Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
Таму штогод, калі сонца заблішчыць над краем, зноў павяртаецца веснавая хваля пілігрымаў, якая разрастаецца і імкнецца сюды, каб абмыць ступні віленскай Кальварыі слязьмі пакуты і скласці пад крыжам свой невымерны цяжар.
Штогод з адраджэннем вясны адраджаецца ў сэрцах прыгнечаных, пакрытых земляным пылам людзей туга па нечым вышэйшым, прыгажэйшым, нябесным; разломваецца абруч рэчаіснасці і нядолі, які скоўвае іх распірае душу імкненне да бясконцасці.
3 бяздоннай глыбіні нязведаных таямніц чалавечае істоты паўстае разуменне яе Боскага пачатку яе несмяротнага існавання...
I ідуць натоўпы людзей да Таго, Які сказаў: «Я Уваскрасенне і жыццё; хто веруе ў Мяне, калі і памрэ, будзе жыць» (Ян, 11, 25).
II.
У Вячэрніку
Езус з апосталамі сеў за апошнюю бяседу за развітальную вячэру перад смерцю. Яго чалавечае сэрца дрыжыць, душа Яго патанае ў смутку, а ў хвіліну расстання вучні, з якімі тры гады Ён таптаў іўдзейскую зямлю, гэтыя абраннікі з тысячаў, гэтыя, якім сваю справу даверыў, здаюцца Яму даражэйшымі і блі-
жэйшымі. I Ён хоча з імі застацца, хоча быць заўсёды з імі! Разломвае хлеб дае піць з келіха. «Гэта цела маё. Гэта кроў мая. Рабіце гэта ў памяць пра мяне».
А вакол шумяць сосны, і яліны апускаюць да зямлі свае жалобныя галіны, і бярозы дрыжаць дробнымі лісткамі пад нейкім містычным павевам, які пралятае праз лес...
«Задумаемся сёння, верныя хрысціяне...» прамаўляе грубы голас з-пад светлых, як лён, валасоў.
«Як Пан Хрыстус цярпеў за нас свае раны! цягнуць далей шматлікія галасы. Ад часу, калі быў схоплены, не меў спачыну ажно да сканання»...
I ўзлятае пад вершаліны хвояў песня.
Рухаемся. На чале ідзе праваднік з кніжкаю. Непатрэбна яна яму, бо ён на памяць «усё ведае, як трэба, але дзеля таго, каб заўсёды было больш салідна». Пры сабе з вялікай значнасцю нясе падвешаную на парасоне чырвоную хустку нейкі старац. Кожная група мае такі свой знак, пад які збіраюцца разам гэта замяняе калісьці ўжываныя штандары. Жанчыны, ціснучыся вакол, цягнуць за сабою і дзяцей. Босыя, у клятчастых спадніцах, у сярмягах і з палатнянымі мяхамі за плячыма. He адна з іх нясе перавешаныя цераз плечы чаравікі, падвязаную ля торбы бляшанку на адну кварту ці гаршчочак на ваду, а часам і немаўля ў пялюшках. Ідуць усе з непакрытымі галовамі, і сонца праз дрэвы кладзе свой залаты бляск то на іх бялявыя валасы, то на лысыя чарапы, на апаленыя твары паважныя і строгія, на іх ілбы, узараныя барознамі.
Спяваюць амаль усе. На фоне грубых мужчынскіх галасоў вырываюцца яскравымі тонамі жаночыя сапрана. Часта фальшывяць. Аднак спеў плыве па лесе, нібыта шырокакрылы птах шыбуе па-над імхамі і папараццю, па-над кустамі ляшчыны, б’ецца аб чырвоныя ствалы соснаў, патрасае карункавыя бярозкі і ляціць... ляціць удалячынь. «Naprzod w Ogrojcu wzi^l pocalowanie. Tam Judasz zdrajca dal byl Zydom znami?. Oto, zydowie, mego mistrza macie, Tego z imajcie...»
Вочы звяртаюцца да неба, твары робяцца больш сур’ёзнымі. На грудзях асядае цяжар. Бо ідзём мы за Ім, Ягонымі слядамі. А Ён ідзе з Вячэрніка да Агруйца, а там Яго чакае пакута. Так ідзе Ён выразна паперадзе нас тою пясчанай і камяністай дарогаю ўніз да ракі, пад таямнічым ценем вялікіх ялін. Ідзе у акружэнні сваіх вучняў, якія зараз адыйдуць ад Яго, якія зараз адракуцца ад Яго...
«Placzmy tez dzisiaj, wierni chrzescijanie, dzi^kuj^c Panu za najdrozsze rany...»
III.
