Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
«Як жэ мне не плакаць, У мене матка старэнька, Ка мне ў госьці не бувае». «Дзіця мае родненьке, Як жэ мне ў цебе ў госьці быць? Як я прыду, так ты плачэш, Як я выйду, так ты горшэ, Як я за лозы, так ты в сьлёзы, Як я за берэгі, так ты вельмі, Як я за лугі, так ты в тугі».
№2.
Матко мая родненькая, He аддавай мене далёко! За тые лугі цемненькее, За тые броды глубокее, За тые поля шырокее, Да й за лесы усокее.
He прыду я к матцэ ў госьці Прыду в лугі пабоюсе, Прыду к броду памочусе, К рэцэ прыду затоплюсе, Патом ідучы забаўлюсе, К матцэ прыду заморусе. Прыду к матцэ, сяду на лаўцэ, Будзе матка на здаров’е пытаць, Я не буду атвечаць.
Матка мая родненька Аддала мене далёко. He можна к матцэ ў госьці быць За рэкамі шырокемі, За бродамі глыбокемі, За лесамі усокемі, За полямі шырокемі.
№3.
Да ўжэ весна красна, Да чужые жонкі ткуць кросна. А я, маладзенька, не ткала, Под лёд кудзелькі пускала. Плывіце, кудзелькі, валакно, До маей маткі под акно.
Там мая матка поберэ,
Да вас, кудзелькі, попрадзе, потчэ, Да мене, маладзенькой, асвойчыком*) прышле.
* Асвойчык сувой ужо выбеленага палатна.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 52, № 2.
№4.
Ужэ весна на колочку, He напрала на сарочку.
Ужэ весна на паліцы, He напрала на сподніцы.
№ 5.
Пайду я, маладзенька, по воду, Да пушчу голя по лёду.
Кацісе, голя, по лёду, Да под майго бацькі камору.
Стань, послышай, голя, што мой бацько гаворыць. Да гаворыць бацько, гаворыць, Што рабочэ дзіця, рабочэ, До сваго дзела ахочэ.
Пайду я, маладзенька, по воду, Да пушчу голя по лёду.
Кацісе, голя, по лёду, Да под маей маткі камору.
Стань, послышай, голя, што мая маць гаворыць.
Да гаворыць маць, гаворыць, Што рабочэ дзіця, рабочэ, До сваго дзела ахочэ.
Кудзельку прала, спевала, По сценцэ кросна сновала, скакала. Пайду я, маладзенька, по воду, Да пушчу я голя по лёду.
Кацісе, голя, по лёду, Да под маей свекрухы камору.
Стань, послышай, голя, што свекруха гаворыць.
Гаворыць свекруха, гаворыць, Што леніва невехна, леніва, Ці дрэмліва, ці сонліва.
Кудзельку прала, дрэмала, Кросеньцэ ткала то спала!
№6.
Да пожарэм дуб’е гарэло я, малада, тушыла, Да ведзерком воду насіла.
Сколькі ведзёрэк вады есь,
Столькі ў майго бацькі праўды есь.
Да пожарэм дуб’е гарэло я, малада, тушыла, Да горшчыком воду насіла.
Сколькі горшчыкоў вады есь, Столькі ў маей маткі праўды есь.
Да пожарэм дуб’е гарэло я, малада, тушыла, Да кубочком воду насіла.
Сколькі кубочкоў вады есь,
Столькі ў майго брата праўды есь.
Да пожарэм дуб’е гарэло я, малада, тушыла, Да рэшотом воду насіла.
Сколькі рэшотоў вады есь,
Столькі ў майго сьвёкра праўды есь.
Да пожарэм дуб’е гарэло я, малада, тушыла, Да хвартухом воду насіла.
Сколькі хвартухоў вады есь,
Столькі ў маей сьвекрухы праўды есь.
Да пожарэм дуб’е гарэло — я, малада, тушыла, Да сітцэм воду насіла.
Сколькі сітцоў вады есь,
Столькі ў майго дзевера праўды есь.
№7.
Да пайду я, малада, по воду, Да покачу ведзёрко по лёду. Становісе, ведзёрко, каменем, А я над табою явором.
Да ехалі купцы-Туроўцы, Да сталі явора рубаць, Сталі з его трэскі летаць. Сталі з его трэскі летаць, Стала мая матка плакаць. Да не плач, матко старая, Калі мая доля такая;
He плач, матко, по мне, Старана жыта ў гумне.
Як будзеце его малаціць, Будзеце по мне голосіць, Як будзеце его пожываць, Будзеце мне цяжко вспомінаць.
№ 8.
