцее зелейко кветкі, Штоб любілісе дзеткі.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гарадок
№ 12.
Просяць суседак дапамагчы пячы каравай для нявесты.
Кацерынчына мамонька по уланцэ ходзіць,
По уланцэ ходзіць і суседочэк просіць:
Суседочкі мае, галубочкі, хадзіце ж да вы ка мне,
Да не ка мне, ка моему дзіцяці,
Коровая ізгібаць ручкамі беленькемі,
Перстнямі золоценькемі,
Наоколо сыром, маслом, у серэдзіне добрым шчасцьем, Наоколо окулцамі, у серэдзіне чэрвонцамі.
Янчукь: По Мйнской губерній, № 30.
Шейны Білорусскія піснй. I, стр. 340, № 610.
Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
№ 13.
Калі дзеляць каравай для гасьцей.
Да рано ж, рано, да ўгадайце, бояры, Да рано ж, рано, што в нашым короваю? Да рано ж, рано, з семі крыніц вадзіца, Да рано ж, рано, да з семі нізоў сольніца, Да рано ж, рано, да з семі мерок мучыца, Да рано ж, рано, да семіх дроўок*’ масьлечко, Да рано ж, рано, да семі курок яечэк, Да рано ж, рано, да семіх раёў мёдочэк.
Да рано ж, рано, да ўгадайце, бояры, Да рано ж, рано, да кторому дружку кроіці? Да рано ж, рано, да старшэму дружку кроіці. Да рано ж, рано, да старшый кажэ: не ўмею. Да рано ж, рано, да й ножыка не маю.
Да рано ж, рано, да другому дружку кроіці, Да рано ж, рано, другій кажэ: я ўмею, Да рано ж, рано, да й ножыка маю.
) Дроўка карова з першым цялём завецца первястка.
№ 14.
Старшый дружко коровай кроіць, Да за нім да й жэна стоіць, А семеро да дзецей дзержыць. Трэба ж гэто спогадаць, I кожному короваю даць.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы № 15.
Калі жаніх збіраецца прыехаць па жонку ў хату яе бацькоў.
Ой, бор по бору, бор шуміць, Бітой дарогой конь бежыць, А на том коніку седзельцэ, А на том седзельцу Янко. Да пры боку шабэльку трымае, А на свае сватове гукае: Ой, вы, сватове, не чуеце,
Як сіва зяўзюля кукуе, Там у майго тэсьціка на падвор’е!
А ў том падвор’е сьветліца, А ў той сьветліцы Кацерынка.
Тонкою кашулю ўшывае, 3 вінным яблочком гуляе.
Ой, не седзі, Кацерынка, не седзі, Да й прачыні кватэру, поглядзі, Да ці ясен месячык на зарэ, Да ці харошы Янко на кане?
Ой, харош, мамочко, вельмі харош, Як прыехаў к двору, конь заржаў, Як із’ехаў на двор, двор зазіяў.
Да з правое ручэнькі персьня зняў, Да сваей мамочцэ дароваў.
Н<7 табе, мамочко, подаркі, А я до маей Кацерынкі-коханкі.
№ 16.
Кацерынчына мацечка за варотец выйшла, Глянула очэнькамі, спляснула ручэнькамі, прыпала к дарозе. Ці стоне дарога, ці шуміць дуброва?
Ці сьвішчуць нагайкі, ці едуць маршалкі? To ж мая война едзе двора майго воеваць, Камору маю рабоваць, дзіця маё взяць.
Павет Мазырскі, вёска Жыткавічы
№ 17.
Хадзіла Кацерынка по дворэ, Да сеяла віноград з прыпола, Да прасіла мамонькі:
Штоб зачыніла новые воротца, Бо наедзе Янко з боярамі, Да патопчэ віноград ногамі, Да не жалуй, дзеточко, вінных цьветкоў, Да пожалуй, дзеточко, сваіх леткоў Вінные цьветочкі зрастуцьса, А твае летка мінуцьса.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 72, № 13.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы № 18.
