• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Але паколькі яны з’яўляюцца інструментамі для прамаўлення пацераў; паколькі, выстаўленыя сваімі калецтвамі, яны ўмеюць узрушыць сэрцы пілігрымаў; паколькі яны голасна заклікаюць да міласэрнасці і літасці, і абяцаюць маліцца за дабрадзеяў, то ў выніку ўсяго гэтага грошы сыплюцца ў міскі, і добра ім робіцца: «Дасі, то хоць маліцца будзе за цябе, кажуць. П’яніцы то яны, п’яніцы, грэх сказаць. Але заўсёды-такі жабраку даць трэба». I вераць, што гэтыя назойлівыя галасы трапляюць да трона Божага. I самі, рухаючыся на каленях на крутую гару, у пяску і пыле, цешацца, чуючы за сабою заклікі да нябёсаў: «Каралева Анёлаў, маліся за нас! Каралева Патрыярхаў, маліся за нас!»...
    Ад Анны да Каіафы.
    Ад Пілата да Ірада
    На гары паважна шуміць лес. Шырокая дарога перад намі, цяністая і халодная. Пасля цяжкага яру Кедрона, напоўненага агіднымі прывідамі, дзікіх крыкаў і дакучлівых воклічаў, пасля цяжкой пясчанай і крутой дарогі мы прыпадаем на калені з адчуваннем палёгкі. Тут ціха, спакойна. Пачвары зніклі, толькі сосны калышуцца над галавамі. I ўзносіцца голас правадніка: «О, цярплівы Езус! Які праз уваходную браму са здзекамі ад няўдзячных праведзены быў...».
    Перад намі драўляная брама, утвораная з трох арак. 3 абодвух бакоў сярэдняга ўваходу вісяць, аздобленыя ўторкнутымі зялёнымі галінкамі, маленькія крыжыкі. Праходзячы, сялянкі набожна іх цалуюць. А праходзіць трэба толькі пасярэдзіне, бо гэтым шляхам вялі Пана Езуса. I мы ідзём яго слядамі.
    За Ім таксама ідзём праз Сіонскую браму і ўваходзім у Ерусалім, у няўдзячны горад, і спыняемся перад [першасвятаром] Аннаю. Там бязбожны жаўнер падымае руку на Пана.
    «Jezus, ci^zki policzek wzi^wszy od Malchusa, Choc cierpliwy, lagodny, rzekl: «Za co Mi$ katujesz? Bierz stad przestrog$, ze gdy bliznich policzkujesz, W osobach ich katujesz Jezusa.»1
    Ад Анны да Каіафы 330 крокаў. I зноў пытанні, зноў абразлівыя словы, кінутыя ў твар Узлюбленага, зноў блюзнерства і знявагі...
    Аж нарэшце надыходзіць перапынак, і Езуса замыкаюць у цямніцы. Спускаемся і мы ў тую падземную каплічку, дзе статуя Яго стаіць у паўзмроку. Стаіць Ён ужо змучаны перанесенымі пакутамі і рыхтуецца да далейшых пакут. Самотны, усімі пакінуты, са звязанымі рукамі, з бясконцым болем у душы.
    Але сёння, Езус наймілейшы, Ты ўжо не пакінуты. Мы, адданыя вернікі, акружаем Цябе ўсёй грамадою, абыходзім на каленах Тваю фігуру і цалуем Твае ступні. I ў місачку, што стаіць тут, побач, мы кідаем медзякі на Касцёл Твой і ўскладаем Табе ў ахвяру тонкае палатно і светлае льняное пляценне...
    I ідзём зноў за Ім праз розныя брамы, праз Сіонскую і Жалезную, у Стары і Новы Горад, ад Каіафы да Пілата тысячу крокаў, а ад Пілата да Ірада 350, і зноў да Пілата 600 локцяў.
    Прыходзім пад раскошную ярусную Ратушу, адкуль палахлівы Пілат паказвае габрэям бічаванага у цярновай кароне на галаве Езуса, кажучы: «Esse Homo!». I нам здаецца, што мы бачым гэты збалелы, скрываўлены твар, што нахіліўся да нас з верхняе каплічкі і глядзіць на нас, нягледзячы на пакуты, заўсёды добрымі, поўнымі любові вачыма. Мы б Цябе не выдалі на смерць, наймілейшы Езус!
    Але тлум габрэйскі крычыць там, за намі: «Укрыжуй Яго! Укрыжуй!». 1 Пілат згаджаецца, подлы баязлівец.
    1 Вершы аўтарства кс. Магнушэўскага, якія дагэтага часу захаваліся на сцяне.
    Пятая стацыя
    I зноў узнікае песня, і ляціць пад шум сосен: «Kto si? w opiek? poda Panu swemu, a calym sercem szczerze ufa Jemu...»