Былі ў маткі тры дочушкі:
Адна Кацерына, другая Арына, трэця Агрыпіна. Пашлі яны ягодок браць, да набралі по каробочцэ. Да й меньшая кажэ: стукоціць, дрэмоціць. Серэдульша кажэ: то татары едуць.
А большая кажэ: то зверы бегуць.
Да меньшая кажэ: лазбінь завескаймо, Серэдульша кажэ: до дому ўцекаймо, Большая кажэ: шчэ побераймо. Саму большу зверы заелі, Серэдульшу татары взялі, А саму меньшу до дому адаслалі, До дому адаслалі, матцэ весьць далі. Прышла Агрыпіна до дому, Села на лаўцэ, цяжэнько вздыхнула, Цяжэнько вздыхнула, сільно заплакала. Да пытае матка: «Дзе ж тэ дочушкі?». «Матко мая, матко, Кацерыну зверы заелі, Арыну да татары взялі».
Матка цяжэнько вздыхнула, Цяжэнько вздыхнула, сільно заплакала. «Скінусе зяўзюлькою, да полечу, Полечу і сяду ў татарскім саду, Стану коковаць ці не выйдзе дочушка До крыніцы водзіцу браць?». Палецела у татарскім саду села, Стала коковаць. Дочушка зачула, Зачула да й стала плакаць.
1 просіцса ў дзядзя: «Ой, дай жэ мне, дзядзё, цісоваго ведра, Да пайду ў крыніцу, прынесу водзіцу». «Не давай, сынку, цісоваго ведра, Мы самі водзіцу прынесом».
«Дай жэ мне, дзядзё, цісову дойніцу, Да пайду, кароўку падою».
«Не давай, сынку, цісову дойніцу, Мы самі кароўкі падойім».
«Дай жэ мне, дзядзё, да войстраго ножа, А я пайду ў камору палатеньцэ кроіць, Ой, буду я кошуленькі шыць».
Да далі жэ ей войстраго ножа,
Да пашла ж яна палатеньцэ кроіць -
He попала ў палатеньцэ, Да попала ў шчырэ сэрцэ.
№9.
Паехаў Ясенько ў поле полёваць, Да прышлосе Ясеньку ў лесе ночэваць. Сасніўса Ясеньку удзівленькі сон.
Да прыехаў Ясенько із лесу дамой, Да заехаў Ясенько до маткі сваей: «Матко мая роджэнькая, разгадай мой сон: Што із маей повеці вылецеў сакол, На маём падворэньку яблонь зацьвела».
«Сакол вылецеў сын народзіўса, Яблонь зацьвела Марыся ўмерла».
Паехаў Ясенько до двору свайго, Под’ежджае под варота: «Марыся, адчыні!».
He выйшла Марысенька, выйшла меньша сьвесь. «Чолом, чолом, Ясенько, чужый да не наш, Ужэ тваей Марысі на сьвеце немаш».
Пашоў жэ Ясенько до сьветлічэнькі, А ў него в сьветлічэньце мамкі і нянькі.
Пашоў жэ Ясенько до цемнічэнькі, А ў него в цемнічэньцэ Марыся лежыць.
Начаў жэ Ясенько по ней галосіць.
«Очкі мае чарненькее, чэму не глядзіце?
Губкі мае малёваные, чэму не гаварыце?
Ручкі мае беленькее, чэму не пішыце?».
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 266.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, cmp. 2, № 5.
Шейнь: Матеріялы, cmp. 364, № 439.
Дмйтріевь: Собраніе пісень. стр. 53.
№ 10.
Паехаў Ясенько на Русь, на вайну, Да й пакінуў Марусеньку ў дому адну. Да й забыўса Марусеньцэ добраноч аддаць. Да й заехаў жэ Ясенько к мамцэ ночэваць. Ой, устаў жэ раненько, умыўса беленько, «Ой, мамочко, мамочко, разгадай мой сон Сосніў жэ я дзівнюсенькій сон, Што на майім дворэ яблонка цьвіла, Ой, як ана цвіла, так ана ўныла».
«Да ўжэ ж тваей Марусенькі на сьвеце нема».
Ой, скочыў жэ Ясенько до стаенкі, Да выбраў жэ Ясенко налучшаго коня «Выйдзі, выйдзі, Марусенька, адчыні варота!». Да не вышла Марусенька, вышла швагерка. «Вітам, вітам, пане швагрэ, чужый да не наш, Да ўжэ ж тваей Марусенькі на сьвеце немаш». Усе ж твае нянькі-мамкі ў цемніцы седзяць, Адна ж твая Марусенька у сьветліцы лежыць, На правой ручэньцэ сыночка дзержыць». Вашоў жэ Ясенько до сьветліцы, Да взяў жэ Ясенько свайго сыночка, Ой, стаў жэ его сільненько колыхаць, Стаў жэ Ясенько ему песьні сьпеваць.