Гэтую песню спяваюць свахі жаніха пад хатай нявесты.
Да пусьці сваху ў хату, Хоця ручкі нагрэць, маладою поглядзець. А калі не пускай, так аддай нашу дзеўку За нашу гарэлку.
№ 19.
Добры вечэр! Ці сама к нам выйдзеш, Ці дружэчэк вышлеш?
He сама к вам выйду, Выйдзе мая маточка, Ана з вамі повітаецса, О здаров’е попытаецса.
№20.
По што сваты да й прыехалі? По гарох, ці по сочэвіцу, Ці по нашу сестрыцу?
Гарох не малочэн, Сочэвіца ў копе стаіць, А наша сестрыца ў косе седзіць.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 97, № 5.
№21.
Подзякуемо свату Што пускае ў хату, Маладою поглядзець I ручэнькі нагрэць. Цішэй, бояры, ідзеце, Сталоў цісовых не сьцягнеце, Столы цісовы засланы, Кубочкі поналеваны.
№22.
Ой, калі ты, маршалочку, панскі сын, Укупі дружэчэк за рублі сім.
Да не еш, дружок, грушэк, Да полічы колькі дружэк; Нас дружэчэк сім, Поклонісе ўсім.
Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
№24.
Хадзім мы на заручыны, Там Кацерынка заручаецса, Ад бацюхна адлучаецса, Да к сьвекратку прылучаецса.
№25.
Попытайце Кацерынкі да й Кацерынчынаго бацюхна, Ці пазволіць, ці павеляе
Нам дружэчкам-галубочкам песенкі сьпеваць? Мы дзіцятко годовалі, у Господа Бога прасілі, Каб дружэчкі-галубочкі песенкі сьпевалі.
Павет Мазырскі, вёска Жыткавічы
№26.
Да трэпала Кацерынка белый лён, Да гоніла дружэчэк ад себе вон. Нехай сядзе ле мене Янэчко: Да сядзь жэ, Янко, правесенько, Да глянь жэ, Янко, мілесенько.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№27.
«Дайце свахне качана, штоб песенку зачала. Качана з’ела і песьні не спела бодай, занемела! Ішла свахна з места, як сьвіня перэста, У чэрэвічкі абуласе, як жаба надуласе.
3 Русі свахны, з Русі, да й подулісе, як гусі». «Первая дружка служка, а другая коназубочка, Трэця, як каробочка, а чэцьвёрта на час уходзіць, До вечэра сына родзіць».
«Што ж вам, свахны, до таго, калун жэ вам із таго! Первая сваха за бабу, а другая за куму, А трэця полог браць, чэцьвёрта сповіваць, А пятая полкі поласкаць, а зубамі ціскаць.
Под прыпечэк сьцежка, хто ж ту сьцежку топчэ? To свахы топталі, помые хлепталі».
«Под сталом лужа, там сьвіня недужа, Дружкі думалі, што маці, сталі сьвіню ссаці». «Нашэ свахы голодо-моры; як селі, волу з’елі, По столу качаючы, у папёл мачаючы.
На стале ні крошэчкі, под сталом ні костэчкі». пі
№29.
Згода, свахны, згода, самім нам не ўгода, Самі ж мы не ўгадалі, за што зневажалі. Да й казалі нам людзе, што свахы неўдахы, Да свашэчкі, як ягоды, шчэбеталі, як ласточкі. Да казала ліса, што не поўная міса, Да казаў жэ заяц, што не цэлый окраец.
Белы свахны, белы, да як лебедзі крыла Ці на морэ купалісе? Ці ў каморэ прыбралісе?
№30.
Дайце свахне пірога, вазьмім вола за рога, Да кобылку за грыўку; паедом на гарэлку. Дайце свахне пірога, поспытаці Ці солон, ці паган, ці смачон?
А не даце пірога, вазьмім вола за рога.
№31.
У саду варабейко гнездо ўе.
Усім боярам место е.