    Твары робяцца ўсё болып засяроджаныя, вочы ўздымаюцца толькі да абразоў у каплічках. Пануе маўчанне і нейкі дзіўны спалох перад вялікай таямніцай... I ўсё бліжэйшым робіцца нам Ён, усё цясней яднаемся мы з Ім, усё выразней адчуваем Яго прысутнасць.
    I па лясных дарогах ідзём з засмучаным сэрцам...
    А лес увесь час мармыча свой урачысты пацер. Пахнуць зёлкі, цвітуць кветкі, і жывіца залатымі кроплямі сплывае па сасновай кары. I птушкі цвіркаюць дзесьці высока па галінах, і мушкі віруюць у праменнях сонца, трапечуцца вялікія белыя матылі. I струмень ляпеча ў глыбіні катлавіны, і Вілія дзе-нідзе выблісквае блакітным тварам праз ліяны. I ўсё навокал патыхае вясною, святлом, цяплом і весялосцю.
    Але немагчыма разам з лесам, з кветкамі радавацца нам Яго адданым вернікам бо ідзём за Ім на пакуту... на Кальварыю...
    Пад Крыжам
    «Як воўк ягня, Пана каты схапілі, I крыж зброю пакуты на яго ўзвалілі».
    I вось ужо наш Наймілейшы, абцяжараны крыжам, ступае на шлях пакуты і ідзе на смерць.
    Але як толькі Ён прайшоў 80 крокаў, ужо ўпаў пад крыжам.
    У адчыненай з трох бакоў каплічцы спачывае яго фігура, апранутая ў чырвоныя шаты, прыгнутая цяжарам вялікага крыжа. Тут зноў складаюць ахвяры -
    Ратуша
    палотны і лён, хусткі і абаранкі. Абаранкаў асабліва шмат; параскіданыя, яны залацяцца, як каменчыкі, і ўтвараюць нібыта пасцель для фігуры, што ляжыць. Кожны павінен пакласці тут некалькі грошаў; трэба хоць такім чынам выкупіць свае грахі, трэба пакласці за іх сваю даніну. Бо што паваліла Пана на зямлю, як не нашы ліхія праступкі? Пад іх цяжарам Ён падае, яны Яго прыгнятаюць больш, чым гэты крыж, які Ён мусіць несці.
    «Мала з першага месца адышоў Езус мілы, Пад цяжарам крыжа на зямлю упаў.
    Хочаш ведаць з якой прычыны? Вера адказвае, Што Яго твае цяжкія грахі кінулі на зямлю».
    Аднак, хоць за нас Ён пакутуе, хоць за нашыя правіннасці Ён ляжыць ледзьве жывы, без сіл паварушыцца, Ён такі добры, што на тым самым месцы пасылае нам дабрадзействы і дары; і гэты самы крыж, які Яго прыгнятае -
    цудадзейны сродак ад розных хваробаў і надзейнае лякарства ад зубнога болю. Таму абавязкова трэба забяспечыць сябе ім, настругаць сабе крыху гэтага цудадзейнага дрэва і забраць з сабою дадому.
    I не адзін застаецца ззаду ад групы і хуценька наразае кавалкі цудадзейнага дрэва. 3 ласкі Пана Езуса будзе паратунак у хваробе!
    Ад першага месца, дзе Ён упаў, да месца, дзе Найсвяцейшая Маці са святым Янам перайшла дарогу, 60 крокаў.
    Тут дзяўчаты ў знак жалю расплятаюць сабе валасы. Гэтак робяць спрадвеку ў вёсках пад час пахаванняў любімых асоб. Вось і тут таксама...
    Зрэшты, кажуць, што гэтым яны хочуць рабіць тое, што рабіла святая Магдалена.
    Стацыя тут стаіць на ўскрайку лесу. Далей раскінулася вялікая жытнёвая ніва, а за ёю цямнеюць ліпы пры ксяндзовым садзе і высока ў неба скіраваныя вежы Кальварыі. I вядзе да яе перарэзаная карэннямі соснаў вузкая дарожка, зарослая палявымі кветкамі, у якіх стракочуць конікі. Тут блакітна і сонечна.
    Са сцяны капліцы глядзяць на нас спакутаваныя вочы Езуса і скрыўлены ад болю твар Яго Маткі.
    «О, калі гэты абраз не ўзрушыць цябе да жалю, Значыць, ты, чалавеча, маеш каменнае сэрца!»
    He, у нас сэрцы не каменныя! Са многіх вачэй пачынаюць цячы слёзы, сэрцы смуткуюць і баляць разам са Святою Паннаю, і кожны раз узнікае ўсё больш жаласлівая песня, падобная да стогну:
    «О, якая маркотная і засмучаная гэтая благаславёная Матка Сына Адзінароднага! Якая плакала і рыдала, і ад жалю дрыжала, калі бачыла пакуты Сына мілага...»