Аліўная rapa
За Трынопалем, дзве невялічкія абрэзаныя і завершаныя купалкамі вежкі якога расказваюць пра даўнюю гісторыю, за мурамі сада, аблітая водамі Віліі, узносіцца Аліўная гара. Стаяць там пасярод дрэў тры каплічкі. Мураваныя, з выбрукаванай падлогаю, унутры яны маюць намаляваныя на сцяне абразы.
У першай, ля падножжа гары, Езус прадказвае вучням сваю хуткую смерць, суцяшае іх і мацуе іх адвагу, і, пакінуўшы іх там, унізе, падымаецца вышэй
У Агройцы
і моліцца. «Кажучы: “Ойча! Калі хочаш, пранясі чашу гэтую міма Мяне! Аднак не Мая воля, а Твая няхай будзе.» З’явіўся ж Яму Анёл з неба і ўмацоўваў Яго. I Ён, перажываючы ўнутраную барацьбу, старанней маліўся. I зрабіўся пот Яго, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.» (Лука, 22, 42-44).
I мы кленчым перад каплічкамі. Праваднік зычным загадным голасам, імкнучыся следаваць ксяндзу на амбоне, прагалошвае казань, затым малітву. Потым шэптам мы прамаўляем: «Ойча наш» і «Вітай, Марыя».
Устаём. Жанчыны і мужчыны ідуць па чарзе ў сярэдзіну каплічкі цалаваць на абразах Езусавы ступні, падымаюць да іх дзяцей, каб і яны пацалавалі. Сярод грамады пануе маўчанне, ніякіх шэптаў, ніякіх заўваг. Нават дзеці не адважваюцца ні пра што ні запытаць, ні ўсміхнуцца. Пад кожным з абразоў відаць стосы абаранкаў ахвяра на касцёл.
Зноў узнікае песня і ляціць, ляціць па-над блакітнай Віліяй ажно туды, далёка на палі і сялянскія хаты. «О, duszo wielka, nabozna, ku milemu Bogu sklonna! Wejzyj na Syna Bozego, na Zbawiciela naszego!»
3 глыбіні лесу здалёк адгукаецца іншая песня там ідзе і спявае іншая група. I ўвесь лес, і лугі, і палі, і блакітная Вілія плачуць разам з Езусам і дрыжаць перад блізкай пакутаю, і кожнай набожнай душы робіцца трывожна і цяжка.
А там, унізе, ужо чакае подлы Іуда з войскам і пацалункам выдае Пана. Сэрца скаланаецца ад гэтага ганебнага ўчынку, і думка адразу шукае спосабу пакараць здрадніка і адпомсціць за Пана. Такое не можа яму быць даравана! Таму, перш чым ён сам павесіцца, самае меншае, што яму тут можна ўчыніць гэта на абразё выдрапаць яму вочы, а пасля яго і тым жаўнерам-катам, якія служаць ліхой справе. Гэта прызначаная ім справядлівасць: усе яны маюць выбітыя вочы і свецяць на сцяне светлымі плямамі цэглы.
Але Езуса ўжо схапілі і павялі. Ідзём за Ім са сціснутым сэрцам. Ідзём за Ім цяністым шляхам, па краю поля, якое цешыць вока хвалямі засеянай збажыны. Павявае ветрык, і яшчэ зялёныя каласы нізка кланяюцца Яму да самых ног.
«О, душа! Якая ж ты дарагая, аплочаная вялікім мытам! Увесь скарб неба і зямлі Бог даў для цябе. He прадавайся ж танна, дзеля грахоў, на ганьбаванне...»
Кедрон
У глыбокім яры, над якім, кідаючы жалобную пляму на блакіце неба, звісаюць яліны, плыве шпаркі ручай; бегучы па каменнях, ён штосьці мармыча і гаворыць, бліскае срэбранай лускою і мігціць на сонцы. Гэта Кедрон святая рэчка з жывою вадою, якая лечыць хваробы вачэй. Цераз яе кінуты масток. Але падобна на тое, як салдаты, што суправаджалі Хрыста, са збіццём і здзекамі скінулі Яго з моста ў раку і бязлітасна цягнулі, так і мы, адданыя Яму вернікі, не праходзім па мосце. Мы пойдзем долам, Яго слядамі, праз ваду, ступаючы па каменьчыках.
Ля маста стаіць касцельны служка ў белай комжы і падаё крыж для цалавання. Пры ім стаіць і паднос, на які складаюць медзякі ў ахвяру, а побач кавалкі палатна і пасмы лёну, падобныя да дзявочых кос. На касцёл!
Над Кедронам спевы сціхаюць. Вельмі цяжкая пераправа. Трэба сыйсці на дол па пакатым схіле, ступаючы, як па сходах, па старых карэннях. Потым пераход цераз ручай. He адзін затрымліваецца ў вадзе, каб апаласнуць свае змучаныя ногі. Але голас правадніка нагадвае: «Сораму не маеш! У святой вадзе вочы лечаць! A то, пагляньце! Ногі мые!». Няможна трэба ісці далей.