«Ужэ ж табе, Марусенько, і дол, і земля, А мне, маладзенькому, іншая жэна».
У звоны звонілі, Марусеньку з гэтаго сьвета не збудзілі.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гарадок
№ 11.
Паехаў королевіч на полёванье, Пусьціў коня сваго к шоўковой траве, Сам лёг спаці ў белом шатрэ, на крутой гарэ. Прывідзеўса королевічу дзевічы сон ва сьне; Да кінуўса королевіч до суседочкі: «Суседочка-галубочка, згадай жэ мой сон Шчо з-под праваго майго плеча вылетаў сакол, 3-под леваго, з-под леваго, серая утіца». «Седлай, седлай коня, найлучшаго коня, Ужэ ж тваей Марысенькі жывое нема».
Прыехаў королевіч до свайго двора, Клічэ, клічэ: «Марыся, адчыні варота!». He вышла Марыся, да вышла сьвесь, Вынесла королевічу невэсолу весьць. «Здароў, здароў, королевіч, чужый да не наш Юж тваей Марысі жывой да немаш. Ой, учора да з вечэра сына радзіла, А сегоня к белому сьвету сама умерла». Як пашоў жэ королевіч до пакойіку, У пакойіку нянькі да мамкі все в чорном седзяць, Толькі ж мая Марыся ў белом лежыць.
Броўца мае чорненькее, чэму не моргнеце? Очы мае серэнькее, чэму не глядзіце?
Уста ж мае чэрвоные, чэму не гаворыце? Ручкі ж мае беленькее, чэму не рабіце? Ножкі мае маленькее, чэму не хадзіце? Як пашоў королевіч за пекарэнькі, Аж там за пекарэньку столяры да майстры. Эх, вы, майстры, выбудуйце той домочэк з акошком А прэз тое акошко сакол вылетаў, Да маю Марысю зрана пабуджаў.
Устань, устань, Марыся, да ўжэ годзі спаць, Да ўжэ пора малу дзеціну годоваць.
VIII. Купальные
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№ 1.
Ой, у полі, полі, под вербою, Стаялі коні над рэкою. Толькі сесьці, праехаці У славное село Хвастовічы. Ой, у полі, полі, под вербою, Стаялі коні над рэкою. Толькі сесьці, праехаці У славное село Комаровічы. У Хвастовічы дзеўчышчэ, як почышчэ, Головішчэ, як памелішчэ, Дзеруць подаркі із чорной караўкі.
У Комаровічы дзевочкі, як паненочкі, Дзеруць подаркі з тонкой кітайкі.
№2.
На горэ да агонь гарыць,
У нашых хлопцоў да жывот баліць.
Нехай гарыць, хоць потухне, Нехай баліць, хоць опухне.
Нашы хлопцы-малойцы, Паймалі жабу на балоце.
Сталі яны раздзеліваць
Сяму-таму по крышынцэ.
Іванку цэлая жабка,
Штоб полюбіла старая бабка;
Антоську галоўчына, Штоб полюбіла его паршыва.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, № 47.
№3.
3 аднаго колодзеза там дзеўчата воду бралі, Да малойцы позіралі, гаварылі на іх: «Адна, братец, богатая, а другая ўбогая.
Як будом, братец, жэніцьсе, не бером, братец, богатою, Да й бером, братец, убогою.
Бо богатая пушно ходзіць, убогая дзело робіць». Зайшла богата до хаты сваей,
Села яна і стала яна плакаць:
«Божэ мой мілый, не хочуць мне людзі браць. Скацерці мае белёвые, ці вам горкі засьцелаць, Што не хочуць мне людзі браць!
Ручнічкі мае белёвые, ці вам берозкі абвіваць, Што не хочуць мне людзі браць!».
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, № 51.
Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 158, № 243.
№4.
Маладая маладзіца, чэму не выйдзеш на уліцу? Чэго седзіш каладою, штоб цебе цяглі вероўкою?
Зяўзюлька боровая, не куй рано в дуброве, He будзі мене, маладою, у мене дзіця малое.
У мене, маладой, не свая маці, He поколышэ майго дзіцяці.
Хоць поколышэ годзіночку, To пракліне ўсю родзіночку. Хоць поколышэ другую, To пракліне мене, маладую.
№ 5.
У лузе, лузе, сосэнка стаяла, На той сосэнцэ зяўзюлька ковала, Ана ковала, праўду казала: «Чэму ты, Ульянка, таго года замуж не выйшла?». «Потаму не выйшла, хочу дзевоваць, Подзевую лето, подзевую другое, На трэце лето, да й замуж выйду, Коскамі опушчусе, сьлёзкамі абліюсе».