Каму нема, да й мосьціце, У харошой беседы садзіце.
Перэпойнічкі прышлі, Перэпой прынесьлі. Што ж вашэ перэпоішчэ! Да й за нашэ водзіцесь. Што ж ваша да за чарэчка! Арэховая чашэчка Да і та непоўная, Да вадой доліта.
№33.
He усе тут старые, Да есь і маладые. Старым да піво піць, Маладым погуляць, На двор таньцоваць.
№ 34.
Калі нявесту садзяць на перавернутай дзяжы, пакрытай кажухом, і завязваюць ёй намітку, засланяюць твар.
Брала Кацерынка лён, лён!
Да й гоніла дружэчэк вон, вон!
He самі мы прышлі, не самі мы пайдзём, Найміце дудочкі, праведзіце дружэчкі. Завівальніца, сцерва, маю косочку сьцерла, Сцерла, замяла, под чэпчык сховала. Завівальніца скачэ, завівальнаго хочэ, Хочэ яна ползолотого ад князя маладого.
Янчукь: По Мйнской губерній, № 48.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 341, № 14.
№35.
He седзі, Янко, не седзі, Под завівайло поглядзі.
Можэ цебе Комароўцы абманулі, Можэ табе стару бабу посадзілі.
№ 36.
Калі сірата выходзіць замуж.
Становісе, родзіночка, уся ў рад, Ідзе малада Кацерынка на посад.
Усю сваю родзіночку абышла, Да роднаго таточка не найшла. Бедна ж мая галовушка ў веночку, Нема маго таточка ў садочку;
Бедна ж мая галовушка ў квеце, Нема маго таточка ў сьвеце.
Ой, ее таточко по небе ходзіць Да й Бога просіць: Господзі Божэ, Пусьці ж мене з неба.
Цепер жэ мне вельмі трэба Да дзіцяці поглядзець.
Ці хорошо да прыбрана, ці вэсоло да посаджона? Прыбрана, як лебёдка, посаджона, як сіротка.
Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 344, № 625.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 78, № 34, стр. 79, № 41. Янчукь: По Мйнской губерній, № 31.
Запольскій: Білорусская свадьба, № 2.
Павет Мазырскі, вёска Жыткавічы
№37.
Да лецелі гусонькі церэз сад, Да клікнулі Кацерынку на посад. Што ж вам, гуском, до таго?
Е ў мене мамонька для таго. Благославі, мамонько, мене, To я сяду на посадзе.
Прыступі ж, мамонько, блізенько, Покланюсь я цебе нізенько, Коскамі опушчусе, слёзынькамі зальюсе. Матчына ножэчка беленька Штоб табе доленька добрэнька.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, сшр. 104, № 151. Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйков-ь, стр. 269, № 273. Янчукь: По Мйнской губерній, № 44.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 100, № 17.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 106.
Калі нявесце, якая сядзіць на дзяжы, брат расплятае касу.
Татарын, браце Татарын, Што прадаў сестрыцу косіньку за таляр А бело лічэнько пашло і так.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 110.
Lud i Czas: Studja Gminne, str. 192.
Шейнь: Білорусскія піснй, I, cmp. 299, № 556.
Гйльдебрандь: Сборнйк-ь па.мятнйковь, cmp. 212, № 210. Быковскій: Свадебные обряды, стр. 72.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гарадок
№39.
Пасля таго, як нявесце завяжуць намітку.
На добраноч, мая мамонько, Я к табе заўтра буду, Святовою зерніцою, Маладою маладзіцою.
Учора была ў веночку, А цепер у серпаночку;
Учора была ў зелёніньком, А цепер у беліньком.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 132.
Быкоескій: Свадебные обряды, cmp. 75.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№40.
У нашэго господара кучэрава голова, Он кудрамі потрасе, нам гарэлкі прынесе. Гарэлочкі косьцяночкі, калі мы не мешчаночкі.
№41.
Подзякуймо да за дар Божый Есь тут господар гожый, Господыня, як каліна, Добрэнько зварыла.