А далей узвышаецца стромкая гара высокая, пясчаная. А на яе, хто набожны, узыходзіць на каленях. Жанчыны прыўзнімаюць спадніцы, мужчыны закасваюць нагавіцы і ідуць; у пыле ў знойную пару цягнуцца на гару па пяску, што рассоў-
Кедрон
Уваход на Аліўную гару
ваецца з-пад каленяў, ранячы цела аб камяні і карэнні, раздзіраючы скуру, аблітыя потам, задыханыя, амаль што самлелыя. Цягнуцца паволі, абапіраючыся рукамі аб зямлю, цяжка дыхаючы, падобныя не на людзей, а хутчэй на паўзучых гадаў, з дзіўнымі і імклівымі рухамі, пнуцца доўгім ланцугом на гару. Усе маўчаць, толькі цяжкія ўздыхі вырываюцца са змучаных грудзей, з напаўраскрытых вуснаў.
А ў адсутнасць спеваў адгукаюцца з абодвух бакоў дарогі закліканні жабракоў. Бо Кедрон гэта іх прывілеяванае месца. Па ўсёй ваколіцы, пры ўсіх сцежках тырчаць яны, паўсюль параскіданыя. Але тут яны ўтвараюць неперарываны шэраг. Тут збіраецца іх «смятанка», іх «цвет», іх арыстакратыя, знакамітыя і шанаваныя сярод сваіх старэйшын. Ёсць тут сляпцы з белымі рыбінымі вачыма пагаслымі і няўцямнымі; ёсць вялізныя галовы апухлыя, чырвоныя, выпаленыя нейкімі жудаснымі хваробамі; ёсць твары, што па-ідыёцку смяюцца; ёсць вусны, што ўвесь час балбочуць; ёсць высахлыя часткі цела, пажоўклыя, нібыта сухія галіны, наўмысна паднятыя ўгору як шыльда ў краме, якая заклікае публіку; ёсць пасінелыя раны, што сцякаюць крывёю, абкручаныя белымі анучамі; ёсць дзіўна скрыўленыя целы, гарбы, гузы, плечы без рук, галёнкі без ступняў і счарнелыя нерухомыя шкілеты, што нерухома ляжаць пры дарозе, падобныя да трупаў; звярыныя кудлатыя морды страшэнныя і дзікія. Ёсць нават маткі, якія кормяць немаўлят іронія мацярынства! Ёсць нават сямейныя пары іронія кахання!
I гэты пачварны люд, закапаўшыся ў пясок, сядзіць пры дарозе, у цяньку, і кожны мае пры сабе сваю малую «гаспадарку». Бо прыехалі надоўга, і, можа, здалёк, і мусяць жыць зручна пад час кальварыйскай кампаніі, таму што праца цяжкая. I кожны мае разасланую на зямлі белую сурвэту, для збірання кінутых яму абаранкаў і хлеба, місачку для грошай і некалькі кніжачак з песнямі.
Дарога ад Пілата да Ірада
А на відным месцы альбо крыжык, альбо фігурка нейкага святога. Часам такі няшчасны нават мае пры сабе вазок, у якім родныя прывозяць яго з раніцы на месца яго стаяння, а ў вазку цяплейшая адзежа і торба з хлебам і салам, і пляшка гарэлкі, і нават падушка, калі захоча спаць. Пакуль нікога няма, жабракі сядзяць ціха: то дрэмлюць, то, папіваючы з пляшкі, заядаюць хлебам і кашаю, то сварацца між сабою. Але калі набліжаюцца пілігрымы, усе кідаюцца да кніжак ці да ружанцаў, і гэтыя агідныя вусны апухлыя, сінія, хворыя на рак губы, звыклыя да цынічнага смеху і брудных слоў, пачынаюць славіць Пана Бога. I гэтыя аслеплыя вочы пачырванелыя, загноеныя і бессаромныя, уздымаюцца да неба, і гучаць надламаныя і прапітыя галасы, выводзячы малітву: «Маці Найчысцейшая, маліся за нас! Маці Беззаганная, маліся за нас!»
I ад усёй гэтай пачварнай зграі ідзе смурод гнілізны, бруду, хваробы, распусты, агідных учынкаў, бесчалавечных злачынстваў, а тыя рукі, з абодвух бакоў дарогі працягнутыя па міласціну як кіпцюры драпежных птушак; і выглядаюць яны, нібы пякельныя здані плюгавыя і злавесныя, як увасабленне брыдоты, зла і ўсялякае бяды.