    Ідзём. Усё цяжэй Езусу несці свой крыж і ў нас таксама ўсё цяжэй на душы. Ужо не радуе нас ні блакітнае неба над намі, ні каласы, што нахіляюцца да нашых ступняў, ні духмяныя кветкі на межах... Нас ахоплівае трывога... Вось неўзабаве адбудзецца ахвяра, вось ужо стаіць перад намі Кальварыя. Набліжаемся даяе...
    Як жа цяжка Езусу пад гэтым крыжам!
    Тут жа Вероніка1 заступае дарогу, і, перапоўненая літасцю, выцірае Яму твар хусткаю.
    «Вероніка выцірае кроў з твара Езуса, А Езус узаемна дарыць ёй свой абраз. Рабі дабро для бедных, як Яго браты, Ён табе ў небе ўзіраннем на свой твар адплаціць».
    Узіраннем у свой твар... I ўжо праз хвіліну нам здаецца, што мы знаходзімся ў небе і ўзіраемся ў той салодкі твар, а вакол спяваюць анёлы, праходзяць святыя
    1 Характэрны той факт, што калі на нядаўна адрэстаўраваным абразе намалявалі завушніцу ў вуху св. Веронікі, то адразу ж яго выдрапалі, напэўна, з адчування неўласцівасці свецкай аздобы для такой святой.
    па прамяністых палях, квітнеюць ружы, пахнуць кветкі, калышуцца белыя і залатыя хмаркі, і ахоплівае нас спакой...
    Але не, яшчэ мы не ў небе. Езуса чакае смерць на крыжы, а нас доўгая і цяжкая жыццёвая вандроўка, Кальварыйскі крыжовы шлях.
    Трэба ўстаць і ісці.
    Адсюль, ажно да Судовае брамы, праз якую злачынцаў праводзілі на смерць, 366 крокаў. Тут Пан Езус упаў у другі раз.
    «Упаў Езус наймілейшы пры выхадзе з Сіёна.
    Задумайся, хрысціянін, калі паўстанеш перад варотамі смерці Што з табой будзе дзеяцца пад час твайго канання?
    Ах, калі там упадзеш, то болей не ўстанеш».
    На Кальварыю
    Стаіць перад намі высокая гара, на якую вядуць акружаныя мурам каменныя сходы. 3 абодвух бакоў старыя ліпы схіляюцца над нашымі галовамі. Тут цяніста і духмяна. Сонца прадзіраецца промнямі праз галіны і сее залатыя стрэлы тут і там на замшэлыя камяні. Тут пануе прахалода і зеленаваты мігатлівы паўцень. Мухі круцяцца на сонцы, і раі пчол гудуць у лістоце.
    Высокая гара стаіць перад намі. А на яе вяршыні, у глыбіні касцёла, гарыць лампада перад алтаром і свеціць нам як зорка ў паходзе. Туды, да яе імкнемся. Там мэта нашае вандроўкі.
    Але да таго укленчваем яшчэ перад трыма каплічкамі. Спачатку ля Жанчынаў, што плачуць. «I ўслед за Ім ішло вялікае мноства народу і жанчынаў, якія рыдалі і галасілі па Ім. Абярнуўшыся да іх, Езус сказаў: «Дочкі Ерусалімскія! He плачце па Мне, а плачце па сабе і дзецях вашых; бо вось надыходзяць
    Кальварыйскі касцёл
    дні, у якія скажуць: «блажэнныя няплодныя, і ўлонні, якія не раджалі, і грудзі, якія не кармілі»; тады пачнуць гаварыць гарам: «Упадзіце на нас» і ўзгоркам: «пакрыйце нас» (Лука, 23, 27-30).
    О, Езус! Якія ж праўдзівыя Твае словы! I ці не надышлі ўжо гэтыя дні? Ці не над сабою і не над нашымі сынамі мы плачам, раняючы тут слёзы перад Тваім абразом? I ці не шчаслівейшыя тыя, чые ўлонні не нарадзілі і чые грудзі не кармілі, і сэрца якіх не трывожыцца і не дрыжыць па тых, якіх на свет нарадзілі! Бо іх нарадзілі ў болю і гадавалі ў клопатах, але не на шчасце і не на радасць, ні на пацеху нашых дзён у старасці. А на цяжкую працу, на крывавыя слёзы, на спакусы і на барацьбу, а можа і на вечнае знішчэнне.
    Дык ці не пара сказаць гарам: «Упадзіце на нас!», а пагоркам: «Пакрыйце нас!..»